belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🫥 Расейскія ўлады забралі ў кампаніі Google каля 100 мільёнаў долараў, што захоўваліся ў расейскіх банках

Грошы былі перададзеныя прапагандысцкім рэсурсам, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне – у тым ліку тэлеканалам Russia Today і «Царьград».

Гэта вынікае з судовых дакументаў ЗША.

🔍 Чытайце ВОСЬ ТУТ пра судовую «бітву», якая цяпер ідзе паміж Google ды адным з расейскіх алігархаў

Читать полностью…

Белсат

☝️Польскі прэзідэнт мяркуе, што магчымасць вызвалення Анджэя Пачобута стала значна бліжэйшай

Анджэй Дуда сказаў пра гэта падчас інтэрв'ю, якое даў проста ў цягніку, вяртаючыся з Кіева ў Варшаву.

🔍 Сабралі ПА СПАСЫЛЦЫ болей выказванняў Дуды пра працу над вызваленнем Пачобута

Читать полностью…

Белсат

📍Раман Пратасевіч выказаўся пра затрыманне Паўла Дурава

«Арышт Дурава – гэта прамы выклік для ўсіх, хто сапраўды змагаецца за дэмакратыю, а не проста прыкрываецца лозунгам»

Паводле Пратасевіча, сітуацыя носіць палітычны характар:

«Чаму? Ды вельмі проста! Дураў праз Парыж вяртаўся з афіцыйнага візіту ў Азербайджан, дзе роўна ў той жа час знаходзіўся і Пуцін. Нягледзячы на тое, што па афіцыйных даных сустрэчы з прэзідэнтам РФ не было, ніхто не ведае, як усё было на самой справе. І ці не дамовіўся расейскі лідар са стваральнікам Telegram пра што-небудзь?..

Тады такое раптоўнае затрыманне і ордар, выпісаны за пару хвілін да прызямлення самалёта, цалкам можа апынуцца лагічным»
, – выказаў свае думкі прапагандыстам Раман.

Читать полностью…

Белсат

🌋 У Ісландыі вывяргаецца вулкан Сундхнукур

Разлом дасягнуў шырыні амаль у чатыры кіламетры 🤯

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Што азначае Незалежнасць для беларуса?

Уладзімір Арлоў яшчэ ў 1990 годзе выдатна распавёў – якая яна, беларуская незалежнасць.

Нагадваем, 25 жніўня 1991-га Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Беларусь нарэшце атрымала незалежнасць пасля 70 гадоў знаходжання ў складзе СССР.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Егіпецкія археолагі адкрылі вялікую астранамічную абсерваторыю VI стагоддзя да нашай эры

Абсерваторыя ў храме Бута на археалагічным месцы Тэль-Эль-Фараін адсочвала рух Сонца і зорак.

«Гэта падкрэслівае перадавыя астранамічныя веды старажытных егіпцян, у тым ліку іх здольнасць вызначаць сонечны каляндар і важныя рэлігійныя і сельскагаспадарчыя даты», – Махамед Ісмаіл Халед, генеральны сакратар Вышэйшага савета па старажытнасцях (SCA).

Абсерваторыя ўяўляе сабой вялікую структуру з цэнтральнай залай, вялікай сцяной з глінянай цэглы (якая нагадвае ўваходы старажытнаегіпецкіх храмаў) і некалькімі складскімі памяшканнямі.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Талібан» выдаў збор маральных нормаў, згодна з якім жаночы голас прызнаецца «занадта інтымным»

Гэта значыць, што цяпер у Афганістане жанчынам будзе забаронена публічна спяваць, чытаць услых і дэкламаваць.

Таксама ў тэксце прапісаныя і без таго вядомыя негалосныя правілы для жанчын у сучасным Афганістане: хаваць твар і цела перад незнаёмымі мужчынамі, не глядзець на мужчынаў, з якімі яны не звязаныя шлюбам ці па крыві, не перасоўвацца разам з мужчынамі ў транспарце.

Усяго дакумент утрымлівае 114 старонак і 35 артыкулаў. Яго зацвердзіў вярхоўны лідар Хібатула Ахундзада.

Читать полностью…

Белсат

😡 На беларусак напалі проста ў цэнтры Вільні

«Можа, быў пад наркотыкамі або псіхічна хворы», – адна з дзяўчын распавяла «Белсату», як ім удалося выратавацца.

Чытайце гісторыю ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍 33 гады таму Беларусь дамаглася незалежнасці

У гэты дзень Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Беларусы вярнулі незадежнасць, а за ім і нацыянальны сцяг.

Пра тое, як гэта адбывалася, распавядут сведкі тых падзеяў у нашым фільме ПА СПАСЫЛЦЫ. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

❗️У Францыі затрымалі стваральніка Telegram Паўла Дурава

Вядома, што ягоны прыватны самалёт, які ляцеў з Азербайджану, прызямліўся ў аэрапорце Ле-Буржэ. Пасля гэтага французскія праваахоўнікі паказалі яму ордэр на арышт і затрымалі.

Дурава абвінавачваюць у садзейнічанні тэрарызму, наркагандлю ды іншым цяжкім злачынствам за адмову мадэрацыі кантэнту ў Telegram.

Павел Дураў мае французскае грамадзянства. Паведамляецца, што ён ведаў пра тое, што можа быць затрыманы ў Еўразвязе, таму ў апошні час пазбягаў паездак на яго тэрыторыю.

Читать полностью…

Белсат

🎧 Класнай беларускай музыкі вам на добры сон

Гурт «Касары» прэзентаваў кліп на народную песню «Ой, да сонцэ». Яе тэкст быў запісаны ў вёсцы Гаўрыльчыцы Менскай вобласці ☝️

Кліп, на жаль, давялося здымаць ужо не ў Беларусі, а ў розных лакацыях Варшавы. Аднак ён усё роўна атрымаўся вогненным 🔥

Ці правільней будзе сказаць сонечным ☀️

Читать полностью…

Белсат

💪 «Каб падтрымаць ўкраінскіх сяброў»

Напярэдадні ўкраінскага Дня незалежнасці творчае аб'яднанне «Тутэйшыя» намалявала графіці ў Вене

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Што цяпер адбываецца з беларускага боку мяжы з Украінай

🔸 ЗША ўвялі чарговыя санкцыі супраць Расеі. У спісе аказаліся і два беларускія прадпрыемствы

🔸 Зянон Пазняк: Запрасіць на Захад прадстаўнікоў рэжыму і канкрэтна паразмаўляць з імі наконт вызвалення палітвязняў

🔸 Новыя нетыповыя віды грыбоў, раслінаў і жывых істотаў пранікаюць на тэрыторыю Беларусі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wwYGOo9fH8o

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅Выйшла на волю чарговая група палітвязняў

🔅Затрыманы раней актор праекту «ЧынЧынЧэнэл» Дзмітрый Ясіневіч пакінуў Беларусь

🔅Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі

🔅Машыніст цягніка сустрэў зубра

🔅Марскія львы «захапілі» пляж у Каліфорніі

🔅Прэзідэнт Батсваны як дзіцё парадаваўся знойдзенаму ў ягонай краіне вялізнаму дыяманту

Читать полностью…

Белсат

📢 Не чыталі навіны пару дзён, а цяпер лянота гартаць «кіламетры» стужкі тэлеграму?

То запрашаем на наш канал ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ, дзе ўсё толькі сцісла і па справе.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🫨 Навукоўцы навучыліся рабіць... трансплантацыю галавы

Як гэта адбываецца? Расказвае Вольга Старасціна ў другім выпуску нашай новай праграмы «Навіны з будучыні».

Іншыя тэмы:
📍Лічбавыя тэхналогіі з дацкіх лякарняў
📍У Брытаніі выпрабоўваюць вакцыну супраць меланомы
📍Навукоўцы знайшлі сувязь паміж тату і злаякаснымі лімфомамі
📍Чылійцы навучыліся рабіць суп з мяса чарапахі без выкарыстання чарапах
📍У Японіі распрацавалі разумную лыжку, якая робіць ежу салёнай
📍Больш ніякіх страмянак: вынайдзеныя высачэзныя робаты, якія могуць працаваць на складах

👀 Глядзіце «Навіны з будучыні» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🐊 Акулаў і кракадзілаў заўважана яшчэ не было, але гэта толькі пакуль!

Новыя нетыповыя віды грыбоў, раслінаў і жывых істотаў пранікаюць на тэрыторыю Беларусі.

Якіх гасцей зафіксавалі на нашых землях і водах – глядзіце ў відэа☝️

Читать полностью…

Белсат

📷 Як заўсёды ў нядзелю – прапануем вашай увазе падборку фатаздымкаў тыдня

Сёння ў яе патрапілі чарговае вывяржэнне ісландскага вулкану, пратэсты ў Інданезіі, лясныя пажары ў Бразіліі і шмат чаго яшчэ.

📍Таксама глядзіце фатаграфіі тыдня ВОСЬ ТУТ (у нашым «Тэлеграфе»)

Читать полностью…

Белсат

🔹Як рэагуюць у Расеі ды свеце на затрыманне Паўла Дурава і што далей будзе з Telegram?

На Захадзе вядомыя асобы рэагуюць на затрыманне ў асноўным крытычна, хаця некаторыя прызнаюць, што да Telegram сапраўды ёсць шмат пытанняў.

А што ў Расеі ды Украіне?

🔍 Сабралі шмат рэакцыяў палітыкаў ды іншых вядомых дзеячаў ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💬 «Прошу принять меры в отношении Путина Владимира Владимировича, потому что он не может защитить Россию»

🕷 Павук працягвае абзвон паліцэйскіх аддзяленняў Курскай вобласці. Гэтым разам ён вырашыў задаць праваахоўнікам два важных пытання: ці гатовыя яны памерці, абараняючы радзіму ды ці дазваляе закон здавацца ў палон ЗСУ? 🤔

📞 Якія адказы ён атрымаў, слухайце ў свежым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🎵 Фолк-дуэт RALLA прэзентаваў купальскую баладу «Хадзіў-пахадзіў»

Тэкст яшчэ 95 гадоў таму запісаў ад Язэпа Драздовіча беларускі кампазітар і фалькларыст Рыгор Шырма.

Выканалі песню Дар'я Зуева і Алена Кандыба.

Паслухайце як чароўна! ♥️

Читать полностью…

Белсат

☝️Уначы ўкраінцы ўдарылі па Белгарадскай вобласці, а расейцы – па Краматорску

Паводле губернатара Белгародчыны Гладкова, удар быў нанесены па пасёлку Ракітнае. У выніку загінулі 5 чалавек, а 12 былі пареныя (сярод іх ёсць дзеці). Таксама гэты ўдар пашкодзіў газаправод (на відэа відаць як ён гарыць).

Тым часам Расея атакавала гатэль у Краматорску Данецкай вобласці (разбурэнні – на здымках). Украінскія крыніцы паведамляюць, што там пражывалі замежныя журналісты (грамадзяне ЗША і Вялікабрытаніі). Сярод іх ёсць параненыя.

Читать полностью…

Белсат

Ізраіль нанёс прэвентыўны ўдар па «Хізбале» ў Ліване

Раней тэрарыстычная групоўка планавала запусціць 6000 ракетаў па Ізраілю ў адказ на смерць свайго палявога камандзіра.

«Армія знішчыла тысячы ракет, накіраваных на поўнач краіны, прадухіліла многія іншыя пагрозы і дзейнічае з вялікай сілай — як у абароне, так і ў нападзе», – заявіў прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу.

У адказ на ізраільскія авіаўдары Хізбала выпусціла 320 ракетаў і беспілотнікаў. Вядома пра пацярпелых.

Чаму гэтыя падзеі могуць стаць падставай для яшчэ адной паўнамаштабнай вайны – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Ці была нацыянальная свядомасць у шляхты Рэчы Паспалітай?

Русін, грамадзянін ВКЛ ці грамадзянін Рэчы Паспалітай? Як называўся б у той час жыхар тэрыторыі сучаснай Беларусі? Аказваецца, не ўсё так проста.

🔺15-гадовую дзяўчыну на два гады адправілі ў «калонію для непаўналетніх» за абразу міліцыянта

Як такое магло адбыцца і што можа чакаць дзяўчыну ў спецустанове — чытайце ў матэрыяле.

🔺Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі

115 на 115 — такім чынам адбыўся ўчора абмен палоннымі. Сярод вызваленых расейцаў упершыню аказаліся тыя, хто трапіў у палон у Курскай вобласці. Разабраліся, як адбыўся абмен і пры чым тут Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 жніўня

✔️Зянон Пазняк прапанаваў пачаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў

✔️Лукашэнка цынічненька павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці, заявіўшы пра цёплае стаўленне, павагу і «агульны лёс»

✔️Дроны атакавалі склад з боепрыпасамі ў Варонежскай вобласці

✔️Кіраўнік БРСМ прыехаў у акупаваную Аўдзееўку

✔️РФ і Украіна правялі вялікі абмен палоннымі

✔️Прадстаўнік «BELPOL» пракаментаваў, за што менавіта наклалі амерыканскія санкцыі яшчэ на два беларускія прадпрыемствы

#рэпрэсіі:

▫️15-гадовую дзяўчыну з Глуску накіравалі ў калонію для непаўналетніх, бо выклала ў інтэрнэт відэа з «абразаю міліцыянта»

▫️У Лепельскім раёне за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі і будуць судзіць некалькі вайскоўцаў

Читать полностью…

Белсат

📷 Фотафакт: у Польшчы адбыліся акцыі з нагоды Дня незалежнасці Украіны

Украінская дыяспара ў Польшчы налічвае мільёны чалавек, вялікая частка з якіх апынулася тут у 2022-м годзе, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

На здымках – акцыі ў Варшаве ды Кракаве. У іх бралі ўдзел у тым ліку і беларусы пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэтыя вырабы не трапяць на фронт і не будуць забіваць украінцаў»

Пад «свежыя» амерыканскія санкцыі трапілі рагачоўскі завод «Дыяпраектар» і Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі разам са сваімі кіраўнікамі.

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам, за што менавіта былі «пакараныя» гэтыя прадпрыемствы, якія, на першы погляд, вырабляюць бяскрыўдную прадукцыю.

🔍 А што сыходзіць з іхнага канвееру насамрэч – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Прыезд кітайскага прэм'ера ў Беларусь супаў з вызваленнем чарговай групы палітвязняў

Краіны падпісалі 17 дакументаў, але пра што не згадваюць высокія чыноўнікі – глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🎸Вольскі, РСП і Dzieciuki адпаляць 7 верасня ў Варшаве на трэцім фестывалі беларускай музыкі «Грай»

Акрамя іх, у асноўнай музычнай праграме будуць гурты Relikt, Nochy і Kurwadziki. А на разагрэве зайграюць маладыя беларускія выканаўцы.

📍Дзе: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa)
📍Калі: 7 верасня (субота), ад 15-й гадзіны

☝️Акрамя музычнага складніку будзе таксама фудкорт ды арт-маркет з сувенірамі ды карцінамі беларускіх мастакоў 🖼

Прыходзьце, будзе гучна! 🤟

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺🇺🇦 Еўразвяз усур'ёз возьмецца абмеркаваць пытанне адпраўкі інструктараў ва Украіну

Раней гэтае пытанне ўздымалася толькі асобнымі палітыкамі і не мела ніякага працягу.

Афіцыйны Кіеў яшчэ напрыканцы траўня накіраваў ліст на імя Жузэпа Бурэля, у якім заклікаў рэгіянальную Садружнасць накіраваць ва Украіну інструктараў.

🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, якія краіны падтрымліваюць гэтую ініцыятыву і чым могуць займацца еўрапейскія інструктары ва Украіне

Читать полностью…
Подписаться на канал