belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😲 Можаце сабе ўявіць спаборніцтвы, дзе ўдзельнікі дужаюцца ў мясной падліўцы?

А ў Вялікай Брытаніі і ўяўляць не трэба - штогод такія спаборніцтвы ладзяць у графстве Ланкашыр.

Паказваем, што там адбываецца.

Читать полностью…

Белсат

👆У Польшчы жывуць больш за 24,5 тысяч беларускіх дзяцей

Пра гэта сведчыць колькасць трымальнікаў выплатаў праграмы «Rodzina 800+». Гэта штомесячныя выплаты па 800 злотых на любое дзіця ўзростам да 18 гадоў.

У першым паўгоддзі 2024 года «800+» атрымлівалі на 24 458 дзяцей з Беларусі. Годам раней – 18 989.

Агулам беларусаў у Польшчы на пачатак 2024 года было не менш як 310 тысяч чалавек.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (з Беларусі - праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі. Пачытайце найбольш цікавя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Перад судом прыйшло рашэнне аб разводзе»

Паразмаўлялі з былым палітвязнем Арцёмам Задруцкім

🔸«Адчуванне, што ў Беларусі праводзіцца конкурс садыстаў – і яго пераможцаў бяруць на працу ў беларускую пенітэнцыярную сістэму»

У рэжыму заканчваюцца людзі, гатовыя здзекавацца з палітзняволеных за грошы?

🔸Што значыць «вызваляць любой цаной»?

Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 жніўня

✔️ Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі па вяртанні на радзіму

✔️ Польскія службы заявілі, што не могуць прапускаць транспарт хутчэй

✔️ У Беларусь забаранілі ўвозіць яшчэ некалькі відаў еўрапейскіх тавараў

✔️ Мабільных аператараў Беларусі абавязалі стварыць «базавы сацыяльны тарыф» і больш плаціць дзяржаве

✔️ У жодзінскай турме памёр зняволены, асуджаны за палітыку? Магчыма, гэта няпраўда

✔️ Францыя выдала ордар на арышт брата Паўла Дурава – Мікалая

✔️ Гісторыку Ігару Мельнікаву пагражае да шасці гадоў зняволення

✔️ У Беларусь забаранілі ўвозіць яшчэ некалькі відаў еўрапейскіх тавараў

✔️ Што значыць «вызваляць любой цаной»? Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў

Читать полностью…

Белсат

🛰 Захраснуць у космасе амаль на год

Замест тыднёвага палёта амерыканскія астранаўты правядуць на арбіце амаль 9 месяцаў. Глядзіце, у чым прычына⤴️

Читать полностью…

Белсат

Ён ледзь не загінуў дзіцём на вайне, а потым напісаў словы да «Калыханкі»

Сёння свой дзень народзінаў мог бы адзначаць Генадзь Бураўкін. Паглядзіце, праз што прайшоў вядомы беларускі паэт ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Як кадравы голад адаб'ецца на беларускай эканоміцы?

🔸Павел Дураў ездзіў у Расею: ці Telegram не стаўся ФСБшна-кіруемым

🔸 Зброя Украіны, якой могуць дастаць да Масквы – наколькі гэта мажліва?

🔸 У Польшчы трэція содні шукаюць "аб'ект", што заляцеў у паветраную прастору і прапаў з радараў


Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yRBMWX4RjZk

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

💪 Моцныя бакі беларусаў — салідарнасць і ўзаемадапамога

Паглядзіце, як менчукі адрэагавалі на аварыю

Читать полностью…

Белсат

❗️ У жодзінскай турме памёр зняволены, асуджаны за «палітыку»

UPD: Праваабаронцам «Вясны» пакуль не ўдалося пацвердзіць інфармацыю пра смерць вязня.


Як паведамляе «Медыязона» са спасылкай на ўласныя крыніцы, памерлы мужчына не быў прызнаны праваабарончымі арганізацыямі палітычным зняволеным.

Прычына смерці — кровазліццё ў мозг, звязанае з артэрыяльнай гіпертэнзіяй. Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, але вядома стала толькі цяпер.

У лістападзе 2022 года гэты мужчына быў асуджаны да 3 гадоў калоніі паводле артыкулаў за распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), масавыя беспарадкі (частка 2 артыкула 293 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), паклёп на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻 У беларускіх установах адукацыі — рэкордны дэфіцыт кадраў

🔻 Беларуса, якому міграцыйная служба Швецыі адмовіла ў прытулку, затрымалі па вяртанні на радзіму

🔻 МЗС Беларусі патлумачыла, чаму консульствы перасталі падаўжаць тэрміны дзеяння пашпартоў беларусам замежжа

🔻У Расеі палае чарговая нафтабаза

🔻Літоўскія мытнікі выявілі чарговую кантрабанду на кантрольна-прапускным пункце «Мядзінінкай»

🔻У Асіповічах двое дзяцей атрымалі апёкі цела праз неасцярожнае абыходжанне з газавым балонам

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 28 жніўня

Сёння долар крыху адкаціўся назад, затое еўра набраў ажно 4 капейкі. Расейскі рубель таксама падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

❓ Ці можа Лукашэнка адвярнуцца ад Расеі?

❓ У абмен на што беларускія добраахвотнікі пагадзіліся б адпусціць беларускага дыктатара?


☝️ «Белсат» спытаў пра гэта прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету па абароне Вадзіма Кабанчука – і атрымаў нечаканы сцэнар «супрацы» з Аляксандрам Лукашэнкам. Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

🤔 На мяжы з Беларуссю параненыя двое польскіх жаўнераў. Мігранты тут не пры чым

Няшчаснае здарэнне адбылося ўчора ўвечары каля вёскі Нова-лука (Падляскае ваяводства): падчас перадачы зброі ў ходзе змены заставы былі зроблены некантралюемыя стрэлы са службовай зброі, у выніку якіх у нагу быў паранены жаўнер.

На месцы здарэння вайскоўцу надалі першую медычную дапамогу, а потым верталётам даставілі ў больніцу ў Беластоку.

У інцыдэнце таксама пацярпеў іншы жаўнер з таго ж падраздзялення, які быў паранены ў палец рукі. Аказаўшы першую дапамогу на месцы здарэння, жаўнер быў дастаўлены ў бальніцу ў Гайнаўцы для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

Аператыўнае камандаванне паведаміла, што жыццю абодвух жаўнераў нічога не пагражае. Сем'і пацярпелых былі праінфармаваныя аб няшчасным выпадку і атрымалі псіхалагічную дапамогу.

Читать полностью…

Белсат

◽️Ён быў аператарам у пуле Лукашэнкі, а потым стаў ягоным асабістым ворагам праз тое, што паказваў праўду

28 жніўня 1972 года нарадзіўся Дзмітрый Завадскі, беларускі журналіст і аператар. Ад кастрычніка да траўня 2000 года ён працаваў у Чачэніі разам з Паўлам Шараметам, а ў ліпені знік без вестак.

Распавядаем пра жыццёвы шлях Завадскага, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔻У Растоўскай вобласці гарыць нафтабаза

Губернатар рэгіёну Васіль Голубеў заявіў, што ўзгаранне адбылася пасля атакі БПЛА. Паводле яго, 4 дроны былі збітыя каля 3:00 ночы. Губернатар заяўляе, што пацярпелых няма, а пагроза распаўсюду агню на суседнія дамы адсутнічае.

Читать полностью…

Белсат

🔴«Беларускі Гаюн»: У Беларусі прымянілі авіяцыю, каб збіць Shahed. Імаверна, такое адбылося ўпершыню ад пачатку вайны ва Украіне

Паводле інфармацыі праекту «Беларускі Гаюн», БПЛА заляцеў у паветраную прастору Беларусі ў Гомельскай вобласці а 3:30 ночы. Пасля гэтага ў паветра падняўся знішчальнік ВПС Беларусі. Прыблізна 20 хвілінаў ён ганяўся за дронам.

Каля 3:55 у Ельскім раёне былі чутны як мінімум 2 выбухі, таксама назіралі яскравы сполах.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (з Беларусі - праз VPN)

📸Фота мае ілюстрацыйны характар

Читать полностью…

Белсат

🗻Проста як з казкі! У швейцарскіх Альпах можна пабачыць вадаспад з аблокаў

Вецер, які ўтварае гэтую з'яву, называецца альпійскі фён.

Паглядзіце, як прыгожа!

Читать полностью…

Белсат

Паўла Дурава выпусцяць на свабоду пад заклад

Уладальнік Telegram будзе вызвалены пра умове ўнясення залога ў памеры €5 млн. Яму будзе забаронена пакідаць Францыю і двойчы ў тыдзень давядзецца адзначацца ў паліцыі.

Читать полностью…

Белсат

🛒 Жыхар Мексікі вынайшаў новы спосаб перасоўвання

Звычайна сабакаў у запрэжках можна у паўночных краінах, але гэты мужчына знайшоў рабочы спосаб☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🎧 У Беларусі шукаюць шпіёнаў? Радыёэлектроннай выведцы патрабуюцца працаўнікі з веданнем польскай, літоўскай, латышскай і англійскай моваў

На вакансіі звярнуў увагу маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн». Яшчэ ў кастрычніку 2023 года ў адным з падраздзяленняў радыёэлектроннай выведкі ў Пастаўскім раёне шукалі спецыялістаў з ведамі літоўскай мовы. Сёлета колькасць падобных вакансіяў павялічылася.

Каго і куды шукаюць — чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

Спакойна, на фота памідоры 🍅

Штогадовы фестываль «tomatina» зноў сабраў тысячы ўдзельнікаў у вёсцы Буньоль каля Валенсіі ў Гішпаніі. Людзі кідаліся памідорамі адзін у аднаго, ператвараючы вуліцы ў чырвонае мора весялосці і смеху.

Традыцыя пачалася ў 1945 годзе. Лічыцца, што першая бітва памідорамі адбылася паміж сябрамі падчас бойкі на фестывалі. У перыяд праўлення Франка свята было забароненае, бо не мела рэлігійнай значнасці, але адрадзілася ў 1970-х гадах. Памідоры для свята пастаўляюцца гарадскімі ўладамі.

Читать полностью…

Белсат

🚗🚙🚌🚐 Чэргі на мяжы ў Берасці не зменшацца: польскія службы заявілі, што не могуць прапускаць транспарт хутчэй

У мытнай службе, афіцэры якой працуюць у Тэрэспалі, заявілі, што нагоды для дадатковых сілаў у пункце пропуску няма. Такі адказ «Белсат» атрымаў ад прэс-сакратара палаты падатковага адміністравання ў Любліне Міхала Дэруся:

«Цяперашні лік мытнікаў на памежным пераходзе з улікам інфраструктуры і колькасці палос з’яўляецца дастатковым для існай турыстычнай плыні».


Дэрусь растлумачыў чэргі на адзіным памежным пераходзе, які цяпер працуе на беларуска-польскай мяжы, уведзенымі супраць Беларусі і Расеі санкцыямі:

«Доўгі час чакання тлумачыцца не адсутнасцю дастатковай колькасці службоўцаў, а цяперашняй геапалітычнай сітуацыяй і чыннікамі, што не залежаць ад памежных службаў. Ідзецца пра неабходнасць правяранняў з мэтаю выканання санкцыяў, уведзеных з увагі на вайну ва Украіне, спраўджваюцца тавары і арганізацыі, залучаныя ў санкцыйныя спісы».

Читать полностью…

Белсат

😐Школьная форма вяртаецца

Неўзабаве дзеці пойдуць у школы, а некаторыя з іх у абавязковай школьнай форме. Як яна будзе выглядаць і навошта яе прыдумалі, глядзіце ў нашым відэа.

❓А як вы ставіцеся да школьнай формы?

Читать полностью…

Белсат

💥 У расейцаў стала на адзін знішчальнік меней

Прэс-афіцэр 28 АМБр ЗСУ Яўген Алхімаў патлумачыў Белсату, якім удалося яго збіць. Паслухайце!

Читать полностью…

Белсат

🤓 І эканамічна, і экалагічна: беларускі банк мяняе старыя сшыткі на новыя

Так, гэта яшчэ адзін лайфхак, як зэканоміць на зборах у школу: з 28 жніўня ў «Альфа Банку» можна атрымаць да 10 сшыткаў у замен на старыя спісаныя — не важна тонкія, ці тоўстыя. Прычым зрабіць гэта можна ва ўсіх абласных цэнтрах. Сабраныя старыя сшыткі пойдуць на перапрацоўку.

«Гара спісаных школьных сшыткаў займае месца ў працоўным стале вашага дзіцяці? Развітвайцеся з імі экалагічна! У аддзяленнях Альфы за старыя сшыткі можна атрымаць новы, чырвоны, з класным Мішкам. Цяпер нагода зайсці ў банк ёсць не толькі ў дарослых і сур’ёзных» — заклікае «Альфа Банк» на сваёй афіцыйнай старонцы.

Читать полностью…

Белсат

😡Беларусь ўдзельнічае ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны

Беларускія расследвальнікі разам хакерамі і ўкраінскімі журналістамі раскрылі назвы кампаніяў і прозвішчы замяшаных у шматмільённым бізнесе, які супярэчыць міжнароднаму гуманітарнаму праву.

Распавядаем, што пра гэта вядома.

Читать полностью…

Белсат

Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі па вяртанні на радзіму

Мужчына прыбыў у Швецыю з маці два гады таму пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года. У заяве на прытулак яны пазначылі, што ў Беларусі на іх завялі крымінальную справу. Але міграцыйная служба Швецыі адхіліла іх прашэнні, і на мінулым тыдні іх дэпартавалі. Гэтую гісторыю паведамляе Sveriges Radio. Мужчыну арыштавалі на мяжы, пра лёс маці не паведамляецца.

У 2022 годзе больш за 100 беларусаў папрасілі прытулку ў Швецыі, але толькі траім надалі статус уцекача.

Читать полностью…

Белсат

💸 Колькі каштуе здзек з палітвязняў у Беларусі?

«Праз некалькі дзён, седзячы пераважна на падлозе ў ЦІПе, я ператварылася ў падабенства чалавека. Было дзіка холадна, восень, і ў нейкі момант адна з гэтых аліментшчыц прынесла мне проста на сабе са звалкі шкарпэткі, якія адкапала ў смецці, і кофту. І я гэтаму была вельмі радая»


«Там працаваў адзін садыст. Мабыць, каб нас канчаткова псіхалагічна дабіць, ён начамі на поўную гучнасць уключаў аўдыязапіс з крыкамі кацянятаў, з якіх здзекуюцца. Яны нема мяўкаюць і крычаць — і чуць гэта невыносна. Аднойчы я была там на мяжы. У мяне нават збіўся сардэчны рытм, я стала губляць прытомнасць»


🤬 Гэта толькі некалькі цытат пра тое, што робяць з палітычнымі зняволенымі за кратамі. Пачытайце, як адбіраюць людзей на працу наглядчыкаў у пенітэнцыярныя ўстановы і колькі дзяржава плаціць ім.

Читать полностью…

Белсат

◾️Колькасць ахвяраў у гатэлі «Аўрора» ў Крывым розе ўзрасла да 4 чалавек

Ратаўнікі дасталі з-пад завалаў целы яшчэ 2 асобаў. Пошукава-выратавальныя працы завершаныя.

Такім чынам, праз «прылёт» расейскай ракеты ў гатэль загінула 4 асобы, яшчэ 5 атрымалі раненні.

Читать полностью…

Белсат

😧У аўтобусе Менск - Вільня знайшлі кантрабандныя цыгарэты і валюту розных краінаў

Літоўскія памежнікі напачатку знайшлі 80 пачкаў цыгарэтаў у багажніку кіроўы аўтобусу. Пасля яны знайшлі пакет з кантрабанднай валютай.

Там аказалася 500 тыс. расейскіх рублёў, 242 016 туркменскіх манатаў, 9625 гамбійскіх даласі, 200 брунэйскіх сэнсаў і 200 еўраў. Агульны кошт гэтых грошаў складае больш за 70 тыс. еўраў.

У выніку затрымалі таксама аўтобус МАЗ. Паводле факту кантрабанды распачалі дасудовае расследаванне.

Читать полностью…
Подписаться на канал