belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📌 МЗС Польшчы заклікае спыніць выплату дапамогі ўкраінскім мужчынам-уцекачам у ЕЗ. Кіеў ідэю падтрымаў

Акрамя таго міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што адмена сацыяльных ільгот для ўкраінскіх мужчын-уцекачоў таксама пойдзе на карысць дзяржаўным фінансам краін Захаду, якія прымаюць бежанцаў:

«Спыніце гэтыя выплаты па сацыяльным забеспячэнні людзям, якія маюць права на ўдзел ва ўкраінскім прызыве. Ва Украіне не павінна быць фінансавых стымулаў для ўхілення ад прызыву. Гэта не права чалавека - атрымліваць грошы за тое, каб пазбегнуць прызыву ў войска, абараняць сваю краіну. Мы ў Польшчы гэтага не робім»


Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падтрымаў польскага калегу:

«Прыйшоў час сапраўды падняць пытанне аб тым, каб Еўразвяз распрацаваў праграмы па вяртанні ўкраінцаў дадому. Безумоўна, для гэтага павінны быць створаныя адпаведныя ўмовы. Але гэта павінна быць на парадку дня. І я падтрымліваю ідэю міністра Сікорскага»


Па стане на ліпень гэтага года больш за 4,1 мільёна ўкраінцаў мелі статус часовай абароны ў краінах ЕЗ, і каля 22% з іх былі дарослымі мужчынамі, паводле дадзеных ЕС Eurostat.

Украіна ўвяла ваеннае становішча на пачатку расейскага ўварвання ў лютым 2022 года, забараніўшы мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў выязджаць за мяжу без спецыяльнага дазволу. Да таго ж улады краіны знізілі ўзрост прызыву на ваенную службу з 27 гадоў да 25 гадоў.

☝️ Аднак многія мужчыны прызыўнога ўзросту ўсё роўна змаглі з’ехаць за мяжу, каб пазбегнуць прызыву на ваенную службу. Паведамляецца, што многія змаглі зрабіць гэта дзякуючы хабарніцтву.

Читать полностью…

Белсат

🏎 Сабраны з Lego ў натуральную велічыню гіперкар McLaren P1 Technic праехаў па гоначнай трасе

Каб стварыць поўнапамерную мадэль гіперкара спатрэбілася 8344 гадзіны, 342817 дэталяў і 23 адмыслоўца.

Машына працуе на электрычнай батарэі.

🔥 На гоначнай трасе гоншчыку завадской каманды McLaren ў Формуле 1 Ландо Норысу ўдалося разагнаць Lego-гіперкар да 64 км/г.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем вас у гэты нядзельны дзень, сябры!

Традыцыйна прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць, пачытайце:

⭕️ Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Беларусаў могуць спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць.

⭕️ Украіна і Расея правялі абмен ваеннапалоннымі праз Беларусь

Украіна і Расея абмянялі па 103 ваеннапалонных. Украіна вярнула Расеі захопленых у палон у Курскай вобласці, а Расея – частку абаронцаў «Азоўсталі» і іншых.

⭕️ Йэнс Столтэнберг заявіў, NATO магла б зрабіць больш для прадухілення вайны ва Украіне

Паводле Генеральнага сакратара NATO, цяпер спыненне вайны ва Украіне будзе дасягнутае толькі за сталом перамоў

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 верасня

✔️ Па ўсёй Італіі з’явіліся сотні плакатаў з лозунгам «Расея нам не вораг»

✔️ Беларусь і Кітай плануюць нарасціць ваенную супрацу

✔️ Менску 957 гадоў

✔️ Папа Рымскі, заклікаў каталікоў галасаваць за «меншае зло» на будучых выбарах у ЗША

✔️ Украіна і Расея абмянялі па 103 ваеннапалонных

✔️ Генеральны сакратар NATO заявіў, што альянс мог бы зрабіць больш, каб прадухіліць уварванне Расеі

✔️ Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы - 104 гады

#рэпрэсіі:

▪️Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

▪️Палітвязня Рамана Марусава будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

▪️Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

Читать полностью…

Белсат

У Варшаве праходзіць стратэгічная антыканферэнцыя «Belarusian ID Revival Days»

Яе агрганізавала прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе нацыянальнага адраджэння.

👉 Антыканферэнцыя накіраваная на стварэнне новай стратэгіі ўстойлівага развіцця беларускай нацыі ў сучасных складных умовах інфармацыйнай вайны, рэпрэсіяў і татальнай русіфікацыі.

Адна з панэляў была прысвечаная адукацыі і навуцы. На ёй гісторык Павел Церашковіч закрануў такую праблему, як адукацыя беларусаў, якая зараз у большасці адбываецца на жаль пераважна на расейскай мове.

Паслухайце, што ён кажа ☝️

Читать полностью…

Белсат

😊 Беларуская прырода настолькі ачысцілася... Карацей, глядзіце самі

У Магілёўскім заасадзе жыве цэлы статак казуль. Зірніце, як яны шчыпаюць травічку пад цёплым сонейкам.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Сёння Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адзначае 104 гададавіну

Прыгадваем цікавыя факты з гісторыі знакавага для беларусаў месца:

Читать полностью…

Белсат

🟠 Генеральны сакратар NATO Йэнс Столтэнберг заявіў, што альянс мог бы зрабіць больш для ўзбраення Украіны, каб паспрабаваць прадухіліць уварванне Расеі

Таксама ён адзначыў нежаданне Арганізацыі Паўночнаатлантычнага альянсу даць зброю, пра якую Кіеў прасіў да поўнамаштабнага ўварвання Расеі праз боязь, што напружанасць у стасунках з Расеяй можа абвастрыцца.

Столтэнбэрг заявіў, што цяпер спыненне вайны ва Украіне будзе дасягнутае толькі за сталом перамоў:

«Каб пакласці канец гэтай вайне, на пэўным этапе давядзецца зноў пачаць дыялог з Расеяй. Але ён павінен быць заснаваны на сіле Украіны»

Читать полностью…

Белсат

📌 Украіна і Расея абмянялі па 103 ваеннапалонных

Украіна вярнула Расеі захопленых у палон у Курскай вобласці, а Расея – частку абаронцаў «Азоўсталі» і іншых.

Расейскія вайскоўцы былі вернутыя праз Беларусь, паведамляе Мінабароны Расеі. Адзначаецца, што Аб'яднаныя Арабскія Эміраты аказалі «пасрэдніцкія намаганні гуманітарнага характару».

Праз якія тэрыторыі былі дастаўленыя дадому ўкраінскія вайскоўцы не паведамляецца.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Я шчаслівая, што мы дажылі з ёй да любові»

Дзеці…самая бязбронная частка нашага насельніцтва. Бацькі стараюцца даць ім усё самае найлепшае і абараніць ад зла гэтага свету. Але на жаль не ўсе «квяты жыцця» маюць такое шчасце, як бяспечная і кахаючая сям’я…

Фільм «Дажыць да любові» рэж. Юры Хашчавацкі, Беларусь, 2002 г.

😢 Гэта гісторыя сцэнарысткі Ірыны і маленькай дзяўчынкі, якую яна падабрала і выхоўвала. А таксама пра складаныя лёсы дзяцей у Беларусі дзевяностых.

Фільм, пасля якога вам напэўна захочацца вельмі моцна абняць сваіх дзяцей…

🎥 Глядзіце стужку «Дажыць да любові» на нашым тэлеканале «БЕЛСАТ DOC»

Читать полностью…

Белсат

🥳 Менск адзначае дзень горада

Нашай сталіцы спаўняецца 957 гадоў.

Падрыхтавалі для вас з гэтай нагоды цікавыя факты з гісторыі нашага гораду.

Читать полностью…

Белсат

😱 «Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі»

Ездзіць у Беларусь становіцца ўсё небяспечней. Сілавікі знайшлі чарговы спосаб рэпрэсаваць беларусаў.

😢 Акрамя таго, што вас могуць затрымаць на мяжы па вяртанні з ЕЗ, могуць яшчэ і спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць. Вядома мінімум пра 10 невыязных штомесяц.

«Белсат» паразмаўляў з чалавекам, які апынуўся ў такой сітуацыі.

👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤯 Па ўсёй Італіі з’явіліся сотні плакатаў з лозунгам «Расея нам не вораг»

Плакаты былі усталяваныя летам і аплачаныя асацыяцыямі, якія выступалі супраць каранціну Covid-19 у Італіі, піша CNN.

Пасольства Украіны ў Рыме ўжо выказала сваю незадаволенасць:

«Мы глыбока занепакоеныя нахабствам расейскай прапаганды ў Вечным горадзе…мы просім улады перагледзець пытанне аб выдачы дазволаў на размяшчэнне такіх плакатаў, якія маюць выразную мэту аднавіць імідж дзяржавы-агрэсара»


Афіцыйна ўрад Італіі выступае за працяг ваеннай падтрымкі Ўкраіны. Аднак апытанне, праведзенае ў траўні гэтага года аналітычным цэнтрам Еўрапейскай рады, паказала, што большасць апытаных грамадзянаў краіны выступілі супраць.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 13 верасня

✔️ «Белсат» прызнаны «непажаданай арганізацыяй» у Расеі

✔️ Трамп адмовіўся ад яшчэ аднаго раўнду дэбатаў з Камалай Гарыс

✔️ Віктар Хрэнін прапанаваў стварыць новую АБСЕ, з удзелам Азіі

✔️ Выпускнікоў ваенных кафедраў масава заклікаюць на тэрміновую службу

✔️ У неба Беларусі зайшоў расейскі беспілотнік тыпу «Арлан»

✔️ Ва Украіну з палону вярнуліся яшчэ 49 чалавек

✔️ Шнобэлеўская прэмія-2024. Хто і за што атрымаў

✔️ Стартаваў новы сезон нашага ток-шоу «Двубой»

✔️ Беларусы патрапілі ў топ-3 па колькасці выдадзеных іншаземцам «першасных дазволаў на знаходжанне» ў ЕЗ

✔️ У Вільні пройдзе канферэнцыя салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам

Читать полностью…

Белсат

🌊 У амерыканскім штаце Луізіяна – міні-апакаліпсіс

Мясцовыя прыбярэжныя раёны церпяць ад урагану «Франсін», які ламае дрэвы і залівае вадою цэлыя кварталы.

Глядзіце, як выглядае чарговы разгул стыхіі ў Злучаных Штатах ☝️

Читать полностью…

Белсат

😟 Драмачычная сітуацыя на паўднёвым захадзе Польшчы - развіваецца моцны павадак

На відэа мястэчка Глухолазы і Быстшыца-Клодзка

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 У Нью-Ёрку ўлады выплацяць нашчадкам пацярпелых ад рабства кампенсацыі

Заканадаўчы сход штата Нью-Ёрк прагаласаваў за стварэнне камісіі, якая складзе план рэпарацый пацярпелым ад рабства і вывучыць яго «разбуральныя наступствы».

У якасці кампенсацыі нашчадкі пацярпелых атрымаюць не толькі фінансавую дапамогу, але і публічныя прабачэнні ад уладаў, паляпшэнне доступу да адукацыі і аховы здароўя.

☝️ Рабства ў ЗША фактычна было адмененае ў 1865 годзе, калі была прынятая адпаведная папраўка да Канстытуцыі краіны. Унясенне аналагічных паправак таксама ў Канстытуцыі асобных штатаў расцягнулася на дзесяцігоддзі. Пры гэтым папраўка да Федэральнай канстытуцыі дапускала і па-ранейшаму дапускае заняволенне чалавека ў якасці пакарання за даўгі. Папраўкі да канстытуцый Штатаў, як правіла, закрывалі і гэтую магчымасць, у большасці выпадкаў падобная практыка з часам знікла сама. Пры гэтым палажэнні, якія дазваляюць прымяненне такой меры, або адсутнасць відавочнай яе забароны засталіся ў некаторых рэгіёнах.

Читать полностью…

Белсат

🎹 Арсень Кісляк (AP$ENT) выпусціў новы кліп

І пераклаў на ангельскую мову свой гіт «Можна я з табой».

🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

🙄 Сённяшні Дзень горада ў Менску нагадваў свята сілавікоў

Альбо нейкую з кніг Оруэла.

Ацаніце самі.

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Яны білі нас кожны дзень і называлі гэта «перавыхаваннем»

Былы ўкраінскі ваеннапалонны Уладзімір нядаўна быў вызвалены і цяпер спрабуе вярнуць сабе «звычайнае» жыццё.

☝️ Паслухайце, якія жахі давялося перажыць гэтаму хлопцу і з якімі складанасцямі ён сутыкнуўся пасля вызвалення.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Навошта лукашэнкаўскі міністр абароны паляцеў у Кітай?

🔸 Новы абмен палоннымі паміж Расеяй і Украінай: расейцаў прывезлі ў Беларусь

🔸 Ці дазволяць Украіне біць заходнімі ракетамі па Расеі?

🔸 У Еўропе снег і залевы, у Беларусі - пажарная небяспека

🔸 Крэсла Купалы і раскіданыя па свеце купалаўцы. Як Купалаўскі тэатр сустракае 104-годдзе

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

😲 Спартовец праехаў на матацыкле па вадзе больш за 30 кіламетраў

Як яму гэта ўдалося — глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларусу, які галадае, бо Літва не аддае ягоны аўтамабіль, стала дрэнна

53-гадовы Рыгор Алексіевіч галадае з 8 верасня, спадзеючыся, што гэта дапаможа вярнуць ягоны аўтамабіль. Аднак намедні ён падзяліўся відэа з хуткай дапамогі:

«Пацямнела ў вачах, рэзка абмяклі рукі і ногі. Цяпер цяжка казаць. Лекары падазраюць сардэчны прыступ»


Што тычыцца машыны, то мужчыну ўжо нават выдалі транзітныя нумары. Аднак у астатнім усё не асабліва прасунулася.

👉 Чытаць падрабязней пра гісторыю Рыгора Алексіевіча ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Каго меў на ўвазе Папа Рымскі, заклікаючы каталікоў галасаваць за «меншае зло» на будучых выбарах у ЗША?

Каталікам, якія жывуць у гэтай краіне і складаюць прыкладна 20% насельніцтва краіны, Папа Францішак параіў галасаваць за «меншае зло»:

«Абодва яны супраць жыцця, як таго, хто выкідвае мігрантаў, так і таго, хто забівае дзяцей (…) Хто меншае зло, гэтая лэдзі ці гэты спадар? Кожны на сумленні думае і робіць свой выбар»


Справа ў тым, што Камала Гэрыс адстойвае права на аборты, а адзін з пунктаў перадвыбарнай праграмы Дональда Трампа — барацьба з незаконнай міграцыяй.

👉 Аборты пантыфік лічыць «забойствам», а «адпраўляць мігрантаў, не даваць ім магчымасці працаваць, не даваць мігрантам прыём» - ганьбай.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Штучны інтэлект ажывіў Каліноўскага

Анлайн-платформа для беларускаарыентаванай адукацыі «Васьміног» рыхтуе серыю адукацыйных відэа «Пра гэта вам не раскажуць у школе» для падлеткаў і ўвогуле ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай краіны.

Першая праграма будзе прысвечаная Кастусю Каліноўскаму.

😊 Аўтары запэўніваюць, што яны «са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь.»

Читать полностью…

Белсат

🤡 Віктар Хрэнін пра супрацу з Кітаем: будзем нарошчваць аб'ёмы супрацы ў галіне абароны і сумеснай баявой падрыхтоўкі

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін пабываў на Пекінскім форуме бяспекі.

Пасля чаго распавёў Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, што Беларусь і Кітай абмеркавалі новыя сферы ўзаемадзеяння па ваеннай супрацы:

«Супраца ў галіне абароны, міратворчай дзейнасці, навучання, сумеснай баявой падрыхтоўкі — яно ў нас ужо ёсць, але мы не спыняемся на дасягнутым. Мы абмеркавалі шэраг мерапрыемстваў, у якіх будзем нарошчваць аб'ёмы супрацы, абмеркавалі новыя сферы ўзаемадзеяння.»


Таксама паводле Хрэніна, беларускім і кітайскім вайскоўцам на сумесных вучэннях, якія рэгулярна праводзяцца, ужо нават «не патрэбны быў перакладчык».

Читать полностью…

Белсат

🥴 Памочнік Кадырава ўручыў Кубракову нагрудны знак МУС Чачэніі «за адзнаку ў барацьбе з тэрарызмам»

Гэта адбылося ў Менску пасля адкрытага турніру па практычнай (тактычнай) стральбе сярод АМАПаўцаў з 16 краінаў.

Сярод замежных камандаў лепшым стаў «Ахмат-Грозны» (Чачэнія). А ў якасці ўзнагароды, Кубракоў уручыў чачэнскім сілавікам ключы ад новага матацыкла.

Сярод беларускіх - перамог АМАП Гарадзенскага аблвыканкама.

😡 Паводле Кубракова, беларускія сілавікі, якія збівалі бязбронных людзей падчас мірных маршаў 2020 году, трэніруюцца «не для таго, каб на кагосьці нападаць, і не для таго, каб абараняцца, а для таго, каб ніхто нават не асмеліўся паспрабаваць напасці».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай суботняй раніцы, сябры!

Традыцыйна прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць, пачытайце:

⭕️ Генпракуратура РФ прызнала «Белсат» непажаданай арганізацыяй у Расеі

Паводле Генеральнай пракуратуры РФ, «Белсат» «дыскрэдытуе» расейскую палітыку.

⭕️ Трамп адмовіўся ад правядзення чарговых дэбатаў з Гэрыс

Палітык заявіў, што выйграў папярэднія дэбаты. Наступных не будзе.

⭕️ У Крычаўскім раёне «ухіліст» праз год здаўся сам

20-гадовы хлопец, які год ухіляўся ад вайсковага прызыву, сам сдаўся міліцыі, бо «усвядоміў бессэнсоўнасць жыцця па-за законам»

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 13 верасня

🔻 Адразу 11 берасцейцаў судзяць па «пратэстных» артыкулах

🔻 Чатыры гады берасцейскаму пратэстнаму карагоду, за які рэжым пераследуе дагэтуль

🔻 Суд за «абразу Лукашэнкі» распачынаецца ў Мазыры

🔻 За ўдзел у пратэстах затрымалі двух жыхароў Берасця

🔻 Папаўненне «Спісу экстрэмістаў». Дадалі яшчэ 40 чалавек

🔻 Супраць палітвязня Міколы Дзядка ў турме завялі новую крымінальную справу

🔻Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калоніі за інтэрв’ю «Еўрарадыё»

🔻 Мужчына сарваў з будынка ў Капылі дзяржсцяг – супраць яго распачалі крымінальную справу

Читать полностью…

Белсат

👩🏻‍🦲🐶 Каго прасцей навучыць прыбірацца ўдома: дзяцей ці сабак?

Гераіня відэа вырашыла праверыць на практыцы.

Паглядзіце, што ў яе атрымалася☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал