belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📌 «Гэта не добра для тых, хто любіць дэмакратыю»

Кіраўнік Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс назваў Расею і Кітай пагрозай дэмакратычным каштоўнасцям.

Таксама, паводле Шапса, рызыку ўяўляе тое, што Расея мае сувязі з Іранам і Паўночнай Карэяй.

Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Выбары ў Каардынацыйную раду: ці бяспечна галасаваць і хто зможа гэта зрабіць; 

🔸 Лукашэнкаўскі рэжым пагражае беларусам замежжа, што святкавалі Дзень Волі; 

🔸 Сітуацыя на Харкаўшчыне - агляд падзеяў за тыдзень; 

🔸 Што адбываецца з грузінскім "расейскім законам";

🔸 Расследаваньне Белпол аб удзеле дзяржаўных і прыватных беларускіх фірмах, што падтрымліваюць Расею ў вайне ва Украіне.

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=KQch6PtpCzM

Читать полностью…

Белсат

📌 Падмурак перамогі – незалежнасць і еўрапейскі выбар

У Варшаве адбываецца канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную раду, якія пройдуць онлайн 25–27 траўня. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі выбарчых спісаў.

«Белсат» пераказвае, што на ёй абмяркоўваюць 👇

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 «Каб памяталі пра палітвязняў»

У Варшаве адкрылася выстава, якая распавядае гісторыі былых беларускіх палітвязняў.

👉 Праект, створаны польскім фатографам Пётрам Вуйцікам і беларускай журналісткай Ірынай Арахоўскай, называецца «Спаць спакойна».

Ён пра тое, што сны беларусаў у Польшчы поўняцца трывогай і неспакоем, «у якіх ты ўвесь час вяртаешся дадому».

«Белсат» пабываў на адкрыцці 👇

Праз VPN     Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🛴 Цяпер за беларусамі будуць сачыць яшчэ і самакаты

Гаворка ідзе пра тых, хто любіць катацца парна на двухколавым транспарце. Каб сачыць за імі ў самакаты ўбудавалі сістэму штучнага інтэлекту.

«Калі сістэма распазнае, што на самакаце едуць двое, яна пачне запавольвацца для таго, каб зменшыць хуткасць да прымальнай. Прыйдзе паведамленне, каб яны не ехалі ўдваіх. Калі будуць такія выпадкі некалькі разоў з’яўляцца на адным карыстальніку, то рахунак будзе блакавацца на нейкі час»


Падрабязней 👇

✅ Праз VPN     ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☄️ Жыхары Партугаліі сталі сведкамі падзення метэору

Пра гэта паведамляе выданне Publico.

Успышка і след у небе былі прыкметныя ў паўночных раёнах краіны.

☝️ Апошні раз падобная з'ява назіралася ў Партугаліі ў сярэдзіне сакавіка.

Читать полностью…

Белсат

😂 Навіны, якія мы заслугоўваем. У Баранавічах абсалютна голага мужчыну здымалі з даху крамы

Як і ўвогуле навошта ён туды залез, пакуль не вядома.

Читать полностью…

Белсат

😳 Ватыкан узмацніў правілы праверкі паведамленняў... аб звышнатуральным

Так–так. Існуе спецыяльная служба, якая займаецца такімі пытаннямі.

☝️ Ватыкан зазначае, што ў эпоху сацыяльных сетак вырасла колькасць фэйкаў.

Таму, калі ў вас, напрыклад, заміраточыць карціна з коцікамі 🐈‍⬛ то паводле новых правілаў, біскупы змогуць выдаць вам рэзалюцыю nihil obstat – літаральна, «нішто не перашкаджае». Гэта значыць, што інцыдэнт не будзе фармальна прызнаны звышнатуральным, але ніхто не перашкодзіць вам з суседзямі на яе маліцца.

🤔 Таксама паводле новых правілаў, біскупы могуць наогул адмовіцца прызнаць якую-небудзь падзею звышнатуральнай і нават забараніць пакланенне некаторым зʼявам.

А яшчэ біскупы заўсёды павінны запытваць адабрэнне Ватыкана, перш чым публікаваць якія-небудзь высновы, а ў выключных выпадках можа ўмяшацца асабіста Папа.

🤷‍♀️ Увогуле, прызнанне звышнатуральнага з боку Ватыкана здараецца рэдка

Читать полностью…

Белсат

😢 «Тата паляцеў у космас і там памёр»

Гэтак разважае маленькая Каця, якая страціла бацьку на вайне.

Яна, як і іншыя дзеткі, якія праз гэтую вайну засталіся сіротамі ці страцілі аднаго з бацькоў, жыве ў школе-пансіянаце пад Кіевам.

Читать полностью…

Белсат

😡 Рэпер Сярога ўсё ж даў канцэрт у Нямеччыне

Нягледзячы на ўсе намаганні, адмяніць выступ не ўдалося.

Арганізатар канцэрту – нямецкая кампанія BEM Holding GmbH. Журналісты звярталіся да яе па каментары, чаму выканаўца, які падтрымлівае рыторыку Лукашэнкі і распаўсюджвае прапаганду, будзе выступаць на тэрыторыі ЕЗ.

А Павел Латушка пісаў нават у МЗС і Бундэстаг Нямеччыны.

🫤 Аднак усе намаганні аказаліся марнымі.

✅ Праз VPN  ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📸Традыцыйна фотападборка галоўных падзеяў тыдня

Пратэсты ў Грузіі праз закон аб замежных агентах, эвакуацыя насельніцтва з Ваўчанску і падрыхтоўка да місіі на Месяц у пустэльні Арызоны – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Читать полностью…

Белсат

🌅Замаразкаў больш не будзе? Якое надвор'е чакаецца ў Беларусі на наступным тыдні

Сіноптыкі кажуць, што на тыдні з 20-е па 26-е варта прыгатавацца да дажджоў і навальніц. А ў выходныя, паводле прагнозаў, травень успомніць, што хутка лета.

Падрабязней пра надворʼе на наступным тыдні чытайце ў нашым артыкуле:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Добрай нядзелі, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Расея сваёй атакай на Харкаў сапсавала свае ж магчымасці для наступу на іншых напрамках»

Праз VPN

Украінскія эксперты пра тое, дзе чакаць актывізацыі войскаў РФ і што адбываецца пад Харкавам.

🔸«Хтосьці казаў, што я шмат любові Ціханоўскай аддала»

Праз VPN

Юля Лейдзік і Жэня Канаплёў – пра тое, як ім удалося пракрасціся ўнутр Ціханоўскай.

🔸Кандыдаты ў КР: выбарчы спіс № 5 «Закон і правапарадак»

Праз VPN

Працягваем распавядаць пра кандыдатаў у Каардынацыйную раду.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 траўня

✔️ Беларусь і Расея дамовіліся аб абмене школьнікамі і стварэнні асацыяцыі каледжаў

✔️ Украінскія зняволеныя змогуць пайсці ваяваць, аднак не ўсе

✔️ У пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой у бліжэйшыя дні яшчэ больш ускладніцца рух

✔️ Паводле ўкраінскіх вайсковых экспертаў, атакай на Харкаў Расея сапсавала свае магчымасці для наступу на іншых напрамках

✔️ БТ агітуе беларусаў на «працу сваёй мары» – на «Горадню Азот», абяцаючы вялікія заробкі

✔️ Моўная пікіроўка паміж дыпламатамі Расеі і Узбекістану. Хто павінен вучыць чыю мову? І ці павінен?

✔️ Амаль як Мексіка. Польшча пабудуе непраходны «Шчыт Усходу» на мяжы з Беларуссю і Расеяй

✔️ Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на закон «аб замежных агентах»

#рэпрэсіі:

▪️ Жыхара Магілёва затрымалі за негатыўныя каментары адносна расейскіх вайскоўцаў

▪️ Пенсіянера ў Крупках будуць судзіць у 8 раз

▪️ За падзеі 2020 года і за допіс ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі жанчыну

▪️ Дна няма. Як Лукашэнка «варыць» беларусаў

▪️ У Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах, а таксама ў сваякоў беларусаў, якія з’ехалі за мяжу

Читать полностью…

Белсат

🫣У розных частках Беларусі нядаўна ўтварыліся пылавыя смерчы

Такая з'ява для нашай краіны зусім не характэрная, а адбываецца такое праз бяздумнае абыходжанне з сельскагаспадарчымі землямі.

Паглядзіце, што адбывалася!

Читать полностью…

Белсат

🔶 Верталёт прэзідэнта Ірана трапіў у аварыю

Акрамя прэзідэнта Ібрагіма Раісі, на борце знаходзіліся яшчэ некалькі афіцыйных асобаў Ірана.

Пошукі вядуць 40 пошукава-выратавальных групаў, але ходу выратавальнай аперацыі перашкаджаюць складаныя ўмовы надвор’я.

Падрабязней 👇

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Кацярына Сныціна прыгожа завяршыла сваю кар'еру

Кацярына правяла апошні матч у сваёй кар’еры і выйграла яго: ейная каманда стала чэмпіёнам Вялікай Брытаніі. Беларуска набрала 11 пунктаў.

❤️ Няхай усё атрымаецца на новым шляху!

Читать полностью…

Белсат

📌 Зламаў трыбуну падчас эмацыйнай прамовы

У Варшаве праходзіць канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную раду.

Некаторыя кандыдаты не змаглі стрымаць эмоцый.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці рызыкуюць беларускія НПЗ стаць мэтай для ўкраінскіх удараў?

Мазырскі НПЗ нарошчвае экспарт у Расею. Гэта адбываецца праз такі ўкраінскіх БПЛА на расейскія аб'екты нафтавай інфраструктуры.

Але ці могуць праз гэта ЗСУ разглядаць беларускія НПЗ як законную цэль?

Читать полностью…

Белсат

🪖 Гэта здымкі Валчанску ў Харкаўскай вобласці, які спрабуе захапіць Расея

😢 Горад паступова пераўтвараецца ў руіны, бо на яго тэрыторыі зараз вядуцца інтэнсіўныя баявыя дзеянні.

Улады Валчанску паведамілі аб эвакуацыі жыхароў. Аднак паспелі выехаць не ўсе...

Читать полностью…

Белсат

🔥 Гарашчыя навіны! У цэнтры Менску згарэў чарговы МАЗ

Падрабязнасці высвятляюцца. Пацярппелых няма.

☝️ Аднак намеснік кіраўніка Менскага аўтазаводу Сяргей Жыліч у інтэрв'ю выданню «Настоящее время» прызнаваў, што ўзгаранні аўтобусаў – наступствы санкцыяў.

Читать полностью…

Белсат

🐬 У Менскім дэльфінарыі падчас выступу дэльфін выскачыў з басейну

Гэта выклікала абурэнне з боку менчукоў. Яны скардзяцца на дрэнныя ўмовы ўтрымання дэльфінаў.

😡 А мы ўвогуле не разумеем, як у век касмічных падарожжаў можна плаціць грошы, каб паглядзець на пакуты братоў нашых меншых!

Читать полностью…

Белсат

🤯 «У нас застаўся 1% бчбэшнікаў, з якімі можна размаўляць. Астатнія – гэта пыл і бруд пад пазногцямі. Іх трэба саджаць і караць»

Мяркуеце, гэта словы Лукашэнкі ці Азаронка? Не, гэта – палітычны блогер Ягор Liftador (Дзмітрый Макаранка).

👉 Глядзіце новае выданне «Шухер-шоу»...Толькі папярэджваем, лепш запасціся валяр'янкай 🙈

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Ці такое ўжо «мірнае» неба над Беларуссю?

Дзесяцігоддзямі Лукашэнка казаў, што Беларусь – самая міралюбная краіна, якая не шукае ніякіх канфліктаў.

😡 А потым дазволіў войскам расейскіх акупантаў бесперашкодна напасці на Украіну з нашай тэрыторыі.

Якія ж прадпрыемствы дапамагаюць рэжыму ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, а таксама абыходзіць міжнародныя санкцыі?

👉 Глядзіце новае расследаванне BELPOL

Читать полностью…

Белсат

❤️ У мэсэнджар Signal дадалі беларускую мову

Піша motolkohelp.
☝️ Пытанне падтрымкі мэсэнджарам мовы даўно турбавала карыстальнікаў. Для абмеркавання гэтай праблемы была нават створаная асобная галіна на Reddit.

Пытанне беларускамоўнай лакалізацыі мэсэнджару падымала і Святлана Ціханоўская пад час сустрэчы з прэзідэнткай фонду Signal Мерэдыт Уітакер на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым гэтага году.

Читать полностью…

Белсат

🔺«Такія падзеі, як рэвалюцыі і паўстанні – непрадказальныя. Усё парой вырашаюць імгненні»

Вядомы блогер «Тутэйшы шляхціц» Усяслаў Пашкевіч ужо 3 гады жыве ў Кракаве. Ён папулярызуе гісторыю Беларусі і беларускую мову. Пра тое, як пратэсты паставілі голас блогеру, як дзед прывіў яму любоў да гісторыі і шлях вяртання ў Беларусь, чытайце ў нашай шчырай размове з Усяславам:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😍 🐶 Сапраўдны сабака граў і спяваў на фестывалі цюльпанаў

Так! Мы не памыліліся. Самы сапраўдны сабака пароды бігль, якога клічуць Бадзі Мэрк'юры.

І пакуль вы будзеце глядзець гэтае відэа, магчыма, ён заваюе ды растопіць і вашае сэрцайка.

Читать полностью…

Белсат

🎹 Музыка AP$ENT выпусціў новы кліп

«Не гледзячы на кучу перашкод і перашкод – вось кліп. Мы знялі яго на старыя камеры, таму ўсе артэфакты і глічы ў кліпе сапраўдныя»


Спадзяемся, ад новага твору вы атрымаеце асалоду не меншую, чым ад «гімну коцікаў»😊

🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

🤔 Дык ці атрымае польскі суддзя Томаш Шмыт грамадзянства Беларусі?

😡 «Карнавальная ноч» ад Лукашэнкі: выпускныя пад татальным кантролем

😢 За скаргі на ЖКГ пасадзяць? У Рагачове – карычневая вада з-пад крану, а паскардзіцца страшна


👀 Глядзіце разважанні вядоўцаў нашай гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» на гэтыя ды іншыя тэмы ў новым выданні на канале «Белсат Life»!

Читать полностью…

Белсат

😡 «Знайшлі брата і прыйшлі да яго»

16 – 17 траўня ў Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах і ў сваякоў беларусаў, якія з’ехалі за мяжу пасля 2020 года.

😱 У кватэрах беларусаў выломвалі дзверы, пагражалі іхным сваякам, апячатвалі іх маёмасць без суда і следства...

Пацярпелыя расказалі, што ім вядома пра гэтыя ператрусы на дадзены момант 👇

Праз VPN  ❎ Без VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…
Подписаться на канал