belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔸Каля беластоцкай Ратушы адбылося свята беларускай культуры

💬 «Мы паказваем разнастайнасць фальклору падляскіх беларусаў, тое што мы прэзентавалі тут – песні, танцы – гэта ўсё адсюль, з Падляшша, запісаныя намі, старэйшыя запісы яшчэ з 60-тых гадоў».

Чытайце і глядзіце фотаздымкі:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Менску адкрылі прэміяльны супермаркет, у якім прадаюцца падсанкцыйныя прадукты

Сярод іншага, там можна знайсці і рэдкія прадукты з еўрапейскіх краінаў. Як яны туды трапляюць?

Распавядаем у нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі раней ты перажываў за спартоўца толькі таму, што ён рэпрэзентуе Беларусь, то цяпер гэтага мала. Важная пазіцыя спартоўца ці спартоўкі»

Наш калумніст Алесь Ляўчук разважае пра водападзел, які прайшоў у сферы беларускага спорту пасля 2020 года. Як і ўсё грамадства, спартоўцы тады падзяліліся на тых, хто выступіў супраць фальсіфікацыяў і паслявыбарчага гвалту і на тых, хто падтрымаў рэжым. Вялікая частка наогул засталася з пазіцыяй «хата з краю».

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Польскі міністр абвесціў, што краіна сцягвае дадатковыя сілы на мяжу з Беларуссю

Гэта звязана з усплёскам актыўнасці і ростам агрэсіі мігрантаў, якія працягваюць штурмаваць мяжу.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎸Беларускія фестывалі на Падляшшы: «Басовішча» ўжо няма, аднак яму на змену прыйшлі іншыя

Гэтым летам беларусаў чакаюць два буйныя культурніцкія фэсты, якія пройдуць на Беласточчыне ў чэрвені і ліпені. Яны сталіся сапраўднаю падзеяй летась, цяпер арганізатары абяцаюць зрабіць яшчэ лепей.

Чытайце інтэрв'ю «Белсату» са Змітром Косціным, сябрам фонду «Tutaka», актывістам беларускай дыяспары і журналістам:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🏖 Мора, пясочак і расейская мяжа. Як жыве Крыніца-Морска – польскі курорт на Балтыйскай касе

Ад расейскага Балтыйску Крыніцу-Морску наўпрост аддзяляюць 20–25 кіламетраў. І калі з польскага боку каса – папулярны турыстычны кірунак, то з расейскага трапіць на яе замежнікам не так і проста.

Чытайце рэпартаж і глядзіце фатаграфіі на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐧 Пінгвіны Гумбальта – вельмі рэдкі від і знаходзіцца на мяжы вымірання

Птушанятам гэтага віду пінгвінаў, што вылупіліся ў Брытанскім заапарку, вырашылі даць кветкавыя імёны. Напрыклад, Крапіва, Цюльпан, Чартапалох, Нарцыс і г.д 😊

Читать полностью…

Белсат

🐻 У заапарку Горадні для мядзведзікаў выдумляюць смачныя квэсты

☝️ Каб зрабіць здабычу ежы падобнай на натуральную ва ўмовах дзікай прыроды

Читать полностью…

Белсат

🔺«Такога не было ўжо даўно». Каля сотні мігрантаў штурмавалі польскую мяжу

Учора вялікая колькасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы кідала ў польскіх памежнікаў палкі і камяні, паведамляе журналіст Мар'юш Гершэўскі. У адказ памежнікі ўжылі слезацечны газ.

Паводле Гершэўскага, да мяжы накіравалі падмацаванне.

Читать полностью…

Белсат

📀 Беларускі транс–фолк дуэт HUTATELI выдаў альбом лепшых песень

Новы альбом называецца LULI-LULI і ўключыў у сабе вядомыя песні, створаныя на працягу чатырнаццацігадовага існавання гурта.

Дуэт HUTATELI – гэта музыкі Аўгінія Манцэвіч і Верасень.

🎧 Паслухайце

Читать полностью…

Белсат

🪖 Беларусаў заклікаюць служыць па кантракце ў расейскім войску. Аднак паводле юрыстаў, за гэта могуць пазбавіць грамадзянства РБ

Беларускія законы не забараняюць і не дазваляюць грамадзянам Беларусі служыць паводле кантракту ў Расеі.

☝️ Аднак юрысты папярэджваюць, што на кантракт з расейскім войскам усё ж можа цягнуць за сабой наступствы:

«Паколькі па сутнасці ўсе Узброеныя сілы РФ бяруць удзел ва ўзброеным канфлікце, то можна казаць, што служба нават у самым аддаленым кутку Расеі будзе азначаць удзел у вайне. А гэта ў сваю чаргу можа цягнуць за сабою наступствы з пункту гледжання не толькі беларускага, але і міжнароднага заканадаўства»


Падрабязней ⤵️

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 Антон Казельскі

Антон – аператар тэлеканалу АНТ. Быў затрыманы на працоўным месцы.

Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК РБ – «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» і «распальванне варожасці або варажнечы».

Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме... якія ён даўно выдаліў.

У мужчыны ёсць жонка і чацвёра дзяцей

📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🐶 Нягледзячы на невылечнае захворванне, гэты сабака жыве сваё лепшае жыццё

Сабака Купер мае хваробу, праз якую выглядае так, нібы яго намалявала дзіця, а таксама яму складана рухаць шыяй.

Аднак, дзякуючы сваім гаспадарам, сабака мае добрае жыццё. Паглядзіце ягоную гісторыю!

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️Усяго 0,5% дзяржбюджэту трацяць на культуру

У Беларусі вялікія праблемы ў сферы культуры. Аб'ём фінансавання зніжаецца, працаўнікі сыходзяць.

Чаму так адбываецца і да чаго прывядзе, глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

👆«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3»

Беларускі ваяр Жэрар збірае і рамантуе трафейную тэхніку. Ён – камандзір аддзялення эвакуацыі цяжкай тэхнікі. Пра свае самыя цікавыя аперацыі ён распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры», паглядзіце!

Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ life»

Читать полностью…

Белсат

🫠 У Лукашэнкі ёсць пазашлюбны сын на Алтаі?
🫠 Клопат пра спажыўцоў ад адміністрацыі слуцкай крамы
🫠 Суворы лепельскі пляж

🫠 Царква і армія аб'ядналіся, каб прайсці хрэсным марш-кідком па краіне

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі не стамляюцца здзіўляцца плыні крынжовых навінаў з радзімы.

👀 Глядзіце, што яны абмяркоўваюць у чарговым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так TV» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🕷Новы выпуск «Шухер-шоу» прысвечаны таму, як Павук агітаваў «ябацек» галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду

Хто ведае, можа нехта з іх прыслухаўся да закліку? Проста не можа заявіць пра гэта адкрыта 💁🏻‍♂️

😄 А ў якасці бонусу − выхаваўчая размова альтэр-эга Павука (Ігара Дзмітрыева з КДБ) з Бондаравай, якая стала на слізкую сцежку і «наехала» на нявестку Лукашэнкі

Читать полностью…

Белсат

📷 У гаспадарцы спатрэбіцца: жыхар Кіеўшчыны прыстасаваў абломак ракеты для мірнага побыту

На пачатку вайны на ўчастак Мікалая Краўчанкі, жыхара сяла Майданаўка, упала расейская ракета. Цяпер мужчына выкарыстоўвае яе, каб сушыць бялізну.

Читать полностью…

Белсат

📍Усё больш заходніх краінаў даюць Украіне дазвол біць сваёй зброяй па тэрыторыі РФ. Ці дапаможа гэта ўкраінцам пераламіць ход вайны?

Дазвол ужо быў атрыманы ад Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Чэхіі, краінаў Балтыі, Нідэрландаў, некаторых скандынаўскіх дзяржаваў. Але пазіцыя Злучаных Штатаў Амерыкі застаецца не да канца зразумелай.

Чытайце на старонцы каментар генерал-маёра СБУ ў запасе Віктара Ягуна:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❤️ Жыхар Берасця ратуе буслоў

Паглядзіце, як жывецца птушкам у яго «бусліным садку» 😊

Читать полностью…

Белсат

💪 Беларусы выратавалі YouTube-канал музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі

Грошы, неабходныя на некалькі новых выпускаў на канале «Міністэрства сепультуры», гледачы сабралі літаральна за дзень.

Паразмаўлялі з Аляксандрам Чарнухам пра ягоны канал, а таксама пра беларускую музыку ды шоу-бізнес агулам:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Беларусі не стае больш як 150000 працаўнікоў!

Пры гэтым працягваюцца масавыя звальненні праз палітычны пераслед.

Ды што чакае беларускую эканоміку?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці адкрыюць усё ж такі памежны пункт «Баброўнікі»?

Нядаўна Дональд Туск завіў, што Польшча можа ўзнавіць працу аднаго з зачыненых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю.

☝️ Аднак ўжо 28 і 29 траўня пры спробе нелегальнага пераходу мяжы мігранты паранілі некалькіх польскіх памежнікаў.

Дык ці застаецца магчымым адкрыццё «Баброўнікаў» у такіх умовах?

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, дарагія чытачы!

Мы вам прынеслі ранішняе чытво: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Што дасць Украіне дазвол на прымяненне заходняй зброі па аб’ектах у РФ?

Праз VPN

Якіх мэтаў хоча дамагчыся расейскае войска, наносячы мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры, ці магчыма закрыць неба над Харкавам і як паўплывае на сітуацыю дазвол заходніх краін на выкарыстанне іхнай зброі для ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Расеі?

🔸Новыя санкцыі, камуналка і дарагія візы

Праз VPN

Што зменіцца для беларусаў у чэрвені?

🔸Ці можа грамадзянін Беларусі служыць Расеі паводле кантракту?

Праз VPN

Мінабароны не ведае. Спыталі юрыста.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 31 траўня

✔️ Суд прызнаў Доналда Трампа вінаватым ва ўтойванні грошаў

✔️ У наступным месяцы беларусаў чакаюць чарговыя змены. Якія новаўвядзенні нас чакаюць?

✔️ Мянчук засудзіў тураператара, бо зламаў зуб аб костку чарнасліву ў самалёце «Белавіі»

✔️ праект «Васьміног» афіцыйна адкрывае онлайн-курсы для дзяцей школьнага ўзросту

✔️ На мяжы з Беларуссю параненыя яшчэ двое польскіх жаўнераў

✔️ 75 украінскіх ваеннапалонных вярнуліся на Радзіму

✔️ Сёння зямлю зноў накрые магнітная бура

✔️ «Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў, у якіх час ідзе назад

✔️ Беларусаў заклікаюць служыць па кантракце ў расейскім войску. Аднак юрысты папярэджваюць, што гэта можа цягнуць за сабой наступствы

✔️ Ці ёсць шанцы, што адкрыюць памежны пункт «Баброўнікі»?

#рэпрэсіі:

▪️ Пачаўся самы шматлюдны завочны суд: разгляд «справы аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

▪️ У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 чалавек

▪️ У Менску сілавікі затрымалі вядучага святаў

▪️ У Беларусі замежніку пагражае да 25 гадоў калоніі — яго будуць судзіць за «наёмніцтва» і «агентурную дзейнасць»

▪️ У Магілёве былога палітвязня судзяць яшчэ па адной крымінальнай справе

▪️ Затрыманы чарговы берасцейскі вядучы

▪️У Маладзечне затрымалі былога жаўнера французскага Замежнага легіёну

Читать полностью…

Белсат

👆 «Па чалавеку было бачна, ён быў крыху затарможаны»

Былы палітзняволены Глеб Гатоўка распавёў пра сустрэчу з адвакатам Максімам Знакам у СІЗА.

У адной камеры з Глебам Знак правёў некаторы час і выходзіў з галадоўкі. Паслухайце, як гэта было.

Раней Глеб распавядаў, як за кратамі пачуваецца Сяргей Ціханоўскі. Калі прапусцілі – чытайце тут.

Читать полностью…

Белсат

Хаваць людзей у Расеі стала даражэй

❓ Чаму так адбываецца?

❓ І пры чым тут заходнія санкцыі?

Глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Менску адкрылі краму з санкцыйнай прадукцыяй. Як яна трапляе ў Беларусь?;

🔸Напад на польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Ці паўплывае гэта на рашэнне адкрыць яшчэ адзін памежны пераход на беларуска-польскай мяжы?;

🔸Сусветны дзень без тытуню. У якім узросце пачынаюць паліць падлеткі і чаму электронныя сігарэты таксама шкодныя;

🔸Суд прызнаў Трампа вінаватым па ўсім пунктам абвінавачання. Што далей?;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=zkvIF8nc6Q8

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Белсат ZOOM» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

⌚️ «Луч » выпусціў серыю гадзіннікаў, у якіх час ідзе назад

Калекцыя атрымала назву «Зваротны ход 2.0», а асаблівасцю такіх гадзіннікаў з'яўляюцца стрэлкі, якія ідуць у зваротным кірунку. Калекцыя абʼяднала чатыры мадэлі: «Паўночнае ззянне», «Парад планет», «Галактыка», «Магнітар».

Корпус гадзіннікаў зроблены з неіржавеючай сталі, шкло мае – мінеральнае, а раменьчык са скуры.

😍 Аж сабе такія захацелася, праўда?

Читать полностью…

Белсат

🍒 Пачастунак ад акупантаў завязуць у Беларусь

50 тонаў чарэшняў з акупаванага расейцамі ўкраінскага Мелітопалю хочуць прывезці для продажу ў нашай краіне.

Глядзіце ў сюжэце з нашага кароткага выдання навінаў.

Читать полностью…
Подписаться на канал