belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📌 Еўразвяз увёў забаронныя мыты на хлеб і рапс з Беларусі і Расеі

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х выканаўчы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі па эканоміцы Валдзіс Дамброўскіс:

Міністры ЕЗ дамовіліся павысіць тарыфы на імпарт збожжа з Расеі і Беларусі з 1 ліпеня каб:

✅спыніць дэстабілізацыю сельскагаспадарчага сектару з-за расейскага збожжа
✅абмежаваць даходы Расеі для фінансавання яе вайны з Украінай
✅змагацца з незаконным экспартам скрадзенага з Украіны збожжа з Расеі на рынкі ЕЗ



Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Лаўроў прыгразіў, што ў выпадку разгортвання Злучанымі Штатамі наземных ракетаў сярэдняй і малой далёкасці (РСМД) Расея будзе вымушаная рэагаваць

«Не выключаем дадатковых крокаў у сферы ядравага стрымлівання, бо амерыканскія ракеты перадавога базавання змогуць накрываць камандныя пункты і месцы размяшчэння нашых ядравых сілаў»


Якія канкрэтна гэта будуць крокі, ён не ўдакладніў

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Ізноў фрэндлі фаер: гомельскага чыноўніка асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Гэта ўжо другі выпадак пакарання кіраўнікоў установаў культуры Гомля за «распаўсюд экстрэмізму». Сёлета ў студзені да адказнасці быў прыцягнуты дырэктар Гомельскага тэатру лялек Дзмітрый Гарэлік.

Цяпер да адміністратыўнай адказнасці быў прыцягнуты кіраўнік гомельскага «Кінатэатра імя Калініна» Аляксандр Балсуноўскі. Чым ён адзначыўся, чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Рэжым збіраецца судзіць за «абразу Лукашэнкі» тых, хто ўжо памёр

У раскладзе Вярхоўнага суду з'явілася інфармацыя пра сённяшняе паседжанне над Аляксандрам Кулінічам. Мужчына быў затрыманы 29 лютага і абвінавачаны ў «абразе Лукашэнкі». 9 красавіка ён памёр у СІЗА.

Вядома, што затрымлівалі Аляксандра жорстка: кватэру штурмаваў натоўп байцоў у поўным вайсковым рыштунку, з пісталетамі і аўтаматамі. Відэа арышту суправаджалася вясёлай музыкай.

Аляксандр быў ідэйным чалавекам і заўсёды выступаў за незалежную Беларусь. Пачытайце ўспаміны ягонага сына і сябра:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

◾️Роўна 25 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе

30 траўня 1999 году на адкрытай пляцоўцы праходзіў піўны фэст. Бліжэй да вечара пачалася моцная залева, а людзі вырашылі схавацца ў метро, бо іншага месца, дзе можна было б укрыцца ад дажджу, побач не было. У выніку здарылася цісканіна.

Сотні людзей тады атрымалі раненні, а 53 чалавекі загінулі.

Распавядаем пра той страшны дзень у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

👆Медыі: у Крыме атакаваны расейскі катар тыпу «Тунец»

Жыхары Керчы чулі ў горадзе каля 20 выбухаў. Рух па Крымскім мосце быў часова перакрыты. Прадстаўнікі акупацыйных уладаў паведамляюць, што былі атакаваныя аб'екты транспартнай інфраструктуры, пашкоджаны два парома – аўтамабільны і чыгуначны. Ахвяраў сярод маракоў і цывільных няма.

Мінабароны Расеі сцвярджае, што каля Крыму нібыта былі перахоплены ўкраінскіх 8 ракетаў, 8 дронаў і два марскіх беспілотніка.

Читать полностью…

Белсат

Добры дзень, спадарства!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹«Шэнгенскі квэст»

Праз VPN

Як беларусам атрымаць візу ў Еўразвяз?

🔹Ці павялічваецца пагроза ўступлення Беларусі ў вайну?

Праз VPN

«Белсат» разбіраўся, што могуць азначаць падзеі апошніх тыдняў, і ці ёсць цяпер рызыка ўцягвання Беларусі ў вайну.

🔹Беларуску не ўпусцілі ў Грузію пасля візарану, сказалі – вяртайцеся ў Беларусь

Праз VPN

Грамадзянка Беларусі не змагла вярнуцца ў Грузію з Турцыі. Грузінскія памежнікі не далі жанчыне заехаць ізноў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Кацярына Шаблінская-Іванова

Да затрымання Кацярына адна выхоўвала 6-гадовага сына. Дакладная дата затрымання невядомая, меркавана верасень 2023, тады жанчына перастала з'яўляцца ў сацсетках.

15 траўня 2024 пачаўся суд над Кацярынай, ёй прысудзілі 2 гады калоніі.

📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Читать полностью…

Белсат

🐕 У Бразіліі маракі правялі цэлую аперацыю, каб выратаваць сабаку

Бедная жывёла трапіла ў пастку ў адным з бразільскіх партоў. Маракі прышвартаванага побач карабля заўважылі гэта і прыйшлі на дапамогу👆🏻

Читать полностью…

Белсат

🔹Як цяпер выглядае і адчувае сябе Сяргей Ціханоўскі?

Пра гэта ў нашым эфіры расказвае былы палітвязень Глеб Гатоўка, які сядзеў разам з Ціханоўскім у жодзінскай турме. Ён бачыў Сяргея два месяцы таму падчас прагулкі ў турэмным дворыку.

📍Тэкставую версію размовы з Глебам Гатоўкам чытайце тут:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐻 Вось што будзе, калі пакінуць фотапастку ў лесе на 9 дзён

Паглядзіце, як бавяцца дзікія жывёлы на Віцебшчыне ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🔹Беларус-айцішнік паўдзельнічаў у акцыі за мяжою, і цяпер на ягоную кватэру ў РБ, дзе пражывае маці, наклалі арышт

Праўда, высяляць жанчыну не сталі, бо для яе гэта адзінае жытло. Юрысты кажуць, што, калі кіравацца законам, дык на такога кшталту жытло арышт накладаць увогуле нельга.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Беларусы ў эміграцыі: большасць жыве ці выжывае?

2020-ты год назаўсёды змяніў беларускую дыяспару ў замежжы: яна павялічылася на сотні тысячаў чалавек. Прычым большая частка нашых суайчыннікаў выязджалі з радзімы вымушана, не маючы канкрэтнага плану таго, як рэалізоўваць сябе ў новых краінах.

🔍 У свежым выданні ток-шоу «Двубой» пра праблемы і перспектывы беларусаў у эміграцыі гавораць паэтка, тэлевядоўца і аўтарка медыяпраектаў Валярына Кустава ды юрыстка, старшыня назіральнай рады Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Ганна Маціеўская.

📍Глядзіце новы выпуск «Двубою» на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Еўрапейскі суд не стаў задавальняць пазоў «Белавіі» да Рады Еўразвязу

Авіякампанія дамагалася таго, каб з яе знялі санкцыі, уведзеныя напрыканцы 2021 года.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Адзіныя еўрапейскія сябры Лукашэнкі – Менск наведаў кіраўнік МЗС Вугоршчыны

✔️Беларусь прыпыняе ўдзел у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

✔️Лукашэнкаўская Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб амністыі. Палітвязняў ён не датычыцца

✔️Польшча адновіць буферную зону і накіруе дадатковых вайскоўцаў на мяжу ў Беларуссю

✔️У Менску выпала з 11 паверху і загінула 1,5-гадовая дзяўчынка

✔️Прэзідэнтка Грузіі заклікала да правядзення рэферэндуму наконт еўрапейскай будучыні краіны

✔️Брудная (ва ўсіх сэнсах) акцыя ад рэжыму Паўночнай Карэі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 30 траўня

Расейскі рубель яшчэ крыху патаннеў, а вось еўра і долар зноў падраслі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка на чатыры дні ляціць у Манголію

Гэта першы візіт дыктатара ў гэтую краіну.

👉 Самаабвешчаны плануе дамовіцца пра гандлёвыя стасункі.

Відаць трактары ў Афрыку не вельмі добра прадаюцца, то цяпер вырашыў паспрабаваць апрацоўваць стэп.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

«Не было падстаў не давяраць кампаніі», якую заўважылі ў карупцыйных скандалах 🤷‍♀️

Валер Кавалеўскі пракаментаваў расследаванне аб датычнасці да праекту нацыянальнага пашпарту Беларусі некаторых асобаў і кампаній і іх магчымай сувязяў з рэжымам.

Нагадаем, журналістам Беларускага расследавальніцкага цэнтру стала вядома, што літоўская кампанія, якая працуе над праектам пашпарту «Новай Беларусі», мае сувязі з «гаманцом» Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым.

Што на гэта адказаў прадстаўнік Кабінету па замежных справах чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN       ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆Вырасце сума консульскага збору пры афармленні польскай візы. Але ёсць нюанс

З 1 чэрвеня ён будзе складаць 135 еўраў, паведамляе візавы цэнтр «VFS Global».

«VFS Global» тлумачыць, што памер збору для грамадзянаў Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні – 35 еўраў. «Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу – 135 еўраў», – удакладняе візавы цэнтр.

Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып С), а таксама прыём і разгляд заявы аб паўторным разглядзе заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца нязменнай.

Читать полностью…

Белсат

🔹«Зробім усё, што мусім, каб Расея не перамагла»

На Захадзе ўсё часцей абмяркоўваюць магчымасць дазволіць ЗСУ выкарыстоўваюць заходнюю зброю на расейскай тэрыторыі ці нават накіраваць сваіх вайскоўцаў ва Украіну.

Як далёка гатовы зайсці захад у падтрымцы Украіны, чытайце ў нашым матэрыяле:

✅Праз VPN ❎Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Ноччу Расея зноў атакавала ўкраінскія гарады ракетамі і дронамі

Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што агулам расейцы запусцілі 8 зенітных ракетаў, 11 крылатых авіяцыйных ракет, 32 дрона-камікадзэ. З іх 32 БПЛА і 7 крылатых ракетаў былі знішчаныя. Цэллю расейскай атакі былі вайсковыя аб’екты і аб’екты крытычнай інфраструктуры, зазначаюць у ЗСУ.

Удар ракетамі, якія збіць не атрымалася, наносіўся па Харкаўскай вобласці.

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў паведаміў пра чатырох пацярпелых.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 29 траўня

✔️Мінула роўна 4 гады з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага

✔️Як цяпер выглядае і адчувае сябе Сяргей Ціханоўскі? Прыгадвае былы палітвязень, які нядаўна бачыў яго ў жодзінскай турме

✔️Журналісты БРЦ знайшлі сувязь паміж пашпартам «Новай Беларусі» і «гаманцом» Лукашэнкі

✔️Эканамістка каментуе вяртанне «Белнафтахіма» да падвышэння коштаў на паліва па схеме «+1 капейка на тыдзень»

✔️Як беларусам атрымаць шэнгенскую візу? Сапраўдны квэст пачынаецца яшчэ з моманту рэгістрацыі на падачу дакументаў

✔️Еўрапейскі суд не стаў задавальняць пазоў «Белавіі» да Рады Еўразвязу. Авіякампанія хацела, каб з яе знялі санкцыі

✔️Літоўскія памежнікі не бачаць праблемы ў вялізных чэргах на «Мядзінінкаі»

✔️У Нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся бізнес-джэт Кадырава

#рэпрэсіі:

▫️За пратэсты-2020 проста ў менскім тэатры затрымалі актора

▫️Беларус-айцішнік паўдзельнічаў у акцыі за мяжою, і цяпер на ягоную кватэру ў РБ, дзе пражывае маці, наклалі арышт

▫️На стаматолага і двух ягоных сяброў лукашысты «павесілі» 5 крымінальных артыкулаў за перапіскі ў прыватным чаце

Читать полностью…

Белсат

😱 У Віленскім аэрапорце прызямліўся беларускі самалёт

Для беларускіх перавозчыкаў еўрапейскае неба зачынена з 2021 года. Але, як высветлілася, гэта не азначае, што прыляцець у ЕЗ з Беларусі немагчыма.

Вось, якім чынам гэта атрымалася👇🏻

Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍У Нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся бізнес-джэт Кадырава

На гэта звярнуў увагу @motolkohelp. Airbus A319-100 з рэгістрацыйным нумарам RA-73417 вылецеў з Грознага а 17:17 па беларускім часе і прыкладна праз дзве гадзіны здзейсніў пасадку ў Беларусі.

☝️Нагадаем: на мінулым тыдні ў Менск прылятаў Пуцін, а таксама зафіксавалі пасадку самалёта Януковіча ў Гомлі (ці быў на борце сам Януковіч – невядома).

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Колькі людзей у Беларусі жывуць за мяжой беднасці

🔸 Візавыя праблемы беларусаў

🔸 4 гады з моманту затрымання Сяргея Ціханоўскага, размова з яго былым сукамернікам

🔸 Чаму чыноўнікі бяруць пад кантроль прыватныя летнікі для дзяцей

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/SH_Loo4Pq6k

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

❌ Дапамогу шматдзетным сем'ям зноў абмяжоўваюць

Цяпер «сямейны капітал» змогуць атрымаць далёка не ўсе семʼі з трыма ці больш дзецьмі.

У дадатак дзяржава стварыла абмежаванні, якія стасуюцца таго, на на што гэтую дапамогу можна накіраваць ☝️

Читать полностью…

Белсат

🖼 Ці бачылі вы «маляванкі» ў беларускіх хатах?

Прыкладна з 1920-х па 1960-я гады маляванкі былі надзвычайна папулярныя ў вёсках Беларусі. Гэта былі цяжкія часы для вяскоўцаў, таму людзі збягалі ў фантастычны сусвет сакавітых колераў, вялікіх кветак ды сюжэтаў, якія нагадвалі жыццё ў райскіх садах.

💁🏻‍♂️ А пазней маляванкі практычна зніклі з-за масавай вытворчасці тавараў народнага спажывання – «дываноў з аленямі». І мастакі-самавучкі засталіся без працы.

Читать полностью…

Белсат

⛽️ Пасля «зацішша», якое цягнулася год, «Белнафтахім» вярнуўся да практыкі штотыднёвага падвышэння коштаў паліва на капейку

Спыталі нашую пастаянную экспертку ў пытаннях эканомікі Анастасію Лузгіну, з чым гэта звязана і колькі яшчэ разоў сёлета кошт бензіну ды дызелю падрасце на капейчыну.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Атрымалася злавіць акенца, але фотаверыфікацыя не працавала, слот забралі. Спрабавала яшчэ – увогуле сайт перастаў пускаць»

Зрабілі матэрыял пра тое, як беларусы цяпер спрабуюць атрымаць шэнгенскія візы. Сур'ёзныя праблемы ўзнікаюць ужо на стадыі рэгістрацыі на падачу дакументаў (хаця пару месяцаў таму працэдуру нібыта паспрабавалі спрасціць).

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Літоўскія памежнікі не бачаць праблемы ў вялізных чэргах на «Мядзінінкаі»

💬 «На прапускную здольнасць уплываюць кантроль за выкананнем санкцыяў Еўразвязу і той факт, што цяпер на мяжы паміж Літвой і Беларуссю працуюць толькі два пункты памежнага кантролю», – адказалі «Белсату» ў аддзеле сувязі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал