belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔹Антырэкорд з ашаламляльным вынікам. Якой сталася сёлетняя Алімпіяда для беларускіх спартоўцаў?

У Парыжы сёння завяршаюцца летнія Алімпійскія гульні. Беларускія спартоўцы былі рэпрэзентаваныя на іх толькі ў нейтральным статусе – без сцягу ды гімну.

Вынікам выступу беларусаў сталі чатыры медалі, што, на думку нашага эксперта, перавысіла ўсе чаканні (хоць і стала найгоршым паказчыкам у гісторыі для спартоўцаў з нашай краіны).

🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

«Спачатку трэба слухаць экспертаў, а потым прымаць палітычнае рашэнне»

Роза Турарбекава выйшла са складу Каардынацыйнай рады 3-га склікання адразу пасля канферэнцыі «Новая Беларусь». Паводле яе, у дэмакратычных сілаў «крызіс вызначэння мэтаў» і патрэбны «аўдыт рэальнасці».

Што гэта за крызіс, як з ім справіцца дэмсілам і што было не так у новай Каардынацыйнай рады? Чытайце ў нашым інтэрв'ю ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤡 Расейская дэпутатка паскардзілася ў ААН на парушэнні правоў чалавека пасля атакі ЗСУ

Таццяна Маскалькова, якая займае ў Расеі пасаду «ўпаўнаважанага па правах чалавека», паведаміла, што звярнулася да Вярхоўнага камісара ААН з заклікам асудзіць «тэрарызм» з боку Украіны ў сувязі з атакай на жылы дом у Курску.

Таксама чыноўніца патрабуе прыняць меры па недапушчэнні парушэнняў правоў чалавека. Маскалькова чакае, што прадстаўленая Расеяй інфармацыя будзе адлюстравана ў вераснёвым дакладзе УВКПЧ ААН.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Як незвычайна адпачыць у Беларусі?

Топ 6 месцаў па версіі Белсату, дзе адпачынак пройдзе сапраўды цікава. Пра некаторыя месцы не ўсе ведаюць.

🔺У Беларусі ёсць горад, дзе радыяцыя ў 2,5 раза вышэй за норму

Што гэта за горад і наколькі небяспечна там жыць?

🔺Украінскія войскі працягваюць штурмаваць Расею

Ужо шосты дзень ЗСУ праводзіць аперыцыі на расейскай тэрыторыі. «Белсат» расказвае, як змянілася вайна за апошнія дні.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 ліпеня

✔️ У Беларускіх суслікаў дэпрэсія

✔️ Што арганізацыі і палітыкі з дэмакратычных краінаў казалі з нагоды 4 гадавіны выбараў у Беларусі і мірных пратэстаў

✔️ Як сям'я Лукашэнкаў нажываецца на «БЕЛАЗе»

✔️ Лукашэнка заявіў пра знішчэнне «паветраных цэляў з Украіны» над Беларуссю

✔️ Інтэрвэю з Розай Турарбекавай, якая пакінула Каардынацыйную раду пасля канферэнцыі «Новая Беларусь»

✔️ Што адбываецца на вайне ў апошнія дні

✔️ Лукашэнка і Хрэнін нагнятаюць абстаноўку на мяжы з Украінай

✔️ Былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям дала вялікае інтэрв’ю «Белсату»

✔️ З’явіўся новы беларускі мабільны дадатак пад назвай «Віт!»

✔️ У мужчыны з Кітаю кроў стала малочна-зялёнай

✔️ Радыяцыйны фон у Брагіне ў 2,5 раза вышэйшы за дапушчальны

✔️ На продаж выставілі унікальную сядзібу, у якой паставілі першую беларскую п'есу

✔️ Дзе і як незвычайна адпачыць у Беларусі

Читать полностью…

Белсат

🏚 «Нерухомасць традыцыйна разглядаецца грамадзянамі як абарончы актыў ад рэгулярных дэвальвацыяў і іншых эканамічных катаклізмаў»

Амаль траціна беларусаў ашчаджаюць грошы праз набыццё нерухомасці. Гэта паказала онлайн-даследаванне эканамічнага цэнтру BEROC.

Эканаміст Віталь Алейнік растлумачыў «Белсату» растлумачыў любоў беларусаў да куплі нерухомасці дзеля захавання грошай і патлумачыў, чаму лічыць яго не найлепшым

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🏖 Марскі курорт на возеры, начное сафары па лесе, падводная рыбалка: як незвычайна адпачыць у Беларусі

Лета яшчэ не скончылася, да таго ж наперадзе бархатны сезон. Таму яшчэ ёсць час назапасіць уражанні і ўспаміны, якія будуць саграваць ўзімку.

Сабралі для вас спіс з шасці месцаў у Беларусі, адпачынак у якіх можа стаць сапраўды цікавым.

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😳 У мужчыны з Кітаю кроў стала малочна-зялёнай. Ён ужываў алкаголь амаль кожны дзень на працягу многіх гадоў!

36-гадовы мужчына звярнуўся ў бальніцу пасля таго, як выявіў, што яго скура і вочы пажоўклі, а ўзровень энергіі значна знізіўся. Акрамя таго, яго часта ванітавала і было цяжка дыхаць.

Падчас знаходжання ў бальніцы ў яго дыягнаставалі 4 розных небяспечных для жыцця захворвання!

🤯 Мяркуецца, што кроў стала малочна-зялёнай з-за сур’ёзнага пашкоджання печані, выкліканага доўгім злоўжываннем алкаголем, і гіперліпідэміі (анамальна павышаны ўзровень ліпідаў ў крыві чалавека. З'яўляецца важным фактарам рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў - заўв. рэд.), выкліканай некантралюемым прыёмам ежы і пітва.

Пасля лячэння мужчына паведаміў, што больш ніколі не будзе ўжываць алкаголь.

Што кажуць лекары:

«За чырвоны колер крыві адказвае бялок гемаглабін. Ён патрэбны для транспарту кіслароду да органаў і тканак. Узаемадзеянне кіслароду з жалезам надае крыві чырвоны колер. Але ён можа змяніцца, калі ў структуру бялку ўбудоўваецца атам серы. Пры гэтым гемаглабін трансфармуецца ў сульфгемаглабін, а кроў набывае насычаны зялёны колер».

Читать полностью…

Белсат

🔥 З’явіўся новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!». Ён створаны адмыслова для беларусаў

Ідэя дадатку нарадзілася на пачатку 2024 года, калі з-за сыходу з беларускага рынку Tinder, з’явілася патрэба ў айчынным аналагу.

Асаблівасці:
🔹 Інтэрфэйс цалкам на беларускай мове
🔹 Бясплатны доступ да ўсіх функцый
🔹 Спіс і карта беларускамоўных устаноў, якая з цягам часу будзе пашырацца: аўтары дадатку запрашаюць да супрацы.

Магчымасці:
🔹 Жыхарам дыяспары ён можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусамі, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных актыўнасцяў.
🔹У Беларусі з дапамогай дадатку можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа установаў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.
🔹Таксама даступныя і рамантычныя знаёмствы.

Карыстальнікі, якім дадатак прынясе карысць, ці проста спадабаецца ідэя, могуць аддзячаць фінансава. Аднаразовы унёсак складае ўсяго 1 еўра, а падпіска — 0.5 еўра.

Спампаваць дадатак 👇
iOS Android

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка чарговы раз «наеўся этава прэзідзенства»

Сёння самаабвешчаны кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу ў аграгарадку Гарадзішча Шклоўскага раёну, паведаміў адзін з праўладных каналаў.

Адна з ўдзельніц спаткання папрасіла яго балатавацца ў наступным годзе на новы прэзідэнцкі тэрмін.

🙄 На што Лукашэнка зноў паведаміў, што ён «не вечны»:

«Я ўжо публічна пачынаю казаць усім вам: вы павінны прывыкаць да таго (я вас распесціў трошкі), што прэзідэнт будзе іншы (…) Не, я не кажу, што заўтра я вас кіну, паслязаўтра і іншае. Але ўсякае ў жыцці бывае. Вы павінны прывыкаць да таго, што я не вечны, як і ўсе вы».

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка і Хрэнін нагнятаюць абстаноўку на мяжы з Украінай

Лукашэнка заявіў 10 жніўня, што над Беларуссю збілі ўкраінскія беспілотнікі і паабяцаў, што падобная нагласць не застанецца без адказу:

«Навошта гэта Украіне, я не разумею. Нам трэба разабрацца. Але мы, як я казаў, дакладна вызначаліся з імі і давялі да іх гэтую інфармацыю, што без адказу любыя правакацыі не застануцца».


Пасля гэтага міністр абароны Віктар Хрэнін абвесціў аб прывядзенні ў «гатоўнасць № 1» сілаў на мяжы.

Усё гэта адбываецца на тле ўкраінскага ўварвання ў Курскую вобласць Расеі. А «міратворац» Лукашэнка наракае, што «не хацеў бы сёння гэтымі пытаннямі займацца, але нікуды не падзенешся» 🤡

А што на гэты конт кажуць украінскія эсперты?

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😵‍💫 «Мяне некалькі разоў ударылі локцем у вока»

Прадстаўнік Ірландыі і бронзавы прызёр АГ у Парыжы Дэніэл Уіфен паабяцаў больш ніколі не ўдзельнічаць у марафонскім заплыве.

🏆 На мінулым тыдні спартовец перамог на дыстанцыі 800 метраў вольным стылем, ззаваяваў бронзавы медаль у фінале на дыстанцыі 1500 метраў вольным стылем.

9 жніўня заняў 18-е месца на адкрытай вадзе на дыстанцыі 10 кіламетраў праз раку Сену.

🫤 Пасля гэтага заплыву, Дэніэл паведаміў, што больш ніколі не будзе ўдзельнічаць у падобных спаборніцтвах:

«Гэта адна з найгоршых рэчаў, якія я калі-небудзь рабіў. Але так, я шчаслівы, што зрабіў. Мяне некалькі разоў ударылі локцем у вока, а ў адзін момант – кулаком у твар. Я думаю, што гэты від спорту не для мяне. У наступны раз я абавязкова хачу плыць толькі па сваёй паласе.»

Читать полностью…

Белсат

☢️ Брагін - адно з найбольш упарадкаваных паселішчаў Беларусі…але і хіба найбольш забруджаных радыяцыяй

Намесніца начальніка аддзелу радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамету Зоя Трафімчык расказала, што ў Брагіне фіксуюць радыяцыйнае забруджванне ў межах 0,5–0,56 мкЗв/гдз пры дапушчальнай мяжы 0,2 мкЗв/гдз.

☝️ Ад Брагіна да Чарнобыльскай АЭС 45 км. Горад адносіцца да тэрыторыяў «з правам на адсяленне», бо пасля чарнобыльскай катастрофы там моцна забруджаная глеба.

Дарэчы, менавіта туды цяпер скіроўваюць беларускія войскі Лукашэнка і Віктар Хрэнін для ўзмацнення «групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках»

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Калі «спецыяльная аперацыя» прыйшла на тэрыторыі Расеі, гэта назвалі «тэрарыстычнай атакай»

Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 899 дзён. І ўжо пяты дзень вайна ідзе ў Курскай вобласці Расеі.

Вайну ва Украіне расейцам забаронена называць словам «вайна», для гэтага прыдумалі азначэнне «СВО» - спецыяльная ваенная аперацыя. Дык вось калі «СВО» прыйшла на тэрыторыі нападніка, гэта назвалі «КТО» - контртэрарыстычная аперацыя.

«Белсат» расказвае, што адбываецца на вайне ў апошнія дні 👇

Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка зноў уратаваў свет заявіў пра знішчэнне «паветраных цэляў з Украіны» над Беларуссю

З яго словаў, супрацьпаветраная абарона знішчыла над тэрыторыяй Беларусі ўдарныя беспілотнікі, якія ляцелі з Украіны.

«У 19 гадзін 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 кіламетра сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. Ноччу і сёння з раніцы адбываецца пошук таго, што было знішчана. Мы падазраем, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі мэты»


Пакуль пацверджання гэтай інфармацыі, акрамя словаў Лукашэнкі, няма.

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♂️ Вось так выглядаюць летнія канікулы ў Беларусі

Дзяцей прывозяць да тураўскіх крыжоў, якія нібыта растуць з зямлі, і прымушаюць кланяцца. А ці верыце вы ў такія цуды?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Стаміліся чытаць навіны? Паглядзіце галоўныя падзеі тыдня ў фотаздымках

Беларускі марш, пераварот у Бангладэш, вялікія лясныя пажары і не толькі — сабралі для вас самыя моцныя здымкі ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

У Расеі збітая ракета трапіла ў жылы дом

Адбылося гэта ў Курску, дзе ўжо шэсць дзён ідуць баі з ЗСУ. Паводле мясцовых уладаў, ад збітай украінскай ракеты пацярпелі 13 чалавек, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Тым часам расейцы здзейснілі ракетную атаку на Кіеўшчыну — загінулі 35-гадовы мужчына і яго 4-гадовы сын. Яшчэ трое чалавек атрымалі цяжкія траўмы, сярод іх — 13-гадовае дзіця.

Читать полностью…

Белсат

😱 Страшную казачку на ноч жадаеце?

Ну то Iva Sativa выпусціла для вас новы кліп на песню «Kanapel».

🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

📍Мінабароны паспрабавала паказаць, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад

Ведамства апублікавала кадры з нібыта збітым над нашай краінай украінскім дронам☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🐕❤️ Верны сабака выратаваў жыццё 86-гадовага гаспадара падчас нападу

«Мілы і ласкавы» сабака імгненна пераўтварыўся ў грознага абаронцу, калі члену яго сям’і пагражала небяспека.

Паглядзіце гэтую неверагодную гісторыю

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Новыя санкцыі ад Вялікай Брытаніі, ЗША і Канады

🔸Лукашэнка заявіў пра знішчэнне беспілотнікаў, якія ляцелі з Украіны

🔸Дзе захоўваюць ашчаджэнні беларусы? Даследаванне BEROC

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/mQM0qmtOjRs

Читать полностью…

Белсат

📌 Латушка растлумачыў загад узмацніць мяжу з Украінай

Улады ў Менску заявілі пра знішчэнне некалькіх украінскіх беспілотнікаў, назвалі гэта правакацыяй суседняй краіны і пастанавілі ўзмацніць мяжу з Украінай.

☝️ Кіраўнік НАУ Павел Латушка ўпэўнены, што такое паказальнае ўзмацненне — нагода, каб не выпраўляць беларускіх вайскоўцаў у Курскую вобласць, куды ўварваліся ўкраінскія фармаванні.

А палітычны каментатар, выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара «Белсату» Сяргей Пеляса лічыць, што гісторыя пра нібыта збітыя над Беларуссю беспілотнікі — проста нагода, каб зноў узмацніць мяжу з Украінай

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😱Застрашлівае відовішча трапіла на відэа

Паглядзіце, якую небяспеку могуць несці літыевыя батарэі⤴️

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Нам не хапае палітычнай адукаванасці і разумення, як можна такі дыялог наладзіць»

Былая палітзняволеная і менеджарка politzek.me Алана Гебрэмарыям дала вялікае інтэрв’ю «Белсату».

У размове яна аналізуе падзеі 9 жніўня 2020 года. Дзяўчына не лічыць тое, што адбылося, паразай і выказвае непапулярнае, як сама кажа, меркаванне пра неабходнасць перамоваў з Лукашэнкам.

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😐Радыяцыйны фон у 2,5 раза вышэйшы за дапушчальны

У такіх умовах знаходзяцца жыхары гарадскога пасёлку Брагін. А жыве там каля 4500 чалавек.

Чыноўнікі ў той жа час кажуць пра «адраджэнне» гэтых земляў.

Ці сапраўды можна «адрадзіць» забруджаныя тэрыторыі? Разбіраемся ў нашым відэа. Таксама падрабязнасці можна пачытаць па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

😩 У Беларусі нават суслікі дэпрэсіўныя

На тэрыторыі нашай краіны цяпер жывуць тысячы крапчатых суслікаў. Спецыялісты з арганізацыі «Дзікая прырода» распавялі «Зеркалу», як справы ў гэтых грызуноў.

«Сейчас у них идет время подготовки к зимней спячке — нужно накопить как можно больше жира, чтобы хватило до весны»


Першымі ў спячку кладуцца дарослыя самцы, потым-самкі, а маладыя суслікі — апошнімі, бо ім трэба больш часу, каб набраць тлушч.

Аднак, нажаль, жыццё гэтых звяркоў часам драматычнае.

😢 Сёлета адна з чатырох існуючых беларускіх калоній суслікаў загінула з-за падтаплення.

А ў траўні заолаг Сяргей Шакала паведамляў пра іншую калонію ў Нясвіжскім раёне, якую накрыла дэпрэсія, бо звяркі прачнуліся пазней звычайнага - у канцы вясны і летам.

«Яны баяцца вылазіць на зямлю, не кантактуюць з суседзямі. Можна сказаць, у страху дажываюць у нары і рана сыходзяць у зімовую спячку. Дэпрэсіўная калонія не дае нашчадкаў»


Суслікі занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Мяркуецца, што яны трапілі на тэрыторыю Беларусі ў XVIII стагоддзі, калі гэтых жывёлін падарылі Радзівілам.

Читать полностью…

Белсат

📌 40 рублёў — цана унікальнай гістарычнай сядзібы

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» абвясціў аб продажы сядзібнага дома Гістарычнага маёнтка «Малыя Дольцы» ва Ушацкім раёне. Стартавы кошт — адна базавая велічыня! Таргі прызначаныя на 20 жніўня.

Дом, пабудаваны яшчэ ў 1848 годзе. У 1909 годзе там была створаная і пастаўленая адна з першых беларускіх п’есаў - «Міхалка». У яе стварэнні, мяркуючы па ўсім, прымаў ўдзел вядомы беларускі культурны і палітычны дзеяч Вацлаў Іваноўскі.

☝️ У 2020 годзе сядзіба атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Для новых уладальнікаў абавязковай умовай будзе правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на працягу пяці гадоў з моманту заключэння дагавору куплі-продажу комплексу.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Недастаткова абапірацца на адно экспертнае даследаванне. Гэта асновы крытычнага мыслення!»

Гісторык і палітолаг, дацэнтка і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава пакінула Каардынацыйную раду пасля канферэнцыі «Новая Беларусь».

У каментары «Белсату» падкрэслівае, што не выключае сябе з беларускага дэмакратычнага руху, але на яе думку, зараз там пэўны крызіс «вызначэння мэтаў» і патрэбны «аўдыт рэальнасці».

Што гэта значыць і як такі аўдыт правесці, Турарбекава распавяла «Белсату»👇

Чытать падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😡 «Рэжым Лукашэнкі проста паразітуе як ракавая пухліна на „БЕЛАЗе“»

У адрозненні ад іншых беларускіх прадпрыемстваў, гандлёвы дом «БЕЛАЗ» паказвае добрыя вынікі працы ў апошнія гады. Але далёка не ўсе запрацаваныя сродкі вяртаюцца на прадпрыемства, бо асядаюць у кішэнях сям’і Аляксандра Лукашэнкі і блізкіх да яе асобаў.

☝️ Адным з акцыянераў ГД - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, якім кіруе Дзмітрый Лукашэнка. Яму належыць аж 45 % акцыяў прадпрыемства. Акрамя Дзмітрыя, з ГД «БЕЛАЗ» звязаная і ягоная жонка Ганна Сялук, якая прапрацавала там прынамсі два гады.

Акцыянеры жорстка кантралюць збыт «БЕЛАЗаў»: дамовы аб пастаўках у Расею заключаюць з кампаніямі, уладальнікі якіх звязаныя з менеджментам гандлёвага дому, а таксама блізкія з Ганнай і Дзмітрыем Лукашэнкамі.

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…
Подписаться на канал