belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❤️‍🩹 Японец паказвае прыклад сапраўднай вернасці і любові

Нягледзячы на трагічны лёс і сталы ўзрост, мужчына шмат гадоў працягвае прыкладаць вялікія намаганні, каб выканаць апошняе жаданне сваёй жонкі.

Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю☝🏻

Читать полностью…

Белсат

☝️Украіна страціла адзін з F-16 – пілот загінуў

Генштаб ЗСУ расказаў, што 26 жніўня, падчас маштабнай ракетнай атакі, пілот Аляксей Мэсь перастаў выходзіць на сувязь. Перад гэтым ён паспеў знішчыць тры крылатыя ракеты ды адзін беспілотнік.

Пазней высветлілася, што F-16, за штурвалам якога быў Мэсь, пацярпеў катастрофу. А сам пілот загінуў.

Аляксею Мэсю пасмяротна надалі званне палкоўніка.

Читать полностью…

Белсат

🔹«Dissidentby»: далёка не ўсе палітвязні, якіх адпусцілі на волю 20 жніўня, пісалі прашэнні пра памілаванне

Ініцыятыве вядомыя імёны 25 чалавек, якіх выпусцілі з лукашэнкаўскіх турмаў у той дзень.

У папярэднюю хвалю «памілавання», якое прыпала на 3 ліпеня, некаторая частка палітвязняў таксама адмовілася пісаць прашэнні. Тады замест іх выйсці на волю прапанавалі іншым людзям.

📍Чытайце болей па гэтай тэме на нашым новым сайце

Читать полностью…

Белсат

☝️Вынішчальнікі, што базуюцца ў Баранавічах, сталі актыўней патруляваць мяжу з Украінаю

Пра гэта піша мясцовая раённая газета.

Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», знішчальнікі ў Баранавічах апошнім часам часта падымаюцца праз расейскія дроны, якія павінны атакаваць Украіну і лётаюць праз паветраную прастору Беларусі.

👀 Чытайце падрабязней на нашым новым сайце

Читать полностью…

Белсат

🇸🇪 Шведская міграцыёнка перагледзіць справы пра наданне прытулку беларусам

Сцвярджаецца, што гэта не звязана з гісторыяй пра дэпартацыю беларуса, якая з'явілася ўчора. 100%-ных доказаў ейнай праўдзівасці, дарэчы, няма.

👀 Болей інфармацыі, як заўсёды, у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

▶️ У адміністрацыі Лукашэнкі загаварылі пра стварэнне «беларускага YouTube»

Партал Videobel.bу абяцаюць запусціць 12 верасня. На ім маюць з’явіцца трансляцыі «асноўных беларускіх каналаў» (імаверна, дзяржаўных, але наўрад ці «Белсату») і яшчэ некаторыя дадатковыя «фішкі».

📍Чытайце падрабязней у нас на старонцы

📷 Лагатып мы згенеравалі самі, гэта не сапраўдная эмблема відэахостынгу!

Читать полностью…

Белсат

👨🏻‍🎨Менавіта так выглядалі жыхары Рэчы Паспалітай... паводле кітайскай версіі

Гэтыя выявы стварыў кітайскі мастак у другой палове XVIII стагоддзя. Да чаго тут мядзведзь? У Смаргоні была вядомая на ўсю Еўропу мядзвежая акадэмія, дзе мядзведзяў вучылі розным штучкам. Як відаць з гэтага малюнку, слава гэтай акадэміі, мабыць, дайшла і да Кітаю.

Звярніце таксама ўвагу на тое, як дакладна мастак прамаляваў дэталі☝🏻

Читать полностью…

Белсат

☝️Сілавікі хваляцца затрыманнем людзей, якія прадавалі месцы ў чарзе на мяжы. Але гэта не дакладна

Адзін з затрыманых, на якога надзелі кайданкі проста на «Варшаўскім мосце», кажа, што хадзіў шукаў катá.

🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 29 жніўня

Долар страціў болей за капейку, еўра патаннеў больш як на 2 капейкі. Падаражэў толькі расейскі рубель, які дадаў палову капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што будзе ў Беларусі пасля Лукашэнкі? Эксперты з усяго свету падзяліліся меркаваннямі

Анкетаванне зладзіла беларуская служба Радыё «Свабода». У ім прынялі ўдзел больш за 40 экспертаў з розных краінаў.

🔍 Чытайце па спасылцы, які сцэнар змены ўлады ў нашай краіне яны лічаць найбольш верагодным

Читать полностью…

Белсат

📍Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся пра «Белсат» і справу вызвалення Пачобута

Радаслаў Сікорскі сустрэўся са студэнтамі кампусу «Polska Przyszłości» і закрануў там некалькі тэмаў, звязаных з Беларуссю.

👀 Чытайце болей яго выказванняў на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔴«Беларускі Гаюн»: У Беларусі прымянілі авіяцыю, каб збіць Shahed. Імаверна, такое адбылося ўпершыню ад пачатку вайны ва Украіне

Паводле інфармацыі праекту «Беларускі Гаюн», БПЛА заляцеў у паветраную прастору Беларусі ў Гомельскай вобласці а 3:30 ночы. Пасля гэтага ў паветра падняўся знішчальнік ВПС Беларусі. Прыблізна 20 хвілінаў ён ганяўся за дронам.

Каля 3:55 у Ельскім раёне былі чутны як мінімум 2 выбухі, таксама назіралі яскравы сполах.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (з Беларусі - праз VPN)

📸Фота мае ілюстрацыйны характар

Читать полностью…

Белсат

🗻Проста як з казкі! У швейцарскіх Альпах можна пабачыць вадаспад з аблокаў

Вецер, які ўтварае гэтую з'яву, называецца альпійскі фён.

Паглядзіце, як прыгожа!

Читать полностью…

Белсат

Паўла Дурава выпусцяць на свабоду пад заклад

Уладальнік Telegram будзе вызвалены пра умове ўнясення залога ў памеры €5 млн. Яму будзе забаронена пакідаць Францыю і двойчы ў тыдзень давядзецца адзначацца ў паліцыі.

Читать полностью…

Белсат

🛒 Жыхар Мексікі вынайшаў новы спосаб перасоўвання

Звычайна сабакаў у запрэжках можна у паўночных краінах, але гэты мужчына знайшоў рабочы спосаб☝🏻

Читать полностью…

Белсат

📍Украінцы трымаюць пад кантролем кавалак Курскай вобласці ўжо больш як тры тыдні. Што далей?

Намеснік кіраўніка ЦРУ Дэйвід Коэн заявіў, што Пуцін абавязкова пачне контрнаступ у Курскай вобласці і паспрабуе вярнуць страчаныя землі. У адваротным выпадку, на яго думку, Крамлю давядзецца мець справу з негатыўнымі наступствамі ў грамадстве.

🔍Чытайце вялікі аналітычны матэрыял на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Баявая авіацыя Беларусі збіла расейскі ўдарны беспілотнік тыпу «Шагэд»

🔸 Гісторыя з дэпартаванымі са Швецыі беларусамі: дзе праўда, дзе хлусня?

🔸Урад дапоўніў спіс забароненых да ўвозу тавараў з «нядобрасуседскіх краін»

🔸Як жывуць і вучацца дзеці Харкава пад штодзённымі абстрэламі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/OA3lJI5XGDU

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🚀 Украіна прыменіць супраць Расеі балістычныя ракеты ўласнай вытворчасці?

Уладзімір Зяленскі заявіў пра стварэнне новай зброі ⤴️

Читать полностью…

Белсат

🔹Яшчэ адзін былы намеснік міністра абароны РФ затрыманы і атрымаў у плечы «крыміналку» за махлярства

Следства лічыць, што Павел Папоў незаконна ўзбагачаўся за кошт парку «Патрыёт», за развіццё і абслугоўванне якога ён адказваў.

📍Чытайце на старонцы, што ён паспеў набыць для сябе і чальцоў сваёй сям'і

Читать полностью…

Белсат

🤔 Заканадаўчая пастка для беларускіх абітурыентаў у Польшчы. Разбіраліся ў праблеме

Колькі менавіта абітурыентаў у Польшчы трапілі ў гэтую пастку, дакладна невядома, але, мяркуючы па расказах беларусаў, якія актыўна абмяркоўваюць праблему ў закрытых чатах, такіх цяпер нават не дзясяткі, а сотні.

🔍 У чым жа справа? Чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Марыі Калеснікавай больш за год не перадаюць лісты. А часам рвуць на ейных вачах ⬆️

🔻Лукашэнка запэўнівае, што не будзе аддаваць загад арміі РБ ваяваць за межамі краіны

🔻У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для збіцця «шагэда»

🔻Пральныя машыны і падгузнікі з «несяброўскіх» краінаў патрапяць у «бан» з 15 кастрычніка

🔻Зяленскі прызнаў, што сітуацыя пад Пакроўскам вельмі складаная

🔻Паўлу Дураву выставілі абвінавачванні

🔻Як будзе дзейнічаць з 1 верасня бясплатны праезд для школьнікаў?

🔻Стартаваў Венецыянскі кінафестываль. А ў Парыжы распачаліся Паралімпійскія гульні

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔸Жанчыны і дзеці Паўла Дурава: зазірнулі за кулісы жыцця заснавальніка Telegram

Дураў заўсёды падкрэсліваў, што аддае перавагу самотнаму жыццю – маўляў, гэта адная з прычынаў яго добрага выгляду. На самой жа справе першым дзіцем ён абзавёўся ў 2009-м, у 25 гадоў.

👀 Чытайце матэрыял на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Лукашэнка сабраў дзяржаўных прапагандыстаў, каб раздаць ім заданні перад «прэзідэнцкімі выбарамі»

Самаабвешчаны кіраўнік РБ падзякаваў адказным за прапаганду за тое, што яго «часам някепска паказваюць», але заклікаў у гэтую перадвыбарчую кампанію казаць пра дасягненне Беларусі (а недахопы лепш не паказваць).

👀 Чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі ты там пабываў, ты ўжо нікога не будзеш асуджаць. Апрача тых, хто свой быт наладжваў за кошт лёсаў іншых зэкаў, хто здаваў»

Берасцеец Віктар Панцялееў расказаў «Белсату», як правёў у няволі 1300 дзён, распісаўся з жонкай у СІЗА ды зарабіў «фантастычныя» грошы, працуючы ў магілёўскай калоніі.

А яшчэ пра тое, як турма раскрывае людзей з іншага боку: кагосьці ламае, а кагосьці загартоўвае.

🔍 Чытайце інтэрв'ю на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🔹Цяпер не толькі ў школу і са школы: Савет міністраў РБ дазволіў школьнікам часцей карыстацца грамадскім транспартам бясплатна

У пастанове Саўміну паправілі пару словаў, якія маглі тэарэтычна выклікаць непаразуменні паміж вучнямі і кантралёрамі ў транспарце.

📍Падрабязней чытайце ў нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

😲 Можаце сабе ўявіць спаборніцтвы, дзе ўдзельнікі дужаюцца ў мясной падліўцы?

А ў Вялікай Брытаніі і ўяўляць не трэба - штогод такія спаборніцтвы ладзяць у графстве Ланкашыр.

Паказваем, што там адбываецца.

Читать полностью…

Белсат

👆У Польшчы жывуць больш за 24,5 тысяч беларускіх дзяцей

Пра гэта сведчыць колькасць трымальнікаў выплатаў праграмы «Rodzina 800+». Гэта штомесячныя выплаты па 800 злотых на любое дзіця ўзростам да 18 гадоў.

У першым паўгоддзі 2024 года «800+» атрымлівалі на 24 458 дзяцей з Беларусі. Годам раней – 18 989.

Агулам беларусаў у Польшчы на пачатак 2024 года было не менш як 310 тысяч чалавек.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (з Беларусі - праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі. Пачытайце найбольш цікавя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Перад судом прыйшло рашэнне аб разводзе»

Паразмаўлялі з былым палітвязнем Арцёмам Задруцкім

🔸«Адчуванне, што ў Беларусі праводзіцца конкурс садыстаў – і яго пераможцаў бяруць на працу ў беларускую пенітэнцыярную сістэму»

У рэжыму заканчваюцца людзі, гатовыя здзекавацца з палітзняволеных за грошы?

🔸Што значыць «вызваляць любой цаной»?

Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 жніўня

✔️ Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі па вяртанні на радзіму

✔️ Польскія службы заявілі, што не могуць прапускаць транспарт хутчэй

✔️ У Беларусь забаранілі ўвозіць яшчэ некалькі відаў еўрапейскіх тавараў

✔️ Мабільных аператараў Беларусі абавязалі стварыць «базавы сацыяльны тарыф» і больш плаціць дзяржаве

✔️ У жодзінскай турме памёр зняволены, асуджаны за палітыку? Магчыма, гэта няпраўда

✔️ Францыя выдала ордар на арышт брата Паўла Дурава – Мікалая

✔️ Гісторыку Ігару Мельнікаву пагражае да шасці гадоў зняволення

✔️ У Беларусь забаранілі ўвозіць яшчэ некалькі відаў еўрапейскіх тавараў

✔️ Што значыць «вызваляць любой цаной»? Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў

Читать полностью…

Белсат

🛰 Захраснуць у космасе амаль на год

Замест тыднёвага палёта амерыканскія астранаўты правядуць на арбіце амаль 9 месяцаў. Глядзіце, у чым прычына⤴️

Читать полностью…
Подписаться на канал