belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔴 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Канферэнцыя «Новая Беларусь»: дэмсілам нават не паведамілі пра абмен вязнямі;

🔸Абмен закладнікамі і злачынцамі – што гэта было і чаму абураныя беларусы, палякі і немцы;

🔸Рэжым Лукашэнкі і ягоных памагатых пагражалі судзіць шмат дзе за злачынствы супраць чалавечнасці. Але справа далёка не рушыла. Разбіраемся чаму;

🔸Тры дні Тэйлар Сўіфт у Варшаве. Распавядаем пра феномен яе папулярнасці і атмасферу канцэртаў;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Hcwlv-3XIwU

Читать полностью…

Белсат

🐕 У ЗША сабака некалькі гадзінаў правёў у адкрытым моры

Як ён там апынуўся і чым усё скончылася? Глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤖 Рабатызаваны стаматолаг са штучным інтэлектам упершыню паставіў чалавеку каронку

На падрыхтоўку зуба да працэдуры ў яго сышло ўсяго 15 хвілінаў (у той час як у звычайнага стаматолага на гэта сыходзіць каля дзвюх гадзінаў).

☝️ Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што машына здольная бяспечна працаваць нават пры актыўных рухах пацыента.

Па словах навукоўцаў, выкарыстанне высокадакладнага 3D-сканэра дазваляе стварыць дэталёвую мадэль рота без прымянення рэнтгенаўскіх здымкаў, што паскарае працэс і памяншае шкоднае ўздзеянне на пацыента. У бліжэйшых планах кампаніі – пашырэнне функцыяналу прылады і дадаванне новых працэдураў.

👉 Аднак робат пакуль не атрымаў ухвалення ўпраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў.

Читать полностью…

Белсат

🌋 На Сіцыліі адбылося вывяржэнне вулкану Этна

Абвешчаны «чырвоны» ўзровень трывогі 🔴

Читать полностью…

Белсат

💬 «Работнік транспартнай міліцыі сказаў кіроўцу: маўляў, робіце дабро для пасажыраў, а яны самыя вас здаюць»

Выезду ў краіны Еўразвязу з Беларусі проста цяпер чакаюць сотні легкавікоў ды дзясяткі аўтобусаў. Гісторыі, якія прыходзяць з чэргаў на мяжы, не перастаюць здзіўляць.

Сабралі чарговую порцыю у матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі ў АПК з'яўлялася пасада, на якой быў Валерый Сахашчык, яна стваралася не пад Валерыя Сцяпанавіча, а пад пэўны функцыянал. Цяпер гэты функцыянал прывялі ў адпаведнасць з рэчаіснасцю»

Палітычны прадстаўнік Палка Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі пракаментаваў змены ў Аб'яднаным Пераходным кабінеце, дзе Валерыя Сахашчыка замяніў Вадзім Кабанчук.

📍Пра гэтую кадравую змену было заяўлена ўчора на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, дзе прысутнічае наш карэспандэнт.

Чытайце тут ягоны першы матэрыял з другога дня канферэнцыі ☝️

Читать полностью…

Белсат

😨 У расейскім пасёлку Шабекіна дрон заляцеў проста ў адчыненае вакно шматпавярховіка

Пасля гэтага ён выбухнуў. @bazabazon паведамляе, што ў выніку загінула 75-гадовая пенсіянерка.

Шабекіна месціцца ў Белгарадскай вобласці на мяжы з Украінай і рэгулярна падвяргаецца атакам беспілотнікаў ды артылерыі.

Читать полностью…

Белсат

💔Вось як цяпер выглядаюць старажытныя храмы Данеччыны, якія нядаўна былі зруйнаваныя расейскай артылерыяй

Фотаздымкі зруйнаваных святыняў паказалі ўкраінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы.

Царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Новаэканамічнае перажыла ў свой час нацыстаў. Храму было 110 гадоў. Па словах мясцовага святара, у Новаэканамічным няма баёў, няма баявой тэхнікі і салдат. Храм стаіць проста пасярод дарогі.

Цалкам знішчаны і Свята-Георгіеўскі храм у вёсцы Аляксандро-Шултыне, які быў заснаваны 29 ліпеня 1822 года.

Расея знішчыла прыкладна 530 украінскіх храмаў і цэркваў па ўсёй Украіне.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Калі б джэдаі вырашылі ажаніцца, то іх шлюб пэўна выглядаў бы так

Паглядзіце, якое незвычайнае вяселле зладзілі сабе маладажоны

Читать полностью…

Белсат

👆Што будуць рабіць новыя прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету, што з праектам «Пашпарт новай Беларусі» і вызваленнем палітвязняў

Што адбылося ў першы дзень канферэнцыі «Новая Беларусь»? Пераказваем галоўнае з дыскусіяў і адказаў на пытанні.

Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 3 жніўня

✔️У Вільні распачалася трэцяя канферэнцыя беларускіх дэмсілаў «Новая Беларусь». Падсумавалі галоўнае за першы дзень

✔️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – тры новыя прадстаўнікі. Вось хто яны

✔️BYPOL: спецслужбы Расеі і Беларусі рыхтуюць правакацыю супраць Паўла Латушкі і Франака Вячоркі

✔️Рэжым Лукашэнкі хацеў, каб Польшча выдала яму Паўла Латушку ў абмен на вызваленне Анджэя Пачобута

✔️Беларускі вясляр з прозвішчам Залаты ўзяў на Алімпіядзе ў Парыжы срэбны медаль

✔️Сілавікі заявілі, што ў Кобрыне затрымалі 15 чалавек за пратэсты-2020

✔️Выехаць з Беларусі ў Еўразвяз на аўтамабілі – па-ранейшаму «квэст» для людзей з моцнымі нервамі

✔️Найчасцей едуць у Грузію ды Расею. Як выглядае гэтым летам геаграфія адпачынку беларусаў

Читать полностью…

Белсат

💬 «Запісвалі песню мы так: з’ехалі ў хату на Падляшшы, каб адрэзаць сябе ад усялякіх гаджэтаў ды спакусаў і чэрпаць натхненне з прыроды»

🎼 Дуэт SW@DA х NICZOS, які выконвае песні на падляскай (беларуска-польскай) гаворцы, прэзентаваў новы сінгл – «Магніт».

Гэты «Магніт» прыцягнуў нашую ўвагу і слых, а ці прыцягне вашую? Паслухайце 🎧

Читать полностью…

Белсат

📌 «Фармат кабінету дае магчымасць выхаду на міжнародных партнёраў»

Вадзім Кабанчук звярнуўся да каліноўцаў з тлумачэннем, чаму пагадзіўся на пасаду.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Вільні;

🔸Андрэй Ягораў: прызнанне легітымнасці рэжыму Лукашэнкі магчымае;

🔸Хроніка рэпрэсіяў: пакаянныя відэа за жарты і крытыку ўладаў;

🔸Кавуновы сезон – як правільна з'есці;

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=qKda4rWXYPU

Читать полностью…

Белсат

❗️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – тры новыя прадстаўнікі

Прадстаўніком па нацыянальнай абароне Ціханоўская прапанавала прызначыць Вадзіма Кабанчука, былога намесніка кіраўніка палка Каліноўскага.

Прадстаўніком па міжнароднай супрацы – дыпламата Уладзіміра Астапенку, кіраўніка місіі ў Бруселі.

Прадстаўніцай па справах моладзі – сябра Каардынацыйнай рады Маргарыту Ворыхаву.

Таксама Ціханоўская ўхваліла прапанову Паўла Латушкі прызначыць ягоным намеснікам Арцёма Брухана.

Ціханоўская таксама прасіла Каардынацыйную раду рэкамендаваць прадстаўнікоў на іншыя пасады – «міністра ўнутраных справаў» і «міністра фінансаў».

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Былы і цяперашні намеснікі міністра замежных справаў Польшчы паспрачаліся пра нядаўні абмен паміж Расеяй і Захадам

Дыскусія датычылася, сярод іншага, Анджэя Пачобута. Ён пакуль застаецца ў лукашэнкаўскай турме.

🔍 Чытайце падрабязнасці ў матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🔹Уладзімір Зяленскі заявіў, што самалёты F-16 ужо знаходзяцца ва Украіне

Перадачу гэтых вынішчальнікаў украінцам краіны NATO анансавалі яшчэ з мінулага лета.

Аднак справа ўскладнялася тым, што ўкраінскія пілоты павінны былі прайсці шматмесячны курс трэнаванняў для палётаў на F-16. Таксама, паводле некаторых заходніх СМІ, многія пілоты з Украіны кепска валодалі англійскай моваю, што дадаткова ўскладняла іхнае навучанне.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Калі дэмакратычныя сілы прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі, ён адпусціць палітвязняў? Разбіраемся, наколькі рэалістычны такі сцэнар

Кантраверсійную ідэю напярэдадні агучыў палітолаг Андрэй Ягораў. Маўляў, для таго, каб мы мелі шанцы на новыя змены, патрэбная сітуацыя лібералізацыі і «адлігі».

Ідэю Ягорава (што чакана) многія раскрытыкавалі. У першую чаргу за тое, што адсутнічаюць хоць якія-небудзь гарантыі эфектыўнасці таго кроку, які ён прапанаваў.

🔍 Чытайце разбор па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Можна чакаць нейкага шанцу, які быў у нас пасля распаду Савецкага саюза. Але мне ўжо 42 гады, магу так і не дачакацца. Для мяне застаецца вайсковы шлях»

Добраахвотнік і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Кушняроў расказаў пра сваю матывацыю ваяваць за Украіну і пра тое, чаму гэта ў тым ліку барацьба за свабоду Беларусі.

Андрэй прымае ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, дзе прысутнічае наш карэспандэнт.

🔍 Чытайце тут першы матэрыял з другога дня канферэнцыі

Читать полностью…

Белсат

💬 «Існуе настальгія па юнацтве, маладосці. Але я ні ў якім разе не настальгую па савецкім рэжыме»

«Белсат» паразмаўляў з пісьменнікам і рэжысёрам Уладзімірам Казловым. Для гэтага была нагода: у Варшаве ён прэзентаваў кнігу, якая так і называецца – «Варшава».

Гэты раман апавядае пра жыццё студэнтаў у Менску ў першыя гады пасля распаду СССР.

🔍 Чытайце размову з Уладзімірам Казловым па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🐵 Пад Менскам прайшлі спаборніцтвы па «аджыліці»

Гэта такая актыўнасць для сабачак, калі яны на хуткасці пераадольваюць паласу перашкод. Да ўдзелу дапусцілі ўсе пароды.

Фатограф буйнога беларускага партала паспеў зрабіць шмат смешных фатаздымкаў 📷

Читать полностью…

Белсат

👨🏻‍🎓Які конкурс ды якія прахадныя балы сёлета ў беларускіх ВНУ? Вывучылі лічбы

На фінішы ўступнай кампаніі нашыя журналісты паглядзелі, якая сітуацыя склалася ў галоўных ВНУ краіны – як менскіх, так і рэгіянальных: колькі чалавек паступілі, з якім прахаднымі баламі, і што за спецыяльнасці сёлета найбольш запатрабаваныя.

Чытайце матэрыял па спасылцы ▶️

Читать полностью…

Белсат

💌 Гомельскі гісторык выявіў у кракаўскім архіве капэрту, які мяняе погляд на гісторыю беларускай пошты

Падчас працы ў архіве ў Кракаве, беларускі гісторык Яўген Малікаў знайшоў прыватны ліст, які датаваны 14 кастрычніка 1778 года, паведамляе «Мова Гомель». Напісаў яго шляхціц з Горадні Шукевіч. Увагу гісторыка прыцягнуў круглы штэмпель з выявай кароны, паштовага рога і надпісам «Grodno».

Імаверна, гэта адзін з найбольш старых паштовых штэмпеляў для Беларусі.

📍Шырокае распаўсюджанне звыклыя для нас паштовыя штэмпелі на тэрыторыі Беларусі атрымалі пасля з'яўлення паштовых марак, то бок пасля 1857 года. Да гэтага выкарыстоўваліся іншыя знакі, у тым ліку спецыяльныя пячаткі, якія наносіліся на капэрты.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Замест мадэрнізацыі прамысловасці грошы беларусаў ідуць на стратныя прадпрыемствы

Напрыклад, «Беларусбанк» выдасць крэдыт для кампаніі БНБК, а ў выпадку нявыплаты грошай іх кампенсуюць з бюджэту. Таксама бюджэт будзе кампенсаваць адсоткі ў крэдытах расейскім банкам.

Навошта гэта робіцца і ці дапамогуць такія захады беларускай эканоміцы, глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Што рабіць з нацыянальнай ідэнтычнасцю: «навязваць» ці «не саромецца»?

Дыскусія на канферэнцыі «Новая Беларусь».

🔺Перанос часу выезду і аблавы на «ўлезуноў»

Што тварыцца на мяжы Беларусі з Еўразвязам?

🔺«На мора вельмі хочацца»

Грузія, Геленджык, Анапа – дзе беларусы адпачываюць гэтым летам?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💪🐶 Сабака Флокі гуляе ў футволей як сапраўдны спартовец

Паглядзіце, як ён гэта робіць!

Футволей – від пляжнага валейболу, у якім нельга кранацца мяча рукамі.

Читать полностью…

Белсат

🔹Нацыянальная ідэнтычнасць: дзе яна хаваецца ды як перадаць яе нашчадкам

Чацвёртае вялікае абмеркаванне дня на канферэнцыі «Новая Беларусь» было прысвечанае тэме беларускай ідэнтычнасці ды яе праяваў.

☝️Наш карэспандэнт сабраў найцікавейшыя думкі ўдзельнікаў дыскусіі. Чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🧑‍🎨 Карціны можна ствараць з чаго заўгодна і як заўгодна

Гэта даказаў мастак Джэймз Кук, які «малюе» з дапамогай друкарскай машынкі.

Як вам?

Читать полностью…

Белсат

👽 Навукоўцы хочуць зладзіць на Месяцы сховішча, каб захаваць інфармацыю аб зямных відах жывых істотаў

Даследчыкі адзначаюць, што захаванне біяразнастайнасці на планеце ўяўляе сабой сур'ёзную праблему. Існуе сховішча насення раслін з усіх куткоў Зямлі, аднак аналагічнай базы для ўзораў жывёлін няма. А многія віды хутка ўвогуле знікнуць з аблічча Зямлі.

🐠 У сувязі з гэтым даследчыкі прапанавалі стварыць рэпазітар на Месяцы. Гэта дапаможа захаваць дадзеныя аб найбольш уразлівых відах жывёлін.

Месяцовыя ўмовы ідэальна падыходзяць для гэтай мэты. На Месяцы ёсць кратары, якія не асвятляюцца сонечным святлом, і тэмпература ў іх апускаецца ніжэй за мінус 160 градусаў, што стварае спрыяльныя ўмовы для доўгатэрміновага захоўвання ўзораў.

Читать полностью…

Белсат

☝️Палітолаг Андрэй Ягораў прапанаваў прызнаць легітымнаць Лукашэнкі. Былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод раскрытыкавала гэтую ідэю

Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні мы паразмаўлялі і з Андрэем (які патлумачыў сваю неардынарную пазіцыю), і з Аленай. Паслухайце, што яны кажуць ☝️

📍А пра што размаўлялі на канферэнцыі падчас дыскусіі па тэме эканомікі, чытайце ў нашым матэрыяле з месца падзеяў

Читать полностью…
Подписаться на канал