belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Святлана Ціханоўская выказалася пра наступствы шторму ў Беларусі

«Рэжым не змог аператыўна зрэагаваць і забяспечыць усім неабходным тых, хто пацярпеў. Яму куды прасцей абвінаваціць ва ўсім беларусаў. Гэта ізноў паказвае, што рэжым здольны толькі на рэпрэсіі».

Беларуская лідарка таксама захапілася тым, як беларусы самі адолелі разбуральны ўраган:

«Не перастаю здзіўляцца, як вы годна і з гумарам перамагаеце ўсе праблемы і складанасці. Бачыла відэа, дзе вы танчыце пад дажджом, рассякаеце ваду на самакатах, і захапляюся кожным. Вы адолелі шторм лепш, чым гэта рабіла дзяржава».

На думку Ціханоўскай, праблема ўладаў палягае на працоўнай міграцыі і недахоп кваліфікаваных кадраў. Паводле яе, гэтыя праблемы рана ці позна пачынаюць адбівацца на ўсіх сферах жыцця краіны.

Нагадваем, 13–14 ліпеня на Беларусь абрынуўся вялікі шторм. Электраэнергіі дагэтуль няма ў 122 паселішчах, паведаміла сёння Мінэнерга.

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

Читать полностью…

Белсат

🤩 Такога рэйву вы яшчэ дакладна не бачылі

Ды што там... Такое і ўявіць нават складана! У Манголіі прайшоў рэйв на конях.

🐎 Толькі паглядзіце, як гэта было! Танчаць усе (нават каняшкі)!

Читать полностью…

Белсат

Загінулага беларускага добраахвотніка Дзмітрыя Рубашэўскага «Ганс» узнагародзілі ва Украіне

Ордэн «Крыж Героя» атрымала ягоная дачка і жонка. Цырымонія прайшла ў Гарнізонным храме Львова.

Дзмітрый загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў з расейцамі ў Луганскай вобласці. Сам беларус ваяваў за Украіну яшчэ з 2015 года. Ён ужо меў узнагароды «Народны герой Украіны», за абарону шахты «Бутаўка», ордэн «За мужнасць» і ордэн «Крыж Храбрых».

Читать полностью…

Белсат

Расею можна пераканаць сесці за стол перамоваў – лічыць прэзідэнт Украіны

Паводле Зяленскага, трэба каб краіны Захаду аказалі ціск на Маскву. Пасля гэтага будуць перамовы пра спыненне агню і вяртанне акупаваных тэрыторыяў

«Я лічу, што гэтага можна дамагчыся з дапамогай сродкаў дыпламатыі», – сказаў украінскі лідар. Ён таксама распавёў, што хоча атрымаць дазвол ад Вялікай Брытаніі на выкарыстанне зброі для ўдараў па тэрыторыі Расеі – без абмежаванняў па далёкасці.

«Мы проста хочам біць дакладна па той кропцы, з якой яны страляюць па нас», – заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што дапускае магчымасць сыходу з пасады, але толькі пасля заканчэння вайны.

Читать полностью…

Белсат

👀 Падрыхтоўка да 2025: у Беларусі мяняюць Інструкцыю па ахове грамадскага парадку

Самаабвешчаныя ўлады хочуць усё больш кантролю над беларусамі. І хоць новага дакументу ў адкрытым доступе пакуль няма, аднак пра некаторыя новаўвядзенні даведацца ўсё ж удалося.

Што зменіцца – чытайце ў нашым матэрыяле.

✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😯 Усё, цяпер дыван-самалёт гэта не проста казка

Прафесійны пілот так захапіўся гісторыяй Аладзіна, што сам паляцеў на дыване-самалёце.

Паглядзіце, як гэта крута выглядае!

Читать полностью…

Белсат

☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 Беларусы ў Польшчы просяць Анджэя Дуду адмяніць апастыль для беларускіх дыпломаў і атэстатаў

Аўтары петыцыі тлумачаць, што шмат беларусаў, якія ўцяклі з радзімы ад палітычнага пераследу, не могуць зрабіць апастыль на сваіх атэстатах ці дыпломах, бо не маюць магчымасці вярнуцца ў Беларусь дзеля гэтай працэдуры – там ім пагражае затрыманне і турма.

🗞 МЗС Беларусі і Нямеччыны вядуць кансультацыі паводле справы асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера

Беларусь прапанавала «канкрэтныя развязанні адносна варыянтаў развіцця сітуацыі», з улікам просьбы МЗС Нямеччыны. Што за развязанні, не ўдакладняецца.

🗞 З’явілася відэа люксавых машынаў, што завезлі з Латвіі і Літвы ў абыход санкцыяў

У Беларусь паставілі «Lamborghini», «Porsche», «Mercedes» і «Bentley» на мільёны долараў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі цяпер такая спякота, што буслы купаюцца разам з людзьмі

Паглядзіце, як гэты міла выглядае!

Читать полностью…

Белсат

Першы ў Беларусі паводле артыкулу за «Наёмніцтва» прысудзілі грамадзяніну Нямеччыны

Суд у Беларусі прыгаварыў Рыка Крыгера, вайсковага доктара з Нямеччыны, да смяротнага пакарання.

За што Рыка Крыгера так жорстка пакаралі і што вядома пра яго? Глядзіце ў нашым відэа👆

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.

Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

🤔 Беларускі рэжысёр Максім Швед: «насамрэч хацеў бы займацца чайным грыбам, а не кіно»

Пачытайце цікавую гутарку з рэжысёрам пра стан беларускага кіно, запатрабаванасць дакументалістыкі і пра тое, чаму беларускае кіно не паглядзіш на ноч.

✅Чытаць праз VPN ❎Чытаць без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Польскія спецслужбы высветлілі асобу меркаванага забойцы салдата на беларускай мяжы

Падазраваны застаецца на тэрыторыі Беларусі, але можа эвакуявацца ў Сірыю.

Афіцыйна аб выяўленні падазраванага Польшча не казала, журналісты даведаліся пра гэта праз неафіцыйныя каналы. Імя і знешнасць падазраванага не раскрываюць. Раней паведамлялася, што праваахоўныя органы Польшчы маюць запісы, на якіх відаць забойцу жаўнера.

Падазраванага ідэнтыфікавалі з запісаў, а таксама дзякуючы допытам мігрантаў, якія ўжо трапілі на тэрыторыю Польшчы, і інфарматараў з ліку мігрантаў на тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Беларусаў заклікалі не хадзіць у лес найбліжэйшыя тыдні

І не толькі праз спёку, але і праз разбіранне ветралому пасля ўрагану.

На момант публікацыі хадзіць у лес не забаронена: Міністэрства лясной гаспадаркі толькі абмежавала наведванне лясоў у некаторых раёнах, пераважна на захадзе Беларусі.

✅ Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎣 У Прыпяці рыбакі злавілі сама-гіганта

Памеры гэтай рыбіны сапраўды ўражваюць☝🏻

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 У краіны Балтыі перасталі пускаць машыны на беларускіх нумарах. Як гэта тлумачаць у Літве?

🔸 Непагадзь ударыла па Беларусі.

🔸 Рэкордная партыя наркотыкаў ішла праз нашую краіну – у Расею.

🔸 Прыглядаемся да завяршэння ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ.

🔸 Разбіраемся з канчатковым вылучэннем Трампа ў кандыдаты на прэзідэнта і шанцамі Байдана застацца ў гонцы.
https://www.youtube.com/live/eN5oPJ9fgwA?si=h32GJjAntwVOhBj8

Читать полностью…

Белсат

🤬 Прапагандысты пахваліліся апаганьваннем мемарыялаў у Курапатах

На крыжы закатаваным палякам, лавачцы Клінтана і камяні з лікам святых з'явіліся брудныя допісы. Помнік Вацлаву Ластоўскаму з дрэва так і не адмылі пасля мінулага набегу вандалаў. Пра гэта стала вядома з ганарлівай публікацыі ў адным з пралукашэнкаўскіх паблікаў.

На жаль, у 21-м стагоддзі так выглядаюць іх «скрэпы» і павага да памяці.

Читать полностью…

Белсат

🤪 У Расеі мужчына абезгаловіў кувалдай Сталіна і напаў на Леніна

У Падмаскоўі невядомы мужчына з залівістым смехам абезгаловіў і без таго шматпакутны помнік Сталіну. Манумент усталявалі ў 2023 годзе за прыватны кошт, але ўжо паспелі выправіць імя на «Сралін» і заліць фарбаю. Ці адрамантуюць помнік цяпер – невядома.

Читать полностью…

Белсат

😲 Беларускі міліцыянт зламаў сістэму і сам звязаўся з блогерам Павуком

Навошта і што з гэтага атрымалася – глядзіце ў нашай праграме «Шухер-шоу».

Читать полностью…

Белсат

📷 Многія беларускія журналісты не змогуць асвятляць Алімпіяду

Гэткае рашэнне прынятае ўладамі Францыі з мэтай перадухіліць магчымасць доступу да кампутарных сетак і здзяйснення кібератакі.

Вядома, што ў спіс «няўзгодненых» да асвятлення падзей Алімпіяды трапілі таксама журналісты з іншых краін, але якіх менавіта – кіраўнік МУС Францыі не ўдакладніў. Дакладна вядома, што Расея таксама ўваходзіць у гэты спіс.

Са словаў міністра, усяго да пачатку Алімпіяды плануецца правесці каля мільёна праверак удзельнікаў.

Читать полностью…

Белсат

👨‍🎨 «Я пафарбаваў у чырвоны колер тачку, апрануў нацыянальную кашулю, вянок з васільком, белыя пальчаткі. Гной узяў у майго суседа Валодзі, які трымае карову»

25 гадоў таму мастак Алесь Пушкін зрабіў свой самы вядомы перформанс пад адміністрацыяй Лукашэнкі. Вось як творца прыгадваў тагачасныя падзеі:

«На гной паклаў партрэт Лукашэнкі, дэвальваваныя грошы, кайданкі, каланіяльную сімволіку. Забыўся толькі пакласці туды ягоную Канстытуцыю 1996 года»,

– распавядаў пра свой перформанс Пушкін.

За гэтую акцыю Пушкін атрымаў 2 гады ўмоўнага пазбаўлення волі і падарыў суддзі карціну, дзе быў намаляваны чырвоны замок і васілёк. Па словах Алеся Пушкіна, суддзя павесіў яе ў сваім кабінеце.

У 2021 годзе Алесь Пушкін зноў трапіў на лаву падсудных за сваю творчасць. На гэты раз іншы суддзя пакараў яго 5 гадамі калоніі. У 2023 годзе Алесь быў закатаваны ў гарадзенскай турме: у яго адкрылася прабадная язва, але медычная дапамога не была аказаная своечасова.

Паглядзіце нашае архіўнае відэа пра беларускія перфомансы.

Читать полностью…

Белсат

🏆 Рэкорд: у чэрвені ў Беларусі пабудавалі самую вялікую з пачатку года колькасць кватэр

Больш за ўсё новых квадратаў з'явілася ў Менскай вобласці. Менш за ўсё – у Віцебскай. Пры гэтым траціна ўсяго новабудаў знаходзіцца ў даволі незвычайных месцах. Дзе? Чытайце ў нашым матэрыяле.

✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 ліпеня

▫️8 гадоў таму загінуў Павел Шарамет.

▫️У Беларусі не хапае 164 тысячы працаўнікоў.

▫️30 гадоў таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі.

▫️Яшчэ адзін рэйтынг, у якім Беларусь апошняя. Ён — прэзідэнтцкі.

▫️Польскія спецслужбы высветлілі асобу меркаванага забойцы салдата на беларускай мяжы.

▫️Суд у Беларусі прыгаварыў вайсковага доктара з Нямеччыны, да смяротнага пакарання.

Читать полностью…

Белсат

🤔Санкцыі не працуюць? Бізнесмен Лукашэнкі спакойна набывае для Расеі самыя люксавыя еўрапейскія машыны

«Lamborghini», «Porsche», «Mercedes» і «Bentley» на мільёны долараў прыязджаюць з Літвы і Латвіі чыгункай у Беларусь. Паводле выдання @motolkohelp, за такімі схемамі стаіць «гаманец Лукашэнкі» Аляксей Алексін – у дакументах ён лічыць атрымальнікам грузаў.

Паведамляецца, што цяпер машыны стаяць у Воршы і далей мелі быць пастаўленыя ў Расею.

Дарэчы, зусім нядаўна Латвія і Літва ўвялі забароны на ўезд у Еўразвяз машынаў на беларускіх нумарах. Тады балтыйскія краіны абгрунтавалі гэта санкцыямі. Тым часам, рэжым Лукашэнкі гэтыя санкцыі паспяхова абыходзіць.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸МЗС Нямеччыны змагаецца за лёс свайго грамадзяніна, асуджанага на смерць у Беларусі.

🔸Польскія службы высветлілі асобу забойсцу польскага вайскоўца на мяжы з Беларуссю.

🔸Бактэрыю халеры выявілі ў адным з вадаёмаў Менку.

🔸8 гадоў са смерці Паўла Шарамета.

🔸55 гадоў пасля таго, як чалавек ступіў на Месяц.
https://www.youtube.com/watch?v=JuJu9xRlbD0

Читать полностью…

Белсат

🎸 🎧 Фестываль, які выхаваў некалькі пакаленняў беларусаў: чаму скончылася эпоха «Басовішча»

Як фэст эвалюцыянаваў на фоне грамадска-палітычных зменаў у Беларусі і Польшчы?

Глядзіце наш фільм прысвечаны слыннаму беларускаму фестывалю «Басовішча» на youtube-канале Белсат DOC.

Читать полностью…

Белсат

☝️Дырэктар «Белсату» пракаментаваў артыкул «Onet», у якім кіраўніцтва нашага тэлеканалу абвінавачваюць у перавышэнні паўнамоцтваў

«Я, Аляксей Дзікавіцкі, в. а. дырэктара «Белсат TV», з усёй адказнасцю заяўляю, што апісаныя ў артыкуле «Onet» «Onet ujawnia. Ponad 200 umów telewizji Biełsat ze spółką zarejestrowaną w prywatnym mieszkaniu» нібыта «злоўжыванні» ёсць няпраўдай і паклёпам. Аўтар артыкулу нават не зацікавіўся, як гэтага вымагаюць элементарныя журналісцкія правілы, ані маім каментаром, ані каментарамі іншых асобаў, чые прозвішчы пададзеныя ў матэрыяле» – напісаў Аляксей Дзікавіцкі ў сваіх сацсетках.

✅Чытаць праз VPN ❎Чытаць без VPN

Читать полностью…

Белсат

🫠 Не, гэта не нейкі фестываль (хаця падобна)

Гэта памежны пераход у Берасці, дзе людзі самі ствараюць вакол сябе атмасферу, каб хутчэй прайшоў час чакання ў чарзе.

Чылаўт-зоны, забаўкі, шпацыры... карацей, глядзіце самі.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Яшчэ адзін рэйтынг, у якім Беларусь апошняя

Калі б сярод краінаў-суседак быў створаны рэйтынг колькасць прэзідэнтаў за часы незалежнасці – Беларусь заняла б у ім апошняе месца. Бо нашай краінай вось ужо 30 год гвалтоўна кіруе адзін і той жа чалавек. А як у іншых? Пачытайце ў нашым адмысловым матэрыяле.

✅ Чытаць праз VPN

Читать полностью…

Белсат

❗️ Чат-бот Белсату часова не прымае паведамленні

Мы імкнемся як найхутчэй развязаць праблему і абавязкова паведамім вам, калі бот зноў пачне працаваць. А пакуль скіроўваць свае паведамленні можна на паштовую скрыню belsat.eu@gmail.com.

Читать полностью…
Подписаться на канал