belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

😋 У Вільні прайшоў Pink Soup Fest

Асцярожна, пасля гэтага відэа вам, магчыма, захочацца халадніку 🫣

Читать полностью…

Белсат

🧐 Дзяржаўныя сцягі, прыгожая рота ганаровай варты, сушаны тварог ааруул

Разбіраліся, навошта Лукашэнка паляцеў у Манголію ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🤖 Шырокай публіцы прэзентуюць 5 кароткаметражак, знятых з выкарыстаннем тэхналогіі OpenAI

Для стварэння фільмаў выкарыстоўвалася Sora ад OpenAI, якая ўяўляе сабою мадэль пераўтварэння тэксту ў відэа, якая прымае тэкставыя апісанні і стварае на іх аснове відэакліпы. Фільмы з такой тэхналогіяй будуць паказаны на фестывалі ўпершыню.

«Людзям патрэбныя гісторыі, каб квітнець і разумець наш цудоўны і разбураны свет»

– сказаў сузаснавальнік і генеральны дырэктар Tribeca Enterprises Джэйн Розенталь.

Читать полностью…

Белсат

❌ Якая краіна летась найчасцей адмаўляла грамадзянам Беларусі ў шэнгенскіх візах? Адказ вас здзівіць

А больш за ўсё візаў выдала Нямеччына, амбасада якой раней лічылася не самай «камфортнай» для атрымання «шэнгену».

Чытайце статыстыку на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я адчуў, што такое выведка мінулай эпохі. Цяпер асноўны тып – выведка боем, а мне пашанцавала "пахадзіць"»

Былы выведнік «Юстас» служыў у складзе ЗСУ 7 месяцаў. Сярод іншага, ён заводзіў украінскіх дыверсантаў на тэрыторыю Бранскай ды Курскай абласцей.

У новым выпуску праграмы «Ваяры» «Юстас» расказвае пра свой баявы досвед: як шукаў зніклы дрон у чыстым полі, як віруе ў крыві адрэналін падчас прылётаў, як эвакуявалі з тэрыторыі РФ параненага пабраціма ды як жонка-ўкраінка ўчыніла па відэасувязі разрос свайму мужу – амерыканскаму добраахвотніку.

👀 Глядзіце свежае выданне «Ваяроў» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

☝️За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» затрымалі актора, які здымаўся ў міліцэйскай форме ў скетчах «Белсату»

Гэта Кірыл Алахвердзян. На відэа, знятым сілавікамі, ён кажа, што ў 2020-м годзе пагадзіўся здымацца ў роліках, дзе трэба было «выставлять сотрудников милиции в смешном образе». Пазней ён перарваў гэтае супрацоўніцтва.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

📍«Бяру брытву, здымаю каўпачок, каб дастаць лязо. І нават руку не паспела падставіць – чую, як увесь атрад крычыць: «Міі-тке-віч!» Я такая: «Ды вы што? Нават падохнуць спакойна не дасце?»

На зоне яна тройчы спрабавала забіць сябе і склала завяшчанне. Выжыла. І цяпер спрабуе ратаваць іншых.

Былая палітзняволеная Міа Міткевіч ужо паўгода жыве ў Варшаве, але кажа, што дагэтуль да канца не прыйшла ў сябе пасля знаходжання ў зняволенні, адкуль яна выйшла ў кастрычніку мінулага года.

Чытайце размову на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

«Цяпер 234 дзіцяці змогуць адправіцца ў летні лагер або запісацца на розныя курсы»

Беларусы сабралі 23 000 еўраў на адпачынак дзяцей, чыі бацькі зазналі рэпрэсіі

«Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі. Мы разам з вамі можам дапамагчы адчуць гэтым сем'ям і дзецям у іх, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі», – зазначалі арганізатары.

Заяку на дапамогу падалі больш за 200 беларускіх семʼяў.

Акцыю ладзіў праект «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby, Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.

Читать полностью…

Белсат

Сярод палітвязняў Беларусі – дзве непаўнагадовыя асобы

16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк і 17-гадовы беларус Трафім Барысаў сядзяць за кратамі па так званай справе «Чорных салаўёў». Іх вінавацяць у тэрарызме.

Яшчэ чатыры палізняволеных былі непаўнагадовымі падчас затрымання. Мікіта Залатароў, Павел Піскун, Алег Дабрыднеў і Мікіта Бруй сустрэлі 18-годдзе за кратамі і дасюль застаюцца ў зняволенні.

З 2020-ага рэжым арыштоўваў яшчэ 9 непаўнагадовых беларусаў, якіх прызнавалі палітвязнямі, але яны ўжо выйшлі на волю. Такія звесткі праваабаронцы распавялі ў спецыяльным аглядзе да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Беларуская культура ў самым сэрцы Беластоку

Праз VPN

Беларусы Беластоку зладзілі сапраўдны фестываль традыцыйнай культуры ў Беластоку. Беларусы пелі і танчылі, за гэтым з цікавасцю назіралі групы турыстаў і выпадковыя мінакі. Паглядзіце, як гэта было.

🔺Як выглядае польскі курорт ля самой Расеі

Праз VPN

Крыніца-Морска – курортнае мястэчка ў Балтыйскім моры ля самой мяжы з Калінінградскаю вобласцю. За плотам адразу Расея. Белсат прыехаў на незвычайнае курортнае мястэчка і спытаў у мясцовых жыхароў, як яны ставяцца да такога суседства.

🔺Беларусы прафінансавалі сабе цэлае міністэрства...

Праз VPN

Гаворка пра Youtube-канал «Міністэрства сепультуры», якія распавядае пра музыку і культуру. Аўтар каналу абвясціў, што ў яго скончыліся грошы на новыя выпускі. І тут зноў уключылася беларуская салідарнасць.

Читать полностью…

Белсат

🎧 Гурт «Петля пристрастия» выпусціў новы сінгл «Квант»

«Песня сфармавалася з адчування агульнай зношанасці нервовай сістэмы суайчыннікаў па абодва бакі амаль жалезнай заслоны.Стану, які, па назіраннях, стане часткай асновы самасвядомасці сучаснага чалавека ў гэтай частцы свету», – так апісваецца новы музычны твор на старонцы «Петли пристрастия» ў сацсетках.

Читать полностью…

Белсат

🔻 ЗША дазволілі Украіне ўдары па Расеі

Следам за Вялікай Брытаніяй, Польшчай, Швецыяй, Фінляндыяй, Даніяй і Канадай.

Што далей? Разбіраемся ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Канферэнцыя па Балта-Чарнаморскай супольнасці выклікала страшэнную рэакцыю з боку камуністычнай Масквы. Яны проста ашалелі!»

У сённяшнім выпуску праграмы «Бязвіз» на канале «Белсат LIFE» Зянон Пазняк расказвае, як прасоўваў ідэю саюзу «ад мора да мора» на пачатку 1990-х гадоў і разважае разам з нашымі вядоўцамі, ці магчыма стварыць падобную супольнасць у цяперашняй геапалітычнай сітуацыі.

👀 Глядзіце новы «Бязвіз» проста цяпер!

Читать полностью…

Белсат

💔 Адна з найбольш агідных і жахлівых рэчаў, якія робіць рэжым Лукашэнкі − адрыванне бацькоў ад дзяцей

Дзеці палітзняволеных гадамі не маюць магчымасці ўжывую пабачыць аднаго (а часам і двух) са сваіх бацькоў. Застаюцца толькі рэдкія тэлефонныя званкі ды перапіскі ў лістах, якія даходзяць далёка не заўсёды.

Сёння, у дзень абароны дзяцей, прыгадваем толькі невялікую колькасць дзетак, якія не маюць магчымасці бачыцца з бацькамі праз рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі.

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Візавыя пакуты беларусаў – чаму стала практычна немагчымым атрымаць візы

🔸 Скандал вакол праекту пашпарта «Новай Беларусі»

🔸 Украіне пашырылі магчымасці выкарыстання замежнай зброі

🔸 Як працуе беларускі санаторый у Друскінінкаі, чаму прыбыткі растуць і да чаго тут шпіянаж

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ahfjD3uGqMk

Читать полностью…

Белсат

📍У Расеі зноў гарэў нафтаперапрацоўчы завод

Папярэдне, пра атаку беспілотнікаў гаворка не ідзе. Аднак відавочцы чулі ў раёне НПЗ «хлапкі».

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😶 Калі думаеце, што займаецеся незразумела чым, проста ўзгадайце гэтае відэа

Такія спаборніцтвы пра «грамадскай абароне» адбываюцца ў Крычаве ⬆️

Читать полностью…

Белсат

☝️Трэцяя лінія сталічнага метрапалітэну спынялася праз задымленне

Ратавальнікі выявілі загаранне ў вентыляцыйнай шахце. Яго зліквідавалі, ніхто не пацярпеў.

Чытайце болей:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😨 У Стамбуле раптоўна абрынуўся трохпавярховы жылы дом

Пад заваламі знаходзяцца людзі, вядома пра загінулых.

Прычына інцыдэнту невядомая. Аднак Турцыя славіцца невысокай якасцю будаўніцтва шматпавярховых дамоў. Калі летась у лютым на поўдні краіны здарыўся магутны землятрус, які разбурыў дзясяткі тысячаў дамоў, турэцкія ўлады завялі крымінальныя справы на сотні чалавек. Яны былі датычныя да няякаснага будаўніцтва, якое ўскосна паўплывала на вялікую колькасць ахвяраў прыроднай стыхіі.

Читать полностью…

Белсат

📷 Тыдзень у фатаграфіях: канцэрт «Irdorath» у Вільні, вяртанне ўкраінскіх палонных дадому, патоп у Бразіліі

Болей здымкаў глядзіце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😨 Літоўскі службовец застрэліў на мяжы кіроўцу аўтамабіля, які, меркавана, вёз кантрабанду

Здарэнне адбылося ўвечары 1 чэрвеня ў Шальчынінкайскім раёне. На дарозе афіцэры заўважылі падазроны аўтамабіль і спрабавалі яго спыніць, аднак кіроўца не падпарадкаваўся і кінуўся на уцёкі.

Вось што было далей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🧐 Вось так, аказваецца, выглядае адваротны бок Месяца

Адна з таямніц раскрытая – кітайцы высадзілі касмічны апарат «Чан'э-6» на ўтоены ад чалавецтва бок спадарожніка Зямлі і паказалі паверхню.

Цяпер кітайскі робат плануе 6 дзён збіраць узоры грунту спецыяльным свідрам. Калі ў яго атрымаецца давезці іх да нашай планеты – гэта будзе першае ў гісторыі даследаванне паверхні адваротнага боку Месяца.

Але мы ўжо даклада ведаем, што міф развенчаны – там няма нічога канспіралагічнага.

Читать полностью…

Белсат

Павел Лібер: партнёры і аўдытары ў захапленні ад выбараў у Каардынацыйную раду

Паводле яго, атрымаўся ўнікальны прадукт з міжнародным назіраннем і магчымасцю прагаласаваць беларусам з усяго свету. І пры гэтым супрацьстаяць дзеянням рэжыму Лукашэнкі.

«Што атрымалася – мы нармальна перажавалі DDOS атаку, паспяхова завяршылі галасаванне, усе трансакцыі ў блокчейне. Атрымалі шмат захопленых водгукаў ад сусветных партнёраў».

Лібер таксама адзначыў, што беларускія анлайн-выбары адбыліся з выкарыстаннем самых перадавых сусветных падыходаў. «Гэтага часта не разумеем мы самі, што мы – аху… цудоўныя!».

Читать полностью…

Белсат

🏆 «Рэал» (Мадрыд) перамог у Лізе чэмпіёнаў. Гэта 15-ты падобны тытул «каралеўскага клуба»

У фінальнай гульні, якая адбылася ў Лондане на стадыёне «Ўэмблі», іспанская каманда была мацнейшай за нямецкую «Барусію» з Дортмунда – 2:0. Абодва галы мадрыдцы забілі ў другім тайме.

💁🏻‍♂️ У фінале быў і «беларускі след» – праўда, пазітыўным яго не назавеш. Скандальны трэш-стрымер Mellstroy (нарадзінец Гомля Андрэй Бурым) паабяцаў больш за $300 тысячаў чалавеку, які выбежыць на поле падчас фіналу ў футболцы з ягоным нікам. І такіх знайшлося ажно двое (адзін з іх – на другім здымку).

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 1 чэрвеня

✔️Што вядома пра затрыманага беларуса, які можа быць датычны да дыверсіяў у Польшчы?

✔️Польскі міністр абвесціў, што краіна сцягвае дадатковыя сілы на мяжу з Беларуссю

✔️Усё больш заходніх краінаў даюць Украіне дазвол біць сваёй зброяй па тэрыторыі РФ. Ці дапаможа гэта ўкраінцам пераламіць ход вайны?

✔️Беларускія фестывалі на Падляшшы: «Басовішча» ўжо няма, аднак яму на змену прыйшлі іншыя

✔️Мора, пясочак і расейская мяжа. Як жыве Крыніца-Морска – польскі курорт на Балтыйскай касе

#рэпрэсіі:

▫️Жыхара Кобрына пакаралі 10 соднямі арышту за кнігу Уладзіміра Арлова на паліцы

▫️Гамельчука затрымалі, бо быў падпісаны на «экстрэмісцкія суполкі» у «Аднакласніках»

▫️19 тысяч «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці». Столькі налічыў лукашэнкаўскі Следчы камітэт са жніўня 2020-га года

Читать полностью…

Белсат

📍Коля Лукашэнка падпрацоўвае на будоўлі?
📍Мілонаў вырашыў заглядаць пад спадніцы расейскім жанчынам
📍Расейскіх дзяцей накіруюць у паўночнакарэйскія лагеры?
📍Выгналі таджыкаў, завезлі афрыканак
💁🏻‍♂️

👀 Гэтыя і яшчэ шмат іншых тэмаў − у свежым выпуску шоу «Вечаровы шпіль». Ён ужо з'явіўся на нашым канале «Вот Так» і чакае вашых праглядаў!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Былы прэзідэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку

🔸 У Беларусі знайшлі новае радовішча нафты

🔸 Міжнародны дзень абароны дзяцей

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/rsFp2KzKnOo

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны апошніх дзён

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔸Выйшаў на волю палітвязень Яўген Мерунко, які адбыў тэрмін за «абразу Лукашэнкі»

🔸Праект «Васьміног» запусціў онлайн-курсы для дзяцей школьнага ўзросту

🔸Беларусы выратавалі сваімі данатамі YouTube-канал музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі. А яшчэ выйшла ў аўдыёфармаце ягоная кніга «Свінні»

🔸Выдавец Андрэй Янушкевіч трапіў у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024

Читать полностью…

Белсат

🏘 Вёска Варганы месціцца побач з высокаю, парослаю лесам гарою, вяршыню якой можна пабачыць за некалькі дзясяткаў кіламетраў

...З пракаветных часоў гару ахіналі гістарычныя легенды і містычныя паданні.

Пры заездзе ў вёску зрок спыняецца на трох высокіх каменных крыжах. Казачнае спалучэнне гары і гэтых крыжоў наводзіць на думку: тут могуць жыць асілкі.

Яны і праўда тут жывуць. Аляксандру Каўбасічу 83 гады. На ягонае доўгае жыццё выпала і прымусовая праца пад немцамі, і сталінскі ГУЛАГ. Ён мае што расказаць...

👀 Глядзіце на нашым канале «Белсат DOC» дакументальны фільм пра Варганы, зняты рэжысёрам Дзянісам Алейнікам.

Читать полностью…
Подписаться на канал