belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😔Роўна 25 гадоў таму зніклі без вестак палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

16 верасня 1999 году сябры Ганчар і Красоўскі хадзілі ў лазню, а дадому больш ніколі не вярнуліся.

Чаму праўды пра іх знікненне дагэтуль не высветлілі? Гэтае пытанне ўжо 25 гадоў застаецца без адказу.

Паглядзіце фільм-расследванне аб крывавай дзейнасці «эскадронаў смерці», датычных да знікнення Ганчара і Красоўскага.

Читать полностью…

Белсат

Добрага панядзелку, шаноўныя!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹У Клайпедзе захраслі 2700 аўтаў

Літва растлумачыла, чаму іх не аддаюць беларусам.

🔹Вялікая вада ў Польшчы

Крытычная сітуацыя праз моцныя дажджы складваецца на поўдні і паўднёвым захадзе краіны. Распавядаем, што адбываецца.

🔹«Варта вымавіць слова «амністыя» – і пачыналася»

Аляксей Гайшун распавядае пра сваю кнігу аб зняволенні.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🐻 Хлопец трапіў у казку «Маша і мядзведзі» залез у бярлогу … І выжыў!

Але гэта ўсё ж было не так лёгка.

Спойлер: мядзведзі нават не пашкодзілі яго.

Читать полностью…

Белсат

📌 Politico: рызыка таго, што Украіна можа прайграць энергетычную вайну ўжо гэтай зімой, прымусіла Вашынгтон і Лондан перагледзець сваю пазіцыю на выкарыстанне Кіевам ракетаў далёкага дзеяння

Выданне адзначае, што расейскія камандзіры мяняюць тактыку авіяўдараў для знішчэння энергетычнай сістэмы Украіны.

Украінскія чыноўнікі лічаць, што паралізацыя трох атамных электрастанцый можа разбурыць эканоміку і аслабіць пазіцыі краіны пры мірных перамовах.

☝️ Менавіта гэтыя асцярогі паўплывалі на пастанову адміністрацыі Байдэна перагледзець абмежаванні на перадачу ўзбраенняў, такіх як ATACMS і Storm Shadow, піша газета.

Читать полностью…

Белсат

😱 Жахі са свету інсектаў: у ЗША выявілі восаў, якія гадуюцца ў целах жывых пладовых мушак, як ксенаморф з фільму «Чужы»

Восы-паразіты адкладаюць яйкі ўнутры жывой дарослай асобіны, а затым выкідаюцца з брушка гаспадароў, пакуль тыя яшчэ жывыя.

«Яны фактычна выходзяць з цела мухі. І каб дадаць яшчэ больш жаху, муха, як правіла, застаецца жывая яшчэ некалькі гадзінаў пасля гэтага»


Выяўленне асы стала нечаканасцю для даследчыкаў, бо мухі-дразафілы вельмі распаўсюджаныя і добра вывучаныя. Да таго ж звычайна паразітарныя віды восаў нападаюць на мух на больш уразлівых стадыях развіцця: лярвы ці лялечкі.

🤯 Драпежніца ж, якую даследчыкі назвалі Syntretus perlmani, стала першым выяўленым відам гэтых насякомых, які заражае дарослых асобінаў.

Читать полностью…

Белсат

📢 Не чыталі навіны пару дзён, а цяпер лянота гартаць «кіламетры» стужкі тэлеграму?

То запрашаем на наш канал ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ, дзе ўсё толькі сцісла і па справе.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🤔 Якую рэвалюцыю запланаваў Лукашэнка ў 2025 годзе?

Як выглядае брытанскі робат-калгаснік і разумная зброя і як стварыць сабе ідэальнага партнёра са штучным інтэлектам?

👉 Адказы на гэтыя пытанні знойдзеце ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні» на нашым youtube канале БЕЛСАТ LIFE

Читать полностью…

Белсат

🕊 У Міжнародны дзень дэмакратыі Святлана Ціханоўская падзялілася сваімі разважаннямі пра тое, для чаго беларусам дэмакратыя

«Дэмакратыя дасць беларусам доўгачаканую свабоду, у якой нарэшце не будзе страху. А там, дзе няма страху ёсць сілы мяняць жыццё да лепшага - сваё і сваёй краіны»


Міжнародны дзень дэмакратыі ўсталяваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2007 годзе і адзначаецца штогод 15 верасня. Гэтая дата прымеркаваная да 20-й гадавіны першай міжнароднай канферэнцыі новых і адноўленых дэмакратый, якая адзначалася ў 2008 годзе.

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Кожны другі аўтамабіль, што экспартуецца з ЕЗ у трэція краіны, трапляе на расейскі рынак»

У Клайпедзе захраслі 2700 машынаў. Міністэрства фінансаў Літвы мяркуюе, што толькі 10 % з іх купленыя для выкарыстання ў Беларусі

☝️ Як заявілі «Белсату» ў ведамстве, мытня краіны «прымае ўзмоцненыя захады кантролю разам з рэгіянальнымі партнёрамі, забяспечваючы адзіны кантроль за выкананнем санкцыяў на вонкавай мяжы ЕЗ»

У Мінфіне Літвы таксама адзначылі, што, нягледзячы на абмежаванні, пастаўкі аўтаў у Беларусь працягваюцца і завезці іх можна іншымі шляхамі.

👉 Падрабязней пра гэтую магчымасць чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🚀 Першыя непрафесійныя астранаўты, якія здзейснілі выхад у адкрыты космас, вярнуліся на зямлю

Капсула карабля «Крю Дрэган» прываднілася ў Мексіканскім заліве 15 верасня.

👉 12 верасня кампанія SpaceX паспяхова ажыццявіла першы ў гісторыі выхад непрафесійных астранаўтаў у адкрыты космас у рамках місіі Polaris Dawn.

Першая камерцыйная даследчая місія Polaris Dawn стартавала 10 верасня. З мыса Канаверал у штаце Фларыда быў запушчаны карабель «Крю Дрэгон».

Читать полностью…

Белсат

😟 Драмачычная сітуацыя на паўднёвым захадзе Польшчы - развіваецца моцны павадак

На відэа мястэчка Глухолазы і Быстшыца-Клодзка

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 У Нью-Ёрку ўлады выплацяць нашчадкам пацярпелых ад рабства кампенсацыі

Заканадаўчы сход штата Нью-Ёрк прагаласаваў за стварэнне камісіі, якая складзе план рэпарацый пацярпелым ад рабства і вывучыць яго «разбуральныя наступствы».

У якасці кампенсацыі нашчадкі пацярпелых атрымаюць не толькі фінансавую дапамогу, але і публічныя прабачэнні ад уладаў, паляпшэнне доступу да адукацыі і аховы здароўя.

☝️ Рабства ў ЗША фактычна было адмененае ў 1865 годзе, калі была прынятая адпаведная папраўка да Канстытуцыі краіны. Унясенне аналагічных паправак таксама ў Канстытуцыі асобных штатаў расцягнулася на дзесяцігоддзі. Пры гэтым папраўка да Федэральнай канстытуцыі дапускала і па-ранейшаму дапускае заняволенне чалавека ў якасці пакарання за даўгі. Папраўкі да канстытуцый Штатаў, як правіла, закрывалі і гэтую магчымасць, у большасці выпадкаў падобная практыка з часам знікла сама. Пры гэтым палажэнні, якія дазваляюць прымяненне такой меры, або адсутнасць відавочнай яе забароны засталіся ў некаторых рэгіёнах.

Читать полностью…

Белсат

🎹 Арсень Кісляк (AP$ENT) выпусціў новы кліп

І пераклаў на ангельскую мову свой гіт «Можна я з табой».

🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

🙄 Сённяшні Дзень горада ў Менску нагадваў свята сілавікоў

Альбо нейкую з кніг Оруэла.

Ацаніце самі.

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Яны білі нас кожны дзень і называлі гэта «перавыхаваннем»

Былы ўкраінскі ваеннапалонны Уладзімір нядаўна быў вызвалены і цяпер спрабуе вярнуць сабе «звычайнае» жыццё.

☝️ Паслухайце, якія жахі давялося перажыць гэтаму хлопцу і з якімі складанасцямі ён сутыкнуўся пасля вызвалення.

Читать полностью…

Белсат

🔺«Закрылі ў пакоі, забралі пашпарты». Беларускага журналіста не пусцілі ў Грузію

Журналіст Андрэй Мялешка жыў у Батумі пасля эміграцыі з палітычных прычынаў з Беларусі. Ён вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе яго чакаюць жонка і яшчэ адно дзіця, але ў краіну яго не пусцілі.

Журналіст распавёў выданню «Позірк», што яго дэпартуюць у Польшчу на бліжэйшым рэйсе.

«Да 15-ай гадзіны я магу даведацца, чаму мяне не пусцілі. Я нічога не разумею, што ў гэтым дакуменце, які мне далі, напісана «іншыя прычыны»,


- кажа Андрэй Мялешка.

Таксама журналіст кажа, што іх з дачкой закрылі ў пакоі і забралі пашпарты, таму папрасіць палітычнага прытулку журналіст таксама не можа - для гэтага патрэбны пашпарт.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 15 верасня

✔️ У Нью-Ёрку ўлады выплацяць нашчадкам пацярпелых ад рабства кампенсацыі

✔️ Драмачычная сітуацыя на паўднёвым захадзе Польшчы - развіваецца моцны павадак

✔️ МЗС Польшчы заклікае спыніць выплату дапамогі ўкраінскім мужчынам-уцекачам у ЕЗ

✔️ Першыя непрафесійныя астранаўты, якія здзейснілі выхад у адкрыты космас, вярнуліся на зямлю

✔️ У Клайпедзе захраслі 2700 машынаў. Літва тлумачыць чаму

✔️ Інтэрв'ю з былым палітвязнем і аўтарам кнігі «Костерок из наших страниц» Аляксеем Гайшуном

✔️ Як Дажынкі з народнага свята сталі прапагандысцкім агратрэшам

✔️ У Варшаве паставяць спектакль пра канфлікт творцы і ўлады

✔️ у ЗША выявілі восаў, якія гадуюцца ў целах жывых пладовых мушак, як ксенаморф з фільму «Чужы»

✔️ Politico: ЗША баяцца паразы Украіны ўжо гэтай зімой і гатовыя «змяніць правілы»

#рэпрэсіі:

▪️ 60-гадовую псіхалагіню з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»

▪️ Ураджэнца Херсона будуць судзіць у Мінску па 4 крымінальных артыкулах

Читать полностью…

Белсат

☝️ У Польшчу прыйшла вялікая вада

Поўдзень краіны затаплівае. Апошні раз такое было ў 1997 годзе — пра тагачасныя падзеі Netflix нават зняў кіно.

Але для жыхароў некаторых польскіх гарадоў павадак цяпер — нібыта фільм жахаў у рэальным жыцці — вядома ўжо пра адну чалавечую ахвяру.

Тым часам праводзяцца эвакуацыйныя працы — людзей ратуюць нават з дапамогай верталётаў і вайсковай тэхнікі, а простыя жыхары спрабуюць талакою назбіраць сродкаў на дапамогу землякам.

Паглядзіце нашае відэа пра тое, як Польшча дае рады з паводкаю. І беражыце сябе!

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:


🔸Як манашкі Свята-Лізавецінскага манастыру збіраюць грошы ў Еўропе на дапамогу расейскім жаўнерам і як іх заўважылі

🔸 Талібы на БелАЗах - як і навошта беларускае прадпрыемства саромеецца, але супрацоўнічае Талібанам
Апдэйт франтавых падзеяў

🔸Дэмаграфічная трагедыя ў Беларусі

🔸 Ці вызначыўся Лукашэнка з удзелам у выбарах?

🔸 Трамп vs Гэрыс - новых дэбатаў кандыдатаў на прэзідэнта ЗША не будзе?

🔸Паводка ідзе па Еўропе. Польшча з Чэхіяй пацярпелі наймацней

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🥳 Учора Купалаўскі тэатр адзначыў 104-годдзе

Як прайшло святкаванне і чаму ў тэатра няшмат нагодаў для гонару — глядзіце ў нашым відэа.

Цікава, як адрэагаваў бы Янка Купала, пабачыўшы, што стала з тэатрам.

Читать полностью…

Белсат

🎭 Усё як у жыцці: у Варшаве паставяць спектакль пра канфлікт творцы і ўлады

Пастаноўку па матывах твора Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы» плануюць паказаць больш за 10 разоў у Варшаве і іншых польскіх гарадах, а таксама выехаць на гастролі па Еўропе.

Дапамагчы праекту можа кожны. Як — глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🌾 Дажынкі: агратрэш ці народнае свята?

Як спрадвечнае святкаванне збору ўраджаю пераўтварылася ў інструмент прапаганды? І ці ёсць шанец, што Дажынкі зноў зробяцца традыцыйным святам?

Читать полностью…

Белсат

😢 «Варта вымавіць слова «амністыя» – і пачыналася»

Чаму блізкія людзі пакідаюць нас у цяжкія часіны – сваякі адгароджваюцца, а жонкі разводзяцца? І хто становіцца пераможцам у бязлітасным унутраным двубоі паміж летуценным рамантыкам і цынічным зэкам, калі мы выходзім на свабоду?

«Белсат» разважае пра гэта з былым палітвязнем і аўтарам кнігі «Костерок из наших страниц» Аляксеем Гайшуном.

👉 Чытаць інтэрв’ю ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🌪У Еўропе ужо некалькі дзён пануе «Барыс»

Гэта цыклон, які прынёс непагадзь у еўрапейскія гарады. Залевы назіраюцца ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, Румыніі і Малдове. Варта прыгатавацца таксама Нямеччыне, Аўстрыі і Славакіі.

Вядома, што цыклон «Барыс» ужо забраў жыцці аднаго жыхара Польшчы, чацвёра жыхароў Чэхіі лічацца зніклымі.

Беражыце сябе і сачыце за паведамленнямі ў СМІ.

Читать полностью…

Белсат

📌 МЗС Польшчы заклікае спыніць выплату дапамогі ўкраінскім мужчынам-уцекачам у ЕЗ. Кіеў ідэю падтрымаў

Акрамя таго міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што адмена сацыяльных ільгот для ўкраінскіх мужчын-уцекачоў таксама пойдзе на карысць дзяржаўным фінансам краін Захаду, якія прымаюць бежанцаў:

«Спыніце гэтыя выплаты па сацыяльным забеспячэнні людзям, якія маюць права на ўдзел ва ўкраінскім прызыве. Ва Украіне не павінна быць фінансавых стымулаў для ўхілення ад прызыву. Гэта не права чалавека - атрымліваць грошы за тое, каб пазбегнуць прызыву ў войска, абараняць сваю краіну. Мы ў Польшчы гэтага не робім»


Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падтрымаў польскага калегу:

«Прыйшоў час сапраўды падняць пытанне аб тым, каб Еўразвяз распрацаваў праграмы па вяртанні ўкраінцаў дадому. Безумоўна, для гэтага павінны быць створаныя адпаведныя ўмовы. Але гэта павінна быць на парадку дня. І я падтрымліваю ідэю міністра Сікорскага»


Па стане на ліпень гэтага года больш за 4,1 мільёна ўкраінцаў мелі статус часовай абароны ў краінах ЕЗ, і каля 22% з іх былі дарослымі мужчынамі, паводле дадзеных ЕС Eurostat.

Украіна ўвяла ваеннае становішча на пачатку расейскага ўварвання ў лютым 2022 года, забараніўшы мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў выязджаць за мяжу без спецыяльнага дазволу. Да таго ж улады краіны знізілі ўзрост прызыву на ваенную службу з 27 гадоў да 25 гадоў.

☝️ Аднак многія мужчыны прызыўнога ўзросту ўсё роўна змаглі з’ехаць за мяжу, каб пазбегнуць прызыву на ваенную службу. Паведамляецца, што многія змаглі зрабіць гэта дзякуючы хабарніцтву.

Читать полностью…

Белсат

🏎 Сабраны з Lego ў натуральную велічыню гіперкар McLaren P1 Technic праехаў па гоначнай трасе

Каб стварыць поўнапамерную мадэль гіперкара спатрэбілася 8344 гадзіны, 342817 дэталяў і 23 адмыслоўца.

Машына працуе на электрычнай батарэі.

🔥 На гоначнай трасе гоншчыку завадской каманды McLaren ў Формуле 1 Ландо Норысу ўдалося разагнаць Lego-гіперкар да 64 км/г.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем вас у гэты нядзельны дзень, сябры!

Традыцыйна прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць, пачытайце:

⭕️ Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Беларусаў могуць спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць.

⭕️ Украіна і Расея правялі абмен ваеннапалоннымі праз Беларусь

Украіна і Расея абмянялі па 103 ваеннапалонных. Украіна вярнула Расеі захопленых у палон у Курскай вобласці, а Расея – частку абаронцаў «Азоўсталі» і іншых.

⭕️ Йэнс Столтэнберг заявіў, NATO магла б зрабіць больш для прадухілення вайны ва Украіне

Паводле Генеральнага сакратара NATO, цяпер спыненне вайны ва Украіне будзе дасягнутае толькі за сталом перамоў

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 верасня

✔️ Па ўсёй Італіі з’явіліся сотні плакатаў з лозунгам «Расея нам не вораг»

✔️ Беларусь і Кітай плануюць нарасціць ваенную супрацу

✔️ Менску 957 гадоў

✔️ Папа Рымскі, заклікаў каталікоў галасаваць за «меншае зло» на будучых выбарах у ЗША

✔️ Украіна і Расея абмянялі па 103 ваеннапалонных

✔️ Генеральны сакратар NATO заявіў, што альянс мог бы зрабіць больш, каб прадухіліць уварванне Расеі

✔️ Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы - 104 гады

#рэпрэсіі:

▪️Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

▪️Палітвязня Рамана Марусава будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

▪️Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

Читать полностью…

Белсат

У Варшаве праходзіць стратэгічная антыканферэнцыя «Belarusian ID Revival Days»

Яе агрганізавала прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе нацыянальнага адраджэння.

👉 Антыканферэнцыя накіраваная на стварэнне новай стратэгіі ўстойлівага развіцця беларускай нацыі ў сучасных складных умовах інфармацыйнай вайны, рэпрэсіяў і татальнай русіфікацыі.

Адна з панэляў была прысвечаная адукацыі і навуцы. На ёй гісторык Павел Церашковіч закрануў такую праблему, як адукацыя беларусаў, якая зараз у большасці адбываецца на жаль пераважна на расейскай мове.

Паслухайце, што ён кажа ☝️

Читать полностью…

Белсат

😊 Беларуская прырода настолькі ачысцілася... Карацей, глядзіце самі

У Магілёўскім заасадзе жыве цэлы статак казуль. Зірніце, як яны шчыпаюць травічку пад цёплым сонейкам.

Читать полностью…
Подписаться на канал