belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнка даў інтэрв'ю каналу «Россия 1». Сабралі галоўнае, што ён сказаў

Найбольш увагі, безумоўна, самаабвешчаны кіраўнік Беларусі прысвяціў тэме Украіны ды вайны. Але закрануў і асабістыя тэмы: напрыклад, узгадаў пра свае стасункі з малодшым сынам Мікалаем.

🔍 Чытайце матэрыял ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💣 Крэмль зноў абвінавачвае Украіну ў намеры выкарыстаць «брудную бомбу». І кажа пра планы ўдараў па сховішчах адпрацаванага ядравага паліва

Палітолаг Яўген Магда мяркуе, што такім чынам РФ спрабуе наляпіць на Украіну ярлык «тэрарыста», бо раней у спробах стварэння «бруднай бомбы» была заўважаная, напрыклад, «Ісламская дзяржава».

🔍 Чытайце болей каментароў па тэме ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

📷 Галоўныя фатаздымкі тыдня

Эвакуацыя насельніцтва з пацярпелых ад лясных пажараў тэрыторыяў Грэцыі, працяг наступу ЗСУ ў Курскай вобласці, наступствы трапічнага ўрагану ў Пуэрта-Рыка...

...ды іншыя кадры, якія задакументавалі жыццё нашай планеты на гэтым тыдні.

Читать полностью…

Белсат

☝️ЗСУ атакавалі беспілотнікамі склад нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласці

Спачатку кадры пажару на паліўным сховішчы з'явіліся ў расейскіх тэлеграм-каналах. Пазней удар пацвердзіў Генштаб ЗСУ.

Як сцвярджаецца, атацы падвергнуўся камбінат «Каўказ». На відэазапісах відаць як мінімум два ачагі загарання на яго тэрыторыі.

📹 Відэа: @etorostov

Читать полностью…

Белсат

🚗 Цяпер ДАІ выкарыстоўвае дроны для выяўлення парушэнняў правілаў дарожнага руху

На борце беспілотніка ёсць камера, якая транслюе відэа на тэлефон дзяржаўтаінспектара. Праглядаючы кадры ў рэжыме анлайн, супрацоўнік міліцыі гатовы па радыёсувязі перадаць інфармацыю пра парушальніка бліжэйшага нараду ДАІ. Батарэйкі хапае хвілін на 50. Калі ўзровень зарада падае да 15 %, дрон аўтаматычна вяртаецца на базу.

Сцвярджаецца, што квадракоптары пастаўлены на ўзбраенне ў падраздзяленні ДАІ ў кожным рэгіёне Беларусі.

Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

💬 «Едьте в Америку и лижите определённые места тем, кому вы продались!»

🕷 У сувязі з апошнімі падзеямі Павук патэлефанаваў у аддзел паліцыі аднаго з раёнаў Курскай вобласці. У адрозненні ад нудных беларускіх чыноўнікаў суразмоўца з Куршчыны аказаўся надзвычай эмацыйным!

🎧 Слухайце (і глядзіце) новы выпуск «Шухер-шоу» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Напісаў сусветную гісторыю дранікаў

Алесь Белы прэзентаваў сваю новую кнігу «Самы цымус».

🔺«Зачышчалі цэлыя дамы»

Беларуска распавяла, як вярнулася ў Менск за візай і была рэпрэсаваная.

🔺«Там – тэлевізар»

Эвакуіраваныя расейцы вяртаюцца ў свае дамы і мараць знішчыць Суджу з Сумамі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🔹Гомельскі суд надаў «экстрэмісцкі» статус лагатыпу брэнду адзення «Supcable»

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Імаверна, справа ў тым, што эмблема «Supcable» магла нагадаць камусьці з чыноўнікаў ці сілавікоў герб нацысцкай Нямеччыны. Аднак дакладная прычына не тлумачыцца. У любым выпадку, брэнд нельга назваць вельмі пашыраным і вядомым на беларускім рынку.

Пастанову выносіў суд Цэнтральнага раёну Гомля.

Читать полностью…

Белсат

📍Чэргі на выезд з Беларусі ў Еўразвяз паступова змяншаюцца. Польскія памежнікі абяцаюць пры патрэбе накіраваць у Тэрэспаль дадатаковых афіцэраў

Пра гэта ў каментары «Белсату» заявіў прадстаўнік Надбужанскага аддзелу памежнай службы Дар'юш Сеніцкі.

Мытная служба Польшчы тым часам на наш запыт пакуль не адказала.

🔍 Чытайце матэрыял цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🌀 Ураган Эрнэста набліжаецца да Бярмудзкіх выспаў

Глядзіце, што ён вырабляе ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта было мэтазгодна тады, калі думалі, што ніякага супраціву не будзе»

Адзін з дэпутатаў расейскай Дзярждумы нядаўна заявіў, што Расея магла б зноў выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для атакі на Украіну, як гэта было на пачатку поўнамаштабнай вайны. Гэта, маўляў, дапамагло б Крамлю дамагчыся перамогі.

Спыталі ў палітолага Валера Карбалевіча, ці варта ўспрымаць гэтыя словы ўсур'ёз ды ці можа паўтарыцца паход расейскай тэхнікі на Кіеў з беларускага Палесся, як гэта было ў лютым 2022-га.

🔍 Чытайце каментар эксперта ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅 30 палітзняволеных на волі

🔅З беларускай турмы адпусцілі латышоў, затрыманых падчас фэсту Viva Braslav за невялікую дозу марыхуаны

🔅 Выйшаў падкаст па гісторыі электроннай музыкі Беларусі

🔅 З’явіўся новы мабільны дадатак для знаёмства «Віт!». Ён створаны адмыслова для беларусаў

🔅 У ноч з 12 на 13 жніўня неба ўпрыгожыў паток Персеідаў

🔅 Ратаўнікі МНС выратавалі восліка, які праваліўся ў падвал і дасталі з калодзежа баброў, а яшчэ котку і кацяня

🔅 Фільм «У жывым эфіры», прататыпамі гераінь якога сталі журналісткі «Белсату», стаў дасяжны для прагляду онлайн

Читать полностью…

Белсат

🤌 У ЗША можа з'явіцца парфюм з пахам маянэзу

Папулярны мясцовы вытворца гэтага прадукту, фірма Hellman`s, падпісала партнёрскае пагадненне з гульцом у амерыканскі футбол Ўілам Лэвісам.

Сумесна з ім плануецца выпусціць водар Will Levis No. 8, які будзе складацца з адценняў аскомістага лімону, кавы, мускусу, ванілі ды «маянэзнага акорду» (так назвалі гэта ў кампаніі).

Ідэальны водар, каб пайсці на спатканне з аматарам фаст-фуду ☝️

Читать полностью…

Белсат

👨‍🏫 Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу?

Цэны на тавары для школы кусаюцца, а чыноўнікі раяць браць крэдыты.

Расказваем, як цяпер выглядае сітуацыя і як можна ашчадзіць. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔹Ці зможа Пуцін абараніць Лукашэнку ў выпадку вайсковага ўварвання ў Беларусь?

Сам Лукашэнка неаднаразова казаў, што менавіта так і будзе. Праўда, апошнія падзеі паказваюць: здараецца так, што Расея няздольная абараніць нават сама сябе.

Лёс жа саюзнікаў па АДКБ у такім выпадку наогул выглядае нявызначаным. Шмат чаго пра гэта можа расказаць, напрыклад, армянскі прэм'ер Нікол Пашыньян, які ўжо адкрытым тэкстам заяўляе, што сяброўства ў згаданым вайсковым саюзе не мае для ягонай краіны ніякага сэнсу.

👀 Чытайце наш аналітычны матэрыял ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

💰Патаннелі толькі кукуруза і чарэшні. Параўналі цэны ў беларускіх крамах тры гады таму і цяпер

Многія цяперашнія беларускія эмігранты з'ехалі з краіны акурат у 2021 годзе. Адпаведна, менавіта тады і наведвалі магазіны на радзіме апошні раз.

Аднак тыя кошты на прадукты, якія засталіся ў памяці гэтых людзей, ужо сталі гісторыяй. Кошты ў Беларусі ўзору-2024 істотна адрозніваюцца.

🔍 Чытайце наш параўнальны аналіз і глядзіце інфаграфіку ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔍 Як клан Лукашэнкі крадзе грошы БелАЗу

BELPOL выпусціў вялікае расследаванне, прысвечанае карупцыі на адным з найбуйнейшых заводаў краіны. Здавалася б, такі гігант павінен падпітваць беларускі бюджэт вялізнымі грашовымі сродкамі, аднак па факце ён сядзіць у даўгах.

Схемы, дакументы ды факты таго, як Лукашэнка разам са сваёй сям'ёй ды «набліжанымі да цела» крадзе прыбытак БелАЗу ды спрыяе карупцыі на ўсіх узроўнях кіравання заводам.

Читать полностью…

Белсат

📍На трасе М1 ледзь не перакуліўся аўтобус, які ехаў па маршруце «Масква-Берасце»

ДТЗ здарылася сёння каля 6-й гадзіны раніцы ў Дзяржынскім раёне. За рулём знаходзіўся 51-гадовы мужчына. Ён, папярэдне, не даў рады кіраванню, пасля чаго аўтобус з'ехаў у кювет ды сутыкнуўся з прыдарожнымі дрэвамі.

Згодна з інфармацыяй @minzdravbelarus, у выніку аварыі пацярпелі 9 чалавек, трое з іх былі шпіталізаваныя. Адзін знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці ў рэанімацыі Дзяржынскай ЦРБ.

Усяго ў салоне было 46 пасажыраў ды два кіроўцы.

Читать полностью…

Белсат

▪️На 89-м годзе жыцця не стала знакамітага актора Алэна Дэлона

Цягам сваёй кар'еры ён зняўся амаль у 80 фільмах, а таксама выступаў у ролі кінарэжысёра ды прадусара. Дэлон лічыўся адным з «сэкс-сімвалаў» сусветнага кіно.

У 2019 годзе актор перанёс інсульт. Таксама ў апошнія гады ў яго было дыягнаставана анкалагічнае захворванне.

Читать полностью…

Белсат

🎼«Запэўніваю, альбом будзе вельмі смачны»

Музыка Дзяніс Мандзік заявіў, што неўзабаве выйдзе яго новы альбом «М.». Папярэдні быў запісаны яшчэ ў Менску.

У шчырай і кранальнай размове Мандзік распавёў нам, праз што паўстаў гэты альбом, чаму прысвечаныя ягоныя новыя трэкі і пра любоў да Менску.

Читать полностью…

Белсат

📍«Рэпрэсіі не толькі не сцішыліся, яны працягваюцца з новай сілай»

Нядаўна стала вядома, што Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні 30 палітвязняў. Ці сведчыць гэта пра пачатак «адлігі» і чаму дыктатар пайшоў на такі крок?

Разбіраемся з экспертам, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 17 жніўня

✔️«The Washington Post»: Украіна і Расея планавалі правесці перамовы ў Катары, аднак іх сарваў наступ на Куршчыну

✔️Аўтар нашумелага раману «Свінні» Аляксандр Чарнуха збіраецца выдаць новую кнігу

✔️Колькі каму гатовыя плаціць беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы? Глядзім банк вакансіяў

✔️На Гарадзеншчыне зноў аддалі шану «Бацькавай булцы»

✔️У Варшаве прэзентавалі кнігу пра агульныя стравы беларускай і габрэйскай кухні

✔️Сітуацыя на мяжы трохі палепшылася: чэргі на выезд у Літву скараціліся ўдвая

✔️У Швецыі выявілі першы выпадак воспы малпаў

Читать полностью…

Белсат

🥐 На Гарадзеншчыне зноў праходзіць свята з назваю «Бацькава булка»

Яго, як і раней, прымае мястэчка Свіслач.

Тэлеграм-канал «Пул 4 регион» адзначае, што сёлета «уникальную рецептуру той самой – "Бацькавай булки" мастера заповедных мест Беловежской пущи рассекретили всем желающим».

Фэст, назва якога ператварылася ў мем, у Свіслачы вырашылі праводзіць пасля візіту Лукашэнкі на мясцовы хлебазавод у чэрвені 2021 года. Прадпрыемства было мадэрнізаванае ды адрамантаванае, з таго часу на ім і сталі выпякаць пляцёнку «Бацькава булка».

📷 Фота: @pul4region

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Трыццаць вызваленых палітвязняў. Цяпер, каб выйсці палітычнаму, мала толькі аднаго прашэння

🔸 Наколькі верагоднае паўтарэнне атакі на Украіну з тэрыторыі Беларусі?

🔸 Карпенка: ЦВК «гатовы правесці выбары ў любы момант»

🔸 У Еўропу прыйшла воспа малпаў. А што Беларусь?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yYfXx8Q0voo

Читать полностью…

Белсат

📖 Аўтар нашумелага раману «Свінні» збіраецца выдаць новую кнігу

Аляксандр Чарнуха кажа, што яна будзе вельмі асабістай: ён нават плакаў падчас напісання.

🔍 Якую назву будзе мець кніга і колькі грошай трэба для яе выдання, чытайце ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

У Нямеччыне пачаўся суд у справе гібелі маладых украінскіх спартоўцаў

Абвінавачаныя – двое немцаў і двое сірыйцаў☝️

Читать полностью…

Белсат

🌊 Гэта адначасова страшна і прыгожа

У Кітаі магутна разліўся другі па велічыні вадаспад.

Паглядзіце на моц стыхіі!

Читать полностью…

Белсат

📍«The Washington Post»: Украіна і Расея планавалі правесці перамовы ў Катары, аднак іх сарваў наступ на Куршчыну

Гаворка на гэтых перамовах магла ісці пра спыненне ўзаемных удараў па энергетычнай інфраструктуры.

Каля двух месяцаў катарцы праводзілі папярэдняе абмеркаванне з Кіевамі і Масквой, бакі пагадзіліся на сустрэчу ў Дохе. Аднак пасля ўварвання ЗСУ ў Курскую вобласць расейскі бок адмовіўся ўдзельнічаць у перамовах.

🔍 Чытайце падрабязней ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹«Тыдзень, поўны любові»: вось як мяняюцца бяздомныя жывёліны, калі побач ёсць чалавек

Сёння Міжнародны дзень бяздомнай жывёлы. Паказваем, як змянілася жыццё шчанюка ўсяго за тыдзень пасля таго, як яго забралі да сябе добрыя людзі!

І спадзяемся, што кожны бесхацінец знойдзе свайго чалавека.

Читать полностью…
Подписаться на канал