belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😡 Міліцыя хоча пакараць дачнікаў, якія вядуць барацьбу за захаванне возера ў Гомельскім раёне

Што здарылася: мясцовыя ўлады аддалі ў арэнду ТАА «Грын плейс» возера каля вёскі Цыкуны на 15 гадоў. Прыватнік планаваў пабудаваць на беразе дзесяць домікаў рыбака, сауну, спортпляцоўкі і арганізаваць рэкрэацыйнае рыбаводства. Аднак мясцовыя дачнікі выступілі супраць. Мясцовыя хвалююцца, што побач будуць адпачываць шумныя кампаніі, вадаём могуць забрудзіць, а дарогу праз вёску – сапсаваць.

👉 18 жніўня 2024 года прайшла сустрэча ўладальнікаў дачных участкаў і збор подпісаў супраць застройкі. У канцы сустрэчы грамадзяне сталі на беразе, узяліся за рукі і скандавалі «Не арэндзе».

Па звестках выдання Флагшток, пасля гэтай падзеі членаў дачных таварыстваў сталі выклікаць на допыты.

☝️ Удзельнікі сустрэчы хвалююца, што ў міліцыі хочуць аформіць іх дзеянні, як несанкцыянаваны мітынг, і пакараць арганізатараў.

Читать полностью…

Белсат

💃🏼Гэтая жанчына - проста маці ўсіх рэпераў

Паглядзіце, як 61-гадовая жыхарка Казахстану зачытала трэк Gangsta's Paradise на вяселлі, і якія падарункі за гэта атрымала.

Читать полностью…

Белсат

😊 Хатні гадаванец з будучыні

Паглядзіце, якая мілата!

Але мы, ўсё ж, за сапраўдных жывёлак 😃

Читать полностью…

Белсат

📌 У Беларусі супрацоўнікі пракуратуры і следчага камітэта цяпер змогуць збіваць беспілотнікі

Адпаведны ўказ 7 кастрычніка падпісаў Лукашэнка.

Дакумент дае права на прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі на ўсе віды беспілотнікаў, уключаючы падводныя і надводныя судны, наземныя апараты і комплексы.

☝️ У адпаведнасці з указам права на прымяненне (выкарыстанне) зброі і спецыяльных сродкаў у дачыненні да беспілотных апаратаў разам з вайскоўцамі (супрацоўнікамі) воінскіх фарміраванняў і органаў унутраных спраў надзеленыя таксама органы пракуратуры, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы.

Читать полностью…

Белсат

🔹 «Шкадую, што паддаўся на ўгаворы прадстаўнікоў Сейма Літвы і спыніў пратэст»

Беларус Рыгор Алексіевіч, які каля двух тыдняў трымаў галадаванне ў Літве на знак пратэсту супраць дзеянняў мытні, што адмаўлялася перадаць яму ў распараджэнне набыты ім аўтамабіль, аднавіў сваю акцыю ў ЗША.

Не дачакаўшыся адказу літоўскіх уладаў, Алексіевіч вырашыў аднавіць свой пратэст. Праўда, робіць ён цяпер гэта не ў Літве, а ў ЗША — у горадзе Сакрамэнта (Каліфорнія), дзе выйшаў з плакатам выйшаў да мясцовага Капітолія.

👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😡 «Гэта такая спроба выбіць сродкі з людзей за працэсы, што даўно аплачаныя»

Трэці месяц выпускнікі беларускіх установаў адукацыі спрабуюць сябе ў якасці маладых спецыялістаў. Сёлета пад размеркаванне трапіла больш за 55 тысяч маладзёнаў. Не ўсе з іх даехалі на прызначаныя працоўныя месцы, з чым актыўна пачала змагацца пракуратура.

👉 Што цяпер адбываецца з беларускай сістэмай адукацыі, чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸«Я быў народжаны для кахання, а не для вайны»

Лідар «Голай Манашкі» Фёдар Жывалеўскі – пра альбом «19» і мроі аб Менску.

🔸Разрастанне канфлікту і палонныя, якія не вярнуліся: год вайны Ізраілю з «Хамасам»

Узгадваем ключавыя падзеі за гэты час.

🔸«Гэты спектакль – вяртанне да продкаў»

Спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец выклікаў фурор на тэатральным фэсце ў Польшчы.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 7 кастрычніка

🔻 Гомельскія прапагандысты хочуць пазбавіць беларусаў замежжа магчымасці зваротаў да дзяржорганаў

🔻 Былы палітвязень распавёў пра Сцяпана Латыпава

🔻 Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі

🔻 У Беларусі не паказалі ўкраінскі фільм ў рамках праграмы міжнароднага фестывалю кароткаметражак

🔻 У Берасці пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

🔻 Затрымалі жыхара Менску за тое, што ён нібыта дасылаў інфармацыю аб перамяшчэнні сілавікоў у «экстрэмісцкія тэлеграм-каналы»

🔻 Мінімум 66 чалавек асудзілі па палітычных крымінальных справах пасля вяртання з-за мяжы

🔻Менчука судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

🔻 Беларускага добраахвотніка завочна асудзілі ў самаабвешчанай «ДНР» да 14 гадоў калоніі

🔻 За лайк у «Аднакласніках» жорстка затрымалі мужчыну сталага ўзросту

🔻 Айцішніцу будуць судзіць за каментары

🔻 Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Читать полностью…

Белсат

🙈 «Каб яму дапавялі, што ў паветры знаходзяцца дроны, то ён бы наогул нікуды не ўзлятаў»

Спыталі экспертаў, што адбываецца ☝️

Читать полностью…

Белсат

🏆 Журы прэміі Анемпадыстава на лепшую кніжную вокладку абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду

У спісе – 19 намінантаў – як вядомыя мастакі і дызайнеры, так і ананімныя.

👉 Хто ўвайшоў у доўгі спіс чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🕯 Гадавіна нападу «Хамасу» на Ізраіль: падзеі 7 кастрычніка ў фотаздымках

Год таму з нападу палестынскага руху «‎Хамас» на Ізраіль пачаўся найбуйнейшы ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе за апошнія паўстагоддзя.

Згодна з дадзенымі Цагаль ноччу 7 кастрычніка 2023 года па тэрыторыі Ізраілю было запушчана каля 2500 ракет. Падчас нападу баевікі забілі 1189 чалавек, у тым ліку 815 грамадзянскіх, паранілі 7500 чалавек і захапілі ў закладнікі 251 чалавека ў закладнікі. Праз год вайны ў палоне ў сектары Газа застаюцца 97 чалавек.

Читать полностью…

Белсат

📌 Наталля Радзіна падчас выступу на Форуме свабоднай Расеі паведаміла, што беларусы ніколі не марылі пра ўз’яднанне з Расеяй

Радзіна падкрэсліла, што ў выпадку з Беларуссю трэба казаць не пра дэкаланізацыю, а дэакупацыю. Рэдактарка сайту «Хартыя'97» на прыкладах паказала, што цягам сваёй гісторыі нашая краіна мела куды больш працяглы перыяд існавання па-за межамі расейскага ўплыву, у той час як суседзі з усходу ўвесь час намагаліся скарыць нашыя землі і падпарадкаваць іх сабе.

👉 Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😢 За «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Зянковіча ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым. Агулам ён знаходзіцца за кратамі амаль 3,5 года.

Паводле праваабаронцаў, на палітвязня ўвесь час аказваецца ціск, у яго моцна пагоршылася здароўе. На знак пратэсту Зянковіч некалькі разоў трымаў галадоўку.

😡 Некалькі месяцаў таму з невядомых прычынаў яго перавялі ў СІЗА КДБ. А ў верасні БТ паказала фільм, дзе моцна схуднелы Зянковіч расказвае, як у 2021 годзе нібыта хацеў «захапіць уладу».

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🧐 «Выміранне, страта краіны. Гэтым шляхам паслядоўна ідзе сённяшняя ўлада»

Гэта ўрывак кандыдацкай прамовы Ганны Канапацкай. А цяпер яна зноў збіраецца на выбары.

Паглядзіце, як гэта каментуе яе былы паплечнік ☝️

Читать полностью…

Белсат

Святлана Ціханоўская хоча прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за здзейсненыя злачынствы ў Міжнародным судзе ААН

Пра гэта беларуская дэмакратычная лідарка выказалася ў інтэрв’ю выданню «Голас Амерыкі»:

«Мы хочам выкарыстоўваць міжнародныя механізмы – Міжнародны крымінальны суд (ICC), Міжнародны суд ААН (ICJ), каб прыцягнуць Лукашэнку і яго паслугачоў да адказнасці. Гэтыя інструменты даволі марудлівыя, але мы паслядоўныя ў сваім падыходзе і спадзяёмся, што вельмі хутка пачнём адмысловае расследаванне гэтых злачынстваў»


Таксама Ціханоўская адзначыла, што ўдзел у Генеральнай асаблеіі ААН вельмі важны для беларускіх дэмакратычных сілаў, бо ААН – гэта добрая пляцоўка, «дзе мы сустракаемся не толькі са сваймі саюзнікамі, але і з краінамі, якія могуць быць карысныя нашай справе»

👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 8 кастрычніка

Долар і еўра падраслі. Рубель пакуль працягвае страчваць пазіцыі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😢 «Ужо некалькі гадоў пачынаю працоўны дзень не з чытання любімых газетаў, а з вывучэння спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»

З пачаткам навучальнага года школьнікі і студэнты часцей сталі карыстацца бібліятэкамі. А праз тое, што ўжо некалькі дзясяткаў кніг у Беларусі на загад рэжыму прызнаныя «экстрэмісцкімі», паход у бібліятэку таксама стаў небяспечным.

☝️ Як мы высветлілі, даходзіць да правакацыяў і адміністратыўных справаў. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😱 Азаронак стане рэжысёрам дакументальных стужак на «Беларусьфільм»

Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Плануецца, што Грыша здыме два праекты, звязаныя з падзеямі 2020 года.

☝️ Але калі вы хочаце паглядзець сапраўды якаснае дакументальнае кіно, то раім наш Youtube-канал belsat_doc">БЕЛСАТ DOC

Читать полностью…

Белсат

😳 СК пачаў справы супраць 45 беларусаў за нежаданне «прызнаваць сябе палітычна мёртвымі»

Паводле СК, крымінальная справа пачатая за правядзенне Канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні 2024 года.

Як заяўляецца, яна пачатая за «імітацыю дзейнасці» і нежаданне «прызнаваць сябе палітычна мёртвымі фігурамі».

👉 Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📌 У Беларусі плануюць павысіць падаткі на багацце, валоданне кватэрай і сабак

За нясплату апошняга пагражае штраф да 600 рублёў. У праекце зменаў кодэксу прапануюць падняць падатак на да 13 рублёў за звычайнага сабаку і да 63 рублёў за «асабліва небяспечнага».

Аднак, некаторыя групы беларусаў могуць быць часткова ці цалкам вызваленыя ад сплаты гэтага падатку.

Хто трапляе ў гэтыя групы, а каму прыйдзецца плаціць, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🫥 Расследаваць катаванні ў Беларусі цяпер таксама «экстрэмізм»

Учора МУС прызнала Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў «экстрэмісцкім фарміраваннем».

У сувязі з камітэтам згадваюцца імёны Сяргея Усцінава і Вікторыі Федаровіч. У пералік МУС таксама ўнесеныя сайт камітэту, ягоныя электронная пошта, Telegram-канал і бот, а таксама Instagram.

📍Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі — спецпраект праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», заснаваны разам з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі. Прадстаўнікі камітэту фіксуюць выпадкі катаванняў, шукаюць сведкаў і доказы катаванняў, аказваюць юрыдычную дапамогу пацярпелым.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 кастрычніка

✔️ На нафтабазе ў Феадосіі адбыўся выбух у выніку атакі дронаў

✔️ У Валожыне паставілі памятную табліцу, дзе з чатырох моваў у дзвюх зрабілі памылкі

✔️ Улады прапанавалі зрабіць 2025-ы Годам беларускай мовы

✔️ Беларусь уваходзіць у тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў азотных угнаенняў у Польшчу

✔️ Лукашэнку хочуць судзіць у Міжнародным судзе ААН

✔️ Наталля Радзіна падчас выступу на Форуме свабоднай Расеі заявіла, што расейцы не браты беларусам

✔️ Вайсковыя дроны над Беларуссю – чаму яны прылятаюць у нашу краіну і як ратавацца

✔️ Гадавіна нападу «Хамасу» на Ізраіль у фота

✔️ Навукоўцы ў камені ўзростам 2 млрд гадоў знайшлі жывыя мікраарганізмы

Читать полностью…

Белсат

🎨 «Кожнае дзіцё – мастак. Цяжкасць у тым, каб застацца мастаком, калі ты вырас»

Гэтую фразу прыпісваюць Пабла Пікаса. І яна вельмі добра пасуе гэтаму хлопчыку ☝️

А ягоная маці вырашыла: чаму б не манетызаваць талент сына? Такім чынам яна клапоціцца пра ягоную будучыню.

👀 Болей навінаў пра людзей, што клапоцяцца пра будучыню (не толькі сваю, але і ўсёй планеты) – у свежым выданні «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸Лукашэнка зноў з візітам у Пуціна. А той сёння святкуе дзень народзінаў

🔸Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі прапанаваў абвесціць 2025-ты «Годам беларускай мовы»

🔸Выпускнікі масава адмаўляюцца адпрацоўваць па размеркаванні

🔸Гадавіна нападу ХАМАС на Ізраіль

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🦠 Навукоўцы з Такійскага універсітэта ў камені ўзростам 2 млрд гадоў знайшлі жывыя мікраарганізмы

Каменная парода была здабытытая ў ПАР на глыбіні каля 15 метраў.

Мікробы знаходзіліся ў запоўненых глінай шчылінах пароды, што выключыла магчымасць іх пранікнення звонку.

У даследаванні гаворыцца, што далейшае вывучэнне знойдзеных мікраарганізмаў можа даць новыя дадзеныя для пошуку жыцця ў аналагічных умовах на іншых планетах.

☝️ Да гэтага, самымі старымі жывымі арганізмамі лічыліся мікробы ўзростам каля 100 млн гадоў, знойдзеныя на дне Ціхага акіяна.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Вайсковыя дроны над Беларуссю – чаму яны прылятаюць у нашу краіну і як ратавацца, каб вас не зачапіла выбухам?

Беспілотнікі тыпу «Shahed», якія РФ актыўна выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, ужо амаль тры месяцы рэгулярна «наносяць візіты» ў паветраную прастору РБ.

Пераважна ўсё абмяжоўваецца «транзітам» з Расеі ва Украіну альбо назад, аднак здараюцца і выбухі, як нядаўна ў Калінкавічах.

Паслухайце, што кажуць нашыя эксперты па гэтай тэме ☝️

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Цэнзура не дала нам прагаласаваць за вашу стужку»

У Беларусі не паказалі ўкраінскі фільм пра пачатак вайны «Мама» у рамках праграмы міжнародны фестывалю кароткаметражак Manhattan Short, які прайшоў з 27 верасня па 6 кастрычніка.

Пытанне чаму прыбралі фільм, беларускі бок проста праігнараваў.

🎥 Manhattan Short Film Festival - адзін з самых буйных фестываляў кароткаметражных фільмаў у свеце. Праходзіць штогод у канцы верасня-пачатку кастрычніка. На працягу тыдня ў гледачоў ёсць магчымасць паглядзець 10 фільмаў-фіналістаў і выбраць пераможцу шляхам галасавання.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка паляцеў у Маскву

✔️Пажар у гандлёвым цэнтры Менску

✔️П'яны мужчына здзейсніў напад з пісталетам на запраўку

✔️Нідэрланды перадалі Украіне знішчальнікі F-16

✔️Гарыць нафтабаза расейцаў у акупаваным Крыме

✔️У гадавіну нападу тэрарыстаў ХАМАСу на Ізраіль ЦАГАЛЬ ударыў па вайсковых аб'ектах у Газе і Ліване

✔️Распачаўся «Нобэлеўскі тыдзень»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😡 «Яму пагражалі пасадзіць суседзяў і родных, калі ён не падпіша прызнанне віны»

Былы палітвязень, які сядзеў у калоніі «Воўчыя норы», распавёў «Зеркалу» пра ціск на Сцяпана Латыпава:

«У яго, груба кажучы, усё цела ў парэзах. Ён мне распавядаў, за што яго пасадзілі, і казаў, што яму пагражалі пасадзіць суседзяў і родных, калі ён не падпіша прызнанне віны. Таму ён так паступіў-што называецца, ні сабе, ні ім. І ён працягваў там так рабіць, таму што яго пачалі душыць, саджалі ў ШЫЗА, ПКТ.»


Таксама мужчына паведаміў, што Латыпаў і далей плануе «вены рэзаць, каб на яго ўвагу звярнулі». Таму што гэта адзіны спосаб неяк паўплываць на кіраўніцтва:

«Калі хтосьці парэжацца, у любым выпадку павінна прыехаць праверка, даведацца, чаму, як чалавек гэта зрабіў. Начальніку будзе мінусік. А начальнік на пенсію крыху раней хоча і з добрай сумай. Навошта яму гэта? - тлумачыць былы палітвязень. - Таму прыйдзецца дамаўляцца, нейкія лісты прапускаць, сустрэчы дазваляць.»

Читать полностью…

Белсат

🙈 Наша улюбёная рубрыка «Крынж дня»: у Мікашэвічах прайшлі «Дажынкі-2024»

Навінка гэтага года - выстава «Першы ў рэгіёне». Як піша Белта, выстава «прымеркаваная да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі».

Лукашэнка і асабіста наведаў мерапрыемства:

«Я прыехаў сёння сюды, і планую пабываць ва ўсіх абласцях, каб нізка кланяцца вам і дзякаваць вам, дарагія нашы працаўнікі вёскі.»


☝️ Паглядзіце, як праходзілі традыцыйныя дажынкі ў гэтым годзе…Спойлер: гэтак жа трэшова, як і ў мінулыя гады

Читать полностью…
Подписаться на канал