belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Юрый Чыж зноў узначальвае «Трайпл»

17 траўня суд спыніў вытворчасць па справе аб банкруцтве кампаніі. Паводле выдання «Зеркало», з 1 ліпеня экс-«гаманец» Лукашэнкі вяртаецца на пасаду гендырэктара.

Нагадваем, у лютым 2023 года суд прысудзіў Юрыю Чыжу 3,5 года калоніі паводле артыкулаў аб легалізацыі сродкаў, атрыманых праз махлярства. Пазней да яго ўжылі амністыю.

Бізнесовец быў у зняволенні з сакавіка па верасень 2022 года.

Читать полностью…

Белсат

Ініцыятыва BYPOL стала «экспертным Бюро» і змяніла род дзейнасці

Цяпер яны плануюць аказваць больш дапамогі беларусам унутры краіны і за мяжой:

«Наша каманда расце і развіваецца – да нас далучаюцца прафесіяналы розных узроўняў і кірункаў. Таму мы вырашылі змяніць назву. Цяпер мы называемся «BYPOL – Экспертнае Бюро», — паведамляе ініцыятыва.

Нагадаем, BYPOL быў створаны ў 2020-м годзе ў Польшчы былымі сілавікамі, якія падтрымалі беларусаў падчас мірных пратэстаў. У самой Беларусі іх прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй.

Як з таго часу змянілася ініцыятыва і што вядома пра план «Перамога», чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Былога чыноўніка абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» ⬆️

🔻Украіна заклікала сваіх грамадзянаў не наведваць Беларусь.

🔻У Еўропе арыштавалі аднаго з самых небяспечных расейскамоўных кіберзлачынцаў у свеце, ён аказаўся беларусам.

🔻Рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага ўзроўню ўвялі на ўсёй тэрыторыі Белгародскай вобласці.

🔻Першыя выпрабаванні беларуска-расейскага самалёта «Асвей» маюць правесці ўжо ў наступным годзе.

🔻Мінус адзін даўгабуд: у Полацку зносяць спартовы аб’ект.

🔻Знайшлі вінаватага ў трагічным выпадку ў Віцебскім футбольным манежы

Глядзіце ў кароткім
выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Долар і еўра патаннелі, а расейскі рубель узрос

Такія вынікі таргоў на біржы 14 жніўня.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

«Вось сыду, буду недзе ў вёсцы жыць, з вамі побач...»

Менавіта такімі планамі на будучыню падзяліўся з жыхарамі пасёлка Гарадзішча Лукашэнка. І дадаў: «Вы маеце прывыкаць, што прэзідэнт будзе іншы...».

Аляксандр Кныровіч у сваёй калонцы паспрабаваў уявіць, як будзе выглядаць жыццё Лукашэнкі «на пенсіі ў вёсцы». Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔥Гэтага ніхто не чакаў: ЗСУ ўжо кантралююць сотні кв. км Расеі

Мінуў тыдзень, як украінскія жаўнеры ўвайшлі ў Курскую вобласць. Яны паспяхова заходзяць у паселішчы, уздымаюць украінскія сцягі і бяруць у палон расейскіх вайскоўцаў. Здаецца, ЗСУ плануюць застацца там надоўга.

Што варта ведаць пра такую незвычайную аперацыю і чаго нам ад яе чакаць – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

Суд Сербіі разгледзіць скаргу Андрэя Гнёта на рашэнне аб яго экстрадыцыі

Паседжанне адбудзецца 27 жніўня.

Паводле Андрэя, гэта «апошні шанец быць пачутым». Ён назваў 9 месяцаў арышту (7 з іх у цэнтральнай турме Бялграда) - кашмарам.

Гнёт адзначыў, што толькі дзякуючы аб'яднанню намаганняў, а таксама палітычнаму і медыйнаму ціску, яго справа зрушылася з мёртвай кропкі. Пры экстрадыцыі ў Беларусь, як заяўляе беларускі рэжысёр, яго могуць чакаць катаванні і смерць.

Читать полностью…

Белсат

Расейскія ўлады ўвялі ў Белгародскай вобласці надзвычайную сітуацыю рэгіянальнага ўзроўню

Такія меры абвяшчаюцца, калі ў рэгіёне загінулі або пацярпелі да 500 чалавек, а шкода склала да 13 млн долараў. Губернатар вобласці абгрунтаваў такі крок «абаронай насельніцтва».

Дарэчы, у Курскай вобласці раней была ўведзена надзвычайная сітуацыя федэральнага ўзроўню (колькасць пацярпелых больш за 500 чалавек).

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Фракцыя «Беларусы» патрабуе абраць новага лідара замест Ціханоўскай

Спачатку яны прагаласавалі за прызнанне Святланы Ціханоўскай нацыянальным лідэрам, а цяпер хочуць адклікаць галасы. Абмеркавалі такі палітычны крок з палітолагам Валерам Карбалевічам.

🔺Навошта Украіне аперацыя ў Курскай вобласці?

Ужо восьмы дзень ЗСУ дзейнічае на тэрыторыі Расеі. Яны паспяхова ўваходзяць у паселішчы, бяруць у палон расейскіх жаўнераў і не сустракаюць жорстага супраціву. Да чаго гэта можа прывесці і ці сапраўды іх мэта - захоп Курскай АЭС? Спыталі спікера Генштабу ЗСУ.

🔺Лукашэнка ў чарговы раз успомніў, што наогул можна сыходзіць з пасады

30 год мы чуем абяцанні сысці ад «наеўся ўлады» да «не трымаюся сінімі пальцамі..». І кожны раз яму нешта перашкаджае. Белсат узгадаў, колькі раз самаабвешчаны казаў, што пакіне пасаду.

Читать полностью…

Белсат

📉 Беларускі IT-экспарт у 2023-м годзе рэзка абваліўся

Гэта вынікае са справаздачы, апублікаванай Паркам высокіх тэхналогіяў. Лічба экспарту IT-паслуг ПВТ стала мінімальнай за апошнія 5 гадоў.

🔍 Болей статыстыкі па тэме можна вывучыць ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

📍Фракцыя «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе заклікае абраць новага лідара замест Ціханоўскай. Вось што пра гэта думае вядомы палітолаг Валер Карбалевіч

Калі каротка: ён мяркуе, што фракцыя проста прыцягвае такім чынам да сябе ўвагу ды вядзе палітычную гульню.

👀 А больш дэталёва размову са спадаром Валерам чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🧐 Беларусь адпусціла чатырох латышоў, затрыманых паводле падазрэння ў правозе наркатычных сродкаў

Новыя падрабязнасці дзіўнай справы☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Ці дзеянні афіцыйнага Менску з’яўляюцца паказухай?

🔸 Крымінальная адказнасць за пагрозы былому прэзідэнту. Рыхтуюцца папраўкі ў Крымінальны кодэкс

🔸 Ягораў і Пракоп'еў хочуць, каб да жніўня 2025-га Ціханоўская правяла выбары нацыянальнага лідара

🔸 Бітва за ўраджай: аграрыі паведамляюць, што сабралі больш за 7 мільёнаў тон зерня

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Tj4mVrPKSBg

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

📈 Вонкавы гандаль Беларусі зноў пайшоў у рост пасля невялікай паўзы

Яго традыцыйна ратуе сфера паслуг. Іх экспарт павялічыўся на 2,8 %, а імпарт упаў на 4,9 % у параўнанні з студзенем-чэрвенем летась. Сальда – $ 1,6 млрд.

🔍 Болей эканамічнай статыстыкі – ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💬 «Яны сапхнулі нас у ваду. Мы страцілі аднаго. Можа быць, ён памёр»

Праваабаронцы прааналізавалі адкрытыя крыніцы ды прыйшлі да высновы, што ахвярамі штучна створанага на мяжы Беларусі з Еўразвязам «мігранцкага крызісу» сталі мінімум 116 чалавек. Прычым у большасці выпадкаў не ўдалося нават устанавіць асобы загінулых.

🔍 Чытайце матэрыял ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

😳 Мужчына прынёс у банк скрыню з абгарэлымі банкнотамі — і яму іх замянілі!

Адбылося гэта ў Вільні. Літовец такім чынам змог замяніць 8,5 тыс. еўра. Стан банктонаў, якія ён прынёс, можна ўбачыць на фота.

Як высветлілі супрацоўнікі Lietuvos bankas (дзе адбылася замена), тая самая металічная скрынка з-пад гарбаты, у якой ляжаў скрутак з грашыма, перажыла пажар. Метал падчас пажару не паддаўся, але грошы ўнутры скрынкі абвугліліся і зліпліся.

Пасля дэтальнай экспертызы кожнай купюры пры дапамозе мікраскопу, супрацоўнікі банку вырашылі выдаць мужчыне кампенсацыю ў памеры амаль 8500 еўра.

Читать полностью…

Белсат

◾️Загінуў грамадзянін Польшчы, які змагаўся на баку каліноўцаў

Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч меў беларускія карані, добра валодаў мовай і цікавіўся нашай культурай. Для яго Беларусь была другой Радзімай.

«Кордзіян паспеў прайсці нямалы баявы шлях і ўсімі сіламі імкнуўся дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Украіне», — піша Полк Каліноўскага.

Читать полностью…

Белсат

🫡 Дзед кіраўніка ЗСУ Аляксандра Сырскага нарадзіўся ў Беларусі

З 8 лютага 2024 года, замест Залужнага, пасаду Галоўнакамандуючага займае генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі. Ён нарадзіўся ў Расеі, але цяпер з'яўляецца героем Украіны і яе галоўным абаронцам. Акрамя таго ёсць і яшчэ адна цікавая частка біяграфіі — увесь род Сырскіх ідзе з Чавускага раёну Беларусі.

Пра тое, як наша краіна звязаны з сям'ёй кіраўніка ЗСУ, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

Першы крок да вялікай еўрапейскай дзяржавы — 639 гадоў таму была падпісана Крэўская ўнія

Так пачалося збліжэнне ВКЛ і Польскага Каралеўства, якое пазней перайшло ў стварэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай.

На якіх умовах была падпісана ўнія, што абяцаў Ягайла і чаму новы саюз прывёў да грамадзянскай вайны? Коратка распавядаем пра адну з галоўных падзей нашай гісторыі — ПА СПАСЫЛЦЫ.

Читать полностью…

Белсат

Уладальнік скандальнага рэстарану каля Курапатаў адкрыў новае месца

Цяпер у Новай Баравой з'явіўся рэстаран «Дело вкуса», дзе будзе дамашняя і грузінская кухня. Паводле блогеру koko.by, cярэдні чэк - 50 рублёў на чалавека.

Новы рэстаран належыць бізнесмену Леаніду Зайдэсу, які ў 2018 адкрыў «Паедзем паядзім» каля месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Гэта выклікала шмат спрэчак з боку неабыякавых беларусаў.

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Польскія ўлады заўважылі змену рыторыкі Лукашэнкі з ліпеня

Паводле кіраўніка польскага МУС, спробы парушыць мяжу зменшыліся, але пытанні вызвалення Анджэя Пачобута і выдача забойцы польскага жаўнера застаюцца актуальнымі.

«Мы лічым, што ёсць падставы для вырашэння гэтых складаных праблем. Гэтыя перамовы павінны праводзіцца ў даверным фармаце, каб быць паспяховымі», — заявіў Томаш Семаняк.

Чыноўнік задаецца пытаннем, колькі свабоды цяпер мае Беларусь перад Расеяй ва ўсім гэтым?

Читать полностью…

Белсат

Байдэн упершыню выказаўся пра сітуацыю з баямі ў Курскай вобласці

«Мы знаходзімся ў прамым, пастаянным кантакце з украінцамі. Гэта ўсё, што я магу сказаць пра гэта, пакуль наступ працягваецца», — пракаментаваў прэзідэнт ЗША.

Паводле крыніцы выдання Bloomberg, Белы дом і прадстаўнікі Еўразвязу «ўхвалілі» аперацыю ЗСУ на тэрыторыі Расеі.

Журналісты The Washington Post са спасылкай на аналітыкаў пішуць, што мэтай ЗСУ можа быць спыненне ўсіх паставак расейскага газу ў Еўропу ў якасці рычага ціску.

Читать полностью…

Белсат

Гэты хлопец настолькі круты, што ў 12 гадоў пабудаваў ДОМ!

Выказваем павагу і паказваем вам героя 💪

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 13 жніўня

✔️Адна з франкцыяў Каардынацыйнай рады прапануе правесці выбары, каб вызначыць, ці застанецца Святлана Ціханоўская лідаркаю дэмакратычных сілаў

✔️Сталічныя АМАПаўцы застрэлілі падазраванага ў забойстве мужчыну падчас затрымання. Сцвярджаюць, што той першы адкрыў па іх агонь

✔️З беларускіх калоніяў, верагодна, выпусцілі яшчэ некалькі палітзняволеных

✔️На памежнай заставе пад Пінскам здзейсніў самагубства 19-гадовы салдат тэрміновай службы

✔️Абяцанкі-цацанкі: прыгадваем, колькі разоў Лукашэнка ўжо абяцаў сысці

✔️У Мазыры правялі «дэукраінізацыю» назваў катлет. Не пашкадавалі нават легендарную катлету па-кіеўску

✔️Долар і еўра рэзка падраслі, а расейскі рубель – абваліўся

#рэпрэсіі:

▫️Расейскі блогер прыехаў у Менск «навесці мітусні». Усё скончылася для яго «пакаяльным відэа»

▫️Затрымалі кіроўцу з Магілёва, які, на думку сілавікоў, удзельнічаў у пратэстах і зарэгістраваўся ў «плане Перамога»

▫️У Менску па абвінавачванні ў «акце тэрарызму» будуць судзіць 18-гадовага хлопца з Асіповічаў

Читать полностью…

Белсат

🔥 Украінскія ваяры прасоўваюцца ўсё глыбей у Расею

Як выглядае абстаноўка ў Курскай і Белгародскай вобласцях – глядзіце ў нашым відэа

Читать полностью…

Белсат

☝️Сталічны АМАП прыйшоў затрымліваць падазраванага ў забойстве – той адкрыў па сілавіках агонь. У выніку яго застрэлілі самога

Гаворка пра 33-гадовага Аляксандра Ліпскага, які ў лістападзе 2021 года забіў жанчыну ды меў намер забіць ейнага мужа (аднак той змог уцячы).

Ліпскі быў у вышуку разам са сваёй маці, якая, меркавана, дапамагала таму хавацца ад сілавікоў.

🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔹Навошта Украіне вайсковая аперацыя ў Курскай вобласці ды ці не апынецца ў зоне рызыкі тамтэйшая АЭС?

«Белсат» спытаў колішняга спікера Генштабу ЗСУ пра мэты аперацыі, пагрозы атамным электрастанцыям і фантомныя дроны Лукашэнкі.

🔍 Чытайце размову ПА СПАСЫЛЦЫ

📷 Фота: «Радіо Свобода»

Читать полностью…

Белсат

📍Амбасада Італіі ў Беларусі паведаміла пра намер правяраць, ці выкарыстоўваюцца выдадзеныя візы па прызначэнні

Пры гэтым транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны дазволеныя. Аднак заехаць у Італію па выдадзенай гэтай краінаю візе трэба абавязкова.

🔍 Чытайце болей ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

🔻 З прымежных раёнаў Курскай вобласці эвакуявалі больш за 120 тысяч чалавек

Перамясціць давядзецца яшчэ 180 тысяч грамадзянаў ☝️

Читать полностью…

Белсат

👑 «Я наеўся ўлады, мне шапка Манамаха не патрэбная»

Як думаеце, у якім годзе Лукашэнка сказаў гэтыя словы? Цяжка паверыць, але яшчэ ў 2003.

«Белсат» прааналізаваў, колькі разоў за ўвесь час у прэзідэнцкім крэсле дыктатар абяцаў сысці. Чакаем усёй краінай дагэтуль ды ніяк не дачакаемся 💁🏻‍♂️

🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…
Подписаться на канал