belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💥 #галоўнае за 7 верасня

✔️ Ноччу ў Беларусь зноў прыляталі дроны-камікадзэ «Shahed»

✔️ Чарнобыль не быў першай ядравай катастрофай для беларусаў

✔️ 13 гадоў таму ў авіякатастрофе загінуў хакеіст Руслан Салей

✔️ Іран перадаў Расеі балістычныя ракеты

✔️ ЦБС спаўняецца 4 гады

✔️ У Нясвіжы беларускамоўныя вулічныя шыльды замянілі на расейскамоўныя

✔️ Японская IT-кампанія наняла на працу 10 катоў

✔️ Беларуска без статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка ў Італіі

✔️ На Гомель зносіць дым ад пажараў паміж Браншчынай і Чарнігаўшчынай

✔️ За наведванне фантана дэ Треві хочуць увесці плату

✔️ Жанчына з Румыніі выкарыстоўвала вялікі бурштын, як падпорку пад дзверы

#рэпрэсіі:

▪️Чатыры гады таму затрымалі Марыю Калеснікаву

▪️ Старонка ва «Вконтакте» «Гомель Online» прызнаная «экстрэмісцкай»

▪️ Супраць палітвязня Сяргея Раманава завялі новую крымінальную справу

Читать полностью…

Белсат

😱 Кот вагой 17 кілаграм нават не мог сам хадзіць

Небараку закармілі гаспадары і цяпер лекары змагаюцца за яго жыццё і здароў’е.

Як ратуюць пухнаціка, глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

😮 Прыбярыце ад экранаў дзяцей і цяжарных жанчын. Гэты кантэнт можа шакаваць беларусаў

Толькі паглядзіце, што адзін з айчынных вытворцаў зрабіў з дранікамі!

❓ Як вам такое?

Читать полностью…

Белсат

😱 У Пінску ўвялі каранцін з-за амерыканскага шкодніка пладовых культураў

Пінская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і абароне раслінаў паведамляе, што ў Пінску ўсталяваны каранцінны рэжым па амерыканскаму беламу матыльку (Hyphantria cunea Drurу).

😨 Hyphantria cunea Drury лічыцца адным з небяспечных шкоднікаў і адрозніваецца пражэрлівасцю і ўсяеднасцю.

Кіраўнікам арганізацый, ІП і фізічным асобам рэкамендуюць праверыць свае зямельныя ўчасткі на прадмет наяўнасці матылька і прыняць меры па барацьбе з дадзеным шкоднікам.

Меры барацьбы:

🔻 Зразаць і знішчаць павуцінныя гнёзды з вусенямі толькі метадам спальвання на спецыяльна адведзеных для гэтага участках з захаваннем правілаў экалагічнай бяспекі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

🔻 Перавозіць пашкоджаныя адходы расліннай прадукцыі для спальвання на спецыяльна адведзеныя для гэтага ўчасткі ажыццяўляецца ў крытым транспарце;

🔻 Праводзіць ачышчэнне транспартных сродкаў, інструментаў, тары, адзення і абутку персаналу пасля правядзення работ у карантыннай фітасанітарнай зоне;

🔻 Апрацаваць хворыя дрэвы і насаджэнні інсектыцыдамі супраць ліста грызучых насякомых і бактэрыяльнымі прэпаратамі, дазволенымі да ўжывання згодна Дзяржаўнага рэестра сродкаў абароны раслін і угнаенняў, дазволеных да ўжывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Читать полностью…

Белсат

🦊 Не, вам не падалося. Гэта і праўда ліса

Ліса, якая брэша, як сабака. Чаму глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Белсат

😱 Так зараз выглядае неба над аг. Скароднае, што ў Ельскім раёне

Прычына - пажары на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі Украіны, што за пяць кіламетраў ад мяжы Беларусі, паведамляе Флагшток.

Сервіс надвор'я NASA паказаў, што на Гомель зносіць дым ад пажараў паміж Браншчынай і Чарнігаўшчынай.

На гэтых тэрыторыях адбываецца абмен ўдарамі, з-за чаго тушэнне агню абмежаванае.

Пажары пагражаюць пераносам радыяактыўных часціцаў на памежныя населеныя пункты Палесся.

Читать полностью…

Белсат

😻 Японская IT-кампанія наняла на працу 10 катоў

Жывёліны дапамагаюць супрацоўнікам справіцца са стрэсам.

🐈‍⬛ Першы кот па мянушцы Футаба з’явіўся яшчэ ў 2004 годзе. Цяпер жа ў кампаніі працуюць 10 пухнатых «супрацоўнікаў».

Коткі маюць поўны працоўны дзень і нават займаюць офісныя пасады, уключаючы «галоўнага клерка», «мэнэджара», «аўдытара» і «ката на крэсле».

😊 Паводле караўніка кампаніі, жывёліны сталі эфектыўным інструментам прыцягнення новых супрацоўнікаў, а таксама дапамаглі знізіць колькасць звальненняў.

Галоўным жа патрабаваннем для кандыдатаў пры прыёме на працу з’яўляецца «любоў да котак».

Читать полностью…

Белсат

🥳 7 верасня Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве спаўняецца 4 гады

За гэты час юрысты цэнтру правялі 60 тысячаў юрыдычных кансультацыяў! А нядаўна адкрылі новы кірунак - «Сямейнае права і сацыяльная дапамога».

«Белсат» паразмаўляў з супрацоўнікамі ЦБС і высветліў, як змяніліся пытанні, з якімі прыходзяць беларусы?

👉 Чытаць падпрабязней

Читать полностью…

Белсат

😡 «Пра цябе ўсе забылі». Каб зламаць маральна перад Марыяй Калеснікавай ірвуць пісьмы, якія ёй прыходзяць ад родных

Чатыры гады таму затрымалі Марыю Калеснікаву.

Паўтары гады ад яе няма звестак. Родныя збіраюць пра яе інфармацыю літаральна па крупінках.

Сястра Марыі, Таццяна Хоміч, распавядае, што вядома на дадзены момант.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Паважаныя чытачы, мы стварылі новы канал кантакту з намі

Бо наш чат-бот Белсату часова не працуе.

Таму свае паведамленні цяпер можаце скіроўваць сюды 👉 @edytorBLST

Читать полностью…

Белсат

🕯 13 гадоў таму ў авіякатастрофе загінуў хакеіст Руслан Салей

ХК «Лакаматыў» з Яраслаўля ляцеў на матч у Менск. Самалёт разбіўся праз некалькі секунд пасля ўзлёту.

Загінулі 44 чалавекі. Сярод іх тры беларусы: капітан нацыянальнай зборнай Руслан Салей, форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Читать полностью…

Белсат

📌 Ноччу ў Беларусь зноў прыляталі дроны-камікадзэ «Shahed»

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў пра чатыры шагэда.

Адзін беспілотнік зайшоў у паветраную прастору Беларусі ў раёне Лоева яшчэ каля 23:20 і рухаўся ўздоўж мяжы. Пасля гэтага з аэрадрому ў Барановічах былі паднятыя ў неба знішчальнікі вайскова-паветраных сілаў Беларусі.

Раніцай 7 верасня Расея ўдарыла па Кіеве шагэдамі. У горадзе былі чутныя дзве серыі выбухаў, паведамляюць украінскія СМІ і тэлеграм-каналы. Узнік пажар, ля будынка Вярхоўнай Рады знайшлі абломкі дрона.

👉 Падрабязней тут

Читать полностью…

Белсат

🍍Пайсці ў супермаркет па... сваё каханне

Цяпер гэта рэальна ў Іспаніі 🇪🇸

Якім чынам? Глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 верасня

▫️Сваякам загінулых беларускіх ваяроў перарадуць крыж «Honor Et Gloria».

▫️Павел Дураў пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі.

▫️Суд у Варшаве завочна арыштаваў трох беларусаў па справе Ryanair.

▫️Японія выказала пратэст Беларусі за сюжет на «Беларусь 1».

▫️«Малады фронт» адзначае 27-ы дзень народзінаў.

▫️На месцы былога Dreamland хочуць пабудаваць Музей Нацыянальнай гісторыі.

▫️У Варшаве зноў напалі на беларуску. Нападніка адпусціла паліцыя.

▫️Шведскія ўлады прыпынілі рашэнні аб дэпартацыі беларусаў.

▫️Літва не будзе ўдзельнічаць у беларускай канферэнцыі па міграцыі.

Читать полностью…

Белсат

🧐 Паспяхова працаваць на заходніх рынках ды віртуозна абыходзіць заходнія ж санкцыі

Ды яшчэ і прысутнічаць у рэйтынгу топ-20 паспяховых бізнесоўцаў Беларусі.

Пра каго гэта? Глядзіце ў нашым відэа ☝️

📍А таксама чытайце матэрыял на старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️ Кітай адмовіўся пастаўляць у Беларусь 15 новых цягнікоў

Яны павінны былі прыехаць у нашую краіну яшчэ напрыканцы 2023 года, але тэрміны паставак перанесліся на 2025-2026 год. Цяпер жа стала вядома, што Кітай наогул не прывязе цягнікі. Справа ў тым, што вытворца — кітайская кампанія «Сrrc datong co. , ltd.» не дала камерцыйную прапанову з прычыны наяўнасці амерыканскіх дэталяў у складзе лакаматываў і «ў ліпені 2024 года пазначыла немагчымасць далейшага прасоўвання праекта ў сувязі з санкцыйнымі перасцярогамі».

Беларускія чыноўнікі збіраюцца шукаць замену кітайскім цягнікам у Расеі.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Гомельскай вобласці гараць тарфянікі

МНС паведамляе, што смуга ў рэгіёне ўзнікла ў выніку ўзгарання тарфянікаў і «гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ва ўмовах зацішнага надвор’я».

Таксама ведамства сцвярджае, што «перавышэнняў дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасферы не выяўлена, усе паказчыкі ў норме».

Аднак нацыянальны цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі Літвы сёння папярэдзіў, што тарфяныя і лясныя пажары ў Беларусі выклікалі пах гару і забруджванне паветра ў краіне. Улады рэкамэндуюць сваім жыхарам засьцерагчыся.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Шахеды ў беларускім небе. Што рабіць у сітуацыях, калі бачыш беспілотнік з выбухоўкаю? Як ратаваць сябе і сваіх блізкіх?

🔸 Іран перадаў Расеі балістычныя ракеты

🔸 Старшыня ЦВК распавёў пра падрыхтоўку да выбараў 2025

🔸 Чатыры гады таму затрымалі Марыю Калеснікаву

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

😮 Любіце каралі з бурштыну? А вось жанчына з Румыніі выкарыстоўвала гэты прыгожы мінералоід…як падпорку пад дзверы

Яна знайшла камень вагой 3,5 кг некалькі дзесяцігоддзяў таму і не ведала яго каштоўнасці.

☝️ На незвычайны камень, ужо пасля смерці жанчыны, звярнула ўвагу яе сваячніца. Жанчына вырашыла, што ён можа прадстаўляць каштоўнасць. Пасля бурштын быў прададзены дзяржаве, якая прызнала яго нацыянальным здабыткам.

Эксперты высветлілі ўзрост самародка - ён складае ад 38,5 да 70 млн гадоў.

Дарэчы ў мінулым дом жанчыны падвяргаўся рабаванню. Аднак зламыснікі таксама не звярнулі ўвагу на камень, забраўшы толькі залатыя ўпрыгожванні.

Читать полностью…

Белсат

⛲️ За наведванне фантана дэ Треві хочуць увесці плату 1 еўра

Улады Рыма заявілі, што разглядаюць магчымасць зрабіць платным уваход на плошчу, дзе знаходзіцца Фантан де Треві.

☝️ Мясцовыя чыноўнікі сцвярджаюць, што мэта новаўвядзення — не зарабіць, а лепш кантраляваць натоўпы турыстаў.

Мяркуецца, што кошт квітка для турыстаў складзе 1 еўра, а жыхары Рыма змогуць наведваць фантан, як раней, бясплатна.

Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае.

🤔 А як вы лічыце: трэба ўводзіць плату ці не?

Читать полностью…

Белсат

🇮🇹 Беларуска без статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка ў Італіі

Гэта першы, вядомы, такі выпадак!

Адбылося гэта, у тым ліку, дзякуючы Народнай амбасадзе Беларусі ў Італіі, якая раней падрыхтавала інструкцыі і дакументы, як абгрунтаваць свой запыт на атрыманне пашпарту замежніка без статусу міжнароднай аховы.

Читать полностью…

Белсат

😡 У Нясвіжы беларускамоўныя вулічныя шыльды замянілі на расейскамоўныя

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook праваабаронца Ігар Случак.

Таксама Случак піша, што і ў Лунінцы не будуць мяняць расейскамоўныя шыльды з навамі вуліц на беларускія.

🤦‍♀️ Паводле чыноўнікаў, гэта «немэтазгодна» і да таго ж мясцовыя жырахы ня супраць.

Читать полностью…

Белсат

📌 Іран паставіў Расеі партыю балістычных ракетаў малой далёкасці

Прынамсі так сцвярджаюць заходнія СМІ.

У ЗША ўжо заявілі, што «любая перадача іранскіх балістычных ракет Расеі будзе азначаць рэзкую эскалацыю падтрымкі Іранам агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны».

☝️ А ў МЗС Украіны папярэдзілі Тэгеран, што калі інфармацыя пра пастаўку ракет пацвердзіцца, то гэта будзе мець разбуральныя наступствы для двухбаковых стасункаў.

Пастаяннае прадстаўніцтва Ірану пры ААН адмаўляе факт перадачы ракет.

👉 Чытаць падрабязней.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ананімнасць карыстальнікаў Telegram цяпер пад пагрозаю?

Прынамсі, многія сур'ёзна задумаліся над гэтым пытаннем пасля затрымання французскімі ўладамі стваральніка платформы Паўла Дурава.

Паслухайце, што кажа на гэты конт у эфіры «Белсат ZOOM» каардынатар кампаніі «Мэта-Беларусь» Майк Ананьін ⬆️

Читать полностью…

Белсат

😡 Шагэды зноў прыляталі ў Беларусь

Апошнім часам дроны ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю нашай краіны.

Што адбываецца? Разбіраліся з экспертамі ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

А вы ведаеце, што Чарнобыль не быў першай ядравай катастрофай для беларусаў?

У 1954 годзе полк з Берасця быў накіраваны на ваенны палігон у Арэнбургскай вобласці, дзе праводзілі вучэнні. Там трагічны лёс напаткаў амаль мільён салдатаў і афіцэраў.

Што адбылося на тым палігоне і чаму пра гэта дагэтуль не кажуць адкрыта — глядзіце ў нашым фільме «Беларускі Атамны Полк»: youtu.be/H1KuMJedtXA

Читать полностью…

Белсат

Які сігнал шле сваім саюзнікам у РФ ды Кітаі рэжым Лукашэнкі праз затрыманне «японскага шпіёна»?

Разважае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман 🔍

Читать полностью…

Белсат

Добрага суботняга ранку ўсім добрым людзям!

Распачынаем новы дзень з традыцыйнай падборачкі матэрыялаў «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

📝 Чаму Лукашэнка пачаў вызваляць палітвязняў – і ці адпусціць усіх?

А таксама ці варта спадзявацца на змену палітыкі рэжыму пасля выбараў-2025?

📝 TON для Паўла Дурава ці не важней за Telegram. Што гэта такое?

Пра TON многія ўпершыню пачулі толькі ў сувязі з затрыманнем Паўла Дурава ў Францыі. Тлумачым што гэта за звер і як на ім зарабляюць

📝 У беларускім войску рыхтуюцца да нападу Украіны? Вось што расказвае ананімны беларускі вайсковец

Гэты чалавек чуў, як збівалі расейскі дрон, і бачыў, як вайскоўцы на памежжы «да чагосьці рыхтуюцца».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 6 верасня

▪️57-гадовую жыхарку Салігорску будуць судзіць за дапамогу палітвязням.

▪️Былога сілавіка будуць судзіць за «здраду дзяржаве».

▪️Палітвязня, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах.

▪️За дапамогу палітвязням пачнуць судзіць 54-гадовую жанчыну з Менску.

▪️54-гадовага мужчыну будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа».

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ён будзе гандлявацца як тэрарыст – не адпускаць усіх, пакуль за іх можна штосьці выгандляваць»

На гэтым тыдні з турмаў выйшла чарговая партыя палітвязняў – некалькі дзясяткаў чалавек. Аднак большасць прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці па-ранейшаму не бачаць у гэтым прыкметаў «адлігі».

Ці варта чакаць, што адпусцяць усіх? Ці зменіцца нешта ў палітыцы рэжыму пасля выбараў-2025?

Спыталі экспертаў, чытайце іхнае меркаванне ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…
Подписаться на канал