belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤔 У чаканні на польскую візу: ахвочых тысячы, месцаў – дзясяткі

Сумная статыстыка – колькасць адмоваў беларусам вырасла ўдвая, а паўторны разгляд візавых дакументаў з 80€ да 135€ ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔥 Цяпер Украіна можа адказваць ударамі па тэрыторыі Расеі

А пры чым тут Беларусь – глядзіце ў відэа!

Читать полностью…

Белсат

🇦🇪 ААЭ пагадзіліся выдаваць інфармацыю аб экстрэмістах Беларусі

Краіны падпісалі адпаведнае пагадненне «аб супрацы ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму».

☝️ Бакі маюць права адмовіцца даваць інфармацыю, калі гэта можа нашкодзіць бяспецы, суверэнітэту ці супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству.

Да таго ж, пагадненне прадугледжвае стварэнне Сумеснага камітэту бяспекі, куды залучаць прадстаўнікоў МУС абедзвюх дзяржаваў.

Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прызналі «экстрэмісцкай»

Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча ўжо быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году.

Пазней рашэнне раённага суда адмянілі.

👉 Цяпер гэты «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да двухтомніку беларускага класіка.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

📌 Мяжу з Беларусіў Польшчу на машыне праходзяць за 39–40 гадзінаў, а ў Літву за 8,5–20 гадзінаў

Праблемы з чэргамі на межах Беларусі і дзяржаваў Еўразвязу не знікаюць.

❗️ Акрамя таго, мытнікі на літоўскай мяжы прынялі самыя жорсткія забароны на завоз харчовых тавараў.

Што адбываецца на межах Беларусі і дзяржаваў Еўразвязу?

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔖 Міністэрства адукацыі хоча выдаваць дакументы на апастыль цягам аднаго працоўнага дня

На такі крок ведамства пайшло пасля зваротаў грамадзянаў.

☝️ Аднак чыноўнікі падкрэслілі, што ў чэрвені графік прыёму і выдавання дакументаў не зменіцца.

Падрабязней ⤵️

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇲🇽 Кляўд’я Шэйнбаўм стала першай жанчынай–прэзідэнтам Мексікі

Шэйнбаўм 61 год. Яна – вучоны кліматолаг і былы мэр Мэхіка.

☝️ Кляўд’я набрала самы высокі працэнт галасоў за ўсю дэмакратычную гісторыю Мексікі (ад 58.3% да 60.7%), піша Reuters.

«Упершыню за 200 гадоў існавання рэспублікі я стану першай жанчынай – прэзідэнтам Мексікі»

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪 18-гадовага юнака з Нямеччыны асудзілі за распальванне нянавісці

Хлопца завуць Ніклас Матэі і ён называе сябе «майстрам даносаў».

За год Нікалас напісаў 4227 скаргаў на суседзяў. Большасць – за няправільную паркоўку.

☝️ Аднак цяпер і сам юнак апынуўся парушальнікам закона.

Паводле звестак BILD, хлопец пад час пандэміі размясціў у школьным чаце забароненыя агрэсіўныя матэрыялы пра каронавірус і заклікаў забіваць тых, хто не прышчапіўся 😳

Суд палічыў гэта распальваннем нянавісці і прысудзіў хлопцу 100 гадзін грамадскіх работаў і штраф памерам 1000 еўра.

«Майстар даносаў» не прызнаў віну і падаў апеляцыю.

Читать полностью…

Белсат

🧸 «Магчыма, сапраўды ў яе цяжкая сітуацыя. Яна ў амбасаду ехала з трыма перасадкамі, грошай на таксі не было»

Варшаўскі суд часова забраў у беларускі немаўля, якое важыла 1,5 кг.

☝️Бацькам выставілі абвінавачванне паводле артыкулу за паддаванне дзіцяці небяспецы, ім пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі.

За імі выставілі паліцэйскі нагляд, забралі пашпарты і забаранілі пакідаць краіну. 

Падрабязней ⤵️

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 У Польшчы затрымалі двух беларусаў і паляка за падрыхтоўку дыверсіяў па заданні расейскіх спецслужбаў

Аўтамабіль на скрыншотах з відэа затрымання належыць грамадзяніну Беларусі Касцючэнку Сцяпану Леанідавічу.

☝️ Па звестках BYPOL, мужчына ў 2022 годзе праходзіў верыфікацыю для ўступлення ў «полк Пагоня», аднак ва Украіну так і не паехаў.

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪 У Нямеччыне пачала дзеяць новая візавая схема для кваліфікаваных працаўнікоў

Яна дазваляе дазваляе цягам года легальна заставацца ў краіне і працаваць кваліфікаваным мігрантам з-за межаў Еўразвязу.

Каб атрымаць такую магчымасць трэба:

✔️ мець мінімум двухгадовую прафесійную адукацыю або ўніверсітэцкі дыплом

✔️ валодаць нямецкай або англійскаю мовамі

Больш падрабязнасцей 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 Спікер парламенту Грузіі падпісаў закон «аб замежных агентах»

Дакумент сёння набыў моц.

Сам закон называюць «расейскім» і прадугледжвае стварэнне «рэестру інагентаў», дзе будуць пазначаны ўсе некамерцыйныя юрыдычныя асобы і СМІ, якія фінансуюцца з-за мяжы больш чым на 20%.

Прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі накладвала вета на закон, аднак парламент змог яго пераадолець большасцю ўдзельнікаў кіруючай партыі.

У Еўразвязе папярэдзілі, што прыняцце закона стане «сурʼёзнай перашкодай» на шляху Грузіі да ўступлення ў ЕЗ.

Читать полностью…

Белсат

Пралукашэнкаўская мастачка Святлана Жыгімонт назвала беларускую мову «уб***очной»

Нагодай стала слова «спампаваць» на інфармацыйным шчыце ў Менску. Жанчына запэўнівае, што «нядрэнна ведае мову», але гэта не мова ейных «дзядоў»:

«Я не собираюсь на старости лет тратить своё драгоценное время на изучение этого набора слов и выражений из разных языков и диалектов плюс всяких слов-уродцев, которые мне пытаются навязать, со всеми этими роварамі, кіроўцамі, валошкамі, марозівамі і спампаваннем», – пракаментавала Жыгімонт

Раптоўна, на такі допіс адрэагавала намесніца старшыні гарадзенскай «Белай Русі»:

«Допустим, человек неграмотен. Допустим, с низким уровнем культуры. Допустим, склонен к девиантному поведению. Допустим, испытывает личную стойкую неприязнь к кому-то из носителей беларусского языка. Но, как по мне, даже совокупность допустимого не отвечает на вопрос: «А что это было?», – пытаецца чыноўніца.

Паводле яе, такія выказванні – «прамы шлях да расколу грамадства па пытаннях мовы, нацыянальнасці, а затым і веры».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Былая палітзняволеная распавяла пра завяшчанне, якое пісала ў калоніі

Праз VPN

Міа Міткевіч тройчы спрабавала забіць сябе ў зняволенні. Яна вызвалілася з жаночай калоніі № 3 у кастрычніку 2023 года і распавяла нам, чаму спрабавала пайсці на такі крок і як цяпер ратую іншых палітзняволеных жанчын.

🔺Колькасць адмоваў беларусам у атрыманні шэнгенскіх візаў вырасла ўдвая

Праз VPN

Польшча ўсё часцей адмаўляе нашым суграмадзянам візы, але ёсць краіна, якія пачала цяпер выдаваць іх яшчэ больш. Даведаліся, хто гэты.

🔺Фатаграфіі тыдня, якія кранаюць сэрцы

Праз VPN

Украінская паліцыянтка Мар’яна знаходзілася ў расейскім палоне два гады і адзін месяц. 31 траўня 2024 года яны выйшла на волю і цяпер у бяспецы. Здымак дзяўчыны пасля зняволення, а таксама фота цікавейшых падзеяў за тыдзень, глядзіце па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

💔 Яўген Прапольскі

Дзяржаўнае тэлебачанне паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў »ананімных« чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў».

19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Агулам за ўвесь час зняволення Яўген правёў каля 200 сутак у ШІЗА. Таксама ў калоніі яго не дапускаюць да працы.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Ці ўдасца зарабіць мільёны на супрацы з Манголіяй?

🔸 Беларускія сілы супрацьпаветранай абароны і расейскія вайскова-касмічныя сілы правялі сумесныя вучэнні

🔸 Як у Беларусі знішчаюць нязручныя кнігі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/q3dCvw0Nsjk

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🧃 Беларускія навукоўцы працуюць над кефірам! для даўгалецця

Новы сакрэт чалавецтва ствараецца на падставе ДНК людзей, якія жывуць больш за 90 гадоў. У НАН Беларусі знайшлі каля 100 генаў, якія ўплываюць на даўгалецце.

☝️ Паводле навукоўцаў, яны цяпер даследваюць мікрабіём, які ўплывае на страваванне, імунную сістэму і прафілактыку хвароб. А выкарыстоўваць яго хочуць праз кісламалочныя прадукты.

Калі ў іх атрымаецца, беларускі кефір зможа падаўжаць жыццё.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Гонару пост! У нашым «экстрэмісцкім» тэлеграм-канале нашага «экстрэмісцкага фармавання» BELSAT прызналі «экстрэмісцкім» адзін пост

Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» наш пост пра падтрымку расейскіх акупантаў Свята-Елісавецінскім манастыром.

🔥 Мы дакладна ўвайшлі ў гісторыю крыміналогіі РБ!

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🕯 У гэты дзень, 3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і Мастацтва» выйшаў адзін з самых важных артыкулаў 20-га стагоддзя

Нават цэнзар не адважваецца забараніць артыкул да публікацыі.

Читать полностью…

Белсат

🇰🇿 Казахстан выключыў рух «Талібан» з тэрарыстычнага спісу для эканамічнай супрацы

Па словах Прэзідэнта Рэспублікі Касыма–Жамарт Такаева, адной са стратэгічных задач на сучасным этапе з'яўляецца актыўнае ўцягванне Афганістану ў міжрэгіянальныя сувязі.

«Казахстан вывеў рэжым талібаў з тэрарыстычнага спісу, зыходзячы пры гэтым з меркавання важнасці развіцця гандлёва-эканамічнай супрацы з сучасным Афганістанам і разумення таго, што гэты рэжым зʼяўляецца доўгатэрміновым фактарам»


☝️ Лідар Казахстану заклікаў таксама падтрымаць ініцыятыву Рэспублікі па стварэнні ў Алматы рэгіянальнага цэнтру ААН па мэтах устойлівага развіцця для Цэнтральнай Азіі і Афганістану.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Лукашэнка вучыў прэзідэнта Манголіі кіраваць краінаю

✔️ Травень стаў рэкордным па спробах нелегальных мігрантаў трапіць у ЕЗ праз Беларусь

✔️ У Гомлі з вакна студэнцкага інтэрнату выпала і насмерць разбілася дзяўчына

✔️ Літва пачне вытворчасць артылерыйскіх снарадаў

✔️ Начны абстрэл Харкаўшчыны

✔️ Першая жанчына-прэзідэнт будзе кіраваць Мексікай

✔️ Трагедыя на авіяшоу у Партугаліі

👉 Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 3 чэрвеня

Расейскі рубель крыху падрос, а вось долар патаннеў.

Читать полностью…

Белсат

🔶 Колькасць адмоваў беларусам у атрыманні шэнгенскіх візаў вырасла ўдвая

Калі на пачатку года ў візавых цэнтрах стаялі вялізарныя чэргі, то цяпер усяго пара асобаў.

Чаму так склалася і як надоўга?

Читать полностью…

Белсат

🤬 Сілавікі затрымалі супрацоўніка БДУ за тое, што «падтрымліваў апазіцыю»

«Медыязона» знайшла старонку выкладчыка ў сацсетках. Мужчыну завуць Алег Насань.

У 2020 годзе ён падпісаў зварот выкладчыкаў і супрацоўнікаў механіка-матэматычнага факультэту БДУ «супраць хлусні, гвалту і беззаконня».

На «пакаянным» відэа, якое змусілі яго запісаць сілавікі, Алег кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы», звяртаўся ў бот праекту «Чорная кніга Беларусі» і «падтрымліваў апазіцыю».

Што цяпер з мужчынам – невядома.

Читать полностью…

Белсат

📌 Польшча ўвяла санкцыі супраць «Мазырсоль»

☝️ Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўдзел прадпрыемства ў працэдурах дзяржзакупаў і конкурсаў.

У абгрунтаванні гаворыцца, што намеснік гендырэктара «Мазырсоль» Алег Эйбатаў ужо знаходзіцца пад санкцыямі Канады і Вялікай Брытаніі за саўдзел у вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны.

Читать полностью…

Белсат

У Гомлі загінула студэнтка з Туркменістану

Яна выпала з вакна інтэрнату №4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Трагедыя адбылася каля 20:30.

Адна са студэнтак адзначыла, што была побач у момант здарэння: «Божа, як яна плакала і крычала». Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, зафіксавалі ўжо смерць дзяўчыны.

У каментарах адзначалася, што ў дзяўчыны былі запазычанасці па аплаце навучання.

Читать полностью…

Белсат

Расея абстраляла базу адпачынку ў Харкаўскай вобласці

Адзін чалавек загінуў, ёсць пацярпелыя.

Паведамляецца, што атака адбылася ноччу. Расейцы запусцілі каля 5 ракетаў С-300, якія трапілі ў вёску «Дачнае» Чугуеўскага раёну, дзе знаходзіцца база адпачынку.

Читать полностью…

Белсат

Ого! У беларусаў хутка з'явіцца свой першы нацыянальны «Amazon»

Прадпрымальнік Зміцер Завадскі стварае маркетплэйс, у якім будуць прадаваць тавары вытворцаў-беларусаў па ўсяму свету. А называецца ён будзе «kamarouka.eu».

Мы спыталі аўтара праекту, што там можна будзе набыць, як хутка зʼявіцца сайт і чаму менавіта «Камароўка»:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 2 чэрвеня

✔️Гісторыя былой палітзняволенай Міі Міткевіч, якая тройчы спрабавала здзейсніць у калоніі суіцыд

✔️Якая краіна летась найчасцей адмаўляла грамадзянам Беларусі ў шэнгенскіх візах? Адказ вас здзівіць

✔️Трэцяя лінія сталічнага метрапалітэну спынялася праз задымленне

✔️Літоўскі памежнік застрэліў на мяжы з Беларуссю кантрабандыста. Гэта раней неаднаразова судзімы жыхар Вільні

✔️У Расеі зноў гарэў нафтаперапрацоўчы завод

✔️У Стамбуле абрынуўся жылы дом

#рэпрэсіі:

▫️За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» затрымалі актора, які здымаўся ў міліцэйскай форме ў скетчах «Белсату»

▫️Стала вядома, за што быў затрыманы ксёндз Анджэй Юхневіч

Читать полностью…
Подписаться на канал