belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Вітаем, дарагія чытачы!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі - сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Візавую праграму для беларусаў сапсавалі шпіёны Расеі

Выйшла справаздача Польшчы наконт «візавага скандалу». Распавядаем, што ў ёй.

🔸«Інвестыцыі – добра, толькі не з адной краіны»

У чым небяспека засілля расейскіх грошай у Беларусі?

🔸Нарвежскае рыбалоўнае судна сустрэлася з ваенным караблём Расеі

Рыбакі кажуць, што іх палохалі стральбой

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 24 верасня

▪️Асуджаных беларусаў адпраўляюць працаваць на цыбулевыя плантацыі.

▪️У Глыбокім затрымалі як мінімум траіх чалавек.

▪️Рэжым распачаў крымінальную справу за сарваны чырвона-зялёны сцяг.

▪️У Беларусі +5 новых палітвязняў.

Читать полностью…

Белсат

💪 «Які вялікі вырас, ужо большы за бацьку і маці стаў!»

Чулі такое ў дзяцінстве? 🫠

Тады вы ведаеце, як яно – быць як гэтае пінгвіняня з аўстралійскага акварыуму 🐧

Читать полностью…

Белсат

🔺 «Віна Лукашэнкі абсалютна даказана»

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам спіс, перададзены ў Гаагу ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸Ці парушаў беларускі знішчальнік Як-130 паветраную прастору Украіны?

🔸«Трэба рыхтавацца да вайны». Лукашэнка прыехаў на Абуз-Лясноўскі палігон і сабраў нараду ў намёце

🔸Святлана Ціханоўская праводзіць сустрэчы на палях Генасамблеі ААН

🔸Новая Зеландыя абвесціла пра пашырэнне санкцыяў супраць Крамля і Лукашэнкі

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Беларускі гэнг» з Купалам, Караткевічам і Шагалам

Вось такія крутыя футболкі прэзентаваў на «Камароўцы» менскі брэнд «Ani Minsk». І яны ўжо даступныя для замовы.

Дарэчы, раней брэнд ужо выпускаў кашулькі з доўгімі рукавамі. Тады на прынце былі назвы гарадоў Беларусі, у якія абавязкова трэба прыехаць.

Читать полностью…

Белсат

Украіна не пацвердзіла парушэнне паветранай прасторы з боку Беларусі

Верагодна, была ўжытая радыёлакацыйная перашкода — лічаць паветраныя сілы.

Раней маніторынгавыя сэрвісы пісалі, што дзяржаўную мяжу Украіны перасёк беларускі вучэбна-баявы самалёт Як-130. Праз гэта ў паўночных абласцях абвяшчалі трывогу.

Читать полностью…

Белсат

📈 У Беларусь прыходзяць усё больш інвестыцыяў, але ёсць нюанс

Амаль траціна з грошаў — Расея ($ 4,5 млрд). Калі гэта было відавочна, дык астатнія краіны вас здзівяць. Спойлер: сярод іх чалец Еўразвязу і не пад кіраўніцтвам Орбана.

Пачытайце, хто дагэтуль працягвае інвеставаць ў Беларусь ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

❓Памятаеце польскага суддзю Шмыта, які ўцёк у Беларусь?

Сёння ён анансаваў стварэнне фонду «Польская праўда».

Ягоная мэта — «умацаванне дружбы і згоды паміж грамадзянамі ЕЗ, Беларусі і Расеі». Партнёрам фонду можа стаць Раман Пратасевіч.

Паводле Шмыта, фонд будзе садзейнічаць «выхаванню грамадзян на прынцыпах міру і ўзаемаразумення» і «пераадольваць варожасць».

Цікава, што ў Беларусі ўжо існуе фонд Эміля Чэчка, створаны пасля смерці польскага жаўнера, які таксама ўцёк у Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

❗️Беларускі вучэбна-баявы самалёт заляцеў ва Украіну

Знішчальнік Як-130 парушыў украінскую паветраную прастору ў 14:28 — паведамляе «єРадар»

Тым часам Лукашэнка на вайсковым палігоне заявіў: «Надо готовиться к войне, и дай бог, чтобы этой войны не было».

Читать полностью…

Белсат

😱 Медыцына для дальнабойнікаў стане платнай?

Прынамсі, такую ідэю прапанавалі беларускія чыноўнікі. Маўляў, кіроўцы, што працуюць у ЕЗ, не плацяць падатак у ФСАН. Аднак сапраўдная прычына такой ініцыятывы зусім іншая.

Якая? Распавядаем у нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

Новыя доказы злачынстваў Лукашэнкі перадалі ў Гаагу

Праваабаронцы з Freedom House Ukraine і цэнтра правоў чалавека ZMINA перадалі чарговы пакет дакументаў у Міжнародны крымінальны суд. Паводле матэрыялаў, Лукашэнка вінаваты ў вывазе 2200 ўкраінскіх дзяцей. Якраз па гэтай справе Пуцін атрымаў міжнародны ордэр на арышт.

Новае расследаванне будзе апублікавана 4 кастрычніка. Украінскім праваабаронцам дапамаглі BELPOL і Вясна.

Читать полностью…

Белсат

🔥Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам

«Прапанавала нарэшце дадаць у твітар беларускую мову», — напісала беларуская лідарка ў інстаграме.

Сустрэча з вядомым мільярдэрам адбылася падчас працоўнага візіту Ціханоўскай у ЗША

Читать полностью…

Белсат

Святлану Ціханоўскую назвалі ў ААН абранай прэзідэнткай Беларусі

У звароце да 57-й чарговай сесіі Рады па правах чалавека яе падпісалі як «President-elect».

«Беларускія турмы — смяротныя пасткі. З 2020 года ў зняволенні памерлі ўжо пяць палітычных зняволеных. Мы не можам чакаць новых смерцяў.

Я заклікаю арганізацыю Аб'яднаных Нацый дзейнічаць. Патрабуйце спыніць утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам. Патрабуйце доступу да медыцынскай дапамогі і зносін з сем'ямі для ўсіх палітычных зняволеных. Гэта не проста палітычнае пытанне — гэта пытанне жыцця і смерці»
, — звярнулася да ААН Ціханоўская.

Читать полностью…

Белсат

Вызваленне палітвязняў – спроба Лукашэнкі стварыць ілюзію супрацы з Захадам

Гэтак заявіў кіраўнік МЗС Літвы ў ААН. Паводле яго, рэжым кожны раз перад «выбарамі» робіць хлуслівыя крокі:

«Гэтым разам мы не памылімся і не паддамося ілюзіям. У беларускіх турмах знаходзяцца сотнкі людзей, якія сталі закладнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Дыктатар у чарговы раз будзе спрабаваць абмяняць іх на паслабленне санкцыяў і адмену ізаляцыі», — сказаў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 верасня

▫️Расея скінула авіябомбу на шматпавярховік у Харкаве.

▫️Беларусы адзначыліся ў вызваленчай аперацыі ва Украіне.

▫️Памёр легендарны беларускі панк-рокер Віктар «Мао» Жаркевіч.

▫️Кіраўнік МЗС Літвы выказаўся пра адмену санкцыяў супраць Беларусі.

▫️Святлану Ціханоўскую назвалі ў ААН абранай прэзідэнткай Беларусі.

▫️Беларус, які кінуў «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла – асуджаны.

▫️Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам.

▫️Новыя доказы злачынстваў Лукашэнкі перадалі ў Гаагу.

Читать полностью…

Белсат

⚽️ У Варшаве зноў пройдзе футбольны Кубак Івуліна. Ужо трэці год запар

У самым першым турніры, які адбыўся ўлетку 2022-га, сам Аляксандр Івулін удзелу не браў, бо тады знаходзіўся ў зняволенні.

Летась ён ужо гуляў, згуляе і сёлета. Таксама ў Кубку Івуліна традыцыйна возьме ўдзел каманда «Белсату».

🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, дзе і калі адбудуцца спаборніцтвы

Читать полностью…

Белсат

🚤 Судна нарвежскіх рыбакоў сустрэлася ў моры з расейскім ваенным караблём. Вось што было далей

Інцыдэнт адбыўся за межамі тэрытарыяльных водаў Нарвегіі, але ў нарвежскай выключнай эканамічнай зоне. Тут Паўночны флот Расеі праводзіў стрэльбы ў рамках маштабных стратэгічных вучэнняў «Акіян-2024».

🔍 Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🚲 Як табе такое, Мотавелазавод?

Жыхар Жлобіна стварыў ровар з... драўніны. Прычым гэта не «цацка», а цалкам спраўны транспартны сродак.

Паглядзіце, як выглядае гэта незвычайны ровар, над якім майстар працаваў 7 гадоў ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ад чыіх дронаў ахоўваюць Мазырскі НПЗ?

Мазырскі НПЗ узялі пад ахову вайскоўцы. Паводле @Hajun_BY, туды перамясцілі падраздзяленне зенітнай ракетнай брыгады, будуць адбівацца ад беспілотнікаў.

Навошта гэткая ахова і ці можа быць абстаўлена як правакацыя, мы спыталі ва ўкраінскага авіяцыйнана эксперта Канстанціна Крывалапа. Паслухайце ☝🏻

Размову цалкам глядзіце ў праграмеbelsat_news/videos"> «Белсат Zoom»

Читать полностью…

Белсат

❤️ У вызваленчай аперацыі ва Украіне адзначыліся беларусы

Сёння быў вызвалены агрэгатны завод на Харкаўшчыне. Разам з украінскімі падраздзяленнямі ўдзельнічалі і беларускія групы «БДК» і «Тэрор».

Завод меў стратэгічнае значэнне — ён вырабляў авіяцыйныя агрэгаты для ваеннай тэхнікі. Паводле ЗСУ, ваяры цалкам зачысцілі апошні з 30 будынкаў прапрыемства.

Читать полностью…

Белсат

😡 Расея скінула авіябомбу на шматпавярховік у Харкаве

Загінулі 3 чалавекі, яшчэ 22 пацярпелі. Пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.

Паводле мясцовых уладаў, у пачатку паўнамаштабнай вайны гэта дом ужо абстрэльваўся і ў ім толькі скончылі рамонт. Цяпер там разбурана 6 паверхаў.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам.

🔻Беларускіх палітвязняў адпраўляюць працаваць на плантацыі нямецкага дэпутата.

🔻У суд у Гаазе перадалі новыя доказы датычнасці Лукашэнкі да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

🔻Сышоў з жыцця панк-музыка Віктар Жаркевіч.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.

Читать полностью…

Белсат

🫡 Століншчына пад надзейнай аховай

У аграгарадку Рамель свая атмасфера

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Ва ўладальніка онлайн-бібліятэкі «Флібуста» — смяротная хвароба

Сэрвіс з бясплатнымі кнігамі можа цяпер прыпыніцца. Карыстальнікі ўчора атрымалі сумнае паведамленне:

«Знаходжусь у больніцы з непрыстойных памераў гліябластомай. На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася», — напісаў уладальнік з нікам Stiver.

«Флібуста» — найпапулярнейшая онлай-бібліятэка ў расейскамоўным інтэрнэце. Там таксама можна бясплатна спампаваць сотні беларускіх твораў і абмеркаваць іх з іншымі чытачамі. Сэрвіс стаў сапраўднай суполкай кнігалюбаў, якая была папулярна і сярод беларусаў.

Читать полностью…

Белсат

Долар падаражэў, а еўра з расейскім рублём патаннелі...

Такія навіны курсаў валютаў на 24 верасня.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

❗️Уладзімір Зяленскі: мы ўсё бліжэй да завяршэння вайны

«План перамогі — гэта ўмацаванне Украіны. Вось чаму мы просім нашых сяброў, нашых саюзнікаў ўмацаваць нас. Гэта вельмі важна. Я думаю, што мы бліжэй да міру, чым думаем», — заявіў Прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю ABC News

Нагадваем, план перамогі Украіны ўжо гатовы і ў чацвер будзе прадстаўлены Байдэну. Зяленский запэўніў, што гэты план — «не пра перамовы з Расеяй»

Читать полностью…

Белсат

Беларус, які кінуў кактэйлі «Молатава» ў каралеўскі палац у Осла — асуджаны

Нарвежскі суд прызначыў яму шэсць месяцаў турмы.

Абвінавачванне прасіла восем, але суд улічыў стан здароўя 50-гадовага беларуса: у яго праблемы са зрокам, і ён перасоўваецца на інвалідным вазку.

На судзе мужчына прызнаўся, што хацеў прыцягнуць увагу да несправядлівасцяў, якім ён падвергнуўся, асабліва ў цэнтры прыёму бежанцаў. Ён пагадзіўся з прысудам і папрасіў прабачэння ў жыхароў Осла і Нарвегіі.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня каля будынка каралеўскай рэзідэнцыі ў Осла. Мужчына на інвалідным вазку кінуў два «кактэйлі Молатава» ў дзверы. Ніхто не пацярпеў, агонь хутка патушылі.

Читать полностью…

Белсат

Асуджаных беларусаў адпраўляюць працаваць на цыбулевыя плантацыі

А належаць яны немцу Ёргу Дорнаў, дэпутату ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі».

Адзін з арыштаваных на 15 содняў распавёў @rfrm_io сваю гісторыю:

«Нас завезлі ў сховішча. Люты, падвал, адзенне было ў каго якое. Таму рукі і ногі мерзлі. Сняданак у 7:00 раніцы. Працавалі да 18:00 без ежы і вады. Цыбуля была смачнай.

Згоду на працу падпісвалі штодня. Калі брыгадзір палічыў, што затрыманы працуе добра, яму налічваўся заробак. Лідскаму ЦІП плацілі 30 рублёў, затрыманым — каля 20. Цыбулю перабіралі для гандлёвай сеткі
"Еўраопт"».

Паводле беларуса, праца не была прымусовай. Заробленыя грошы ішлі на аплату ўтрымання ў ЦІП. Прадпрыемства, на якім яны працавалі, называлася «Цыбулька-Бел». Немец зарэгістраваў яго ў 2020 годзе і падпісаў кантракт з Лідскім ЦІП.

Читать полностью…

Белсат

😳Як ставіцца да сваёй працы звычайны беларускі чыноўнік?

Мы паслухалі размовы намесніка кіраўніка Маскоўскага раёну Менска Сяргеяй Рубанава, і былі шакаваныя. Спойлер: такой колькасці нецэнзурных словаў мы яшчэ не чулі.

Распавядаем вам, што пачулі. Паглядзіце!

Читать полностью…
Подписаться на канал