😮 «Лукашэнка паабяцаў Пуціну нешта страшнае і спадзяецца, што да гэтага не дойдзе»
Такую думку ў нашай праграме «Шчыра кажучы» выказаў былы журналіст «АНТ», а цяпер эмігрант і YouTube-блогер Іван Падрэз.
Чаму ў Лукашэнкі больш няма шанцаў «сысці прыгожа» і чаго дыктатар не ведаў пра свайго расейскага калегу – глядзіце ў нашым відэа.
❓ Хто такія Азаронак, Мукавозчык, Пуставы і Тур: вірусная інфекцыя ці інфачыкацілі на службе Лукашэнкі?
Як увогуле працуе прапаганда і чаму нельга прымусіць палюбіць рэжым?
У новым выданні праграмы «Двубой» на гэтае пытанне дыскутуюць журналіст і рэдактар эфіру «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук і мэдыя-экспэртка Ірына Сідорская.
👉 Глядзіце новы выпуск «Двубою» на канале «Белсат NEWS»
🏀 «Я ішла, усміхнулася і злавіла сябе на думцы, што адна частка майго жыцця скончылася, зараз пачнецца іншая, якая – я не ведаю!»
Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна завяршыла прафесійную кар’еру.
«Белсат» пагутарыў з ёю пра тое, як яна прыйшла да такога рашэння, як адчувае сябе ў новым статусе і што збіраецца рабіць далей 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У злітых базах падпісантаў незалежных СМІ можа быць схаваны вірус
✔️Арыштаванага на 10 содняў святара не выпусцілі з-за кратаў і зноў асудзілі
✔️Урад абнавіў спіс забароненых тавараў з «несяброўскіх краінаў»
✔️Расея пачала ядравыя вучэнні каля мяжы з Украінай
✔️Тры еўрапейскія краіны прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай
✔️Расея намагаецца перасунуць межы ў Еўропе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤬 Чарговая ахвяра за каментары
Пенсіянера з Ляхавіч пакаралі 7 гадамі 3 месяцамі калоніі і штрафам у памеры 12 тысяч рублёў за «абразу» Лукашэнкі.
У 2022 годзе ён ужо быў асуджаны да «хатняй хіміяй» за каментар у сацсетках у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
❗️Азарава пазбавілі доступу да чат-боту «Перамога»
Так лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала для @zerkalo_io. інцыдэнт, калі падпісчыкі чат-бот плана «Перамога» атрымалі паведамленні з заклікам галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду за спіс Аляксандра Азарава:
«Гэта злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны. Пасля рассылкі паведамлення Аляксандр Азараў быў пазбаўлены доступу да чат-бота да высвятлення абставінаў. Адзначу, што чат-бот – не тое самае, што план «Перамога». Гэта найперш інструмент для камунікацыі ў надзвычайных сітуацыях».
🤬 КДК пахваліўся «добрай» працай
За 2023 год Камітэт дзяржаўнага кантролю распачаў 80 крымінальных спраў за фінансаванне «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай» дзейнасці.
«Асноўныя намаганні ў сферы спынення каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці былі сканцэнтраваныя на аналізе абароту крыптавалютаў і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэм і сацсетак»
🔶 У Менску будуць судзіць падлеткаў за апаганьванне Вечнага агню
Паводле следства, 18 мая гэтага года 15-гадовыя аднакласнікі сталічнай школы «кідалі ў агонь паперу і жавальную гумку, назіраючы як хутка згарае смецце, а пасля па чарзе здзяйснялі іншыя хуліганскія дзеянні».
☝️ На допытах школьнікі запэўнівалі, што не ведалі пра «святасць» месца. Хлопцам проста было цікава, як полымю атрымоўваецца пастаянна гарэць.
Аднак следчыя сцвярджаюць, што «запіс камеры відэаназірання выразна зафіксаваў, як падлеткі апаганьвалі сімвал».
Узбуджана крымінальная справа за «Злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб».
📌 Нарвегія, Ірландыя і Іспанія прызналі незалежнасць Палестыны
Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стоер заявіў:
«У разгар вайны, з дзясяткамі тысяч загінулых і параненых, мы павінны захаваць адзінае, што можа забяспечыць бяспечны дом як для ізраільцянаў, так і для палестынцаў: дзве дзяржавы, якія могуць жыць у міры адзін з адным»
Рэжым Лукашэнкі прасіў яго пакінуць Беларусь ў 2020, а цяпер ён – мост паміж Польшчай і беларускімі дэмсіламі
Артур Міхальскі – былы польскі амбасадар у Менску і прадстаўнік МЗС Польшчы ў сувязях з дэмакратычнымі сіламі. Паляк, які выдатна ведае беларусаў і нашую мову, стаў сведкай паслявыбарчых пратэстаў, а цяпер падтрымлівае дэмакратычны рух.
Мы спыталі, як цяпер выглядае ягоная праца, што было ў амбасадзе Польшчы ў 2020-м і ці магчымы сёння дамоўленасці з рэжымам. Некаторыя адказы атрымаліся даволі эмацыйнымі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Верныя сабакі пачулі свайго гаспадара і кінуліся выконваць загады
«Не забывайцеся, што ў вас уласнасць ёсць тут. Раю ўжо забыцца пра яе» – так казаў самаабвешчаны 24 красавіка на ягоным УСН. На мінулым тыдні СК пачаў заводзіць «крыміналкі» на беларусаў, якія святкавалі «Дзень Волі» за мяжой. Учора КДБ пачаў арыштоўваць кватэры.
Крыважэрны звер задаволены. Толькі няўжо думае, што гэтак можна пераканаць некага? Няўжо думае, што зараз тысячы беларусаў кінуць усё ў замежжы і пабягуць у вашыя лапы за дамы і кватэры?
Пачытайце меркаванні журналіста Белсату Сяргея Падсасоннага:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
План «Перамога» пачаў дасылаць паведамленні з заклікам галасаваць за Азарава
Масавая рассылка пачалася ўвечары 21 траўня. У ёй проста заклікаецца галасаваць за выбарчы спіс №5 «Закон і парадак», лідарам якой з'яўляецца Аляксандр Азараў. Паведамленне пачало прыходзіць усім, хто калісьці далучыўся да Плана.
Сам Азараў пацвердзіў Белсату, што рассылка ініцыяваная «Байполам».
На ўдакладняючае пытанне, ці не мае такое дзеянне прыкметы выкарыстання грамадскай платформы ў агітацыйных мэтах адной палітычнай групы, спадар Азараў паабяцаў даць афіцыйны адказ у сераду.
💥 #галоўнае за 21 траўня
✔️ Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў
✔️ Тры гады з дня смерці Вітольда Ашурка. Размаўляем з гэтай сумнай нагоды з ягоным братам
✔️ Узламаны папулярны беларускі партал Realt.by. Персанальныя звесткі карыстальнікаў, імаверна, выцеклі ў інтэрнэт
✔️ У Польшчы затрымалі дзевяць асобаў, якія падазраюцца ў супрацы з расейскімі спецслужбамі
✔️ Еўракамісія пастанавіла павялічыць кошт Шэнгенскай візы
✔️ Эканамічны погляд на вайну: аналізуем, колькі грошай выдаткоўваюць на баявыя дзеянні РФ, Украіна і Захад
✔️ У Менску зноў гарэлі МАЗы
✔️ Вясковая крымінальная драма з Мядзельшчыны: двое мужчынаў катавалі свайго аднавяскоўца распаленым прасам
✔️ У самалёце, які ляцеў з Лондана ў Сінгапур, праз моцную турбулентнасць загінуў адзін з пасажыраў
#рэпрэсіі:
▫️Сёння павінна была выйсці на волю Паліна Шарэнда-Панасюк. Аднак яе не выпусцілі і завялі новую крымінальную справу
▫️Арыштавалі беларускую кватэру дачкі Паўла Латушкі
▫️Следчы камітэт Лукашэнкі анансаваў арышты маёмасці ва ўсіх удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду
💁🏻♂️ На Гомельшчыне супрацоўнікі культуры паказалі чыноўнікам дзіўны «спектакль»
Яны пераапрануліся ў першабытных людзей і дэманстравалі замалёўкі з іхнага побыту. Вось як гэта выглядала ⬆️
📍Месца дзеяння: Юравічы, Калінкавіцкі раён
🤯 Вясковая крымінальная драма з Мядзельшчыны: двое мужчынаў катавалі свайго аднавяскоўца распаленым прасам
Такім чынам яны хацелі прымусіць сваю ахвяру аддаць ім рарытэтную манету часоў імператара Мікалая II.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️ Аляксандр Азараў даў каментар пра рассылку аб выбарах у КР і пазбаўленні яго доступу да чат-боту плану «Перамога»
«Рассылку мы робім рэгулярна, прыкладна разы два ў месяц. Раней пытанняў не ўзнікала».
📌 Банкі будуць паведамляць у падатковую аб рахунках, на якія паступіла болей 150 тысяч рублёў за год
Ужо прынятая адпаведная пастанова.
Банкі будуць накіроўваць электронны дакумент праз сістэму перадачы фінансавай інфармацыі Нацыянальнага банку. Там будзе зафіксавана дата і час атрымання сродкаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі двух беларусаў: адзін з іх спрабаваў уцячы ад палітычнага пераследу
ГУБАЗіК ужо паспеў зняць «пакаяннае» відэа. На ім адзін з мужчынаў (Аляксандр Судняковіч) кажа, што на яго заведзеная крымінальная справа за тое, што ў 2021 годзе ён ухваляў забойства працаўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, якое адбылося падчас захопу кватэры айцішніка Андрэя Зельцара.
Другі затрыманы (Андрэй Пупкевіч) дапамагаў Судняковічу дабрацца да мяжы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 «Гэта значыць, мы бярэм нейкую заяўку, збіраем на яе грошыкі, пасылаем або перадаем»
У распараджэнні «Белсату» апынуўся запіс размовы з менскай манашкай, якая расказвае, як скандальны Свята-Елісавецінскі манастыр дапамагае расейскаму войску.
«Мы тут, менавіта ў Беларусі, купляем толькі тое, што танней можна купіць, чым у Расеі. Таму што група ў нас, заснавальніца, асабіста яна з Масквы. Мы да яе падлучаныя як беларуская частка. І калі заяўкі нейкія прыходзяць ад вайскоўцаў са шпіталяў, то мы размяркоўваем. Мы бярэм толькі тое, што там будзе складана купіць. Напрыклад, мы закупляем жгуты, нейкія лекавыя прэпараты, якія ў нас танней і якасць лепш»
«Кіберпартызаны» папярэджваюць аб вірусах у файлах «сілавікоў»
Сілавікі стварылі канал з файламі, у якіх нібыта ўтрымліваюцца спісы падпісчыкаў на палітычныя рэсурсы РБ.
Не спампоўвайце і не адкрывайце гэтыя файлы. У іх утрымліваюцца вірусы!
👉 Інструкцыя ад Кіберпартызан – як абараніць сябе ад фэйкаў і вірусаў.
Давярайце толькі надзейным крыніцам.
📌 У Беларусі істотна павялічылася колькасць электрамабіляў
А колькасць электразарадных станцый ужо перавысіла тысячу штук. Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
☝️ Але яшчэ больш уражвае рост спажывання энергіі для зарадкі транспарту, які ўсяго за год павялічыўся ўдвая.
Расце і колькасць электробусаў. На электрычныя аўтобусы перайшлі ўжо Жодзіна і Шклоў. Наступным плануе быць Наваполацк.
💱Курсы валютаў на 22 траўня
Долар упаў да мінімуму амаль за 4 месяцы (112 дзён), а астатнія валюты падаражэлі.
#курсывалютаў
😡 Каталіцкага святара Паўла Лемеха не выпусцілі на волю і судзілі паўторна
Ён мусіў выйсці 18 траўня пасля 10 содняў адміністрацыйнага арышту.
👉 Сутнасць абвінавачванняў супраць святара па-ранейшаму невядомая, як і рашэнне другога суда.
У ізалятары, дзе трымаюць айца Паўла Лемеха, вернікам адмаўляюцца даваць інфармацыю.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
😳 Расея хоча змяніць мяжу з Літвой і Фінляндыяй
Мінабароны Расеі лічыць, што мяжа Расеі павінна быць пашыраная за кошт часткі акваторыі на ўсходзе Фінскага заліва, бо нібыта не адпавядае «геаграфічнай абстаноўцы».
🤦♀️ І прапануе яе змяніць...у аднабаковым парадку.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇦 Першыя выплаты з замарожаных актыўваў Расеі могуць быць ужо ў ліпені
Паводле Еўракамісіі, сродкі будуць выплачвацца Украіне раз на два гады, але гэта будуць даходы ад замарожаных актываў, а не непасрэдна заблакаваныя сродкі.
Цяпер у ЕЗ – каля 210 млрд еўра актываў Цэнтрабанку Расеі. У залежнасці ад працэнтных ставак, даходы ад гэтых актываў могуць прыносіць Украіне каля 2,5 – 3 млрд еўра ў год.
Размеркаванне Еўракамісіі выглядае так: 90 % будзе паступаць у Еўрапейскі фонд міру, з якога фінансуецца абаронная дапамога Украіне, а 10 % пойдзе на фінансаванне бюджэтных праграм ЕЗ.
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з незвычайным перфомансам
21 траўня, у дзень салідарнасці з палітвязнямі, беларусы Вільны прыйшлі на акцыю і пабачылі перфоманс: АМАП брутальна затрымліваў дзяўчат.
Белсат таксама пабываў на акцыі. Паказваем, як гэта было.
Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Палітзняволеныя дзяўчыны распавялі праўду пра тое, што адбываецца ў жаночых калоніях
Праз VPN
«Людзей трэба вызваляць любымі метадамі!». Пачытайце аповед палітвязынак, якія перажылі лукашэнкаўскія краты і гатовыя распавесці пра ўмовы.
🔺Тэрмін паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага скончыўся?
Праз VPN
20 траўня 2024-га павінны былі прайсці выбары прэзідэнта Украіны, але ў краіне вайна. Праз ваеннае становішча выбары не адбыліся, што для некаторых падняла пытанні легітымнасці Зяленскага. «Белсат» паспрабаваў разабрацца, каму выгадна так лічыць.
🔺Чым адрозніваюцца бюджэты войскаў Расеі, Украіны і НАТА?
Праз VPN
Падлічылі, колькі насамрэч каштуе вайна, якую распачаў Крэмль і колькі грошаў туды інвестуецца?
⛔️ Загінуў прэзідэнт Ірану. Што зменіцца?
Пакуль высокія чыноўнікі вінавацяць у трагедыі складаныя ўмовы надвор’я, мы спыталі экспертаў, якія наступствы нясе гэтая падзея 🤔
Паглядзіце!
💔 Віктар Ламека
Прадпрымальнік з Зэльвы. Яго затрымалі 29 сакавіка 2023 году. Паводле наяўнай інфармацыі, сілавікі моцна збілі мужчыну пры затрыманні.
Суд Зэльвенскага раёну прызнаў бізнесоўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
⛈ Стыхія стыхіяй, а вячэра паводле раскладу☝️
Учорашняя залева, якая затапіла цэнтр Менску, на некаторых жыхароў гораду не ўчыніла абсалютна ніякага ўражання.
Гэтыя людзі не будуць мяняць свае планы з-за нейкіх там прыродных выбрыкаў 🫠