belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💥 #галоўнае за 3 жніўня

✔️У Вільні распачалася трэцяя канферэнцыя беларускіх дэмсілаў «Новая Беларусь». Падсумавалі галоўнае за першы дзень

✔️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – тры новыя прадстаўнікі. Вось хто яны

✔️BYPOL: спецслужбы Расеі і Беларусі рыхтуюць правакацыю супраць Паўла Латушкі і Франака Вячоркі

✔️Рэжым Лукашэнкі хацеў, каб Польшча выдала яму Паўла Латушку ў абмен на вызваленне Анджэя Пачобута

✔️Беларускі вясляр з прозвішчам Залаты ўзяў на Алімпіядзе ў Парыжы срэбны медаль

✔️Сілавікі заявілі, што ў Кобрыне затрымалі 15 чалавек за пратэсты-2020

✔️Выехаць з Беларусі ў Еўразвяз на аўтамабілі – па-ранейшаму «квэст» для людзей з моцнымі нервамі

✔️Найчасцей едуць у Грузію ды Расею. Як выглядае гэтым летам геаграфія адпачынку беларусаў

Читать полностью…

Белсат

💬 «Запісвалі песню мы так: з’ехалі ў хату на Падляшшы, каб адрэзаць сябе ад усялякіх гаджэтаў ды спакусаў і чэрпаць натхненне з прыроды»

🎼 Дуэт SW@DA х NICZOS, які выконвае песні на падляскай (беларуска-польскай) гаворцы, прэзентаваў новы сінгл – «Магніт».

Гэты «Магніт» прыцягнуў нашую ўвагу і слых, а ці прыцягне вашую? Паслухайце 🎧

Читать полностью…

Белсат

📌 «Фармат кабінету дае магчымасць выхаду на міжнародных партнёраў»

Вадзім Кабанчук звярнуўся да каліноўцаў з тлумачэннем, чаму пагадзіўся на пасаду.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Вільні;

🔸Андрэй Ягораў: прызнанне легітымнасці рэжыму Лукашэнкі магчымае;

🔸Хроніка рэпрэсіяў: пакаянныя відэа за жарты і крытыку ўладаў;

🔸Кавуновы сезон – як правільна з'есці;

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=qKda4rWXYPU

Читать полностью…

Белсат

❗️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – тры новыя прадстаўнікі

Прадстаўніком па нацыянальнай абароне Ціханоўская прапанавала прызначыць Вадзіма Кабанчука, былога намесніка кіраўніка палка Каліноўскага.

Прадстаўніком па міжнароднай супрацы – дыпламата Уладзіміра Астапенку, кіраўніка місіі ў Бруселі.

Прадстаўніцай па справах моладзі – сябра Каардынацыйнай рады Маргарыту Ворыхаву.

Таксама Ціханоўская ўхваліла прапанову Паўла Латушкі прызначыць ягоным намеснікам Арцёма Брухана.

Ціханоўская таксама прасіла Каардынацыйную раду рэкамендаваць прадстаўнікоў на іншыя пасады – «міністра ўнутраных справаў» і «міністра фінансаў».

Читать полностью…

Белсат

🔹Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры дагэтуль не выйшаў на ранейшыя аб'ёмы вытворчасці, якія абваліліся ўтрая пасля непагадзі

Тады прадпрыемству давялося спыняць працу праз наступствы ўрагану, які пакінуў увесь райцэнтр без электрычнасці.

Цяпер паніжаны ўзровень загрузкі на НПЗ плануецца на ўвесь жнівень.

Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

☝️Сілавікі заявілі, што ў Кобрыне затрымалі 15 чалавек за пратэсты-2020

ГУБАЗіК паказаў «пакаяльныя відэа» з двума затрыманымі – гэта мужчына і жанчына. Мужчыну сілавікі прымусілі сказаць, што ён паказваў міліцыянтам азадак, а жанчына нібыта «аблівала півам ды паказвала непрыстойныя жэсты».

На відэа жанчына кажа, што мае траіх дзяцей, пры гэтым дадае, што «кідала іх» і «не даглядала».

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Выехаць з Беларусі ў Еўразвяз на аўтамабілі – па-ранейшаму «квэст» для людзей з моцнымі нервамі

Напрыклад, стаяць у зоне чакання пры выездзе з РБ у Літву даводзіцца больш за 30 гадзінаў. Сам кантроль пры гэтым займае каля 1,5 гадзіны.

З аўтобусамі сітуацыя трохі лепшая, але прыемнага таксама мала.

🔍 Чытайце матэрыял тут

Читать полностью…

Белсат

📍Рэжым Лукашэнкі хацеў, каб Польшча выдала яму Паўла Латушку ў абмен на вызваленне Анджэя Пачобута

Былы міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыўш Каміньскі ў інтэрв’ю «Telewizja Republika» расказаў пра перамовы, якія таемна вяліся з прадстаўнікамі самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.

Вось якія патрабаванні выстаўлялі лукашэнкаўцы ▶️

Читать полностью…

Белсат

🥈Беларускі вясляр Яўген Залаты заваяваў срэбны медаль Алімпіяды

У мужчынскіх спаборніцтвах «адзіночак» ён паказаў другі вынік (6:42,96), саступіўшы 5 секундаў немцу Оліверу Цайдлеру.

Трэцім прыйшоў на фініш прадстаўнік Нідэрландаў.

Читать полностью…

Белсат

🚣🏻 На Алімпіядзе адклалі спаборніцтвы весляроў з удзелам беларуса – таму што аўтобус, які вёз яго на вяслярны канал, паламаўся

Прынамсі, так паведамляе тэлеграм-канал НАК РБ.

У выніку мужчынскую гонку весляроў-адзіночак прызначылі на 11:30 па мясцовым часе (12:30 па беларускім), хоць яна павінна была распачацца а 9:40.

Прадстаўніком Беларусі (у статусе нейтральнага спартоўца) ў гэтай гонцы будзе 24-гадовы Яўген Залаты (на фота).

Читать полностью…

Белсат

💵 У Кітаі жанчына ў дэпрэсіі разрэзала банкноты на 100 000 кавалачкаў

Каб іх склеіць, у чатырох супрацоўнікаў сышло 22 дні.

Як паведамляе Beijing Youth Daily, у чэрвені жанчына прынесла наяўныя грошы ў прамыслова-камерцыйны банк Кітая (ICBC) у Кунь-Міне.

☝️ Яна распавяла, што пяць гадоў таму гэтыя грошы былі размеркаваны паміж яе нявесткай, якая пакутавала ад праблем з псіхічным здароўем і нядаўна памерла.

Цяпер сям'я памерлай – муж і чацвёра дзяцей – адчайна мае патрэбу ў грошах, бо жыве ў скрайняй беднасці ў горнай вёсцы.

🤷‍♀️ Мужчына адносіў фрагменты ў некалькі мясцовых банкаў на абмен. Аднак яму паўсюль адмаўлялі, кажучы, што занадта складана сабраць фрагменты разам.

Тады жанчына вырашыла дапамагчы свайму брату і аднесла іх у аддзяленне ICBC. А там, нечакана, адразу ж пагадзілася дапамагчы ёй з рамонтам грошай.

Банк даручыў чатыром супрацоўнікам сабраць пашкоджаныя банкноты разам, хоць некаторыя фрагменты былі «менш пазногця». Супрацоўнікам часам прыходзілася нават выкарыстоўваць лупы.

🤩 Нарэшце, ім удалося склеіць банкноты агульным наміналам у 32 000 юаняў (4500 долараў ЗША).

Інцыдэнт выклікаў хвалю кампліментаў на адрас банку ў сацыяльных сетках мацерыковай частцы Кітая.

Читать полностью…

Белсат

Расейцы скралі янота з Херсона і цяпер на ім зарабляюць

Бедная жывёліна едзіць на стрэльбы, перадаецца жаўнерам і жыве ў бункеру. Паглядзіце.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 2 жніўня

✔️ Феномен Тэйлар Сўіфт. Што адбываецца ў дні «варшаўскай сўіфтаманіі»

✔️ Instagram больш не працуе ў Турэччыне

✔️ Найбуйнейшы ў свеце фестываль мастацтваў прыцягне ўвагу да сітуацыі з беларускімі палітвязнямі

✔️ Лукашэнка пракаментаваў маштабны абмен зняволенымі, які адбыўся паміж ЗША і Расеяй 1 жніўня.

✔️ Першы медаль у беларусаў: Віялета Бардзілоўская заваявала срэбра ў скачках на батуце сярод жанчын на Алімпіядзе ў Парыжы

✔️ Выведка ЗША атрымала дакладныя сведчанні наконт таго, што Іран збіраецца нанесці ўдар па Ізраілю

✔️ ЗША правялі найбуйнейшы абмен палітвязнямі з Расеяй. Ці вызвалілі беларусаў?

✔️ У Вялікай Брытаніі жанчына выходзіць замуж за чат-бота

#рэпрэсіі:

▪️Як змяняюцца рэпрэсіі ў Беларусі

▪️ Кубракоў урачыста адкрыў новую турму

▪️ За паведамленні ў бот «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі мужчыну

▪️ У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 чалавек

▪️ Фельчарку са Жлобіна будуць завочна судзіць у Гомелі

▪️ Палачаніна асудзілі на 2,5 гадоў «хатняй хіміі»

▪️ За данаты затрымалі мужчыну

▪️ Экспертку-псіхалагіню Вольгу Вялічку завочна асудзілі да 9 гадоў калоніі

▪️Былога намесніка кіраўніка беларускай турэмнай сістэмы будуць судзіць за пратэсты разам з жонкай

Читать полностью…

Белсат

🥈 Віялета Бардзілоўская заваявала срэбра ў скачках на батуце сярод жанчын на Алімпіядзе ў Парыжы

Мяркуючы па рэцэнзіях СМІ да выступу Бардзілоўскай, такога выніку ад яе не чакалі.

👉 «Белсат» распавядае, хто яна.

Читать полностью…

Белсат

💪🐶 Сабака Флокі гуляе ў футволей як сапраўдны спартовец

Паглядзіце, як ён гэта робіць!

Футволей – від пляжнага валейболу, у якім нельга кранацца мяча рукамі.

Читать полностью…

Белсат

🔹Нацыянальная ідэнтычнасць: дзе яна хаваецца ды як перадаць яе нашчадкам

Чацвёртае вялікае абмеркаванне дня на канферэнцыі «Новая Беларусь» было прысвечанае тэме беларускай ідэнтычнасці ды яе праяваў.

☝️Наш карэспандэнт сабраў найцікавейшыя думкі ўдзельнікаў дыскусіі. Чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🧑‍🎨 Карціны можна ствараць з чаго заўгодна і як заўгодна

Гэта даказаў мастак Джэймз Кук, які «малюе» з дапамогай друкарскай машынкі.

Як вам?

Читать полностью…

Белсат

👽 Навукоўцы хочуць зладзіць на Месяцы сховішча, каб захаваць інфармацыю аб зямных відах жывых істотаў

Даследчыкі адзначаюць, што захаванне біяразнастайнасці на планеце ўяўляе сабой сур'ёзную праблему. Існуе сховішча насення раслін з усіх куткоў Зямлі, аднак аналагічнай базы для ўзораў жывёлін няма. А многія віды хутка ўвогуле знікнуць з аблічча Зямлі.

🐠 У сувязі з гэтым даследчыкі прапанавалі стварыць рэпазітар на Месяцы. Гэта дапаможа захаваць дадзеныя аб найбольш уразлівых відах жывёлін.

Месяцовыя ўмовы ідэальна падыходзяць для гэтай мэты. На Месяцы ёсць кратары, якія не асвятляюцца сонечным святлом, і тэмпература ў іх апускаецца ніжэй за мінус 160 градусаў, што стварае спрыяльныя ўмовы для доўгатэрміновага захоўвання ўзораў.

Читать полностью…

Белсат

☝️Палітолаг Андрэй Ягораў прапанаваў прызнаць легітымнаць Лукашэнкі. Былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод раскрытыкавала гэтую ідэю

Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні мы паразмаўлялі і з Андрэем (які патлумачыў сваю неардынарную пазіцыю), і з Аленай. Паслухайце, што яны кажуць ☝️

📍А пра што размаўлялі на канферэнцыі падчас дыскусіі па тэме эканомікі, чытайце ў нашым матэрыяле з месца падзеяў

Читать полностью…

Белсат

❓Чаму беларусы не трапілі ў расейска-амерыканскі абмен вязнямі?

Нядаўна паміж Расеяй і ЗША адбыўся абмен палітвязнямі. Пры гэтым з беларускай турмы вызвалілі толькі аднаго чалавека – грамадзяніна Нямеччыны Рыко Крыгера.

Чаму так адбылося і хто ў гэтым вінаваты, распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Старшынства Польшчы, а потым Літвы ў Еўразвязе – гэта наш шанец. Гэтыя краіны найлепш за ўсіх разумеюць, што такое дыктатура ў Беларусі»

Анатоль Лябедзька мяркуе, што мандат Святланы Ціханоўскай дазваляе ёй падаць заяўку на далучэнне Беларусі да ЕЗ. Пра гэта ён выказаўся ў кулуарах канферэнцыі «Новая Беларусь», якая цяпер адбываецца ў Вільні.

🔍 Чытайце, што яшчэ адбываецца ў першы дзень гэтага форуму, у нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🏖 Найчасцей едуць у Грузію ды Расею. Як выглядае гэтым летам геаграфія адпачынку беларусаў

У Еўропу цяжка выбрацца праз візавыя складанасці, а ў больш далёкія і экзатычныя краіны – вельмі дорага. Тым не менш, такія кірункі як Турцыя ды Егіпет па-ранейшаму карыстаюцца папулярнасцю.

Чытайце болей у матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

💬 «Тут мы дэкларуем сваю еднасць, і гэта таксама раздражняе рэжым. А пра ўдары па рэжыму публічна не кажуць, яны абмяркоўваюцца ў закрытых месцах»

У Вільні распачалася трэцяя канферэнцыя дэмсілаў «Новая Беларусь».

Сёння – першы дзень. Чытайце наш рэпартаж пра тое, што там адбываецца.

📹 На відэа – каментар спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларускага айцішніка не ўзялі на працу ў амерыканскую фірму. Прычынаю адмовы стаў ягоны пашпарт, а не прафесійныя якасці

Віктар быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў Літву, дзе атрымаў від на жыхарства і міжнародную абарону. З лютага гэтага года ён шукае новую працу.

Нядаўна ў сацсетцы LinkedIn беларусу напісалі рэкрутары з міжнароднай кампаніі «Cognizant» з галоўным офісам у Нью-Джэрсі.

Вось што было далей ▶️

Читать полностью…

Белсат

👆За ўдзел у пратэстах збіраюцца судзіць экс-намесніка кіраўніка Дэпартаменту выканання паказанняў МУС

Разам з Сяргем Сандалюком будуць судзіць і ягоную жонку Анжэлу. Іх абвінавачваюць у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляе zerkalo.io.

Дэпартамент выканання паказанняў МУС кіруе ўсімі калоніямі, турмамі, СІЗА і іншымі папраўчымі ўстановамі Беларусі. Сяргей Сандалюк займаў пасаду намесніка кіраўніка гэтага ведамства з 2013 году. Ён адказваў за ідэалагічную працу і кадравае забеспячэнне. На рубяжы 2018-2019 гадах Сандалюк пайшоў у адстаўку.

Читать полностью…

Белсат

🔺BYPOL: спецслужбы Расеі і Беларусі рыхтуюць правакацыю супраць Паўла Латушкі і Франака Вячоркі

Паводле звестак BYPOL, правакацыю збіраюцца правесці падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», якая пройдзе ў Вільні 2-5 жніўня. Што менавіта збіраюцца зрабіць беларускія і расейская спецслужбы, арганізацыя не паведамляе, адна сцвярджае, што гэта будзе «дакладна не паведамленне аб ілжывым мініраванні будынку канферэнцыі».

📍Раней арганізацыя BYPOL заяўляла, што атрымала ад нямецкіх калегаў папярэджанне аб актывізацыі
агентурна-разведвальнай дзейнасці КДБ Беларусі ў перыяд правядзення канферэнцыі, а таксама пра імавернасць «правядзення сумесных аператыўных мерапрыемстваў КДБ і ФСБ».

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, сябры!

Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹
У Літву вярнулі 10 чалавек, аўтобусы з ЕЗ цяпер моцна спазняюцца

Распавядаем пра сітуацыю на мяжы.

🔹Першы канцэрт Тэйлар Сўіфт у Варшаве

Як рыхтаваліся фанаты і спявачка да першага канцэрту ў сталіцы Польшчы?

🔹«Экстрэмісцкіх» матэрыялаў будзе менш, а фармаванняў – больш

Як змяняюцца рэпрэсіі ў Беларусі?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🌞 Вы дакладна захочаце тут адпачыць!

У Японіі адкрыўся сапраўдны капібара-гатэль з гарачымі крыніцамі і відам на гару Фудзі.

Застаецца толькі даляцець да Токіа...

Читать полностью…

Белсат

🥇Беларускі батутыст Іван Літвіновіч стаў алімпійскім чэмпіёнам

На мінулай Алімпіядзе ён таксама выйграў залаты медаль.

Гэты другі медаль беларускіх спартсменаў у Парыжы. Сёння срэбра заваявала батутыстка Віялета Бардзілоўская.

Читать полностью…
Подписаться на канал