belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😱 Беларуска паказала жахі з радзільні ў Менску

Паглядзіце, якія ўмовы створаныя для пацыентак☝🏻

Читать полностью…

Белсат

❗️ Супраць коміка Славы Камісаранкі распачалі так званую «спецвытворчаць»

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💬 «Усё знікла, тэрабайты матэрыялаў па беларускай культуры, гісторыі і палітыцы»

Зянон Пазняк выказаўся пра сітуацыю з сайтам «Белсату». Палітык раіць захоўваць сабе важныя матэрыялы звязаныя з беларускай культурай і гісторыяй:

«Важныя для Беларусі матэрыялы трэба капіяваць у асобныя пакі і потым пераводзіць на папяровыя носьбіты. Вайна па знішчэнні Беларусі распачата даўно. Але «Белсат» яшчэ можна ўратаваць, ягоную старонку і архіў вярнуць».

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 16 жніўня

Долар пачынае ўпэўнена набіраць тое, што згубіў учора, еўра працягвае падаць, а расейскі рубель умацаваўся яшчэ крыху.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🔺Вось, як выглядалі першыя гадзіны аперацыі ЗСУ у Курскай вобласці

Наступленне ЗСУ ў Курскай вобласці распачалося 6 жніўня. Украінскія вайскоўцы, скарыстаўшыся фактарам нечаканасці, здолелі адразу прарвацца ўглыб расейскай тэрыторыі. Горад Суджа цяпер цалкам кантралюецца ЗСУ.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны зазначае, што ўжо цяпер наступ ЗСУ аказвае сур'ёзны ўплыў на расейскую лагістыку і абарончыя намаганні.

Да чаго можна прывесці гэтая аперацыя? Падрабязна распавядаем у нашым матэрыяле. Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

📺 Фільм "У жывым эфіры", прататыпамі гераінь якога сталі журналісткі Белсату, даступны для прагляду ў сеціве

Пра гэта рэжысёрка Мара Тамковіч:

«Сябры, прыйшоў гэты доўгачаканы дзень, калі кароткаметражны фільм "У жывым эфіры" можа паглядзець з Беларусі, да таго ж цалкам бясплатна! Гэта магчыма дзякуючы Vodblisk, за што велізарны дзякуй Вользе Чайкоўскай і ўсёй камандзе! Асобная падзяка таксама прадзюсарам Wajda School & Studio і за фільм, і за магчымасць паказаць яго беларускім гледачам».


Фільм "У жывым эфіры" пра дзвюх журналістак, якія вядуць наўпроставую трансляцыю з жорсткага разгону "Плошчы пераменаў" у Менску ў 2020 годзе. Прататыпам гераінь з'яўляюцца нашыя журналісткі Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева, якія былі пакараныя турэмнымі тэрмінамі за ўласную працу.

Дар'я Чульцова адбыла за кратамі ўвесь тэрмін зняволення — 2 гады, Кацярына Андрэева ўсцяж застаецца за кратамі - яе судзілі двойчы па палітычна матываваных справах, як вынік — 8 гадоў і 3 месяцы зняволення.

✅ Глядзець тут

Читать полностью…

Белсат

🐱Кранальная гісторыя: котка папрасіла дапамогу ў людзей, каб уратаваць сваё кацяня

І тыя дапамаглі, але на гэтым гісторыя не скончылася.

Што было далей, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍Самы масавы мітынг у гісторыі Беларусі

Роўна 4 гады таму адбыўся «Марш свабоды». Сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў у гвалтам сілавікоў.

Узгадваем, што адбывалася ў той дзень.

Читать полностью…

Белсат

🚗Літва дазволіць уезд некаторых легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі

Аднак гэта будзе дапускаецца толькі ў некаторых выпадках:

🔹Калі машына належыць грамадзяніну Беларусі, які мае сапраўдную літоўскую візу альбо ВНЖ, і не прызначая для продажу

🔹Калі аўтамабіль належыць грамадзяніну ЕЗ, які з'яўляецца жыхаром Беларусі, і кіруем ім выключна для асабістага карыстання.

Змены ўвойдуць у сілу ад 17 жніўня.

👆Нагадаем, ад 18 ліпеня 2024 года на тэрыторыю Еўразвязу забаронены ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.

Падрабязнасці чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 15 жніўня

✔️ Як аперацыя ЗСУ ў Курскай вобласці паўплывае на ход вайны?

✔️ Памёр лідар беларускіх левых Калякін. Мілінкевіч: Ён быў чалавекам слова

✔️ Літва з 16 жніўня забараняе ўезд аўтаў на беларускіх нумарах, але можа перагледзець гэтае рашэнне

✔️ У Літве будуць выпісваць медыцынскія рэцэпты на колькасць крокаў у дзень

✔️ Расейскія ўлады выдалі сваякам Навальнага заключэнне аб смерці палітыка

✔️ Пасол Сірыі памёр у Беларусі

✔️ Мастака Кузьміча не будуць дэпартаваць у Беларусь

✔️ «BELPOL»: наступныя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Читать полностью…

Белсат

🔀Лукашэнка змяніў рыторыку адносна Польшчы

Ці сведчыць гэта пра адлігу паміж краінамі? Польшча гатовая рабіць крокі насустрач пасля выканання трох умоваў, глядзіце якіх☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🥰 Гэтая гісторыя прымушае верыць у людзей: жыхары Бэкенгема захацелі ўзнагародзіць мясцовага дворніка адпачынкам, але працадаўца быў супраць...

Бэкенгемцы сабралі на адпачынак дворніку Полу Спаерсу, які ўсяго аднойчы бываў за мяжой, каля трох тысячаў еўраў. На гэтыя грошы Спаерс і павінен быў адправіцца ў адпачынак.

Аднак супраць такіх планаў выступіў працадаўца Спаерса – кампанія Veolia. Яна забараніла дворніку прымаць падарунак, бо гэта можа парушыць умовы іхнай дамовы з мясцовымі ўладамі, паводле якіх супрацоўнікі кампаніі не маюць права атрымліваць любое ўзнагароджанне, акрамя афіцыйнага заробку.

Але бэкенгемцы апынуліся вельмі кемлівымі. Пачытайце, як ім усё ж удалося адправіць дворніка ў адпачынак.

Читать полностью…

Белсат

🧐 Беларускую драўніну, магчыма, экспартуюць у Еўропу пад выглядам кітайскай

Звесткі Еўрастату сведчаць пра рост паставак драўніны з Кітаю ў краіны Еўразвязу сухапутнымі маршрутамі, і гэта ўскосна пацвярджае новую схему абыходу санкцыяў.

✅ Як гэта магчыма — чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

🛩 У Расеі яшчэ мінус адзін вайсковы самалёт

Бамбардзіроўшчык Ту-22 м разбіўся ў Іркуцкай вобласці. Прычынай стала адмова аднаго з рухавікоў. Расейскае Мінабароны ўжо адсправаздачылася, што экіпаж паспеў катапультавацца.

Читать полностью…

Белсат

🌴Беларуска напаткала ў лесе незвычайнае дрэва

Глядзіце, як бывае ў прыродзе☝🏻

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Лукашэнка склікаў нараду ў справе вайсковай бяспекі

🔻 Літва ўсё ж спрашчае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы на легкавіках з беларускай рэгістрацыяй

🔻 Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. У спісе — прапагандысты, суддзі і сілавікі

🔻 Міністэрства працы: больш за 800 рублёў — сярэдняя пенсія па краіне

🔻 Новую школу коштам дваццаць мільёнаў долараў адкрылі ў Новай Баравой

🔻 У Горадні ратавальнікі ліквідавалі пажар у мэблевым цэху

🔻 У Еўропе зафіксавалі першы выпадак малпавай воспы

🔻 CNN: Расея, верагодна, перакінула некалькі тысяч вайскоўцаў з акупаванай тэрыторыі Украіны ў Курскую вобласць

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🚕 Любіш вазіць — любі і вучыцца: беларускіх таксоўшчыкаў абавяжуць прайсці навучанне

Адмысловую праграму для гэтага падрыхтаваў «Мінстранс», якая складаецца як найменш з 19 гадзін тэарэтычных і 7 гадзін практычных заняткаў.

Так, у праграме прадугледжана навучанне па заканадаўстве, якое рэгулюе пытанні аўтаперавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі, асвятленне пытанняў этыкету кіроўцы (напрыклад, аказанне дапамогі пасажыру пры пасадцы, стасункаў кіроўцы і пасажыра), навучанне асаблівасцям абслугоўвання іншаземцаў (тыповыя англамоўныя фразы і адпрацоўка навыкаў камунікацыі з іншаземнымі пасажырамі).

Што яшчэ давядзецца засвоіць таксоўшчыкам — чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

😲 Аказваецца, Беларусь была заселеная нашмат раней, чым меркавалася

Беларускія навукоўцы адкрылі новыя звесткі ў гісторыі нашай роднай ды сінявокай.

Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

👛 💰 Усім бацькам прыгатаваць свае гаманцы! Падрыхтоўка да школы ў самым разгары і мы падлічылі, колькі гэта каштуе

❓Як зэканоміць на зборах дзіцяці ў школу ажно да 30 адсоткаў?

❓Дзе можна легальна здабыць грошай, калі іх не хапіла?


✅ Чытайце ў нашым матэрыяле

Ды пачнуцца ж галодныя гульні зборы ў школу!

Читать полностью…

Белсат

📌 Святлана Ціханоўская падтрымала «Белсат» у інтэрв'ю «Rzeczpospolitа»

«Белсат» – унікальны праект. Гэта адзіны беларускамоўны канал, вялікі праект, створаны Польшчай. І ўсё ж мы змагаемся супраць вялізнай прапагандысцкай машыны Лукашэнкі і Пуціна. І нам трэба ўзмацняць гэтую барацьбу, а не аслабляць яе. Я спрабую растлумачыць гэта нашым партнёрам»,

— адзначыла Святлана Ціханоўская.

Читать полностью…

Белсат

🙄 Мінінфарм выкрасліў з "экстрэмісцкага" спісу расейскі прапагандысцкі рэсурс і дадаў TikTok нашай праграмы "Шчыра кажучы"

Са злашчаснага спісу "экстрэмісцкіх" матэрыялаў знік тэлеграм-канал расейскага выдання Daily Storm. Замест яго з'явіўся надпіс "адменена".

У той жа час, у спісе цяпер пазначаны TikTok акаўнт і лагатып нашай праграмы "Шчыра кажучы", госці якой адказваюць на пытанні пад паліграфам.

☝️ Дарэчы, паглядзець "Шчыра кажучы" можна на ютуб-канале БЕЛСАТ NEWS.

Читать полностью…

Белсат

👆Прайшлі першыя арышты ў сувязі са смерцю вядомага актора Мэт'ю Пэры

Зорка серыялу «Сябры» пайшоў з жыцця ў выніку выпадковай перадазіроўкі кетамінам.

Абвінавачанні ў сувязі з выпадковай смерцю актора выстаўленыя двум каліфарнійскім лекарам, гандлярцы наркотыкамі, вядомай як «каралева кетаміну», меркаванаму распаўсюдніку наркотыкаў і асабістаму памочніку Мэтʼю Пэры.

Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

📍Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 27 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсіяў

У гэты спіс патрапілі сілавікі, суддзі і прапагандысты.

Хто гэтыя людзі і што пра іх вядома, чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺«Расея руйнуе свае ж тэрыторыі»

Карэспандэнтка ТСН Наталля Нагорная распавяла «Белсату», як жывуць прыфрантавыя населеныя пункты.

🔺«На Кітай ціснуць цяжэй»

Беларусь, падобна, знайшла новы спосаб абыходзіць санкцыі ЕЗ на драўніну. Крыніца «Белсату» сцвярджае, што прадукцыя цяпер экспартуецца пад выглядам кітайскай.

🔺МЗС Беларусі парадавалася санкцыям на ўвоз сэканд-хэнду з Еўразвязу

А што насамрэч забаранілі?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🦁Сапраўдныя пухнатыя мадэлі

У Арэгонскім заапарку львы знайшлі камеру. Глядзіце, што атрымалася👆🏻

Читать полностью…

Белсат

🦠 Думаеце, што ковід ужо адышоў? Гэта не так

Ён працягвае мяняцца, заражаць і забіваць новых людзей. Ці варта баяцца штаму FLiRT і як зберагчыся?

😷 «Белсат» расказвае, што цяпер важна ведаць пра SARS-CoV-2 і COVID-19.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Выбары у 2025 адбудуцца у лютым?

🔸З 16 жніўня Літва закрые ўезд для аўтаў з беларускімі нумарамі

🔸Новая беларуская праграма для знаёмстваў — утульнае ці небяспечнае месца?

🔸ААН прызнала віну Беларусі ў справах 13 грамадзянаў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Lc6wNqtjasA

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🫠 Хутка на беларуска-польскай мяжы можа стаць яшчэ гарачэй. Плануюць пашырыць пляцоўку чакання на "Варшаўскім мосце"

Працы, меркавана, пачнуцца ўжо ў верасні.

«Автомобили, автобусы скапливаются. Мы должны минимизировать издержки, которые испытывают наши граждане и гости Республики Беларусь при пересечении государственной границы, с учетом открытости политики нашего государства, невзирая на препятствия, которые создают наши партнеры на территории сопредельного государства»,

— сказаў памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык.

Пляцоўка чакання, якая сёння можа размясціць 100 аўтамабіляў, будзе пашыраная да 400 месцаў. Таксама ўжо ў бліжэйшы час там з'явяцца лаўкі, дадатковыя фуд-корты, дзіцячая пляцоўка, медыцынскі пункт.

Працы па пашырэнні пачнуцца ўжо ў верасні і працягнуцца цэлы год.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Не можаце ашчадзіць і ўвесь час здзіўляецеся, куды знікаюць грошы? Магчыма, усяму віною фанфляцыя!

Што гэта за з'ява і ў чым яе прычыны?

Як фанфляцыя можа паўплываць на ваш бюджэт?

Як з ёю можна змагацца?


✅ Чытайце ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

👆 «BELPOL»: наступныя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Як сцвярджае арганізацыя былых сілавікоў, падрабязныя планы «выбарчай кампаніі» ўжо распрацаваныя і прадстаўленыя ва ўсіх аблвыканкамах, прайшла іх так званая «абарона». Адметна, што мерапрыемствы па абмеркаванні даты былі зашыфраваныя пад «падрыхтоўку да новага навучальнага году».

🤔 Чаму выбраная такая дата і калі лукашэнкаўцы павінны яе абвясціць — чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…
Подписаться на канал