belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔹Як рэагуюць у Расеі ды свеце на затрыманне Паўла Дурава і што далей будзе з Telegram?

На Захадзе вядомыя асобы рэагуюць на затрыманне ў асноўным крытычна, хаця некаторыя прызнаюць, што да Telegram сапраўды ёсць шмат пытанняў.

А што ў Расеі ды Украіне?

🔍 Сабралі шмат рэакцыяў палітыкаў ды іншых вядомых дзеячаў ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💬 «Прошу принять меры в отношении Путина Владимира Владимировича, потому что он не может защитить Россию»

🕷 Павук працягвае абзвон паліцэйскіх аддзяленняў Курскай вобласці. Гэтым разам ён вырашыў задаць праваахоўнікам два важных пытання: ці гатовыя яны памерці, абараняючы радзіму ды ці дазваляе закон здавацца ў палон ЗСУ? 🤔

📞 Якія адказы ён атрымаў, слухайце ў свежым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🎵 Фолк-дуэт RALLA прэзентаваў купальскую баладу «Хадзіў-пахадзіў»

Тэкст яшчэ 95 гадоў таму запісаў ад Язэпа Драздовіча беларускі кампазітар і фалькларыст Рыгор Шырма.

Выканалі песню Дар'я Зуева і Алена Кандыба.

Паслухайце як чароўна! ♥️

Читать полностью…

Белсат

☝️Уначы ўкраінцы ўдарылі па Белгарадскай вобласці, а расейцы – па Краматорску

Паводле губернатара Белгародчыны Гладкова, удар быў нанесены па пасёлку Ракітнае. У выніку загінулі 5 чалавек, а 12 былі пареныя (сярод іх ёсць дзеці). Таксама гэты ўдар пашкодзіў газаправод (на відэа відаць як ён гарыць).

Тым часам Расея атакавала гатэль у Краматорску Данецкай вобласці (разбурэнні – на здымках). Украінскія крыніцы паведамляюць, што там пражывалі замежныя журналісты (грамадзяне ЗША і Вялікабрытаніі). Сярод іх ёсць параненыя.

Читать полностью…

Белсат

Ізраіль нанёс прэвентыўны ўдар па «Хізбале» ў Ліване

Раней тэрарыстычная групоўка планавала запусціць 6000 ракетаў па Ізраілю ў адказ на смерць свайго палявога камандзіра.

«Армія знішчыла тысячы ракет, накіраваных на поўнач краіны, прадухіліла многія іншыя пагрозы і дзейнічае з вялікай сілай — як у абароне, так і ў нападзе», – заявіў прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу.

У адказ на ізраільскія авіаўдары Хізбала выпусціла 320 ракетаў і беспілотнікаў. Вядома пра пацярпелых.

Чаму гэтыя падзеі могуць стаць падставай для яшчэ адной паўнамаштабнай вайны – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Ці была нацыянальная свядомасць у шляхты Рэчы Паспалітай?

Русін, грамадзянін ВКЛ ці грамадзянін Рэчы Паспалітай? Як называўся б у той час жыхар тэрыторыі сучаснай Беларусі? Аказваецца, не ўсё так проста.

🔺15-гадовую дзяўчыну на два гады адправілі ў «калонію для непаўналетніх» за абразу міліцыянта

Як такое магло адбыцца і што можа чакаць дзяўчыну ў спецустанове — чытайце ў матэрыяле.

🔺Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі

115 на 115 — такім чынам адбыўся ўчора абмен палоннымі. Сярод вызваленых расейцаў упершыню аказаліся тыя, хто трапіў у палон у Курскай вобласці. Разабраліся, як адбыўся абмен і пры чым тут Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 жніўня

✔️Зянон Пазняк прапанаваў пачаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў

✔️Лукашэнка цынічненька павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці, заявіўшы пра цёплае стаўленне, павагу і «агульны лёс»

✔️Дроны атакавалі склад з боепрыпасамі ў Варонежскай вобласці

✔️Кіраўнік БРСМ прыехаў у акупаваную Аўдзееўку

✔️РФ і Украіна правялі вялікі абмен палоннымі

✔️Прадстаўнік «BELPOL» пракаментаваў, за што менавіта наклалі амерыканскія санкцыі яшчэ на два беларускія прадпрыемствы

#рэпрэсіі:

▫️15-гадовую дзяўчыну з Глуску накіравалі ў калонію для непаўналетніх, бо выклала ў інтэрнэт відэа з «абразаю міліцыянта»

▫️У Лепельскім раёне за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі і будуць судзіць некалькі вайскоўцаў

Читать полностью…

Белсат

📷 Фотафакт: у Польшчы адбыліся акцыі з нагоды Дня незалежнасці Украіны

Украінская дыяспара ў Польшчы налічвае мільёны чалавек, вялікая частка з якіх апынулася тут у 2022-м годзе, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

На здымках – акцыі ў Варшаве ды Кракаве. У іх бралі ўдзел у тым ліку і беларусы пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэтыя вырабы не трапяць на фронт і не будуць забіваць украінцаў»

Пад «свежыя» амерыканскія санкцыі трапілі рагачоўскі завод «Дыяпраектар» і Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі разам са сваімі кіраўнікамі.

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам, за што менавіта былі «пакараныя» гэтыя прадпрыемствы, якія, на першы погляд, вырабляюць бяскрыўдную прадукцыю.

🔍 А што сыходзіць з іхнага канвееру насамрэч – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Прыезд кітайскага прэм'ера ў Беларусь супаў з вызваленнем чарговай групы палітвязняў

Краіны падпісалі 17 дакументаў, але пра што не згадваюць высокія чыноўнікі – глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🎸Вольскі, РСП і Dzieciuki адпаляць 7 верасня ў Варшаве на трэцім фестывалі беларускай музыкі «Грай»

Акрамя іх, у асноўнай музычнай праграме будуць гурты Relikt, Nochy і Kurwadziki. А на разагрэве зайграюць маладыя беларускія выканаўцы.

📍Дзе: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa)
📍Калі: 7 верасня (субота), ад 15-й гадзіны

☝️Акрамя музычнага складніку будзе таксама фудкорт ды арт-маркет з сувенірамі ды карцінамі беларускіх мастакоў 🖼

Прыходзьце, будзе гучна! 🤟

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺🇺🇦 Еўразвяз усур'ёз возьмецца абмеркаваць пытанне адпраўкі інструктараў ва Украіну

Раней гэтае пытанне ўздымалася толькі асобнымі палітыкамі і не мела ніякага працягу.

Афіцыйны Кіеў яшчэ напрыканцы траўня накіраваў ліст на імя Жузэпа Бурэля, у якім заклікаў рэгіянальную Садружнасць накіраваць ва Украіну інструктараў.

🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, якія краіны падтрымліваюць гэтую ініцыятыву і чым могуць займацца еўрапейскія інструктары ва Украіне

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Не толькі МАЗы: у Пінскім раёне загарэлася кабіна дызель-цягніка

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што здарэнне адбылося ўчора ўдзень на станцыі «Парахонск». Цягнік ехаў па маршруце Берасце-Лунінец.

Прычына загарання невядомая, яе будуць высвятляць спецыялісты. Ніхто з пасажыраў (іх у цягніку на момант пажару было каля 50) не пацярпеў, усе самастойна пакінулі вагоны.

Затрымка ў руху дызель-цягніка праз пажар склала каля гадзіны.

Читать полностью…

Белсат

🦾 Праз некалькі дзесяцігоддзяў на кожнага чалавека, што жыве на Зямлі, можа прыпадаць па адным ці па два робаты

Так мяркуюць эксперты, якія вывучаюць індустрыю робатабудаўніцтва.

Глядзіце нашае відэа пра тое, як імкліва развіваецца гэтая галіна ў Кітаі ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці была нацыянальная свядомасць у шляхты Рэчы Паспалітай?

Існуе досыць пашыранае меркаванне, што шляхцічы ў гэтай дзяржаве заўсёды называлі сябе палякамі, хоць і маглі быць паводле этнічнага паходжання ліцвінамі (цяпер беларусамі), русінамі (цяпер украінцамі) або жамойтамі (цяпер літоўцамі).

Аднак даследнікі, якія прафесійна вывучаюць тэму, не пагаджаюцца з тым, што ўсё было аж настолькі проста.

🔍 Разбіраемся ў гістарычных перапляценнях ПА СПАСЫЛЦЫ. Пачытайце, будзе цікава!

Читать полностью…

Белсат

Што азначае Незалежнасць для беларуса?

Уладзімір Арлоў яшчэ ў 1990 годзе выдатна распавёў – якая яна, беларуская незалежнасць.

Нагадваем, 25 жніўня 1991-га Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Беларусь нарэшце атрымала незалежнасць пасля 70 гадоў знаходжання ў складзе СССР.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Егіпецкія археолагі адкрылі вялікую астранамічную абсерваторыю VI стагоддзя да нашай эры

Абсерваторыя ў храме Бута на археалагічным месцы Тэль-Эль-Фараін адсочвала рух Сонца і зорак.

«Гэта падкрэслівае перадавыя астранамічныя веды старажытных егіпцян, у тым ліку іх здольнасць вызначаць сонечны каляндар і важныя рэлігійныя і сельскагаспадарчыя даты», – Махамед Ісмаіл Халед, генеральны сакратар Вышэйшага савета па старажытнасцях (SCA).

Абсерваторыя ўяўляе сабой вялікую структуру з цэнтральнай залай, вялікай сцяной з глінянай цэглы (якая нагадвае ўваходы старажытнаегіпецкіх храмаў) і некалькімі складскімі памяшканнямі.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Талібан» выдаў збор маральных нормаў, згодна з якім жаночы голас прызнаецца «занадта інтымным»

Гэта значыць, што цяпер у Афганістане жанчынам будзе забаронена публічна спяваць, чытаць услых і дэкламаваць.

Таксама ў тэксце прапісаныя і без таго вядомыя негалосныя правілы для жанчын у сучасным Афганістане: хаваць твар і цела перад незнаёмымі мужчынамі, не глядзець на мужчынаў, з якімі яны не звязаныя шлюбам ці па крыві, не перасоўвацца разам з мужчынамі ў транспарце.

Усяго дакумент утрымлівае 114 старонак і 35 артыкулаў. Яго зацвердзіў вярхоўны лідар Хібатула Ахундзада.

Читать полностью…

Белсат

😡 На беларусак напалі проста ў цэнтры Вільні

«Можа, быў пад наркотыкамі або псіхічна хворы», – адна з дзяўчын распавяла «Белсату», як ім удалося выратавацца.

Чытайце гісторыю ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍 33 гады таму Беларусь дамаглася незалежнасці

У гэты дзень Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Беларусы вярнулі незадежнасць, а за ім і нацыянальны сцяг.

Пра тое, як гэта адбывалася, распавядут сведкі тых падзеяў у нашым фільме ПА СПАСЫЛЦЫ. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

❗️У Францыі затрымалі стваральніка Telegram Паўла Дурава

Вядома, што ягоны прыватны самалёт, які ляцеў з Азербайджану, прызямліўся ў аэрапорце Ле-Буржэ. Пасля гэтага французскія праваахоўнікі паказалі яму ордэр на арышт і затрымалі.

Дурава абвінавачваюць у садзейнічанні тэрарызму, наркагандлю ды іншым цяжкім злачынствам за адмову мадэрацыі кантэнту ў Telegram.

Павел Дураў мае французскае грамадзянства. Паведамляецца, што ён ведаў пра тое, што можа быць затрыманы ў Еўразвязе, таму ў апошні час пазбягаў паездак на яго тэрыторыю.

Читать полностью…

Белсат

🎧 Класнай беларускай музыкі вам на добры сон

Гурт «Касары» прэзентаваў кліп на народную песню «Ой, да сонцэ». Яе тэкст быў запісаны ў вёсцы Гаўрыльчыцы Менскай вобласці ☝️

Кліп, на жаль, давялося здымаць ужо не ў Беларусі, а ў розных лакацыях Варшавы. Аднак ён усё роўна атрымаўся вогненным 🔥

Ці правільней будзе сказаць сонечным ☀️

Читать полностью…

Белсат

💪 «Каб падтрымаць ўкраінскіх сяброў»

Напярэдадні ўкраінскага Дня незалежнасці творчае аб'яднанне «Тутэйшыя» намалявала графіці ў Вене

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Што цяпер адбываецца з беларускага боку мяжы з Украінай

🔸 ЗША ўвялі чарговыя санкцыі супраць Расеі. У спісе аказаліся і два беларускія прадпрыемствы

🔸 Зянон Пазняк: Запрасіць на Захад прадстаўнікоў рэжыму і канкрэтна паразмаўляць з імі наконт вызвалення палітвязняў

🔸 Новыя нетыповыя віды грыбоў, раслінаў і жывых істотаў пранікаюць на тэрыторыю Беларусі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wwYGOo9fH8o

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅Выйшла на волю чарговая група палітвязняў

🔅Затрыманы раней актор праекту «ЧынЧынЧэнэл» Дзмітрый Ясіневіч пакінуў Беларусь

🔅Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі

🔅Машыніст цягніка сустрэў зубра

🔅Марскія львы «захапілі» пляж у Каліфорніі

🔅Прэзідэнт Батсваны як дзіцё парадаваўся знойдзенаму ў ягонай краіне вялізнаму дыяманту

Читать полностью…

Белсат

📢 Не чыталі навіны пару дзён, а цяпер лянота гартаць «кіламетры» стужкі тэлеграму?

То запрашаем на наш канал ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ, дзе ўсё толькі сцісла і па справе.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🤯 Як выглядае чалавек, у якога болей за 99% паверхні цела пакрыта татуяваннямі?

Уявіць гэта цяжкавата, таму лепш адразу паглядзіце відэа, каб не напружваць сваю фантазію ⬆️

📍Супраць тату (ва ўмераных колькасцях) мы нічога не маем, але паўтараць такое ўсё ж не раілі б 🫠

Читать полностью…

Белсат

☝️Украіна і Расея сёння абмяняліся палоннымі

Расейскіх салдат тэрміновай службы, якіх захапілі ў палон у Курскай вобласці, перадалі ў Беларусь. Нагадаем: папаўненне абменнага фонду Украіны называлася ў якасці адной з прычынаў правядзення аперацыі на Куршчыне.

🔍 У якім фармаце адбываўся абмен і што робяць расейскія экс-палонныя ў Беларусі, чытайце ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Піяр-кампанія, якая больш нашкодзіла раскрутцы фільму, чым дапамагла

Нашая калумністка Ірэна Кацяловіч піша пра кантраст паміж гламурнай і глянцавай цырымоніяй на прэм'еры фільму «Усё скончыцца для нас» і тэмай, якую ўласна сам фільм раскрывае.

Гэтая тэма – хатні гвалт над жанчынамі.

🔍 Чытайце матэрыял (і глядзіце трэйлер фільму) ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😨 15-гадовую дзяўчыну з Глуску накіравалі ў калонію для непаўналетніх, бо выклала ў інтэрнэт відэа з «абразаю міліцыянта»

Глуск – невялічкі райцэнтр у Магілёўскай вобласці, з насельніцтвам усяго каля 7 тысяч чалавек. Тое, што адбылося там з 15-гадовай дзяўчынаю, цяпер актыўна абмяркоўвае ўвесь пасёлак.

📍Сабралі ўсю інфармацыю, якая вядомая па гэтай справе, ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…
Подписаться на канал