belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤯 Лукашэнкаўскія спецслужбы плануюць правакацыю падчас палітычнай канферэнцыі дэм сілаў у Варшаве

Для гэтага актыўна вярбуюцца этнічныя палякі, паведамляе аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BYPOL».

«Выбары ў Каардынацыйную Раду з'яўляюцца важным крокам на шляху да дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Дыктатарскі рэжым будзе рабіць усе магчымыя намаганні, каб сарваць іх правядзенне»


Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Расея зноў перакідвае сваю вайсковую тэхніку на тэрыторыю Беларусі?

Што гэта можа азначаць і як у выпадку чаго можа адказаць Украіна? Глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔹Наколькі сур'ёзна варта ставіцца да таго, што рэжым Лукашэнкі пераходзіць да ўсё больш істотных пагрозаў беларусам замежжа?

Учора ручны Следчы камітэт «самаабвешчанага» заявіў пра завядзенне крымінальных справаў на больш як 100 асобаў, якія бралі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў эміграцыі. У гэтых людзей збіраюцца арыштоўваць маёмасць.

📍Павел Латушка мяркуе, што рэжым Лукашэнкі такімі дзеяннямі працягвае радыкалізаваць беларусаў і падштурхоўваць іх да актыўных дзеянняў (напрыклад, далучацца да «Харугваў»).

📍На думку ж праваабаронцы Алеся Буракова нічога экстраардынарнага не здарылася – гэта проста чарговая няўклюдная спроба запужаць тых, хто з'ехаў (якіх было ўжо шмат).

Читать полностью…

Белсат

Чаму Лукашэнка перастаў браць у паездкі малодшага сына?

Што хаваецца за кулісамі візіту «самаабвешчанага» ў Азербайджан і чаму ён перастаў браць з сабою ў замежныя паездкі малодшага сына Мікалая?

У праграме «ПраСвет» тэму каментуе Улад Кобец, дырэктар iSANS, Міжнароднай стратэгічнай сеткі для бяспекі.

Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞

Читать полностью…

Белсат

💬 «Яны не даюць абітурыентам "пернікі", у іх практыцы працуе толькі "кнут". І вось гэтым "кнутом" яны заганяюць у беларускія ВНУ»

Лукашэнкаўцы (на чале са сваім правадыром) сур'ёзна занепакоеныя тым, што моладзь з'язджае атрымліваць вышэйшую адукацыю за мяжу. Найбольш актыўна беларускіх абітурыентаў пераманьваюць Расея, Польшча і Літва.

Чаму так адбываецца і як рэжым хоча спыніць такую тэндэнцыю, глядзіце ў нашым відэа ⬆️

Читать полностью…

Белсат

😨 У Менску са сцяны жылога дому павыпадалі цагліны

Гэта здарылася на вуліцы Громава ў будынку №28. На шчасце, абыйшлося без пацярпелых.

Вось як апісаў сітуацыю афіцыйны тэлеграм-канал Маскоўскага раёну сталіцы: «Произошло обрушение декоративно-отделочного слоя, которое не повлекло за собой нарушения в эксплуатации жилого дома».

Цяпер сцены будынку будуць даследаваць супрацоўнікі МНС (а таксама іншыя спецыялісты), каб не дапусціць паўтора падобных інцыдэнтаў.

Читать полностью…

Белсат

📍Нямала людзей, якія ў 2020-м годзе абураліся фальсіфікацыям выбараў ды гвалту сілавікоў, цяпер змянілі свае пазіцыі. Чаму так?

Уся краіна апанаваная расейскім парадкам дня, а прапаганда Лукашэнкі працуе паводле метадычак, напісаных у Маскве. Гэта не можа не адбвіцца на людзях, што жывуць унутры Беларусі, мяркуе наш калумніст Алесь Ляўчук.

Чытайце калонку на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Міністр абароны Хрэнін ладзіць у Магілёве збор «Вайсковая бяспека і абарона дзяржавы»

✔️ КДБ прызнаў усе выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

✔️ Пры прыёме на працу ў пракуратуру кандыдаты будуць праходзіць паліграф

✔️ У Нацыянальным аэрапорце затрымалі злодзея, які краў грошы на рэйсах паміж Менскам і Дубаем

✔️ Польшча пачала будаваць на мяжы з Беларуссю электронны бар'ер

✔️ Украінскія дроны масава атакавалі аб'екты ў Расеі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🕯 Могілкі – месца, дзе сустракаюцца жывыя і мёртвыя

Жывыя глядзяць на мёртвых, а мёртвыя глядзяць на жывых. Часам яны размаўляюць.

📺 Прапануем вашай увазе дакументальны фільм Андрэя Вераб'я «Эпітафія». Глядзіце на канале «Белсат DOC»

Читать полностью…

Белсат

🔍 Працягваем знаёміцца (і знаёміць вас) з кандыдатамі, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе

Сёння ў цэнтры нашай увагі – выбарчы спіс № 7 «Незалежныя беларусы». Ягоны лідар – блогер Максім Шабуцкі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

✍🏻 24 траўня – «Выбарчы вечар» на «Белсаце»!

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду прадстаўнікі ўсіх камітэтаў збяруцца ў нашай студыі, каб адказаць на вашыя пытанні, а таксама на пытанні нашых вядоўцаў.

📍Калі? 24 траўня а 21-й гадзіне па беларускім часе (20-я гадзіна польскага часу)
📍Дзе? У студыі «Белсату»
📍Хто бярэ ўдзел? Па адным прадстаўніку ад кожнага з 12-ці выбарчых спісаў

👀 Глядзіце ў нашым эфіры, а таксама на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

21 траўня «Вольныя Купалаўцы» зладзяць у Варшаве праект «Слова з-за кратаў»

Ён складаецца з вершаў, прозы і фрагментаў лістоў, напісаных беларускімі палітвязнямі. Усе сродкі ад продажу квіткоў будуць перададзеныя ініцыятыве «Палітвязынка» для дапамогі дзецям і сем’ям палітвязняў.

Падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥Беспілотнікі атакавалі аб’екты ў Новарасійску, Туапсе і Севастопалі

Расейскія ўлады паведамляюць пра масаваную атаку беспілотнікаў у ноч на 17 траўня. Пашкоджаны шэраг ключавых аб'ектаў, глядзіце якіх👇🏻

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 16 траўня

✔️ Польскага суддзю, які збег у Беларусь, абвесцілі ў вышук на радзіме

✔️ Сямёра кубінцаў так не хацелі вяртацца ў Беларусь, што заблакавалі літоўскі КПП «Мядзінінкай»

✔️ Выбары ў Каардынацыйную раду: вывучаем спіс № 3 «Еўрапейскі выбар»

✔️ Змены для ІП у Беларусі: што далей рабіць прадпрымальнікам?

✔️ Бульбяная статыстыка: звычайныя беларусы вырошчваюць гэтай гародніны на сваіх падворках істотна болей, чым прадпрыемствы

✔️ Заехаць у Еўразвяз з Беларусі па-ранейшаму вельмі складана. Цяпер яшчэ і праз Літву

✔️ Персанальныя звесткі мільёна беларусаў апынуліся ў адкрытым доступе праз выцекі інфармацыі

#рэпрэсіі:

▫️Следчы камітэт сабраўся завочна судзіць яшчэ 104 беларусаў, якія святкавалі Дзень Волі на акцыях за мяжою

▫️КДБ прызнаў усе выбарчыя спісы ў КР «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

▫️Дзецям Аляксандра Ждановіча (вядомы як Маляваныч), якія жывуць у Беларусі, тэлефануюць сілавікі з пагрозамі

▫️Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў завочна атрымаў 11 гадоў узмоцненага рэжыму

Читать полностью…

Белсат

🔍 Што цікавага наведаць у «Ноч музеяў 2024»?

Да чарговай «Ночы музеяў» у Беларусі засталося зусім мала часу: яна адбудзецца ўжо 18 траўня. Сабралі для вас падборку найлепшых месцаў з цікавымі праграмамі 👌

Читать полностью…

Белсат

🚶‍♂️Куды пайсці на Ноч музеяў у Беларусі і ў блізкім замежжы? Сабралі максімальна поўны гайд

Тут вы знойдзеце з чаго выбраць і калі жывеце ў Беларусі, і калі знаходзіцеся ў эміграцыі ў Польшчы, Літве ці Грузіі:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 Аляксандр Якімовіч

Хлопца затрымалі за за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. КДБ зладзіў у яго ўдома ператрус (знайшлі толькі БЧБ-сцяг).

У выніку Аляксандра судзілі паводле арт. 342 КК РБ («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Вынік – 1,5 года пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка паехаў у Карабах. І назваў ваенную аперацыю Азербайджану ў Нагорным Карабаху «вызваленчай вайной». Што адкажа Арменія?;

🔸Пры прыёме на працу ў пракуратуру РБ кандыдаты будуць праходзіць паліграф;

🔸Улады Славаччыны: нападнік на прэм’ера Фіцу дзейнічаў адзін;

🔸Ноч музеяў. Распавядзем куды варта схадзіць;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=6t3HjOeKszg

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Еўразвяз паставіў па-за законам дзейнасць чатырох расейскіх медыяў, звязаных з Крамлём

Іх прызналі датычнымі да патрымання вайны Расеі супраць Украіны. Вось пра якія СМІ гаворка:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Сілавікі прыходзілі з вобшукам па месцы менскай прапіскі Барыса Гарэцкага

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў сказаў, што не ведае, ці забралі яны нешта з кватэры. Вядома, што на Гарэцкага завялі крымінальную справу.

#рэпрэсіі

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹 У сераду і чацвер мігранты працягвалі масава штурмаваць беларуска-польскую мяжу

Польскія памежнікі зафіксавалі больш як 600 спробаў нелегальна патрапіць у іхную краіну. Ужо «традыцыйна» мігранты кідалі ў службоўцаў камяні ды галлё.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Для сябе я тлумачу гэта так, што гэта нейкае запрашэнне на камунікацыю»

У кватэры журналіста Змітра Казакевіча выламалі дзверы, а пасля яе апячатаў КДБ.

Зміцер цяпер знаходзіцца ў Польшчы, а да вымушанай эміграцыі пражываў і працаваў у Віцебску.

#рэпрэсіі

Чытайце падрабязнасці на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Пазбавіцца маёмасці крыўдна, але гэта не самая вялікая ахвяра. Некаторыя людзі аддаюць свае жыцці, іх забіваюць за кратамі»

У нашай студыі – кіраўніца шэлтару для жанчын з дзецьмі, што выехалі з Беларусі ды Украіны, блогерка Ганна Федаронак, у якой рэжым Лукашэнкі сканфіскаваў маёмасць.

📍Ганна расказвае пра ціск на ейных родных у Беларусі і разважае на тэму новых пагрозаў лукашыстаў, накіраваных беларусам у замежжы.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Летась істотна вырас працэнт адмоваў беларусам у выдачы шэнгенскай візы

Таксама вырасла колькасць адмоваў для людзей з пашпартамі РФ, Турцыі ды Ірану.

Глядзіце болей статыстыкі на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🦅 Дзяўчына «чыліла» на пляжы і запісвала сэлфі-відэа, а побач пралятаў арол. Вось што было далей

Птушка дакладна дапамагла дзяўчыне сабраць куды больш праглядаў, чым тая чакала ⬆️

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнка ў гэтыя дні наведвае Азербайджан і ўжо правёў сустрэчу з Аліевым

Што хаваецца ў кулуарах гэтай паездкі? Ці можа Азербайджан дапамагчы беларускаму рэжыму ў абыходзе санкцыяў?

Вось якія меркаванні маюць нашыя эксперты:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🫡Хрэнін навучыць чыноўнікаў ваяваць

У Магілёве пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна 17 траўня пройдзе штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы». У ім возьмуць удзел старшыні абласных і Менскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вайсковыя камісары ​​абласцей і Менску.

«Мэта збору – павысіць узровень ведаў службовых асобаў у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканальваць навыкі ў дзеяннях са зброяй», – паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺СК сабраўся судзіць яшчэ 104 беларусаў, якія святкавалі за мяжою Дзень Волі

Праз VPN

У СК адзначылі, што атрымалі звесткі больш як пра сотню асобаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў вулічных акцыях у Варшаве, Вільні, Вроцлаве, Беластоку, Бруселі, Батумі, Празе, Каліфорніі, Філадэльфіі і іншых месцах.

🔺У Беларусі абмяркоўваюць змены для ІП

Праз VPN

чаго чакаць ад чарговых зменаў для прадпрымальнікаў і якія варыянты застаюцца.

🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду

Праз VPN

Распавядаем пра выбарчы спіс № 3 «Еўрапейскі выбар».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

У Тбілісі некалькіх тыдняў цягнуцца пратэсты супраць закону аб замежных агентах

Для разгону мітынгоўцаў паліцыя выкарыстоўвае вадамёты і слезацечны газ

Читать полностью…

Белсат

💔 Сяргей Ботвіч

Затрыманы напачатку студзеня 2023 года. Яго абвінавацілі ў закліках да масавых беспарадкаў паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прызначыў Ботвічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Читать полностью…
Подписаться на канал