belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Вітаем усіх, хто ўжо прачнуўся!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі - сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔘«Прашэнне не азначае памілавання»

«Белсат» даведаўся ў грамадскай актывісткі і феміністкі Насты Базар, што можа азначаць вызваленне часткі палітвязняў і якія цяпер тэндэнцыі ва ўмовах утрымання і вызвалення палітвязняў.

🔘Новая тактыка: хітры манеўр і ілжывыя цэлі

Палёты шагэдаў над Беларуссю сталі рэгулярнымі. Што адбываецца?

🔘«Надаць легітымнасці ўладзе»

Ці чакаць перамены ва Украіне пасля гучных адставак?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 4 верасня

▫️Расея абстраляла Львоў. Пацярпела больш за 20 чалавек

▫️Памілаваны яшчэ 30 палітвязняў

▫️Рэжым плануе правесці яшчэ адну камісію па памілаванні палітвязняў

▫️Украіна выходзіць з 14 пагадненняў з Беларуссю

▫️Усе грошы з Марафону Салідарнасці размеркаванныя на дапамогу палітвязням

▫️У Беларусь зноў заляталі расейскія дроны

▫️Невядомыя разбілі шкло ў Беларускім цэнтры ў Вільні

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 4 верасня

▪️Стан здароўя Паліны Шарэнды-Панасюк рэзка пагоршыўся

▪️У Берасці за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах судзяць адразу 11 чалавек

▪️У Пінску за ўдзел у пратэстах судзяць двух мясцовых жыхароў

▪️У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі — цяпер у ім 4375 прозвішчы

▪️КДБ дадаў 12 беларусаў у спіс асобаў «дачыненных да тэрарызму»

▪️У Беларусі 5 новых палітвязняў

▪️Палітвязню Максіму Знаку споўнілася за кратамі 43 гады

Читать полностью…

Белсат

❗️ Прапагандысты заявілі, што ў Беларусі затрымалі «агента японскіх спецслужбаў»

Ён, нібыта, збіраў звесткі «аб сітуацыі ў краіне і на мяжы з Украінай», а таксама інфармацыю аб кітайскім праекце «Адзін пояс — адзін шлях».

Затрыманага завуць Наканісі Масатосі. Чалавек з такім жа імём і прозвішчам працуе ў ГДУ імя Ф. Скарыны выкладчыкам.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Яшчэ 30 вязняў выйдуць на волю паводле ўказу Лукашэнкі. На фоне гэтай інфармацыі з'явіліся сведчанні, што ў турме памірае Паліна Шарэнда

🔸 У Берасці і Пінску працягваецца пераслед па пратэставых справах

🔸 Чарговыя шахеды ў беларускім небе

🔸 Ратацыя ў кабінеце міністраў ва Украіне

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

Рэжым плануе правесці яшчэ адну камісію па памілаванні палітвязняў

Па гэта прапагандыстам заявіў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго, плануецца разгледзіць «дастаткова шмат» заяваў. Таксама чыноўнік пракаментаваў і сённяшняе вызваленне палітвязняў:

«Мы ўлічылі той факт, што ўсе гэтыя асобы не здзяйснялі гвалтоўнае злачынства супраць прадстаўнікоў улады. Яны былі асуджаныя ў асноўным за абразу і паклёп у інтэрнэт-прасторы», – сказаў Швед.

Наконт наступнай камісіі ён заявіў, што «асобы ўжо падалі хадайніцтвы пра памілаванне, прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны лад жыцця».

Читать полностью…

Белсат

🙏 Беларускі культурніцкі праект просіць аб падтрымцы

Вядомыя беларускія акторы плануюць ствараюць сапраўдны эксперымент — пастаноўку прытчы-казкі па матывах твора Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы». Гэта будзе незвычайны спектакаль з гумарам, самаіроніяй і размовамі пра сябе і ўладу.

Каманда праекту, у склад якой уваходзяць купалаўцы, рэжысёры і мастакі, плануе паказаць спектакль больш за 10 разоў у Варшаве і іншых польскіх гарадах, а таксама выехаць на гастролі па Еўропе. Дзеля гэтага яны просяць грашовай дапамогі.

Як падтрымаць праект і якія бонусы можна атрымаць ад данатаў — ПА СПАСЫЛЦЫ.

Читать полностью…

Белсат

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася за кратамі 43 гады

Гэта ўжо ягоны чацвёрты дзень народзінаў у зняволенні.

Нагадваем, Максіма Знака, адваката і юрыста перадвыбарчага штабу Бабарыкі затрымалі 9 верасня 2020 года. У верасні 2021-га яго пакаралі 10-ю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў.

Дарэчы, Максім вядомы не толькі юрыдычнай дзейнасцю, але і як музыка і пісьменнік. Сабралі цікавыя факты пра палітвязня ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што хоча сказаць Лукашэнка вызваленнем палітвязняў?

Сёння самаабвешчаны выпусціў на волю 30 беларусаў, асуджаных па палітычных матывах. Столькі ж вызвалілі і 16 жніўня. Навошта яму адпускаць людзей дзясяткамі?

Паводле Андрэя Стрыжака, гэта накіравана на тых, хто на Захадзе спрабуе абяліць беларускі рэжым. Хто яны і якая іх мэта — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

😡 Невядомыя разбілі шкло ў Беларускім цэнтры ў Вільні

Як кажа дырэктарка цэнтру, гэта можа быць правакацыяй, каб пасварыць беларусаў з літоўскай грамадскасцю:

«Версія ў мяне адна — што гэта расейская ФСБ ці беларускі КДБ прыклаў руку. Хочуць паказаць, што нібыта паміж беларусамі і літоўцамі ёсць нейкая напружанасць. Хаця насамрэч яе няма»

Цэнтр беларускай супольнасці і культуры — арганізацыя беларусаў у Вільні, якая аказвае псіхалагічную дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Таксама ў цэнтры ёсць нядзельная школа для беларускіх дзяцей.

Читать полностью…

Белсат

18-гадовага беларуса асудзілі за ўхіленне ад тэрміновай службы

На судзе хлопец агучыў сваю прычыну не ісці ў войска і яна вас здзівіць. Гэта зусім не тое, пра што вы падумалі.

Як апраўдваўся беларус, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Стан здароўя Паліны Шарэнды-Панасюк рэзка пагоршыўся

Пра гэта напісаў муж палітзняволенай, атрымаўшы навіны з Беларусі.

«Яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, якія аддаюць у спіне. Патрэбную медыцынскую дапамогу Паліне не аказваюць, даюць толькі абязбольваючыя. Нам вядомы толькі яе дыягназ — хранічны панкрэатыт. Ва ўмовах, якіх утрымліваюць Паліну, гэта проста адтэрмінаваны смяротны прысуд».

Паводле ейнага мужа Андрэя, жанчыну этапавалі у ІЧУ Рэчыцы для правядзення «следчых дзеянняў».

«Умовы ў рэчыцкім ІЧУ нават горшыя за камеры ШІЗА ў калоніі. Там не выдаюць матрацаў, у камерах адсутнічаюць прыбіральня, і вельмі шмат клапоў. Спаць прыходзіцца на падлозе. У мінулым годзе Паліну таксама трымалі там некалькі тыдняў. Тады яна аб'яўляла галадоўку».

Андрэй Шарэнда нагадвае, што беларуска павінна была выйсці на волю ўжо два з паловай гады таму. За час зняволення яна правяла ў жахлівых умовах штрафнога ізалятара і карцара больш 350 дзён.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❗️Памілаваны яшчэ 30 палітвязняў

Паводле прапагандыстаў, падпісаны ўказ аб памілаванні 30 «асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці»

Паведамляецца, што сярод памілаваных — 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць асуджаных з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.

Читать полностью…

Белсат

❗️У Беларусь зноў мог заляцець расейскі дрон-«Шахед»

UPD: «Беларускі Гаюн» сцвярджае, што было 4 беспілотніка

Паводле ЗСУ, сёння ноччу ўкраінскае СПА знішчыла 22 расейскіх беспілотніка, але адзін заляцеў у Беларусь. Выданне «Флагшток» таксама піша, што раніцай над Гомельшчынай лёталі беларускія знішчальнікі.

Нагадваем, 29 жніўна ў небе над Беларуссю быў упершыню знішчаны расейскі «Шахед».

Читать полностью…

Белсат

🫣 Яшчэ адна прафесія ў Беларусі атрымала адзіную форму

Гэта не супрацоўнікі пошты і не правадніцы. Цяпер так будуць выглядаць педагогі ў гімназіі Маладзечна.

«На адным з пасяджэнняў я падзялілася з калегамі ідэяй набыць беларускую тканіну і пашыць для ўсіх аднастайную форму: дзелавы касцюм у адным колеры. Калектыў ідэю адобрыў», — распавяла дырэктарка гімназіі Анжэліка Хандецкая.

Мясцовая газета выклала ў TikTok відэа з фатаграфіямі новай формы. Каментар «Спачуваю ім» атрымаў 1,1 тысячы лайкаў.

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Беларускі Гаюн»: над Гомлем гэтай ноччу збілі «шахеды»

Папярэдне, два беспілотнікі зайшлі ў паветраную прастору Беларусі з Чарнігаўскай вобласці Украіны каля 1-й гадзіны ночы. Прыкладна праз 20 хвілінаў з аэрадрому ў Баранавічах вылецеў дзяжурны вынішчальнік, які збіў «шахеды» каля 1:30.

На відэа, якое распаўсюджвае @flagshtok, збітыя дроны падаюць у раёне Гомля.

Читать полностью…

Белсат

☺️ Супакоіцца перад сном вам дапаможа гэты блогер

Толькі паглядзіце: здаецца, што нішто ў гэтым свеце не зможа яго засмуціць.

У апісанні да акаўнту гэтага дзядулі пазначана: «жыццё — бясконцая практыка. Вялікая мудрасць жыцця — развіваць цярпенне».

Жадаем вам спазнаць такі ж спакой, як гэты блогер.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што агульнага ў Беларусі і Вільні? І там, і там бацькі дамагаюцца адкрыцця беларускамоўных класаў у школах

Беларусаў у Вільні стала столькі, што адзіная школа з беларускай мовай навучання ўжо не змяшчае ўсіх жадаючых.

Паглядзіце, на што гатовыя беларусы, каб іх дзеці навучаліся на роднай мове.

Читать полностью…

Белсат

😮 «Я Насця і мяне ўжо няма ў жывых»: у tiktok з’явіўся першы мёртвы блогер?

На кожным відэа дзяўчына, якая распавядае гісторыі з жыцця і подпіс «Насці з намі ўжо няма, на відэа яе лічбавы аватар».

Што гэта было насамрэч? Глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🍻 Купі піва, блаславёнае святаром — дапамажы адрамантаваць мячэць

Святар Эдгар Клара з Партугаліі прыдумаў спосаб зарабіць грошы, каб дапамагчы аднавіць стары будынак мячэці - вытворчасць блаславёнага піва.

Клара служыць у адной з найстарэйшых цэркваў Лісабона, побач з якой знаходзіцца старадаўняя мячэць, дзе, як кажуць, адбылася першая Імша пасля адваявання Лісабона крыжакамі.

🍺 Каб дапамагчы «аднавіць, папулярызаваць і выставіць на ўсеагульны агляд спадчыну гэтага будынка», святар запусціў вытворчасць піва ІРА пад назвай Santa Cruz.

Піва запраўленае кардамонам і блаславёнае непасрэдна святаром.

На аднаўленне алтароў мячэці Клара неабходна сабраць каля 2000 еўра.

Читать полностью…

Белсат

Гэты ўкраінскі горад стаў сапраўднай зонай адчужэння

Жыхары Вуглядару кожны дзень літаральна слухаюць неба. У людзей няма вады, будынкі разбураны, у небе лётаюць дроны, а загінулых хаваюць проста ў дварах.

Нашыя калегі з @vottaktv пабывалі ў горадзе на лініі фронту.

Читать полностью…

Белсат

«Дзеці ідуць у школу і фатаграфуюць руіны. Гэта страшна»

Беларуская рэжысёрка Ксенія Галубовіч, якая апынулася ў Львове, распавяла пра атмасферу ў горадзе пасля расейскага абстрэлу.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Яшчэ 30 палітвязняў выйдуць на волю.

🔻«Беларускі Гаюн»: у Беларусь заляцелі расейскія беспілотнікі.

🔻У жаночы інтэрнат у Лоеве засялілі спецназ.

🔻Стала вядома, дзе цяпер працуе Раман Пратасевіч.

🔻Украіна хоча выйсці з 14-ці пагадненняў з Беларуссю.

Цалкам глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце.

Читать полностью…

Белсат

◾️Ад сённяшняй расейскай атакі па Львову загінула амаль ўся сям'я

Застаўся ў жывых толькі бацька Яраслаў. Жонка Яўгенія і тры дачкі (Ярына, Дар'я і Эмілія) памёрлі ў сваім доме.

«Не ведаю, якімі словамі падтрымаць Яраслава. Сёння мы ўсе з вамі. Шчырыя спачуванні і светлая памяць», – напісаў мэр Львова.

Читать полностью…

Белсат

«Паліна пасылае нам сігнал SOS, каб мы білі трывогу»

Муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк распавёў «Белсату» падрабязнасці пра яе стан здароўя

Паводле яго, час ідзе не на месяцы, а на тыдні.

Читать полностью…

Белсат

💱 Долар і еўра патаннелі, а расейскі рубель падаражэў

Такія курсы валютаў у Беларусі на 4 верасня.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🫥 «Апускаецца жалезная заслона паміж беларусамі і краінамі ЕЗ»

Паводле даследавання «Chatham House», у Беларусі вельмі мала прыхільнікаў еўраінтэграцыі, а 34% нашых землякоў выступаюць за інтэграцыю з Расеяй.

Чаму беларусы аддаляюцца ад ЕЗ, глядзіце ў нашым відэа ⬆️

А Больш падрабязна пра вынікі даследавання чытайце на нашай старонцы (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

❤️ Усе грошы з Марафону Салідарнасці размеркаванныя на дапамогу палітвязням

Стала вядома, што 13 фондаў паспяхова прайшлі аўдыт. Гэта азначае, што ўсе грошы, якія данацілі беларусы, адпраўлены рэпрэсаваным. Неўзабаве будзе апублікаваная поўная справаздача.

Нагадваем, падчас Марафону Салідарнасці, усяго за два дні, было сабрана 545 740,22 еўраў.

💥Ужо ў хуткім часе будзе абвешчаная дата новага Марафону Салідарнасці. Сачыце за навінамі на нашым канале.

Читать полностью…

Белсат

📞 У Літве беларусам сталі паступаць званкі з пытаннямі пра сувязь з дэмакратычнымі сіламі

Тэлефануе суайчыннікам нібыта літоўскі Дэпартамент міграцыі. Дзяржбяспека Літвы назвала такія званкі ілжывымі і просіць не рэагаваць на іх.

«Калі вы сутыкнуліся з падобнымі выпадкамі, просім паведаміць пра гэта ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі па тэлефоне +370 700 70 007 ці па электроннай пошце pranesk@vsd.lt», — раіць ведамства.

Хто менавіта можа займацца такімі званкамі, спецслужбы Літвы не пракаментавалі.

Читать полностью…

Белсат

КДБ зранку аднавіла спіс асобаў, «дачыненных да тэрарызму»

Да злачынцаў узроўню ІГІЛ і «Аль-Каіды» дадалі яшчэ 12 прозвішчаў беларусаў. Цяпер у гэтым спісе 1158 чалавек (амаль палова — грамадзяне нашай краіны).

Сярод новых асобаў у спісе: Лазарэвіч Уладзімір, Блізнец Аляксандр, Максімовіч Аляксандр, Зайкоў Андрэй, Мірэйчык Андрэй, Судзілоўская Анастасія, Цімашчук Алена, Сауцін Павел, Субцельны Андрэй, Наумаў Сяргей, Германовіч Яўген, Валадзько Анатоль.

Читать полностью…
Подписаться на канал