belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💱Курсы валютаў на 29 траўня

Расейскі рубель крыху патаннеў, а еўра і долар мінімальна падраслі (амаль на капейку і амаль на 2 капейкі адпаведна).

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📍За пратэсты-2020 проста ў менскім тэатры затрымалі актора

Лукашэнкаўскі ТГ-канал сцвярджае, што Аляксандр Гладкі атрымаў «паведамленне ад Азарава» з заклікам галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Наколькі рэальны шанец уступлення Беларусі ў вайну?

Расейская авіяцыйная групоўка ў Беларусі раптоўна павялічылася, да таго ж у Менск нечакана прыляцеў Пуцін (што адбываецца рэдка), а ва Украіне адкрыліся новыя ўчасткі фронту – у Харкаўскай вобласці. Усё гэта адбылося цягам апошніх некалькіх тыдняў.

Belsat.eu разбіраўся, што могуць азначаць гэтыя падзеі, і ці ёсць цяпер рызыка ўцягвання Беларусі ў вайну:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

4 гады таму ў Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага

Ён збіраўся балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, але рэжым зладзіў правакацыю і арыштаваў блогера. Пазней яго абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў», «распальванні варожасці» ды іншых «злачынствах».

«Я не атрымлівала пра яго ніякіх вестак больш за год. Сёння споўнілася чатыры гады з моманту яго арышту ў Горадні. У глыбіні душы я ведаю, што ён хоча, каб я працягнула нашу барацьбу», – выказалася абраная прэзідэнтка, жонка палітвязня Святлана Ціханоўская.

Сяргея асудзілі на 18 гадоў калоніі. У 2023-м яму дадалі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі. Пра палітвязня няма звестак ужо 447 дзён.

Читать полностью…

Белсат

Беларуска не змагла трапіць у Грузію, хоць жыве там больш за год

Ёй сказалі вяртацца ў Беларусь…

Як такое магло адбыцца? Грамадзянка Беларусі пражывала ў Грузіі з лета 2023 года, прымала ўдзел у дзейнасці беларускай дыяспары. Паводле правілаў, беларусы могуць жыць у Грузіі год без візы, але каб застацца там надалей, варта выехаць з краіны, каб «абнуліць» тэрмін і вярнуцца. Гэтым і скарысталася дзяўчына.

Як стала вядома, ёй адмовілі ўезд у Грузію без тлумачэння прычын. Беларуска мае грузінскае ІП і плаціць падаткі. Дзяўчына вырашыла падацца на ўцякацтва ў Грузіі, але ёй таксама адмовілі і вывелі пад канвоем на турэцкі бок.

Мы спыталі праваабаронцу, што рабіць у такіх выпадках. Сабралі парады тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Лукашэнка заявіў, што ён яшчэ і паэт

Праз VPN

Самаабвешчаны ўчора выступіў на Форуме медыйнай супольнасці, куды прыйшлі прапагандысты Беларусі. Мы сабралі ўвесь крынж, які ён распавёў пра сябе і як «абараняў праўду» у краіне.

🔺Новыя падрабязнасці пра абвінавачанага ў забойстве беларускі ў Варшаве

Праз VPN

23-гадоваму Дор’яну, які згвалтаваў і задушыў беларуску Лізавету, правялі псіхалагічнае, псіхіятрычнае і сексалагічнае даследаванне. Даведаліся пра падрабязнасці.

🔺Пераможцу выбараў у КР задалі непрыемныя пытанні

Праз VPN

У Студыі Белсат – лідар выбарчага спісу №9 Павел Латушка. Мы задалі яму самыя вострыя пытанні пасля перамогі на выбарах у Каардынацыйную раду. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💔 Павел Прохараў

Затрыманы разам з сям'ёй – маці Ларысай, бацькам Васілём, сястрой Анастасіяй (якую пазней адпусцілі без прадʼяўлення абвінавачвання). Іх абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве».

Вядома, што Павел да затрымання працаваў на будоўлі.

📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Читать полностью…

Белсат

🛩 З беларускага ў самалёце будзе толькі назва і корпус

Авіярамонтны завод у Баранавічах будзе выпускаць лёгкія турбавінтавыя самалёты ЛМС-192 «Асвей»

Разбіраемся ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 Грузінскія дэпутаты здолелі пераадолець вета, накладзенае прэзідэнткай – скандальны закон «Аб замежных агентах» застаецца ў сіле

Цяпер у Саламе Зурабішвілі ёсць 5 дзён, каб падпісаць дакумент. Вось што будзе, калі яна адмовіцца:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 МЗС Польшчы працуе над тым, каб «праязны дакумент» для беларусаў выдаваўся тэрмінам на тры гады

Цяпер яго выдаюць толькі на адзін год. Таксама ў міністэрстве шукаюць рашэнні для спрашчэння легалізацыі ў краіне дзяцей беларусаў.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Такую мяжу адгрохалі, а толку няма. 7 каналаў у кожным кірунку, а працуюць толькі 2»

На выездзе з Літвы ў Беларусь – транспартны калапс.

Журналіст «Белсату» пад выглядам чалавека, які стаіць у чарзе, спытаў на гарачай лініі Дзяржпамежкамітэту Беларусі, чаму так адбываецца.

«Мы не ведаем. У нас усё працуе штатна», – адразаюць там.

Чытайце агляд на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🫠 Зноў не атрымалася схуднець да лета? А мо і не варта было?

У свежым выданні ток-шоу «План: Б» разбіраемся, што рабіць, калі набралі лішнюю вагу.

Размаўляем з гасцямі студыі пра тое, што такое бодынейтральнасць, дзе мяжа паміж бодыпазітывам і хваробаю, ці варта сядаць на дыету, і як знайсці адпаведны спосаб схуднення.

▶️ https://youtu.be/DjqLSxgr9dc

Читать полностью…

Белсат

▪️У сталічным спальным раёне немаўля выпала з 11-га паверху і разбілася насмерць

Трагедыя здарылася сёння ў Фрунзенскім раёне Менску. 1,5-гадовая дзяўчынка абапёрлася на маскітную сетку і выпала з вакна разам з ёю.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Чэргі на літоўска-беларускай мяжы расцягнуліся да трох кіламетраў

✔️ Польскі вайсковец паранены нажом на мяжы з Беларуссю

✔️ Новая схема інтэрнэт-махлярства ў Беларусі. Што гэтым разам?

✔️ «Беларусьфільм» прэзентаваў новы ідэалагічны праект – анімацыю для дзяцей

✔️ Скончыліся выбары ў Каардынацыйную раду

✔️ ЕЎРА-2024 на БТ не пакажуць. Чыноўнікі раяць глядзець у інтэрнэце

✔️ У Флорыдзе спаборнічалі ў гонках на самаробных лодках

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Спецслужбы Польшчы затрымалі ў Варшаве падазроны Renault з беларускімі нумарамі

У багажніку аўтамабіля перавозілі буйныя сумы грошай у розных валютах, а таксама рэчы, якія могуць выкарыстоўвацца для рознага кшталту дыверсіяў.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Гэта быў беларускі дом, тата так сабе выдумаў»

Сёлета споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Туронка – знанага беларускага і польскага гісторыка, грамадскага дзеяча.

Юрый Туронак пайшоў з жыцця 5 гадоў таму. Здымачная група праекту «Беларускі свет» сустрэлася з дачкою гісторыка і патрапіла на вечар памяці выдатнага навукоўца.

▶️ Глядзіце цалкам у праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі чакаць пашпарту "Новай Беларусі? Гэта важнае пытанне, і яго правільна задаваць. Няправільна, што ў мяне няма добрага адказу»

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету па міжнародных справах Валер Кавалеўскі паразмаўляў з нашым вядоўцам Сяргеем Падсасонным пра пашпарт «Новай Беларусі» і пра свежае расследаванне БРЦ, якое выявіла сувязь літоўскай кампаніі, якую выбралі для друку дакументаў, з «гаманцом» Лукашэнкі.

Журналістам БРЦ удалося высветліць, што «Garsų pasaulis» мае сувязі з кампаніяй, часткай якой валодае Віктар Шаўцоў. Ён зарабляў на бізнесах, звязаных з кланам Лукашэнкі:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

⚠️ Сябры, шукаем выпускнікоў, якім у школе прапанавалі падпісаць паперку-абяцанку, што яны не будуць паступаць вучыцца ў замежныя навучальныя ўстановы.

Калі гэта вы, напішыце нам у чат-бот @BelsatBot (калі для вас гэта бяспечна). Гэта ананімна!

Читать полностью…

Белсат

Рэжым Лукашэнкі рыхтуе амністыю з «новаўвядзеннямі»

Выпусціць на волю хочуць у тым ліку забойцаў і асуджаных за цяжкія злачынствы.

Такі «крок гуманізму» прапанавалі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў. Паводле папярэдніх ацэнак, амністыя закране ажно 7 850 асуджаных.

«Гэты законапраект з’яўляецца інструментам развіцця дэмакратыі і захавання адзінства ў грамадстве» – заявіў дэпутат Валянцін Семяняка.

Адказнымі за дакумент прызначаны чыноўнікі МУС. Сам міністр папярэдзіў, што палітычным зняволеным «на амністыю разлічваць не варта».

Читать полностью…

Белсат

Беларусь больш не будзе прымаць еўрапейскіх вайсковых інспектараў

Сёння Лукашэнка прыпыніў дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Гэта азначае, што наша краіне адмаўляецца дзяліцца інфармацыяй пра сваю зброю і тэхніку з еўрапейскімі краінамі, а таксама не будзе прымаць інспектараў.

Раней адпаведная дамова прыпынялася толькі ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі. Цяпер Лукашэнка адмовіўся ад дакументу цалкам.

Галоўная мэта дамовы – спыніць гонку ўзбраенняў і падвысіць празрыстасць вайсковай сферы, каб зрабіць вайну ў Еўропе немагчымай. Тым не менш, Пуцін дэнансаваў дамову ў 2023-м, Польшча ўвяла мараторый на дакумент у сакавіку 2024-ага, а Малдова і Турэччына ўвогуле выйшлі з дамовы.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 траўня

✔️Спіс Паўла Латушкі перамог на выбарах у Каардынацыйную раду

✔️Чаму ў галасаванні ўзялі ўдзел так мала людзей? Выбарчая камісія КР расказала сваю версію

✔️Меркаванні беларусаў адносна выбараў у КР істотна падзяліліся

✔️Зноў транспартны калапс на мяжы – гэтым разам літоўска-беларускай

✔️Мігрант параніў нажом польскага памежніка

✔️Прааналізавалі сетку чатаў, дзе мігранты абмяркоўваюць, як ім нелегальна патрапіць у Еўразвяз. Вось пра што там пішуць

✔️Спецслужбы Польшчы затрымалі ў Варшаве падазроны Renault з беларускімі нумарамі

✔️У сталічным спальным раёне немаўля выпала з 11-га паверху і разбілася насмерць

✔️Дор'яну С., які падазраецца ў забойстве беларускі ў Варшаве, правялі псіхіятрычную экспертызу

#рэпрэсіі:

▫️Палітвязня Міхаіла Тарасевіча, асуджанага на 6 гадоў, будуць зноў судзіць

▫️Спявачку Ляўчук і блогера Павука будуць судзіць паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу

▫️У Берасці асудзілі яшчэ пяцёх чалавек за ўдзел у пратэстах 2020 года

Читать полностью…

Белсат

🐈‍⬛ Гэты кот трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса!

Паглядзіце за што ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Людзі ўнутры Беларусі лічаць, што гэта орган дыяспары, які ніяк не будзе ўплываць на ўнутрыпалітычнае жыццё»

Беларусы (публічныя і не толькі) абмяркоўваюць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. Меркаванні істотна падзяліліся:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 «БелДжы» прадэманстраваў новую мадэль аўто

🔸 Вынікі выбараў у Каардынацыйную раду

🔸 Травень стаў самым «гарачым» па спробах незаконнага пераходу мяжы з беларускага боку

🔸 Зубры, рысі, мядзведзі і барсукі пад пагрозаю выключэння з Чырвонай кнігі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/AMMn9y1fYCQ

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🫤 На жаль, брудная вада ў дамах беларусаў дасюль застаецца нормаю

Чаму чыноўнікі бяздзейнічаюць і як у такой сітуацыі адстаяць свае правы?

Глядзіце ў відэа!

Читать полностью…

Белсат

😳 Як быць, калі ў Беларусі цалкам абмяжуюць доступ да VPN-сэрвісаў?

У планах лукашэнкаўцаў на 2024-25 гады – фільтраванне трафіку з мэтай супрацьдзеяння ананімайзерам, VPN і проксі-серверам, якія выкарыстоўваюць «у супрацьпраўных мэтах». Выканаўцамі гэтай задачы прызначаныя міністэрствы сувязі і ўнутраных справаў, КДБ, ААЦ пры Лукашэнку ды іншыя органы.

Падставаў лічыць, што VPN заблакуюць найбліжэйшым часам, пакуль няма. Аднак недаацэньваць рызыкі ўсё роўна не варта:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Дор'яну С., які падазраецца ў забойстве беларускі ў Варшаве, правялі псіхіятрычную экспертызу

Пракуратура чакае вынікаў гэтага даследавання. Калі ў хлопца знайдуць псіхічныя захворванні, ён можа пазбегчы турэмнага пакарання.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Хутчэй тут страх людзей, недавер. Можа, стомленасць і проста нежаданне»

Віртуальная «яўка» на выбарах у Каардынацыйную раду атрымалася на дзіва нізкай. Выбарчая камісія патлумачыла, чаму так:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐶 «Нелегальныя мігранты», якім памежнікі радыя

Гэта сабачкі, якія часам таксама пераходзяць беларуска-польскую мяжу. Іх, у адрозненні ад людзей, памежнікі не дэпартуюць, а прымаюць у сябе ды клапоцяцца пра іх.

За апошні час было некалькі такіх выпадкаў, паглядзіце гэтыя гісторыі ⬆️

📍Дарэчы, сёння ў Беларусі (а таксама ў Расеі) адзначаецца Дзень памежніка. Зычым беларускім памежнікам клапаціцца пра сваіх службовых сабак так, каб у іх не ўзнікала жадання ўцякаць у іншыя краіны.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 28 траўня

Еўра зусім трохі дадаў у вартасці, расейскі рубель дадаў трохі болей, а вось долар мінімальна страціў пазіцыі.

#курсывалютаў

Читать полностью…
Подписаться на канал