belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❤️ Былы палітвязень падарыў маленькай скрыпачцы ровар

Дзяўчынка збірала грошы на яго, граючы на скрыпцы на вуліцы.

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Час сэканд-хэнд» увайшла ў спіс найбольш значных у XXI стагоддзі

Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» трапіла ў спіс 100 найбольш значных кніг першай чвэрці стагоддзя XXI стагоддзя паводле версіі амерыканскай The New York Times.

Рэйтынг складаўся ў выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і рэдактараў.

👉 Цяпер Алексіевіч піша новую кнігу. Яе папярэдняя назва – «У чаканні варвараў». Гэта кніга пра сённяшні час, у якім «мы ўсе цяпер неяк бездапаможна застылі і ўвесь час апавядаем сабе страшнае нашае жыццё, прыклады і чакаем варвараў». Значная частка прысвечаная падзеям 2020 года.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Маленькая беларуская прадпрымальніца

Паглядзіце, які цікавы бізнес пачала 11-гадовая дзяўчынка👆🏻

Читать полностью…

Белсат

😡 «Жадаў бы выйсці – напісаў бы, а не ламаўся»

Прапагандысцкі тэлеграм-канал «Графач» выступіў з каментаром, у якім прызнаў, што «калапс» на мяжы з Польшчай звязаны з нежаданнем Менску вызваліць журналіста і дзеяча польскай дыяспары Анджэя Пачобута.

Аднак аўтар каналу намякае, што вызваляць палітвязня ўлады не збіраюцца, пакуль ён не напіша просьбу аб памілаванні.

«Жадаў бы выйсці – напісаў бы, а не ламаўся. Хутчэй за ўсё, гэта наўмысная эскалацыя на ўказ польскіх куратараў»


🤷‍♀️ Адкуль польскія куратары ў беларускай турме, прапагандыст не ўдакладняе.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Новыя абмежаванні для беларусаў на польскай мяжы

✔️Кіраўніка літоўскага Цэнтру выдачы асабістых дакументаў адхіляюць ад пасады

✔️Пачалося праектаванне расейска-беларускага лёгкаматорнага самалёта «Асвей»

✔️Украіна атрымае 5 дадатковых сістэмаў СПА ад ЗША і саюзнікаў

✔️У Светлагорску дзіця засталося жывым пасля падзення з вакна 9-га паверху

✔️У прадукцыі Жлобінскага мясакамбінату выявілі кішачную палачку

✔️Рэжысёр Мікалай Халезін расказаў пра спектакль з баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📌 «Беларусь нельга пакінуць Пуціну ў якасці суцяшальнага прызу»

Святлана Ціханоўская пачала візіт у ЗША.

Падчас гэтага візіту палітык выступіць на шэрагу мерапрыемстваў, дзе распавядзе пра бягучую сітуацыю ў краіне, гібрыдныя атакі рэжыму супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнне ядзернай зброі і магчымыя сцэнары развіцця падзеяў.

☝️Акрамя таго, міністр замежных спраў Канады запрасіла Ціханоўскую прыняць удзел у  Міжнародным форуме па бяспецы ў Галіфаксе, які адбудзецца ў лістападзе.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 10 ліпеня

Усе валюты крыху яшчэ крыху патаннелі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Эра 70-гадовых палітыкаў завяршаецца»

30 гадоў таму да ўлады прыйшоў Лукашэнка. Зараз яму амаль 70 гадоў...

Читать полностью…

Белсат

🇭🇺 Урокі вугорскага паўстання для Беларусі

Вугорскае паўстанне 1956 года было патопленае ў крыві. Cмяротныя пакаранні, каля 200 тысячаў уцекачоў.

Чаму паўстанне пацярпела паразу і якія ўрокі з тых падзеяў можам вынесці мы?

▶️ Глядзіце ў праграме «Intermarium» на YouTube-канале «Белсат HISTORY».

Читать полностью…

Белсат

❗️ Беларускія мытнікі заяўляюць, што польскі бок перастаў прапускаць фуры, якія ідуць праз «Казловічы»

«Польскі бок з 03.00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі. І калі ўчора тут грузавікоў у чарзе не было, то за мінулую ноч іх колькасць вырасла да 600. Са слоў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль» – паведамляе паблік Мытных органаў Беларусі.

Што датычыцца пропуску транспартных сродкаў у бок Беларусі – па словах мытнікаў рух ідзе значна павольней, чым звычайна.

✅ Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐛 Смачна есці: у Сінгапуры афіцыйна дазволілі есці цвыркуноў і мучных чарвякоў

Усяго ўлады Сінгапуру ўхвалілі 16 відаў насякомых для ўжывання ў ежу. Сярод іх цвыркуны, конікі, саранча, мучныя чарвякі, меданосныя пчолы і тутавыя шаўкапрады.

🥟 Акрамя магчымасці рыхтаваць стравы з гэтых насякомых, іх таксама дазволена імпартаваць у іншыя краіны.

Ідэя аб дазволе ўжывання насякомых у ежу ў Сінгапуры ўпершыню ўзнікла ў 2022 годзе. Тады былі праведзены першыя публічныя кансультацыі. Канчатковае ж рашэнне было прынята толькі ў сярэдзіне 2024 года.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Калі будзеце пісаць пра гэта, не забудзьцеся, калі ласка, напісаць галоўнае: Уладзімір Пуцін – забойца і ваенны злачынец»

Басманны суд Масквы па патрабаванні Следчага камітэту завочна арыштаваў Юлію Навальную – удаву лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які загінуў у турме. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці».

☝️ У лютым 2024 году лідар расейскай апазіцыі Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе пры нявысветленых абставінах. Цела доўга не аддавалі сям’і. Расейскія апазіцыйныя палітыкі і міжнародныя дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітвязня на Уладзіміра Пуціна.

Пасля гібелі мужа Юлія Навальная выступіла з заявай, што цяпер яна возьме на сябе місію мужа.

Читать полностью…

Белсат

⚽️ На EURO-2024 вызначыўся першы фіналіст. Ім стала зборная Іспаніі

Іспанцы атрымалі валявую перамогу над зборнай Францыі з лікам 2:1.

Другі фіналіст будзе вядомы заўтра (10 ліпеня), калі а 22:00 (паводле менскага часу) адбудзецца другі паўфінал, Англія – Нідэрланды.

🏆А ўжо 14 ліпеня нас чакае фінал EURO-2024.

📸: uefa.com

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 9 ліпеня

✔️ У Польшчу забаранілі правозіць алкаголь і цыгарэты

✔️ Лукашэнка патрабуе ад беларусаў паведамляць пра шлюб за мяжой

✔️ На саміце НАТО запрашэння Украіны ў альянс не будзе

✔️ На заснавальніцу і экс-дырэктарку «Белсату» падалі заяву аб злоўжыванні

✔️ Уступленне Грузіі ў ЕЗ прыпынілі

✔️ Пасажыры рэйса Анталья-Гомель у 40-градусную спёку гадзіну правялі без кандыцыянеру

✔️ Беларусь афіцыйна ўвайшла ў спіс дзяржаваў, што займаюцца гандлем людзьмі

✔️ Фільм «Белсату» трапіў на еўрапейскі фестываль

✔️ Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі? Хто і як прымае рашэнне па ёй?

✔️ Расея і Беларусь плануюць абменьвацца інфармацыяй аб мігрантах

✔️ Валер Кавалеўскі абвесціў пра стварэнне новай ініцыятывы

✔️ Беларускага вытворцу медычных прыбораў ператвараюць у вытворцу прыцэлаў для расейскага войска

✔️ «The Washington Post» апублікаваў сумесную калонку Святланы Ціханоўскай і Нэнсі Пэлоўсі

Читать полностью…

Белсат

💔 Павел Севярынец

Апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Асуджаны да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Былы зняволены распавядаў пра Паўла:
«Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі. Павел заўсёды гаварыў па-беларуску»

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 МТЗ раскрыў планы па пастаўках тэхнікі

🔸 Польскі бок перастаў прапускаць фуры з Беларусі?

🔸 30 гадоў як Лукашэнка атрымаў перамогу на выбарах

🔸 Вынікі Саміту НАТО

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ftbgqaKjNfQ

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🤡 Клан Лукашэнкі

Згадалі, як развіваліся кар’еры чальцоў сям'і дыктатара, якія нават не маюць для гэтага адпаведнага досведу.

Читать полностью…

Белсат

🇩🇰 Турыстаў у Капенгагене будуць бясплатна карміць за ўборку смецця

Савет па турызме Капенгагену абвясціў, што гасцям гораду будуць прапаноўваць узнагароды за збор смецця, паездкі на грамадскім транспарце або язду на ровары па горадзе.

😊 За ўдзел у такіх «экалагічна чыстых мерапрыемствах» турысты змогуць атрымаць бясплатныя абеды, каву, куфлі віна ці арэнду каякаў. Праграма стартуе 15 ліпеня і працягнецца да 11 жніўня.

Савет па турызме гораду сцвярджае, што гэта дапаможа кампенсаваць экалагічную нагрузку.

☝️ Адзначаецца, што праграма заснаваная на даверы, і ад турыстаў не запатрабуюць пацверджання сваіх дзеянняў. Але пакуль гэты праект палотны.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Нарвегія перадасць Украіне шэсць знішчальнікаў F-16, якія змогуць біць за лініяй фронту

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падчас брыфінгу з кіраўніком МЗС Украіны Дзмітрыем Кулебай:

«Я перакананы, што Украіна павінна ўзмацняць і свой Ударны патэнцыял, наносіць удары за лініяй фронту»


Пастаўкі пачнуцца ў 2024 годзе.

☝️ Першымі знішчальнікі F-16 на Украіну пагадзіліся паставіць Нідэрланды і Данія. Неўзабаве да іх далучыліся ЗША і Літва.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Працэс запаволіўся праз санкцыі

Прэс-сакратарка шэфа Нацыянальнай скарбовай адміністрацыі Юстына Пасячыньска пракаментавала «Белсату» заяву беларускіх мытнікаў аб спыненні пропуску грузавога транспарту ў Польшчу:

«Гэта няпраўда, што на памежным пераходзе «Кукурыкі – Казловічы» прыпыненае афармленне грузаў ... Гэта звязана з неабходнасцю дэталёвага памежнага кантролю тавараў, якія ўвозяць, а таксама дбайнасцю аб тым, каб не былі парушаныя санкцыі, накладзеныя на Беларусь ці Расею»


Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Не можа наш вядоўца сядзець у швэдрыку на канапе. Бо мы не блогеры, гэта тэлебачанне»

Аляксей Дзікавіцкі, які выконвае абавязкі дырэктара «Белсату», даў вялікае інтэрв’ю выданню Reform.news

Аляксей расказаў, чаму не пагаджаецца з рашэннем пазбавіць «Белсат» аўтаномнасці і чаму супраць жорсткіх скарачэнняў.

Пераказваем галоўнае 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❗️Увага!

Калі вы або вашыя знаёмыя пасля 4 ліпеня заязджалі ў Беларусь праз межы ЕЗ з якімі-небудзь новымі таварамі ці пакупкамі, калі ласка, падзяліцеся сваім досведам у наш @BelsatBot

☝️Гэта ананімна.

Читать полностью…

Белсат

😱 У сасісках Жлобінскага мясакамбінату знайшлі кішэчную палачку

Пасля ўвядзення санкцый на беларускія прылаўкі значна радзей сталі трапляць імпартныя прадукты сапраўды добрай якасці.

А надоечы ў беларускіх крамах выявілі буракі з Узбекістану з павышаным утрыманнем нітратаў.

Што яшчэ можна набыць у беларускай краме👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😼 Дык хто цяпер галоўны на Даўнінг-стрыт?

Кот Лэры мае адказ!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Каб змагацца з карупцыяй – трэба думаць, як карупцыянер?

Імаверна, такім прынцыпам кіраваўся Лукашэнка, але ў гэтай гульні прага да грошаў яго перайграла. Пачытайце, як дыктатар ператварыў сваю сям'ю ў галоўны карупцыйны клан Беларусі.

✅ Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🥷 Вайсковыя базы ЗША ў Еўропе прывялі ў стан падвышанай баявой гатоўнасці

Усё праз тое, што іх разглядаюць як магчымую мэту дыверсіі з боку «суб’ектаў, якіх падтрымлівае Расея».

«Звесткі выведкі за апошнія два тыдні былі трактаваныя як «даволі трывожныя», таму была прынятая пастанова аб увядзенні дадатковых пратаколаў бяспекі»

– паведамляе CNN.

Читать полностью…

Белсат

☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 «The Washington Post» апублікаваў сумесную калонку Святланы Ціханоўскай і Нэнсі Пэлоўсі

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлоўсі ў сумесным артыкуле для «The Washington Post» зазначаюць, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка настолькі ж небяспечныя для сусветнага парадку, як Адольф Гітлер у свой час.

🗞 Заробкі ляцяць угару. Спроба ўтрымаць людзей ці падрыхтоўка да выбараў?

Рэальныя заробкі беларусаў імкліва растуць другі год запар. Прычым у 2024 годзе хутчэй, чым у мінулым.

🗞 Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі

«Белсат» разам з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам нагадвае, як праходзіць амністыя ў Беларусі – хто і як прымае рашэнне па ёй, ці могуць яе адмяніць і чаму шмат палітвязняў яна не закранае.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🥳 Сёння адзначае дзень народзінаў Уладзімір Некляеў

Уладзімір Пракопавіч — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч.

Зрабілі для вас падборку трэкаў на яго вершы:

🎶Naka, «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Dzieciuki і Rostany – «Вам»

🎶«Сябры» – «Гуляць дык гуляць»

🎶Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ-orkiestra» – «Сцяг»

🎶Анжэліка Агурбаш – «Белае вiно i чырвонае»

🎶Вольны хор — Жыве Беларусь

🎶Зміцер Вайцюшкевіч – «На каляды»

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 9 ліпеня

🔻 Пачынаецца новы суд над Эдуардам Бабарыкам

🔻 Сілавікі затрымалі сястру байца палка імя Кастуся Каліноўскага

🔻 За татуіроўку «АСАВ» затрымалі жыхара Жабінкі

🔻 Актывіста Андрэя Кудзіка будуць судзіць за дыскрэдытацыю Беларусі

🔻 Па вяртанні ў Беларусь затрымалі адміністратара чатаў «Беларусы ў Партугаліі» і «Беларусы на Мадэйры»

🔻 З пачатку года пракуроры Берасцейскай вобласці выявілі амаль 200 «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Читать полностью…

Белсат

📌 «Пуцін і Лукашэнка ўяўляюць такую ​​ж небяспеку для сусветнага парадку, як Адольф Гітлер у свой час»

Святлана Ціханоўская і экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлоўсі выдалі сумесны артыкул для «The Washington Post».

У ім гаворыцца, што Лукашэнка з'яўляецца «найбліжэйшым паплечнікам Пуціна», а «у самой Беларусі амаль усе жывуць у страху перад грукам у дзверы».

☝️ Аўтаркі артыкулу заклікаюць забяспечыць прытулак для беларускіх дэмакратычных актывістаў, аказаць усебаковую дапамогу беларускаму свабоднаму руху, у тым ліку незалежным медыям, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і рэпрэсаваным.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал