belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

✈️ Пад санкцыямі – сын і самалёт

Сын дыктатара і самалёт дыктатара папоўнілі санкцыйныя спісы.

Як ішло змаганне за санкцыі супраць лятака і колькі часу той яшчэ правядзе ў небе? За што ў спісы трапіў Мікалай Лукашэнка?

👀 Глядзіце сюжэт цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Што адбываецца пад Курскам і як там выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы

🔸 Сын дыктатара і самалёт дыктатара папоўнілі санкцыйныя спісы

🔸 BELPOL выпусціў фільм-расследаванне аб тым, як сям'я Лукашэнкі «доіць» БелАЗ

🔸 Прэзідэнцкія выбары ўжо 23-га лютага? Каго можам пабачыць у бюлетэнях і што плануюць рабіць дэмакратычныя сілы

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/sepGaIbT3tI

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Мясцовыя жыхары кажуць, што ўлады іх кінулі»

Украінскі фатограф Ян Дабраносаў паказаў, што адбываецца ў Суджы. 

«У адрозненні ад ворага, нашыя, калі заходзілі, не руйнавалі дамы цывільных. Нашыя траплялі выключна ў адміністратыўныя  будынкі, дзе базаваліся вайсковыя. На фота ёсць згарэлыя аўто – гэта вораг, калі бег, абстраляў КАБамі. Асобная тэма – мясцовыя жыхары. Усе як адзін кажуць, што ўлады іх кінулі, і што яны ўдзячныя ЗСУ, бо хлопцы прыносяць ежу, ваду ды іншыя патрэбныя рэчы», - распавядае аўтар фотаздымкаў.

Читать полностью…

Белсат

📍Сёння – дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага

Палітвязню споўнілася 46 гадоў. Гэта ўжо пяты дзень народзінаў, які ён вымушаны сустракаць у няволі.

Жонка Сяргея і лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская апублікавала ў сваіх сацсетках кранальны пост з гэтай нагоды:

«Мяне часта пытаюць: «Адкуль у вас столькі сілаў на працу і гэтую барацьбу?». Але кожны раз я сціскаю ў руках тэчку з тваім партрэтам і паўтараю, што гэта не мая сіла, а твая. Менавіта твае сіла і трываласць дапамагаюць мне працягваць змагацца за цябе і за ўсіх нашых герояў... Нягледзячы на ​​адсутнасць навінаў пра цябе больш за год, я ведаю, што ты не апусціў рукі, не здаўся».

Читать полностью…

Белсат

🔹Ці зможа Пуцін абараніць Лукашэнку ў выпадку вайсковага ўварвання ў Беларусь?

Сам Лукашэнка неаднаразова казаў, што менавіта так і будзе. Праўда, апошнія падзеі паказваюць: здараецца так, што Расея няздольная абараніць нават сама сябе.

Лёс жа саюзнікаў па АДКБ у такім выпадку наогул выглядае нявызначаным. Шмат чаго пра гэта можа расказаць, напрыклад, армянскі прэм'ер Нікол Пашыньян, які ўжо адкрытым тэкстам заяўляе, што сяброўства ў згаданым вайсковым саюзе не мае для ягонай краіны ніякага сэнсу.

👀 Чытайце наш аналітычны матэрыял ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

💰Патаннелі толькі кукуруза і чарэшні. Параўналі цэны ў беларускіх крамах тры гады таму і цяпер

Многія цяперашнія беларускія эмігранты з'ехалі з краіны акурат у 2021 годзе. Адпаведна, менавіта тады і наведвалі магазіны на радзіме апошні раз.

Аднак тыя кошты на прадукты, якія засталіся ў памяці гэтых людзей, ужо сталі гісторыяй. Кошты ў Беларусі ўзору-2024 істотна адрозніваюцца.

🔍 Чытайце наш параўнальны аналіз і глядзіце інфаграфіку ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔍 Як клан Лукашэнкі крадзе грошы БелАЗу

BELPOL выпусціў вялікае расследаванне, прысвечанае карупцыі на адным з найбуйнейшых заводаў краіны. Здавалася б, такі гігант павінен падпітваць беларускі бюджэт вялізнымі грашовымі сродкамі, аднак па факце ён сядзіць у даўгах.

Схемы, дакументы ды факты таго, як Лукашэнка разам са сваёй сям'ёй ды «набліжанымі да цела» крадзе прыбытак БелАЗу ды спрыяе карупцыі на ўсіх узроўнях кіравання заводам.

Читать полностью…

Белсат

📍На трасе М1 ледзь не перакуліўся аўтобус, які ехаў па маршруце «Масква-Берасце»

ДТЗ здарылася сёння каля 6-й гадзіны раніцы ў Дзяржынскім раёне. За рулём знаходзіўся 51-гадовы мужчына. Ён, папярэдне, не даў рады кіраванню, пасля чаго аўтобус з'ехаў у кювет ды сутыкнуўся з прыдарожнымі дрэвамі.

Згодна з інфармацыяй @minzdravbelarus, у выніку аварыі пацярпелі 9 чалавек, трое з іх былі шпіталізаваныя. Адзін знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці ў рэанімацыі Дзяржынскай ЦРБ.

Усяго ў салоне было 46 пасажыраў ды два кіроўцы.

Читать полностью…

Белсат

▪️На 89-м годзе жыцця не стала знакамітага актора Алэна Дэлона

Цягам сваёй кар'еры ён зняўся амаль у 80 фільмах, а таксама выступаў у ролі кінарэжысёра ды прадусара. Дэлон лічыўся адным з «сэкс-сімвалаў» сусветнага кіно.

У 2019 годзе актор перанёс інсульт. Таксама ў апошнія гады ў яго было дыягнаставана анкалагічнае захворванне.

Читать полностью…

Белсат

🎼«Запэўніваю, альбом будзе вельмі смачны»

Музыка Дзяніс Мандзік заявіў, што неўзабаве выйдзе яго новы альбом «М.». Папярэдні быў запісаны яшчэ ў Менску.

У шчырай і кранальнай размове Мандзік распавёў нам, праз што паўстаў гэты альбом, чаму прысвечаныя ягоныя новыя трэкі і пра любоў да Менску.

Читать полностью…

Белсат

📍«Рэпрэсіі не толькі не сцішыліся, яны працягваюцца з новай сілай»

Нядаўна стала вядома, што Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні 30 палітвязняў. Ці сведчыць гэта пра пачатак «адлігі» і чаму дыктатар пайшоў на такі крок?

Разбіраемся з экспертам, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 17 жніўня

✔️«The Washington Post»: Украіна і Расея планавалі правесці перамовы ў Катары, аднак іх сарваў наступ на Куршчыну

✔️Аўтар нашумелага раману «Свінні» Аляксандр Чарнуха збіраецца выдаць новую кнігу

✔️Колькі каму гатовыя плаціць беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы? Глядзім банк вакансіяў

✔️На Гарадзеншчыне зноў аддалі шану «Бацькавай булцы»

✔️У Варшаве прэзентавалі кнігу пра агульныя стравы беларускай і габрэйскай кухні

✔️Сітуацыя на мяжы трохі палепшылася: чэргі на выезд у Літву скараціліся ўдвая

✔️У Швецыі выявілі першы выпадак воспы малпаў

Читать полностью…

Белсат

🥐 На Гарадзеншчыне зноў праходзіць свята з назваю «Бацькава булка»

Яго, як і раней, прымае мястэчка Свіслач.

Тэлеграм-канал «Пул 4 регион» адзначае, што сёлета «уникальную рецептуру той самой – "Бацькавай булки" мастера заповедных мест Беловежской пущи рассекретили всем желающим».

Фэст, назва якога ператварылася ў мем, у Свіслачы вырашылі праводзіць пасля візіту Лукашэнкі на мясцовы хлебазавод у чэрвені 2021 года. Прадпрыемства было мадэрнізаванае ды адрамантаванае, з таго часу на ім і сталі выпякаць пляцёнку «Бацькава булка».

📷 Фота: @pul4region

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Трыццаць вызваленых палітвязняў. Цяпер, каб выйсці палітычнаму, мала толькі аднаго прашэння

🔸 Наколькі верагоднае паўтарэнне атакі на Украіну з тэрыторыі Беларусі?

🔸 Карпенка: ЦВК «гатовы правесці выбары ў любы момант»

🔸 У Еўропу прыйшла воспа малпаў. А што Беларусь?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yYfXx8Q0voo

Читать полностью…

Белсат

📖 Аўтар нашумелага раману «Свінні» збіраецца выдаць новую кнігу

Аляксандр Чарнуха кажа, што яна будзе вельмі асабістай: ён нават плакаў падчас напісання.

🔍 Якую назву будзе мець кніга і колькі грошай трэба для яе выдання, чытайце ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

🤦🏻‍♂️ Італьянская паліцыя хоча аштрафаваць на €16,5 тысячаў маладога ўкраінца, які надрапаў сваё імя на Калізеі

Хуліганскія дзеянні хлопца заўважыла жанчына, якая выклікала праваахоўнікаў. Маладзён надрапаў сваё імя («Dima») на сцяне паміж уваходам і першым кальцом Калізею.

Мэр Рыму Рабэрта Гуальт'еры пракаментаваў здарэнне так:

«У горадзе, які з'яўляецца сусветнай спадчынай, горадзе поўным скарбаў, дакладна няма месца хуліганам ды ідыётам».


Падобныя інцыдэнты здараюцца з італьянскімі помнікамі архітэктуры нярэдка. Акрамя Калізею, некаторыя турысты адважваюцца пакінуць напамін пра сябе на сцяне Пізанскай вежы.

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Нямеччыне загарэлася кола агляду з людзьмі ў кабінах

Паглядзіце, што было далей ☝️

Читать полностью…

Белсат

💉 Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла ва ўсім свеце надзвычайную сітуацыю

Спыталі экспертаў: ці гатовыя беларускія медыкі да новай пандэміі?

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнка даў інтэрв'ю каналу «Россия 1». Сабралі галоўнае, што ён сказаў

Найбольш увагі, безумоўна, самаабвешчаны кіраўнік Беларусі прысвяціў тэме Украіны ды вайны. Але закрануў і асабістыя тэмы: напрыклад, узгадаў пра свае стасункі з малодшым сынам Мікалаем.

🔍 Чытайце матэрыял ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💣 Крэмль зноў абвінавачвае Украіну ў намеры выкарыстаць «брудную бомбу». І кажа пра планы ўдараў па сховішчах адпрацаванага ядравага паліва

Палітолаг Яўген Магда мяркуе, што такім чынам РФ спрабуе наляпіць на Украіну ярлык «тэрарыста», бо раней у спробах стварэння «бруднай бомбы» была заўважаная, напрыклад, «Ісламская дзяржава».

🔍 Чытайце болей каментароў па тэме ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

📷 Галоўныя фатаздымкі тыдня

Эвакуацыя насельніцтва з пацярпелых ад лясных пажараў тэрыторыяў Грэцыі, працяг наступу ЗСУ ў Курскай вобласці, наступствы трапічнага ўрагану ў Пуэрта-Рыка...

...ды іншыя кадры, якія задакументавалі жыццё нашай планеты на гэтым тыдні.

Читать полностью…

Белсат

☝️ЗСУ атакавалі беспілотнікамі склад нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласці

Спачатку кадры пажару на паліўным сховішчы з'явіліся ў расейскіх тэлеграм-каналах. Пазней удар пацвердзіў Генштаб ЗСУ.

Як сцвярджаецца, атацы падвергнуўся камбінат «Каўказ». На відэазапісах відаць як мінімум два ачагі загарання на яго тэрыторыі.

📹 Відэа: @etorostov

Читать полностью…

Белсат

🚗 Цяпер ДАІ выкарыстоўвае дроны для выяўлення парушэнняў правілаў дарожнага руху

На борце беспілотніка ёсць камера, якая транслюе відэа на тэлефон дзяржаўтаінспектара. Праглядаючы кадры ў рэжыме анлайн, супрацоўнік міліцыі гатовы па радыёсувязі перадаць інфармацыю пра парушальніка бліжэйшага нараду ДАІ. Батарэйкі хапае хвілін на 50. Калі ўзровень зарада падае да 15 %, дрон аўтаматычна вяртаецца на базу.

Сцвярджаецца, што квадракоптары пастаўлены на ўзбраенне ў падраздзяленні ДАІ ў кожным рэгіёне Беларусі.

Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

💬 «Едьте в Америку и лижите определённые места тем, кому вы продались!»

🕷 У сувязі з апошнімі падзеямі Павук патэлефанаваў у аддзел паліцыі аднаго з раёнаў Курскай вобласці. У адрозненні ад нудных беларускіх чыноўнікаў суразмоўца з Куршчыны аказаўся надзвычай эмацыйным!

🎧 Слухайце (і глядзіце) новы выпуск «Шухер-шоу» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Напісаў сусветную гісторыю дранікаў

Алесь Белы прэзентаваў сваю новую кнігу «Самы цымус».

🔺«Зачышчалі цэлыя дамы»

Беларуска распавяла, як вярнулася ў Менск за візай і была рэпрэсаваная.

🔺«Там – тэлевізар»

Эвакуіраваныя расейцы вяртаюцца ў свае дамы і мараць знішчыць Суджу з Сумамі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🔹Гомельскі суд надаў «экстрэмісцкі» статус лагатыпу брэнду адзення «Supcable»

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Імаверна, справа ў тым, што эмблема «Supcable» магла нагадаць камусьці з чыноўнікаў ці сілавікоў герб нацысцкай Нямеччыны. Аднак дакладная прычына не тлумачыцца. У любым выпадку, брэнд нельга назваць вельмі пашыраным і вядомым на беларускім рынку.

Пастанову выносіў суд Цэнтральнага раёну Гомля.

Читать полностью…

Белсат

📍Чэргі на выезд з Беларусі ў Еўразвяз паступова змяншаюцца. Польскія памежнікі абяцаюць пры патрэбе накіраваць у Тэрэспаль дадатаковых афіцэраў

Пра гэта ў каментары «Белсату» заявіў прадстаўнік Надбужанскага аддзелу памежнай службы Дар'юш Сеніцкі.

Мытная служба Польшчы тым часам на наш запыт пакуль не адказала.

🔍 Чытайце матэрыял цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🌀 Ураган Эрнэста набліжаецца да Бярмудзкіх выспаў

Глядзіце, што ён вырабляе ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта было мэтазгодна тады, калі думалі, што ніякага супраціву не будзе»

Адзін з дэпутатаў расейскай Дзярждумы нядаўна заявіў, што Расея магла б зноў выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для атакі на Украіну, як гэта было на пачатку поўнамаштабнай вайны. Гэта, маўляў, дапамагло б Крамлю дамагчыся перамогі.

Спыталі ў палітолага Валера Карбалевіча, ці варта ўспрымаць гэтыя словы ўсур'ёз ды ці можа паўтарыцца паход расейскай тэхнікі на Кіеў з беларускага Палесся, як гэта было ў лютым 2022-га.

🔍 Чытайце каментар эксперта ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…
Подписаться на канал