belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🦁 Менскі заапарк збірае цацкі для сваіх вялікіх коцікаў

Пра гэта паведамляецца ў іnstagram заапарку:

«Прапануем для нашых каціных прынесці ў дар мяккія вялікія цацкі ад 50 см.»


Праўда адна з карыстальніц у каментарах пажалілася, што разлічвала ўбачыць жывёлінаў за цацкі, якія прынесла, але яе не пусцілі.

👉 Цацкі прымаюць з боку службовага ўваходу з 9.00 да 19.00 з боку вуліцы Убарэвіча.

Читать полностью…

Белсат

❤️🐕🐈‍⬛ Вось у такіх чэргах стаялі людзі, каб забраць жывёлінак з эвакуяванага падчас паводкі ў Польшчы прытулку

Прытулак у горадзе Олава чакаў паводку і прапанаваў мінакам забраць жывёлінак да дому. За гадзіну разабралі ўсіх.

«Людзі стаялі ў чарзе, машын было вельмі шмат — каля 200. Нас ахоплівалі дрыжыкі, мы не чакалі такога водгуку», — распавяла Юстына Душкевіч, супрацоўніца прытулку.

🥰 13 сабак і 30 катоў спачатку трапілі ў часовыя дамы. Але ўжо ёсць некалькі заяў ад людзей, у якіх яны застануцца на стала, таму частка ўжо не вернецца ў прытулак.

Читать полностью…

Белсат

🤡 У адной са школаў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця профільнага класа «Юны пракурор»

Гэта клас прававой накіраванасці і з'явіўся ён пры падтрымцы Генпракуратуры.

🥴 Мясцовыя ўлады ўпэўненыя, што такія класы дапамогуць выхаваць сапраўдных патрыётаў:

«Гэта не толькі прафесійная арыентацыя, самае важнае падрыхтаваць грамадзяніна (з вялікай літары), патрыёта нашай краіны.»


Дырэктар школы адзначыў, што ў юныя пракуроры «на павышаным узроўні» вывучаюць грамадазнаўства, расейскую і замежную мовы. Цікава, што беларускай мовы ў гэтым спісе няма.

Да таго ж у іх будзе штотыднёвы факультатыў «Вартыя Радзіме служыць» і кожныя два тыдні плануюцца сустрэчы з супрацоўнікамі пракуратуры.

«Акрамя таго, навучэнцы наведаюць некаторыя судовыя працэсы, пабываюць на цырымоніі прынясення прысягі, іншых значных мерапрыемствах, у тым ліку звязаных з расследаваннем крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.»

Читать полностью…

Белсат

🕷 У вёсцы Рудня Светлагорскага раёна злавілі тарантула

Паводле выдання «Раней за ўсіх», павук належыць Гомельскаму медыцынскаму ўніверсітэту, куды яго накіравалі для даследаванняў.

😱 У Гомельскай вобласці пачаў сустракацца паўднёварускі тарантул. Магчыма, членістаногае з'явілася ў нашых шыротах праз глабальнае пацяпленне.

Ён звычайна жыве ў норах каля рэкаў, неагрэсіўны. Укус параўнальны з укусам шэршня ці асы.

Читать полностью…

Белсат

🩸 50 гадоў спатрэбілася навукоўцам, каб выявіць яшчэ адну групу крыві — MAL

У 1972 годзе ў цяжарнай жанчыны ўзялі ўзор крыві. Лекары выявілі, што ў ім адсутнічае адзін са звычайных антыгенаў.

Праз 50 гадоў даследчыкі з Вялікабрытаніі і Ізраіля раскрылі гэтую таямніцу і апісалі новую сістэму груп крыві ў людзей, якую назвалі MAL.

«Гэта велізарнае дасягненне і кульмінацыя доўгіх намаганняў каманды — нарэшце стварыць новую сістэму вызначэння груп крыві і мець магчымасць прапаноўваць найлепшы падыход рэдкім, але важным пацыентам»


☝️ Папярэднія даследаванні паказалі, што больш за 99, 9% людзей маюць антыген AnWj, які адсутнічаў у крыві цяжарнай пацыенткі 1972 года. Гэты антыген знаходзіцца на бялку, звязаным з міелінам і лімфацытамі. Менавіта таму навукоўцы назвалі новую сістэму крыві MAL

Вядома, што бялок MAL гуляе жыццёва важную ролю ў падтрыманні стабільнасці клеткавых мембранаў і садзейнічае ў транспартаванні рэчываў унутры клетак.

😮 Больш за тое, папярэднія даследаванні паказалі, што антыген AnWj на самай справе не прысутнічае ў нованароджаных, але з’яўляецца неўзабаве пасля нараджэння.

«Гэтыя рэдкія асаблівасці крыві могуць аказваць разбуральнае ўздзеянне на пацыентаў, таму чым больш мы зможам зразумець пра іх, тым больш жыццяў зможам выратаваць.»

Читать полностью…

Белсат

☝️ Такія парады мы глядзім!

Паглядзіце, хто прайшоўся па вуліцах Санцьяга ў Дзень незалежнасці Чылі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 верасня

✔️Міністры замежных справаў Беларусі і Ірану абмеркавалі праекты па лагістыцы, транспарце і адукацыі

✔️У Тайландзе чатырохметровы пітон спрабаваў задушыць мясцовую жыхарку

✔️У Вільні грамадзяніна Літвы прызналі вінаватым у шпіянажы на карысць беларускага КДБ

✔️Неверагодна рэдкі грыб знайшлі ў Белавежскай пушчы

✔️Новае расследаванне BELPOL: Як Лукашэнка санаторый у Кіславодску прадаваў

✔️У Расеі Анатоль Кашпіроўскі зноў праводзіць свае «сеансы»

✔️Студэнты першага курсу польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без рэгістрацыі

✔️У Вільні адкрылі офіс Беларускай місіі амерыканскай Агенцыі па міжнародным развіцці (USAID)

✔️У Лейпцыгу знайшлі раней невядомы твор Моцарта

✔️Выйшаў пераклад на беларускую мову бестселеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»

Читать полностью…

Белсат

📌 У крымінальнай справе аб нападзе на расейскіх апазіцыянераў, якая расследуецца ў Польшчы, - 8 падазраваных

Адзін з іх – беларус. Чацвёра падазраваных затрыманыя, паведамляе Нацыянальная пракуратура Польшчы.

Сярод падазраваных – расейскі юрыст Анатоль Бліноў. Яго абвінавачваюць, у тым ліку, у збіцці палітыка Леаніда Волкава. Бліноў арыштаваны на тры месяцы.

👉 Падрабязнасці справы чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🙈 Гадзюка незадаволеная жабай

Спыталі ў былога сакратара пяршоўкі, што насамрэч адбываецца ў БРСМ?

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка абвясціў Польшчы яблычную вайну

🔸 Які знак рэжым Лукашэнкі спрабуе перадаць амерыканскім палітыкам праз палітзняволенага грамадзяніна ЗША?

🔸 Беларускія танкісты будуць навучацца вядзенню баявых дзеянняў у Расеі

🔸 Кітай пабудуе ў Беларусі два новыя заводы – па вытворчасці лядоўняў і цэлюлозны. Ці не будуць новыя заводы таксічнымі?

🔸 У Вільні прайшла канферэнцыя ў падтрымку зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча

🔸 Першыя замаразкі прыйдуць у Беларусь 23 верасня

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🔷 «Я павінна ўжыць усе свае чалавечыя рэсурсы, зрабіць максімум, каб дапамагчы тым, хто застаўся»

Святлана Ціханоўская прапанавала на пасаду прадстаўніцы ў сферы сацыяльнай палітыкі Аб'яднанага пераходнага кабінету Вольгу Зазулінскую замест Вольгі Гарбуновай, якая сышла з гэтай пасады.

👉 «Белсат» даведаўся, што вядома пра новую кандыдатку.

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Па-першае, я не веру ў які-кольвек эфектыўны мандат ААН»

Паўло Клімкін адказаў Радославу Сікорскаму на прапанову перадаць Крым на 20 гадоў пад міжнародны мандат ААН

Паглядзіце, што кажа былы міністр замежных справаў Украіны ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Расея ведала аб наступе ЗСУ на курс Курск за некалькі месяцаў да яго пачатку

Пра гэта піша The Guardian са спасылкай на дакументы, захопленыя ўкраінскім спецназам на Куршчыне.

Паводле паведамленняў, расейскіх вайскоўцаў папярэджвалі аб падрыхтоўцы наступу, як мінімум з пачатку студзеня. У лютым расейская выведка меркавала, што ЗСУ будуць спрабаваць прарвацца на 80 кіламетраў з тэрыторыі Сумскай вобласці.

У чэрвені вайскоўцы Расеі ведалі, што ЗСУ будуць спрабаваць захапіць горад Суджа. Наступ украінскай арміі пачаўся ў жніўні, Суджа была захопленая на працягу тыдня.

👉 У дакументах таксама гаворыцца аб нізкім маральным духу падраздзяленняў у Курскай вобласці РФ, недахопе кадраў і адзначаецца высокі ўзровень самагубстваў сярод вайскоўцаў..

The Guardian адзначае, што атрымала паперы ад украінскіх вайскоўцаў і, хоць не можа незалежна пацвердзіць іх сапраўднасць, кажа, што яны выглядаюць сапраўднымі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка патрабуе перастаць «кланяцца імпартнаму яблыку»

✔️Вайскоўцаў аднаго з танкавых падраздзяленняў ЗС РБ скіравалі на навучанне ў РФ

✔️Урзуля фон дэр Ляен – з візітам у Кіеве

✔️Ізраіль нанёс масаваны ўдар па аб’ектах «Хізбулы» у Ліване

✔️Мінадукацыі вызначыла прадметы і даты школьных экзаменаў у 2025 годзе

✔️Павялічыць колькасць тэлевізійнай рэкламы на беларускай мове. Такую петыцыю беларусы скіравалі ў Мінінфармацыі

✔️У Лідзе сабаку, якому пацукі пагрызлі заднія лапы, уратавалі з дапамогай біянічных пратэзаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😔Гэты кіт уцёк з расейскай няволі, але ўсё адно загінуў

Актывісты мяркуюць што знакамітага «кіта-шпіёна» застрэлілі, а нарвежская паліцыя мае іншае меркаванне.

Распавядаем гісторыю жывёліны, а таксама пра тое, навошта расейцы адлоўліваюць марскіх сысуноў і што з імі робяць потым.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🙈 Бяздомны скраў заплечнік з вялікай сумай грошай. Грошы выкінуў, а заплечнік пакінуў сабе

Інцыдэнт адбыўся ў Менску на аўтавакзале «Цэнтральны». Бяздомны запрыкмеціў мужчыну, які спаў. І яму вельмі спадабаўся яго заплечнік, таму ён вырашыў яго скрасці.

🫣 Усё змесціва заплечніка, у якім акрамя асабістых рэчаў ляжалі 1600 еўра, абвінавачаны выкінуў на сметнік, спакаваўшы ў яго свае пажыткі.

Абакраны мужчына звярнуўся ў міліцыю. Агульная сума нанесенай яму шкоды склала больш за 5 600 рублёў. Злачынцу знайшлі і распачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу.

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Без тытраў на шаленства не пусцяць»

ЕЗ выкрэсліў Беларусь з пераліку дзяржаваў, дзе сітуацыя з шаленствам не выклікае асцярогі. Прышчэпка ад гэтага вірусу патрабавалася заўсёды, аднак з 16 верасня дадаткова неабходны тэст на колькасць антыцелаў – гэты аналіз паказвае, ці мае жывёліна імунітэт пасля вакцынацыі.

Праблема ў тым, што тэст можна зрабіць толькі ў лабараторыі, акрэдытаванай ЕЗ, а ў Беларусі такой лабараторыі няма ніводнай.

👉 Якія варыянты вывазу беларускіх гадаванцаў у ЕЗ засталіся, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🖤 Украінскага салдата ў расейскім палоне катавалі так, што яму адняло мову

Паглядзіце, як прайшла ягоная сустрэча з маці.

На гэтую гісторыю нельга глядзець без слёз.

Читать полностью…

Белсат

😢 У Беларусі вымушаныя спыніць працу пансіянаты для людзей сталага ўзросту

Установы не атрымалі ліцэнзію. Супрацоўніца аднаго з такіх пансіянатаў распавяла, што ліцэнзію ім не далі праз невыкананне ўсіх патрабаванняў МНС:

«Але ёсць патрабаванні, дапусцім, да дзвярнога праёму. То бок, ён павінен быць метр, а ў нас 99,5 см – мы ўжо не праходзім. Ці перапад ступеняў – няўжо паўсантыметры перападу паўплываюць на якасць эвакуацыі»


👉 Штот яшчэ патрабуюць улады ад установаў, а таксама, што цяпер будзе з падапечнымі пансіянатаў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, паважаныя чытачы!

Пачынаем выходныя са свежай прэсы! Сабралі тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

⭕️ «Толькі і марыў, каб узяць гітару ў абдымкі». Былы палітвязень Алесь Папковіч – пра Польшчу, музыку і штучны інтэлект

Душэўнае інтэрв'ю з музыкам, аніматарам і былым палітвязнем Алесем Папковічам. А таксама спасылка на збор для яго, каб хлопец адчуў, што за ягонымі плячыма зноў стаяць тысячы беларусаў.

⭕️ Выйшаў пераклад на беларускую мову бестселеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»

Раман Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдадзены адразу ў трох фарматах – папяровым, электронным і аўдыя.

⭕️ Шмат чулі пра пагрозу бяспецы Літвы ад беларусаў, а асудзілі літоўца – Кавалеўскі пра прысуд шпіёну КДБ

Віленскі суд асудзіў літоўца за шпіянаж на карысць беларускага рэжыму. Гэта важны прэцэдэнт, бо беларусаў, якіх у Літве пазбаўляюць ВНЖ нібыта праз небяспеку, за такое не судзілі, кажа Валерый Кавалеўскі

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📀 Гурт Naviband выдаў новы сінгл

Песня пад назвай «Арыён». Як кажуць самі музыкі 👇

«Арыён» — гэта спалучэнне электроннага і акустычнага гучання, а густоўная аранжыроўка дае адчуванне надзеі, палёту і светлага суму.


🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 20 верасня

🔻 Дызайнера-ілюстратара з Мінска будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах

🔻 У Віцебску, верагодна, затрымалі вядомага мінскага блогера Bulbanews

🔻 За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі як мінімум траіх жыхароў Глыбокага

🔻 У Пінску будуць судзіць журналіста, які быў моцна збіты падчас пратэстаў

🔻 У Вушацкім філіяле «Белтэлекама» правялі праверку «на экстрэмізм». Вынік — 4 суды па адміністрацыйных справах

🔻 Затрымалі двух жыхароў Слаўгарада за сарваны дзяржаўны сцяг

🔻 У Беларусі больш за 5 тысячаў інтэрнэт-рэсурсаў прызнаныя экстрэмісцкімі

🔻У Рэчыцы за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі школьную настаўніцу

Читать полностью…

Белсат

🎻 З Украіны спрабавалі вывезці скрыпку Страдывары

У пункце пропуску «Кракавец» у аўтамабілі памежнікі выявілі скрыпку, якая магчыма з’яўляецца арыгінальным творам італьянскага майстра Страдывары.

Інструмент пазначаны, як Antonius Stradiuarius Cremonensis Faciebad Anno 1728. Ён адрозніваецца асаблівай чысцінёй гучання і вельмі шануецца ў свеце.

☝️ Скрыпку канфіскавалі і аддалі на экспертызу.

Читать полностью…

Белсат

😢 «Ты дапрацуеш да сваёй пенсіі і — шчасна памрэш»

У Беларусі амаль 600 доўгажыхароў. Аднак сярэдні ўзрост напрыклад мужчынаў амаль складае ўзрост выхаду на пенсію.

Што ўплывае на працягласць жыцця беларусаў, глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔥 Выйшаў пераклад на беларускую мову бестселеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»

Пераклад і выданне кнігі сталіся магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, выдавецтва «Gutenberg Publisher» і аўдыявыдавецтва Audiobooks.by. А таксама дзякуючы фінансавай падтрымцы беларусаў і беларусак ЗША - Мікіты, Юрыя, Марыянны, Каці і Сяргея.

Перакладчык кнігі пажадаў застацца пакуль ананімным, але падзяліўся ўражаннямі, пра якія можна пачытаць тут

Читать полностью…

Белсат

🎶 У Лейпцыгу знайшлі раней невядомы твор Моцарта

Ноты да твору пад назвай «Ganz kleine Nachtmusik» знайшлі ў адной з бібліятэк горада. Сам твор датаваны сярэдзінай або канцом 1760-х гадоў, калі Моцарту было не больш за 13 гадоў. А знойдзены нотны запіс - копія, зробленая каля 1780 года.

Твор напісаны для струннага трыо і складаецца з сямі частак агульнай працягласцю каля 12 хвілін.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Вільні адкрылі офіс Беларускай місіі амерыканскай Агенцыі па міжнародным развіцці (USAID)

Як паведамляе прэс-служба USAID, на цырымоніі адкрыцця прысутнічала памочнік адміністратара агенцыі Эрын Элізабэт Макі. Яна заявіла, што падтрымка usaid Беларусі, якая пачалася яшчэ ў 1999 годзе, працягнецца.

☝️ Макі падкрэсліла, што агенцыя «супрацоўнічала з беларускім народам у цяжкія хвіліны, у тым ліку ў барацьбе з наступствамі Чарнобыля, пандэміяй covid-19 і палітычным крызісам 2020 года, а таксама спрыяла такім поспехам, як бум беларускіх стартапаў і it-сферы».

Пра падтрымку беларусаў казаў на цырымоніі і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Пітэр Каўфман:

«Амерыканскі народ падтрымлівае беларусаў у іх намаганнях па стварэнні прадстаўнічага ўрада, [у адстойванні] права на сходы і выказванне меркаванняў, свабоды выбару, эканамічных магчымасцяў і доступу да разнастайнасці ідэй»

Читать полностью…

Белсат

🔥 Студэнты першага курсу польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без рэгістрацыі

З 23 па 27 верасня беларусы, якія хочуць атрымаць польскую нацыянальную візу для навучання на першым курсе ў ВНУ Польшчы, могуць падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомлі і Магілёве без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global Group.

☝️ У траўні бягучага года візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомлі і Магілёве зрабілі для школьнікаў і студэнтаў асобную катэгорыю ў сістэме рэгістрацыі. Калі ў гэтай катэгорыі падаецца напоўнагадовая асоба (да 18 гадоў), разам з ёй можа падаць дакументы на атрыманне візы адзін з бацькоў без папярэдняй рэгістрацыі.

Читать полностью…

Белсат

«Толькі і марыў, каб узяць гітару ў абдымкі»

Алесь Папковіч – стваральнік гуртоў «Рэ-Мажор» і «Dze-ja?», былы палітзняволены. Два месцы, як ён з’ехаў з Беларусі. Але ў няволі застаецца яго малодшы брат Ян Папковіч.

❤️ Зараз хлопцу вельмі патрэбнае нашае падтрыманне. І справа не ў колькасці грошай, якую мы збяром, а ў тым, каб ён адчуў, што за ягонымі плячыма зноў стаяць тысячы беларусаў.

👉 Пачытаць душэўнае інтэрв’ю з Алесем, а таксама пабачыць спасылку на збор для яго можна ТУТ

Читать полностью…

Белсат

🫤 У Беларусі больш за 5 тысячаў інтэрнэт-рэсурсаў прызнаныя экстрэмісцкімі, доступ да іх абмежаваны

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў, перадае БелТА.

«Міністэрствам інфармацыі на 1 верасня 2024 года прынятыя пастановы аб абмежаванні доступу амаль да 14 тысячаў інтэрнэт-рэсурсаў, з якіх больш за 5 тысячаў былі прызнаныя экстрэмісцкімі»


Маркаў падкрэсліў, што са студзеня 2015 года па студзень 2020-га доступ быў абмежаваны да 400 рэсурсаў, а з 1 студзеня 2020 года па верасень 2024 года — да 5 тысяч.

🥴 На думку міністра, гэта кажа не пра тое «якое злое ў нас Міністэрства інфармацыі, а пра тое, якія каласальныя сродкі трацяцца апанентамі на інфармацыйнае расхістанне Беларусі»

#лічбадня #рэпрэсіі

Читать полностью…
Подписаться на канал