belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Расейскія войскі працягваюць спробы прасунуцца ў Харкаўскай вобласці

У медыяпрасторы прагучалі абвінавачванні, што лінія абароны была кепска падрыхтаваная.

Ці так гэта?

Читать полностью…

Белсат

💔 Сцяпан Латыпаў

Арбарыст і дырэктар кампаніі «Беларбо», жыхар дому каля «Плошчы Пераменаў» у Менску.

Быў затрыманы 15 верасня 2020 года супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры адбыўся ператрус.

У суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця. Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда. У пачатку сакавіка 2024 г. стала вядома, што палітвязень у турме захварэў на цынгу.

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Расследаванне BELPOL, датычнае прадпрыемства «Пеленг»

🔸 Карпянкоў стварае фонд «Маладая гвардыя»

🔸 Крэмль прасоўвае наратыў нелегітымнасці Зяленскага

🔸 70 гадоў беларускай службе Радыё «Свабода»

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/irOMvu9JSvU

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

☝️У Берасці асудзілі грамадзяніна Украіны, які 15 гадоў пражывае ў Беларусі. Яго прызналі вінаватым у «агентурнай дзейнасці»

Падрабязнасцей справы праваабаронцы не маюць, бо працэс над Арцёмам Макавеем ішоў у закрытым рэжыме. Аднак вядома, што справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько з Берасцейскага абласнога суда. Ён накіраваў Арцёма за краты на 6 гадоў.

Арцёма Макавея, які жыў у Беларусі з 2009 года і працаваў дыджэем у розных гарадах, затрымалі летась у студзені ў Кобрыне.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❓Як працуе платформа для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду?

Для галасавання стварылі адмысловую праграму «Belarus ID». У аплікацыю ўбудаваная сістэма «Veriff», якой карыстаюцца «Bolt» і «Visa». Аднак ці дастаткова часу на тэставанне і ці можна падмануць «Belarus ID»?

Распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце! ☝🏻

Больш падрабязна, з каментарамі сябраў выбарчай камісіі, глядзіце ў праграме «Тыдзень» 🎬

Читать полностью…

Белсат

🇮🇷 Ці зменіцца нешта ў палітычнай сістэме Ірану пасля загібелі прэзідэнта?

Хутчэй за ўсё, не. Хаця б з той прычыны, што сапраўдным кіраўніком дзяржавы ў Іране з'яўляецца не чалавек, што займае пасаду прэзідэнта, а аятала Алі Хаменеі.

Пачытайце, што думаюць нашыя эксперты:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹У Іране – феерверкі. Так жыхары краіны рэагуюць на навіну пра гібель прэзідэнта Раісі

Ён загінуў у авіякатастрофе: верталёт, на якім Раісі вяртаўся з працоўнай паездкі, упаў у цяжкадаступнай горнай мясцовасці.

Распавядаем, што вядома пра гібель прэзідэнта Ірану.

Читать полностью…

Белсат

🐎 У Магілёве на адну з дзіцячых пляцовак зноў завіталі коні

Гэта адбываецца ўжо не ў першы раз – на такі ж самы табун магілёўцы скардзіліся яшчэ летась увосень. Коні належаць мясцовым прадстаўнікам цыганскай грамады, якія жывуць у пасёлку Грабянёва.

Читать полностью…

Белсат

📍Карпянкоў стварае фонд «Маладая гвардыя», які аб'яднае «вайскова-патрыятычныя» дзіцячыя клубы ў адно цэлае

У апякунскую раду фонду ўвайшлі 13 чалавек, сярод іх чыноўнікі, прадпрымальнікі і супрацоўнікі дзяржаўных медыяў.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🚜 Трактары МТЗ могуць пачаць збіраць у занятых Расеяй тэрыторыях Запарожскай вобласці

Пакуль, праўда, перамовы ідуць марудна. Не факт, што праект у выніку будзе рэалізаваны:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Пяцёх аршанцаў злавілі на крадзяжы з фураў на трасе Берасце–Гомель

Паводле сілавікоў, затрыманыя – мужчыны ад 34 да 51 года, якія чынілі крадзяжы ў Берасцейскай, Гомельскай, Магілёўскай і Менскай вобласцях, па начах узломвалі замкі грузавых адсекаў фураў і перакладвалі тавары ў свой мікрааўтобус. Падчас крадзяжоў яны, як заяўляюць сілавікі, насілі балаклавы, выкарыстоўвалі рацыі.

У асноўным злачынцы, паводле МУС, цэліліся на машыны з беларускімі нумарамі. Кралі розныя грузы, ад тэхнікі да прадуктаў харчавання, нават злівалі паліва з бакаў. Скрадзенае прадавалі ў Расеі або дзялілі між сабой.

Крымінальную справу распачалі за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Читать полностью…

Белсат

🔺Як прагаласаваць за спісы кандыдатаў у КР на выбарах?

Галасаванне пройдзе ўжо 25-27 траўня. Як будзе выглядаць працэс галасавання, што патрэбна, каб прагаласаваць і ці бяспечна гэта для людзей у Беларусі?

Сабралі для вас падрабязны гайд. Пачытайце:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Прэзідэнт Ірану загінуў у выніку аварыі верталёту

Падчас аварыі верталёту, на борце якога быў прэзідэнт Ірану Эбрагім Раісі, ніхто з пасажыраў не выжыў, паведамляе іранскае агенцтва «Mehr».

На борце разам з прэзідэнтам Ірану Эбрагімам Раісі ляцелі міністр замежных справаў Ірану, генерал-губернатар правінцыі Ірану Усходні Азербайджан і прадстаўнік Вярхоўнага лідара ў гэтай правінцыі, яшчэ два пасажыры і тры чальцы экіпажу.

Паводле «Mehr», у выратавальнай аперацыі бралі ўдзел 73 каманды са спецыяльным абсталяваннем, якія працягвалі пошукі, нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор’я. На кадрах з месца здарэння відаць, што верталёт цалкам згарэў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 19 траўня

✔️ За беларусамі на электрасамакатах будуць сачыць самі самакаты

✔️ У Signal з'явілася беларуская мова

✔️ У Варшаве адкрылася выстава пра эмігрантаў з Беларусі

✔️ Верталёт прэзідэнта Ірана трапіў у аварыю

✔️ Зламаў трыбуну падчас эмацыйнай прамовы

✔️ Што казалі на канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду

✔️ Баскетбалістка Кацярына Сныціна завершыла кар’ёру пераможным матчам

✔️ Кіраўнік Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявіў, што Расея і Кітай уяўляюць пагрозу дэмакратычным каштоўнасцям

Читать полностью…

Белсат

👆У Беларусі расце колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёлінаў

Асабліва шмат такіх аварыяў здараецца ў траўні і чэрвені. Як пазбегнуць ДТЗ і што рабіць, калі аварыя ўсё ж здарылася?

Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Санкцыі ад УЕФА не галоўнае, важна было яшчэ раз нагадаць нашу пазіцыю»

Літоўскія футбольныя каманды з ініцыятывы тамтэйшай федэрацыі футболу адмовіліся праводзіць матчы з супернікамі з Беларусі. Атрымалі за гэта штраф ад УЕФА, аднак не засмуціліся.

Чытайце на сайце, што адбываецца:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 У сталіцы Туркменістану з'явіўся помнік Янку Купалу

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця культурна-паркавага комплексу прыняў удзел амбасадар Вячаслаў Бяскосты ☝️

Читать полностью…

Белсат

⛽️ Памятаеце, як калісьці «Белнафтахім» штотыднёва падымаў кошт паліва на капейку? Здаецца, гэтая практыка вернецца

Хаця мінулы раз кошт паліва ў Беларусі змяняўся досыць даўно – яшчэ ў траўні 2023-га.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🖼 У сённяшнім выданні «Вусоў Скарыны» – гісторыя жыцця Алены Аладавай

Больш за 30 гадоў яна ўзначальвала Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, зрабіўшы яго за гэты час адным з найлепшых у СССР.

❓Чаму Аладаву абмінулі рэпрэсіі, хаця ейны бацька быў расстраляны за «контррэвалюцыйную дзейнасць»?

❓Як спрабавала ўратаваць калекцыю музею ў 1941-м да захопу Менску нацыстамі і чаму гэтага не ўдалося зрабіць?

❓Як пашырала калекцыю Нацыянальнага мастацкага музею ў пасляваенныя гады?

👀 Глядзіце ў свежым выданні «Вусоў Скарыны» на канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка зладзіў «ператрах» у КДБ. Аднак каго зняў і каго прызначыў – загадка

Пра кадравыя перастаноўкі ў органах дзяржбяспекі РБ ён расказаў на нарадзе з Церцелем. Прэс-служба «самаабвешчанага» імёнаў звольненых людзей не раскрывае.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍25 траўня распачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Прапануем вам паўдзельнічаць у рэпетыцыі галасавання ў нашым тэлеграм-канале

Мы зробім два «паўфіналы» (у кожным па 6 спісаў + варыянт «супраць усіх»), а пасля зладзім фінальнае галасаванне для тых спісаў, якія набяруць больш за 3,25% галасоў (парог для праходу ў КР).

Нагадаем спачатку пра ўсе спісы. Лідар кожнага з іх адказаў на пытанні Белсату, пачытайце гэтыя адказы:

🔹спіс № 1 «Салідарнасць»
🔹спіс № 2 «Воля»
🔹спіс № 3 «Еўрапейскі выбар»
🔹спіс № 4 «Наша справа»
🔹спіс № 5 «Закон і Правапарадак»
🔹спіс № 6 «Голас дыяспараў»
🔹спіс № 7 «Незалежныя беларусы»
🔹спіс № 8 «Блок Пракоп’ева – Ягорава»
🔹спіс № 9 «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»
🔹спіс № 10 «Хопіць баяцца!»
🔹спіс № 11 «Краіна для жыцця»
🔹спіс № 12 «Моладзевы наступ»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Прэзідэнт Ірану загінуў у авіякатастрофе. Лукашэнка заявіў, што ён быў «сапраўдным сябрам Беларусі»

✔️Скончыла кар'еру баскетбалістка Кацярына Сныціна

✔️BELPOL зрабіў расследаванне пра тое, як рэжым Лукашэнкі гандлюе зброяй

✔️На Гомельшчыне затрымалі банду, якая рабавала фуры

✔️Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў

✔️На акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці могуць збіраць беларускія трактары

✔️У акупаваным Луганску прагрымеў выбух

✔️У Туркменістане цяпер ёсць помнік Янку Купалу

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Польскія памежнікі фіксуюць рэзкі ўсплёск плыні мігрантаў на мяжы з Беларуссю: з пачатку траўня нелегальна прарвацца ў Еўразвяз спрабавалі каля 4 тысячаў чалавек

Агулам з пачатку года на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі звыш 13 тысяч спробаў незаконнага пераходу. Такіх вялікіх лічбаў не было з 2021 года, калі «міграцыйны крызіс», штучна створаны рэжымам Лукашэнкі, толькі распачаўся.

Чытайце болей:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чаму выбары ў Каардынацыйную раду не будуць мець 100%-га прызнання?

Пра гэта, у прыватнасці, кажа адзін з міжнародных назіральнікаў, які будзе сачыць за выбарчым працэсам. У нашай студыі ягоную заяву каментуюць сябры выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька і Яраслаў Бекіш.

👀 Цалкам выданне праграмы «Тыдзень» з гэтай размоваю глядзіце па спасылцы

🔍 А яшчэ чытайце наш разбор пра «багі» прыкладання «Belarus ID»:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларусы замежжа ладзяць акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі. У планах – дзясяткі лакацыяў

Шэраг акцыяў распачаўся яшчэ на выходных, а на гэтым тыдні ланцужок салідарнасці працягнецца. Вось у якіх гарадах можна будзе наведаць гэтыя мерапрыемствы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐻 А вы ўжо бачылі мядзведзя?

Беларусы ўсё часцей выкладваюць у сеціва кадры такіх незвычайных сустрэчаў. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😮 Лукашэнкаўскія прапагандысты ў Еўропе

Што яны там робяць і як ім увогуле ўдаецца ездзіць у Еўразвяз? Глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Фота галоўных падзеяў за тыдзень

Праз VPN

Пратэсты ў Грузіі з-за прыняцця закону аб замежных агентах, перформанс экаактывістаў у Італіі, падрыхтоўка да місіі на Месяц у пустэльні Арызоны.

🔸Сілавы сцэнар, увага свету і палітвязні

Праз VPN

Што казалі на канферэнцыі па выбарах у Каардынацыйную раду?

🔸«Паўстанні нельга прадказаць»

Праз VPN

Блогер Тутэйшы шляхціч – пра Кракаў, важнасць голасу і шлях вяртання ў новую Беларусь.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 «Памятайце, што мы вялікая нацыя, а не народзец!»

Дачка беларускага Героя Васіля Парфянкова, атрымала ад Рады БНР яго Медаль Ордэну Пагоні.

Васіль (Сябро) Парфянкоў – беларускі добраахвотнік, які загінуў пад Лісічанскам, абараняючы Украіну.

Читать полностью…

Белсат

👆 Журналістка «Белсату» праверыла як працуе прыкладанне для выбараў у Каардынацыйную раду. Вынікі здзіўляюць

Анансавана, што кожны беларус зможа прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду дыстанцыйна – праз прыкладанне Belarus ID. Электронны бюлетэнь даступны пасля ананімнай верыфікацыі асобы і стварэння лічбавага пашпарту.

«Белсат» паспрабаваў скарыстацца прыкладаннем у тэставым рэжыме. Глядзіце ў праграме «Тыдзень», што атрымалася, а таксама што пра выбары кажуць сябры выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька і Яраслаў Бекіш.

Читать полностью…
Подписаться на канал