belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍«Ранішні фільтр»: у беларускіх установах адукацыі плануюць выяўляць хваробы ў дзяцей на ранняй стадыі. Але ёсць пытанні

Незразумела, хто будзе праводзіць «фільтрацыю», ці будзе яна праводзіцца ва ўсіх установах адукацыі (або толькі ў выбраных) і што будзе з дзецьмі, калі ў іх будуць выяўленыя хваробы.

🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Псіхолаг калоніі сказаў: "Я наогул не разумею, чаму вас не растрэльваюць"»

Былы зняволены, які адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба», расказаў праваабаронцам пра тое, як там ставяцца да «палітычных» і да беларускай мовы, як «лекуюць» хваробы зняволеных і як прапагандуюць Савецкі саюз нават праз 33 гады пасля яго распаду.

🔍 Зазірніце за кулісы адной з найбольш жорсткіх калоніяў Беларусі ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🥇 Беларус Ігар Бокі зноў узяў золата на Паралімпіядзе ў Парыжы

Гэтым разам ён перамог на дыстанцыі 100 метраў на спіне. У чацвер Бокі не ведаў сабе роўных на 100 метрах батэрфляем.

📍Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

◾️Памёр акцёр Купалаўскага тэатру Георгій Маляўскі

Пра гэта паведаміла выданне «Зеркало».

Георгію было 78 гадоў. Ён сыграў дзясяткі роляў на сцэне Купалаўскага, а таксама актыўна здымаўся ў кіно.

У 2020 годзе ён разам з іншымі купалаўцамі запатрабаваў спынення гвалту ў краіне і выступіў за пералічэнне галасоў на выбарах. Пазней ён звольніўся.

Читать полностью…

Белсат

Жорсткія кадры ўчорашняга абстрэлу Белгарада

ТГ-каналы публікуюць запісы з відэарэгістратара, дзе відаць прамое патраплянне ў машыну на трасе.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 30 жніўня

✔️Дык пойдзе Лукашэнка на новыя выбары ці не?

✔️У Харкаве «прылёт» разбурыў жылы дом: ёсць загінулыя, шмат параненых. Пазней абстрэлу падвергнуўся таксама Белгарад, там таксама ёсць ахвяры

✔️Зяленскі зняў з пасады камандуючага Паветранымі сіламі ЗСУ

✔️Каб выбіць украінцаў з Курскай вобласці, Расея паклікала на дапамогу ПВК. Але не «Вагнэра»

✔️У Берасці за «шпіянаж» судзілі грамадзяніна РФ

✔️Эмігранты, якія шукаюць (легальную) працу ў Польшчы, могуць сутыкнуцца з новай праблемаю. Вось у чым справа

✔️Разбіраемся, якія яшчэ тавары з ЕЗ забараніў завозіць і прадаваць у Беларусі Савет міністраў. І галоўнае – навошта

✔️Крынж дня: бюджэтнікі віншуюць Лукашэнку з 70-годдзем

✔️Пуцін паедзе ў краіну, дзе яго тэарэтычна могуць арыштаваць

#рэпрэсіі:

▫️Марыя Калеснікава ў калоніі схуднела да 45 кг

▫️Яшчэ 6 чалавек прызналі палітвязнямі. Сумарна ў спісе ўжо 1376 асобаў

▫️Стала вядома, што лукашэнкаўцы прызналі «экстрэмісцкім» тэкст вершу Янкі Купалы (пры гэтым непасрэдна сам верш – не). Гэта як?

▫️Байкера з Воршы судзілі за «экстрэмізм» (па адміністратыўцы)

Читать полностью…

Белсат

🔹У Расеі задумаліся над тым, каб браць у замежнікаў адбіткі пальцаў перад уездам на сваю тэрыторыю. Грамадзян РБ гэта не закране

Пакуль ідэя на стадыі праекту – яго тэкст апублікаваны на Федэральным партале праектаў праўных актаў.

🔍 Для каго яшчэ, акрамя беларусаў, зробяць выключэнне? Чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

📍У Міністэрстве адукацыі расказалі пра тое, колькі дзяцей наведалі за лета «ваенна-патрыятычныя» лагеры

Паводле кансультанткі галоўнага ўпраўлення выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі згаданага ведамства Таццяны Асмалоўскай, сумарна ў 744 падобныя лагеры прыехала каля 25 тысячаў беларускіх дзяцей і падлеткаў.

Читать полностью…

Белсат

☝️Зяленскі памяняў камандуючага Паветранымі сіламі ЗСУ. Хутчэй за ўсё, праз знішчэнне аднаго з F-16

Замест Міколы Алэшчука, які стаяў на чале Паветраных сілаў Украіны больш за тры гады, кіраваць імі цяпер будзе генерал-лейтэнант Анатоль Крываножка.

Учора з'явілася інфармацыя, што падчас маштабнага ракетнага абстрэлу Украіны 26 жніўня пацярпеў катастрофу F-16, за штурвалам якога быў пілот Аляксей Мэсь. Нардэп Украіны Мар'яна Бязуглая заявіла, што самалёт быў збіты памылкова з ЗРК Patriot (то бок сваімі ж) праз адсутнасць каардынацыі паміж падраздзяленнямі. Аднак афіцыйны Кіеў ніяк не каментаваў гэтую версію.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў. Хто знік рэальна, а хто ў турмах у рэжыме інкамунікада

🔸 Расея нанесла бомбавы ўдар па жылой забудове Харкава. Ёсць ахвяры

🔸 З 1 кастрычніка набудзе моц забарона Еўразвязу на пастаўкі ў Беларусь адзення сэканд-хэнд

🔸 Лукашэнку – 70. Пра яго асабістыя і прафесійныя якасці за 30 гадоў ва ўладзе

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ELmxfuwsi6s

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Эмігранты, якія шукаюць працу ў Польшчы, могуць сутыкнуцца з новай праблемаю

Мясцовае Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі думае над тым, каб іншаземцы болей не маглі атрымаць дазвол на працу, калі ў іх няма працоўнай дамовы пэўнага тыпу.

☝️Прадпрымальнікі гучна крытыкуюць гэты праект і ВОСЬ ЧАМУ

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» верш Янкі Купалы? І так, і не

Праваабаронцы звярнулі ўвагу на рашэнне суда Барысаўскага раёну, які яшчэ ў студзені назваў «экстрэмісцкімі» шэраг песень. У тым ліку песню «Ляпісаў», тэкст якой ідэнтычны вершу Купалы.

📍Чытайце ВОСЬ ТУТ падрабязней, пра што ідзе гаворка

Читать полностью…

Белсат

☝️У Харкаве «прылёт» па жылым доме – ён часткова абваліўся, ёсць загінулыя

Паводле афіцыйнай інфармацыі на гэты час, загінулі пяцёра людзей. Пацярпелі каля 40 (у тым ліку ад «прылётаў» у іншых лакацыях).

Імаверна, лічбы не канчатковыя. Сярод загінулых ёсць маленькая дзяўчынка, якая гуляла на дзіцячай пляцоўцы.

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Менскае «Дынама» прыедзе ў Варшаву, каб згуляць у Лізе канферэнцыяў

Гэта будзе першы за 6 гадоў выступ беларускага футбольнага клубу ў асноўнай стадыі еўракубкаў.

Сённяшняе лёсаванне пастанавіла, што супернікамі «Дынама» стануць «Капенгаген», варшаўская «Легія», фінскі «ХІК», шатландскі «Хартс», грэцкі «Панатынаікас» ды «Ларн» з Паўночнай Ірландыі.

Сталічны клуб, які цяпер знаходзіцца «пад крылом» лукашэнкаўскіх сілавікоў, у мінулым сезоне стаў чэмпіёнам Беларусі. Раней такую мэту перад клубам ставіў асабіста Лукашэнка. Галоўныя канкурэнты – салігорскі «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і БАТЭ – былі фактычна знішчаныя. У выніку менскае «Дынама» сабрала ўсе вяршкі беларускага футболу і вялікую групу легіянераў ды ўдала выступіла ў сёлетняй кваліфікацыі еўракубкаў.

Клуб ужо зарабіў болей за свой гадавы бюджэт (€4 мільёны), а цяпер можа атрымаць яшчэ больш грошай, калі ўдала выступіць ў восеньскім этапе Лізе канференцыяў. «Хатняй» арэнаю для «Дынама» стане стадыён у азербайджанскім Сумгаіце, бо праз санкцыі менскі клуб не мае права прымаць супернікаў на тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «У маёй бабулі карані з Беларусі. І яна заўсёды падкрэслівае гэта, яна ўсё жыццё гэтым ганарылася»

Спявачка Манетачка ў адным з апошніх інтэрв'ю раздала беларусам нерэальную колькасць кампліментаў 🥰

І перадала прывітанне ад бабулі, якая ганарыцца сваім беларускім паходжаннем 👌

📍У Расеі Манетачка мае статус «иноагента». Яна пакінула РФ у 2022-м годзе, асудзіўшы ўварванне пуцінскіх войскаў ва Украіну.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Расейскі дрон-камікадзэ зноў лётаў праз паветраную прастору Беларусі – Паветраныя сілы ЗСУ

Гэтым разам Узброеныя сілы РБ не сталі выкарыстоўваць авіяцыю, каб яго збіць.

🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

Гэтая смерць стала трагедыяй на ўвесь свет

31 жніўня 1997-га ў аўтакатастрофе загінула Прынцэса Даена.

👸🏼 Узгадваем, якой яна была і чаму ёю захапляліся не толькі ў Брытаніі.

Читать полностью…

Белсат

Суд у Гаазе адрэагаваў на планы Пуціна прыляцець у Манголію

Аказваецца, у Рымскім статуце ёсць агаворка, якая можа вызваліць мангольскія ўлады ад абавязку арыштаваць прэзідэнта Расеі. І такія выпадкі ўжо здараліся ў гісторыі. Што гэта за ўмовы — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

Колькасць пацярпелых ад авіяўдару па жылым доме ў Харкаве павялічваецца

Мясцовыя ўлады заяўляюць па 7 загінулых і амаль 100 пацярпелых (22 з іх дзеці).

Нагадваем, учора Расея нанесла пяць авіяўдараў па Украіне: адна з бомбаў трапіла ў пад'езд 12-павярховага дома ў Харкаве. Другая бомба трапіла ў дзіцячую пляцоўку, дзе ў той момант знаходзілася дзяўчынка. Яна загінула.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Віцэ-прэм'ер Польшчы гаварыў у Пентагоне пра Беларусь

Што сказалі пра нашу краіну ў галоўным ваенным ведамстве ЗША, чытайце на сайце (праз VPN).

🔺Верш Купалы прызналі «экстрэмісцкім»?

Рэжым Лукашэнкі забараніў шэраг песень на вершы выбітнага беларускага класіка. Што гэта за верш і чаму яго выкананне стала небяспечным — чытайце на старонцы (праз VPN).

🔺Пуцін збіраецца ў краіну, дзе яго могуць арыштаваць

Дарэчы, раней там быў і Лукашэнка. Што гэта за краіна і чаму ў Крамлі «не перажываюць» — распавядзем па спасылцы (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

☝️Улады Белгарадскай вобласці кажуць пра пяцёх загінулых пасля сённяшняга абстрэлу

Ён здарыўся вечарам каля 20-й гадзіны мясцовага часу. Абласны цэнтр мог патрапіць пад украінскі абстрэл, аднак не выключаная і няўдалая праца супрацьпаветранай абароны.

🔍 Чытайце падрабязней на нашым новым сайце

Читать полностью…

Белсат

🥺 «Я проста хачу, каб ва Украіне нічога не бахала»

Як вучацца дзеці ў прыфрантавым Харкаве.

Заняткі могуць перапыніцца ў любы момант падчас паветранай трывогі.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Расея ў агні

Апошнім часам у расейскіх рэгіёнах сталі часцей гарэць нафтазаводы. Чаму так адбываецца – глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

📍«Шпіянаж» і «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». У Берасці паводле гэтых артыкулаў судзілі грамадзяніна РФ, але пра сам працэс амаль нічога не вядома

Адзначым, што абвінавачванні ў «шпіянажы» ў Беларусі могуць быць выстаўленыя выключна замежным грамадзянам. З 2020 года паводле гэтага артыкулу асудзілі ўсяго трох чалавек.

🔍 Сабралі болей інфармацыі на нашай старонцы

📷 Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Белсат

🤔 Дык пойдзе Лукашэнка на новыя выбары ці не?

У апошні час ад самаабвешчанага кіраўніка Беларусі было некалькі намёкаў на тое, што ён хоча пакінуць сваю пасаду і перадаць камусьці ўладу. Чаго вартая толькі публічна агучаная парада «звыкаць да таго, што будзе новы прэзідэнт».

Але ўчора ён сабраў прапагандыстаў, каб абмеркаваць той факт, што «мы хутка ўступаем у перадвыбарчую кампанію». А потым даў разумець, што не адмаўляецца ад ідэі балатавацца.

☝️З дапамогаю Франака Вячоркі і Сяргея Чалага паспрабавалі прааналізаваць, што ўсё гэта можа значыць

Читать полностью…

Белсат

👴🏻 «За трыццаць год свайго жыцця не знаў другога бацькі я!»

Бюджэтнікі (хто на што здатны) віншуюць Лукашэнку з 70-гадовым юбілеем. Каментаваць тут асабліва няма чаго, глядзіце самі 💁🏻‍♂️

Удзельнічаць у гэтым фестывалі крынжу прымусілі нават дзяцей 🙄

Читать полностью…

Белсат

🔹Пуцін паедзе ў краіну, дзе яго тэарэтычна могуць арыштаваць

Справа ў тым, што яна далучылася да Рымскага статуту і павінна прыслухоўвацца да рашэнняў Міжнароднага крымінальнага суду. Той летась выдаў ордэр на арышт расейскага прэзідэнта.

💁🏻‍♂️Аднак у рэальнасці Пуціну наўрад ці ёсць за што перажываць. Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🆘 Каб выбіць украінцаў з Курскай вобласці, Расея паклікала на дапамогу ПВК. Але не «Вагнэра»

Праўда, як і «вагнэраўцы», раней гэтыя найміты адточвалі сваё майстэрства ў Афрыцы, дзе адказвалі за бяспеку найвышэйшых асобаў адной дзяржавы.

🔍 Чытайце на нашым сайце, з якой менавіта краіны іх выцягнулі

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Беларускім вучням хочуць забараніць карыстацца тэлефонамі падчас перамены ⬆️

🔻Лукашэнка атрымаў ажно два ордэны на сваё 70-годдзе

🔻Дэмсілы заклікалі заходнія краіны не прызнаваць «прэзідэнцкія выбары» 2025 года ў Беларусі

🔻Марыя Калеснікава моцна схуднела за кратамі

🔻У лякарні ў Жыткавічах памерла немаўля

🔻Блокпасты ў Ваўкавыскім раёне: што варта ведаць мясцовым жыхарам?

🔻Беларуская амбасада ў Токіа папярэджвае беларусаў аб тайфуне «Шаньшань»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэтыя контрсанкцыі найперш б’юць па спажыўцу, то бок па простых беларусах»

Савет міністраў нядаўна пашырыў пералік тавараў, якія забаронена ўвозіць для продажу ў Беларусі з «несяброўскіх» дзяржаваў.

👀 У нашым матэрыяле разбіраліся, колькі Еўразвяз зарабляў на гандлі гэтай прадукцыяй з РБ і якімі для каго будуць наступствы ад такога «сіметрычнага адказу».

Читать полностью…
Подписаться на канал