belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Украінцы беглі ў Беларусь і ледзь не падарваліся на мінах

Пра гэта паведамілі ўкраінскія памежнікі, якія затрымалі парушальнікаў мяжы і, як сцвярджаюць, выратавалі ім жыцці. Паводле вайскоўцаў, выратаванне не вызваліць затрыманых ад адказнасці.

Чаму яны выбралі менавіта Беларусь — невядома.

Читать полностью…

Белсат

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра справе Ryanair з Пратасевічам

Як піша выданне «Wyborcza», удалося высветліць абставіны справы дзякуючы дыспетчару, які збег у Польшчу з каштоўнымі доказамі (запісамі з цэнтру кантролю за палётамі, зробленымі на тэлефон).

Паводле іх, дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро 23 траўня 2021 года прывёў у дыспетчарскую супрацоўніка КДБ, пасля чаго самалёту паведамілі пра бомбу і запатрабавалі сесці ў Менску.

На запісе, зробленым у дзень інцыдэнту, чуваць голас, які падказвае, як адказваць і што казаць дыспетчару. Польскі бок лічыць, што гэта быў супрацоўнік спецслужбаў. Менавіта ён загадаў дыспетчару сказаць лётчыку, што код небяспекі «чырвоны», а рэкамендацыя аб пасадцы зыходзіць ад Менску.

4 верасня акружны суд Варшавы прыняў рашэнне завочна арыштаваць былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка змены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама неназванага афіцэра КДБ высокага рангу.

Дзяржаўная пракуратура Польшчы абвінавачвае трох грамадзян Беларусі ў «акце тэрарызму».

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, спадарства!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

📝«Спецслужбы без варыянтаў»

Беларусы сышліся ў думках наконт таго, чаму і хто страляў па вокнах і рабіў абразлівыя надпісы ў Вільні.

📝«Зарабляў больш за бацькоў»

Як і чаму беларусы занепакоены зыходам сэкандаў?

📝Топ-5 папяровых кніг паводле версіі «Белсату»

Распавядаем пра лепшыя кнігі, якія можна пачытаць на беларускай мове.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 5 верасня

▫️У Беларусі знішчылі расейскія беспілотнікі.

▫️Супраць беларусаў у Літве зноў здзейснілі акт вандалізму (трэці за содні).

▫️Латвія будзе канфіскоўваць аўто з беларускімі нумарамі пасля 31 кастрычніка.

▫️Затрыманы «японскі шпіён» аказаўся выкладчыкам японскай мовы ў ГДУ.

▫️Былога чыноўніка асудзілі на 6 гадоў калоніі за хабар і потым амніставалі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Такая вялікая сума не магла быць размеркаваная за месяц ці за два»

Леташні «Марафон салідарнасці» з беларускімі палітвязнямі нарэшце можна лічыць скончаным − бо толькі нядаўна былі размеркаваныя апошнія часткі сабранай велізарнай сумы.

Вынікі марафону, які стаў яскравай праяваю беларускай салідарнасці, ды анонс наступнай падобнай акцыі, у нашым сюжэце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸«Шахеды» зноў заляцелі ў Беларусь. Мінабароны кажа пра іх знішчэнне

🔸У Беларусі затрымалі «японскага шпіёна»

🔸Латвія будзе канфіскоўваць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🫣 Што адбываецца з Сяргеем Міхалком?

«Ляпісы» цяпер ездзяць з турам па ўкраінскіх гарадах (ужо паспелі выступіць у Кіеве ды Адэсе). Аднак многія гледачы заўважаюць, што лідар гурта страціў былую фізічную форму, да таго ж паводзіць сябе на сцэне млява і «без аганьку».

Прычым пачалося ўсё нават не з цяперашняга ўкраінскага туру, а яшчэ раней. Млявасць Міхалка на сцэне заўважалі і наведнікі летніх канцэртаў «Ляпісаў» у краінах Балтыі.

Што, на вашую думку, здарылася з Міхалком? 🤔

Читать полностью…

Белсат

🤔 Расейскія дроны ў беларускім небе — гэта правакацыя?

Спыталі палітолага Анатоля Котава.

Читать полностью…

Белсат

Дзяўчаты палююць на Dolce & Gabbana, хлопцы — на Adidas

Ці ведалі вы, што Сэканд-хэнд перастаў быць проста месцам з танным адзеннем. Сёння падлеткі штурмуюць крамы, палююць на брэнды, а потым прадаюць іх праз інтэрнэт у 10 разоў даражэй. Дзякуючы такой схеме, школьнікі могуць зарабляць нашмат больш за сваіх бацькоў.

А што будзе пасля закрыцця сэканд-хэндаў? Мы спыталі саміх маладых бізнесоўцаў: ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻 Над Гомельшчынаю збілі два дроны тыпу «Шагэд».

🔻 У Беларусі ўпершыню затрымалі «японскага шпіёна».

🔻 Васкрасенскі: наступнае вызваленне палітвязняў можа адбыцца 17-га верасня.

🔻 У Латвіі будуць канфіскоўваць аўты на беларускіх нумарах

🔻 У Вільні працягваюцца акты вандалізму супраць беларусаў.

Цалкам глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце.

Читать полностью…

Белсат

🙃 Заўтра той самы доўгачаканы дзень з серыялу «Працэсы»

Дзень, які чыноўнікі бачаць у вусцішным сне пра смерць «таго самага» — 6 верасня. І, дарэчы, паводле сюжэту, гэта таксама пятніца.

Цікава, ці збудзецца прадказанне? Падумайце пра гэта, а мы пакуль прапануем паглядзець тую самую серыю «Прыснілася».

Читать полностью…

Белсат

🤯 Ва ўкраінскім урадзе – вялікі міністрапад

У адстаўку падаў нават міністр замежных спраў Дмытро Кулэба

Улады кажуць, што гэта вялікая перазагрузка ☝️

Читать полностью…

Белсат

Невядомы пачаў страляць каля консульства Ізраілю ў Мюнхене

Падазраванага застрэлілі. Пра пацярпелых пакуль невядома.

Верагодна, страляніна звязана з гадавінай тэракту на Алімпіядзе ў 1972 годзе, калі палестынскія тэрарысты забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў.

У канцы траўня ў Генконсульства Ізраілю ў Мюнхене кінулі бутэльку, падобную да «кактэйлю Молатава», з куляй унутры. Два дні пазней у амбасаду Ізраілю ў Бруселі кінулі страйкбольную гранату.

Читать полностью…

Белсат

Вось так выглядаюць наступствы расейскіх дронаў у Беларусі

Паводле МНС, пасля знішчэння беспілотнікаў адзін з іх трапіў у будынак склада і пашкодзіў дах. Іншы дрон упаў за краму «Соседи». У абодвух выпадках адбыліся пажары.

Ратавальнікі паведамілі, што ўсе ачагі патушаны, ніхто не пацярпеў.

Читать полностью…

Белсат

🤡 Дзяржсакратар «Саюзнай Дзяржавы» Мезенцаў назваў збітыя расейскія дроны ў Беларусі — правакацый

Паводле яго, мэта такіх дзеянняў: «паменшыць ролю Беларусі і Расеі на міжнароднай арэне і выкрасліць нашу культуру».

«Гэта такая махровая русафобія, якая праяўляецца ў тым ліку праз дроны, правакацыі на мяжы, інфармацыйны ціск — усё гэта звёны адной стратэгіі ціску на Расею», — заявіў Мезенцаў.

Читать полностью…

Белсат

Прапаганда паказала затрыманага за шпіянаж выкладчыка японскай мовы

Японія выказала пратэст Беларусі.

Пратэст быў пададзены праз амбасаду адразу пасля эфіру на «Беларусь 1», дзе выйшаў сюжэт пра Масатоші Наканіші. Японскі бок выказаў асцярогі з нагоды парушэння правоў чалавека.

«Мы акажам усю магчымую падтрымку з пункту гледжання абароны нашых грамадзян», — сказаў галоўны сакратар кабінету міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі.

Читать полностью…

Белсат

Павел Дураў пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі

Ён заявіў, што быў здзіўлены тым, што можа несці персанальную адказнасць за незаконнае выкарыстанне Telegram іншымі людзьмі. Паводле Дурава, у ЕЗ ёсць афіцыйны прадстаўнік мэсэджара, які адказвае ў тым ліку за ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі.

Таксама ён заявіў, што ва ўладаў Францыі была магчымасць звязацца з ім і папрасіць дапамогі:

«Я быў частым госцем французскага консульства ў Дубаі. Некаторы час таму, калі мяне папрасілі, я асабіста дапамог ім стварыць гарачую лінію ў Telegram для барацьбы з пагрозай тэрарызму ў Францыі»


Паводле Дурава, у Telegram штодня выдаляюцца «мільёны шкодных пастоў і каналаў штодня».

«Аднак мы чуем галасы, якія гавораць, што гэтага недастаткова. Рэзкае павелічэнне колькасці карыстальнікаў Telegram да 950 мільёнаў выклікала праблемы росту, якія аблягчылі злачынцам магчымасць злоўжывання нашай платформай. Вось чаму я паставіў сваёй асабістай мэтай дамагчыся значнага паляпшэння сітуацыі»

Читать полностью…

Белсат

🎧 Прынеслі вам свежай беларускай музыкі на добры сон

Наўрад ці вы раней чулі пра гурт Homebound, але ўсё калісьці бывае ў першы раз ☝️

Вось як піша пра гурт вядомы музычны крытык, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха:

«Homebound» – яшчэ адзін зусім свежы гурт. Мікс англамоўных і беларускамоўных песень з вельмі адчувальным брытанскім вайбам. Лаканічны, густоўны матэрыял з неблагімі мелодыямі, у якім адчуваецца і прафесійны падыход, і добрая падача. Гучыць даволі пярэста і неаднародна, каб зразумець нейкі канцэптуальны падыход, але на ўзроўні візітоўкі – добры старт».

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 5 верасня

▪️Twitter-старонка Арцёма Шрайбмана прызнаная «экстрэмісцкай».

▪️Менчука затрымалі за заклікі да пратэсту ў чатах.

▪️У Бярозе судзяць чатырох беларусаў за ўдзел у пратэстах.

▪️За дапамогу палітвязням пачалі судзіць жыхарку Менску.

▪️19-гадовага палітвязня хутка пачнуць судзіць за «здраду дзяржаве».

▪️Затрымалі айцішніка, які «пагражаў міліцыянту расправай» у Viber.

▪️Па «народным» артыкуле судзяць IT-шніка з Менску.

Читать полностью…

Белсат

🤝 «Белсат» запрашае да супрацоўніцтва!

Адзіны свабодны тэлеканал для беларусаў запрашае тых, хто займаецца вытворчасцю відэа-кантэнту – праграмаў, мульцікаў, дакументальнага ці мастацкага кіно, запрапанаваць свой прадукт «Белсату»!

Не мае значэння, дзе вы цяпер знаходзіцеся, але важна, каб тое, што вы робіце, адпавядала нашай місіі і было па-беларуску. Калі трэба будзе дапамога з перакладам ці агучкай, падказкі ў справе паляпшэння якасці – можаце на нас разлічваць!

Незалежна ад таго, які будзе фармальны статус Белсату ў будучыні, мы перакананыя, што застанемся для беларускіх творцаў месцам, дзе яны змогуць паказваць шырокай публіцы свае праграмы/фільмы/рэпартажы.

🖊 З прапановамі пішыце на адрас belsat.sekretariat@tvp.pl з АБАВЯЗКОВАЙ пазнакай «Прапанова праграмы»

❗️Важна: памятайце пра сваю бяспеку і выходзьце з намі на сувязь толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі

Читать полностью…

Белсат

🎼 Украінская блогерка паказала, як спявае ва ўнісон з гукам паветранай трывогі

Адначасова сумная і прыгожая карціна, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Атмасфера ў каментарах, калі Мінабароны Беларусі паведаміла пра знішчаныя расейскія дроны

Нагадваем, сёння ноччу беларуская авіацыя збіла 2 дрона-«Shahed». Гэта, дарэчы, на 2 беспілотніка больш, чым збіў увесь блок NATO.

Читать полностью…

Белсат

👨‍💻 Сайт праўладнай «Гомельскай праўды» ўзламаны

Цяпер, дзякуючы «Кіберпартызанам», галоўная старонка сайту выглядае вось так. Мядзведзь з лічбай 4 сімвалізуе гадавіну аб'яднання беларускіх хакераў.

Дарэчы, сайт гэтага гомельскага выдання ўжо ўзламвалі 25 сакавіка. Тады на старонцы з'явілася віншаванне з Днём Волі.

Читать полностью…

Белсат

«Сітуацыя з палітвязнямі з прававога пункту гледжання ніяк не змянілася»

Яшчэ 30 палітвязняў былі памілаваныя. Прапаганда сцвярджае, што гэта «гуманны жэст» з боку ўладаў.

Ці сапраўды гэта так, разбіраемся ў нашым сюжэце.

Читать полностью…

Белсат

💱 Долар падаражэў, а вось еўра і расейскі рубель — патаннелі...

Такія курсы валютаў у Беларусі на 5 верасня.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📚 Што чытаюць супрацоўнікі Белсату? Сабралі для вас наш топ-5 кніг

Выбраць можна на кожны густ і ўзрост! ПА СПАСЫЛЦЫ (Праз VPN)

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Былога чыноўніка асудзілі на 6 гадоў калоніі

Але ён адразу трапіў пад амністыю (яго часткова вызвалілі ад пакарання на адзін год).

Міхаіл Міхадзюк, які кіраваў БелАЭС і быў экс-намеснікам міністра энергетыкі, асуджаны за хабар пры рэалізацыі праектаў Мінэнерга.

Паводле абвінавачанняў, былы чыноўнік лабіраваў інтарэсы прыватнай кампаніі пры закупцы еўрапейскага абсталявання. Ён нібыта атрымаў ад прадстаўніка кампаніі RIKO хабар у 35 тысяч еўра.

Міхадзюк цалкам прызнаў сваю віну, вярнуў сродкі і перадаў 5 тысяч рублёў у РНПЦ дзіцячай анкалогіі.

Читать полностью…

Белсат

«Беларускі Гаюн»: 8 расейскіх «Шахедаў» ноччу заляцелі ў Беларусь

«Першыя 2 беспілотнікі перасеклі мяжу з Беларуссю каля 01:08 і рухаліся ў бок Гомля. Праз паўгадзіны сістэмы СПА Расеі збілі як мінімум адзін.

Наступныя дроны заходзілі ў паветраную прастору Беларусі ў 02:28, 03:10, 06:47, 06:56 і 07:54. Частка з іх вярнулася ва Украіну, іншыя паляцелі ў бок Мазыра і Хойнікаў.

Беларускія знішчальнікі выляталі ноччу і збілі 2 «Шахеды». Астатнія альбо зніклі, альбо вярнуліся ва Украіну»
, — паведамляе ініцыятыва «Беларускі Гаюн»

Нагадваем, беларуская авіацыя ўжо другі раз знішчыла расейскія дроны над нашай краінай.

Читать полностью…

Белсат

Затрыманы «агент японскай разведкі» — выкладчык японскай мовы

Наканішы Масатошы выкладаў студэнтам у Інстытуце дадатковай адукацыі пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Мужчына таксама жанаты з гамяльчанкай.

Прапагандысты сцвярджаюць, што ён меў «самыя шырокія інтарэсы» ў Беларусі: збіраў інфармацыю пра сітуацыю ў краіне і на беларуска-ўкраінскай мяжы, пра кітайскую ініцыятыву «Адзін пояс — адзін шлях», а таксама займаўся здымкамі ваеннай інфраструктуры.

На відэа японец «прызнаецца», што яго дзейнасць магла быць «вельмі небяспечнай для Беларусі». На камеры «агент» кажа пра «магчымую атаку ракетай па Беларусі» (ад Японіі ці іншай краіны, незразумела).

Урад Японіі паабяцаў аказаць затрыманаму максімальна магчымую падтрымку.

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Латвія плануе канфіскоўваць аўто з беларускімі нумарамі пасля 31 кастрычніка

Такі законапраект цяпер на разглядзе ў Сейме. Канфіскацыю беларускіх аўтамабіляў ужо ўхваліла Камісія па навакольным асяроддзі і рэгіянальнай палітыцы.

Згодна з дакументам, да 31 кастрычніка неабходна вывезці аўтамабіль з Латвіі або перааформіць на латвійскія нумары.

Пасля 31 кастрычніка аўто з беларускімі нумарамі змогуць уязджаць у Латвію толькі калі прадстаўляюць дыпслужбы, у гуманітарных мэтах ці для аднаразовага перасячэння тэрыторыі краіны транзітам (патрэбна звяртацца ў Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху Латвіі).

Читать полностью…
Подписаться на канал