belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🎶 У Лейпцыгу знайшлі раней невядомы твор Моцарта

Ноты да твору пад назвай «Ganz kleine Nachtmusik» знайшлі ў адной з бібліятэк горада. Сам твор датаваны сярэдзінай або канцом 1760-х гадоў, калі Моцарту было не больш за 13 гадоў. А знойдзены нотны запіс - копія, зробленая каля 1780 года.

Твор напісаны для струннага трыо і складаецца з сямі частак агульнай працягласцю каля 12 хвілін.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Вільні адкрылі офіс Беларускай місіі амерыканскай Агенцыі па міжнародным развіцці (USAID)

Як паведамляе прэс-служба USAID, на цырымоніі адкрыцця прысутнічала памочнік адміністратара агенцыі Эрын Элізабэт Макі. Яна заявіла, што падтрымка usaid Беларусі, якая пачалася яшчэ ў 1999 годзе, працягнецца.

☝️ Макі падкрэсліла, што агенцыя «супрацоўнічала з беларускім народам у цяжкія хвіліны, у тым ліку ў барацьбе з наступствамі Чарнобыля, пандэміяй covid-19 і палітычным крызісам 2020 года, а таксама спрыяла такім поспехам, як бум беларускіх стартапаў і it-сферы».

Пра падтрымку беларусаў казаў на цырымоніі і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Пітэр Каўфман:

«Амерыканскі народ падтрымлівае беларусаў у іх намаганнях па стварэнні прадстаўнічага ўрада, [у адстойванні] права на сходы і выказванне меркаванняў, свабоды выбару, эканамічных магчымасцяў і доступу да разнастайнасці ідэй»

Читать полностью…

Белсат

🔥 Студэнты першага курсу польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без рэгістрацыі

З 23 па 27 верасня беларусы, якія хочуць атрымаць польскую нацыянальную візу для навучання на першым курсе ў ВНУ Польшчы, могуць падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомлі і Магілёве без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global Group.

☝️ У траўні бягучага года візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомлі і Магілёве зрабілі для школьнікаў і студэнтаў асобную катэгорыю ў сістэме рэгістрацыі. Калі ў гэтай катэгорыі падаецца напоўнагадовая асоба (да 18 гадоў), разам з ёй можа падаць дакументы на атрыманне візы адзін з бацькоў без папярэдняй рэгістрацыі.

Читать полностью…

Белсат

«Толькі і марыў, каб узяць гітару ў абдымкі»

Алесь Папковіч – стваральнік гуртоў «Рэ-Мажор» і «Dze-ja?», былы палітзняволены. Два месцы, як ён з’ехаў з Беларусі. Але ў няволі застаецца яго малодшы брат Ян Папковіч.

❤️ Зараз хлопцу вельмі патрэбнае нашае падтрыманне. І справа не ў колькасці грошай, якую мы збяром, а ў тым, каб ён адчуў, што за ягонымі плячыма зноў стаяць тысячы беларусаў.

👉 Пачытаць душэўнае інтэрв’ю з Алесем, а таксама пабачыць спасылку на збор для яго можна ТУТ

Читать полностью…

Белсат

🫤 У Беларусі больш за 5 тысячаў інтэрнэт-рэсурсаў прызнаныя экстрэмісцкімі, доступ да іх абмежаваны

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў, перадае БелТА.

«Міністэрствам інфармацыі на 1 верасня 2024 года прынятыя пастановы аб абмежаванні доступу амаль да 14 тысячаў інтэрнэт-рэсурсаў, з якіх больш за 5 тысячаў былі прызнаныя экстрэмісцкімі»


Маркаў падкрэсліў, што са студзеня 2015 года па студзень 2020-га доступ быў абмежаваны да 400 рэсурсаў, а з 1 студзеня 2020 года па верасень 2024 года — да 5 тысяч.

🥴 На думку міністра, гэта кажа не пра тое «якое злое ў нас Міністэрства інфармацыі, а пра тое, якія каласальныя сродкі трацяцца апанентамі на інфармацыйнае расхістанне Беларусі»

#лічбадня #рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤯 Блудны «маг» з 90-тых вярнуўся: на сустрэчы Кашпіроўскага прыходзяць сотні людзей

У Расеі Анатоль Кашпіроўскі зноў праводзіць свае «сеансы». Ён абяцае вылекаваць людзей ад раку, бясплоддзя і... сівізны, прадае «чароўную соль», а для таго, каб палепшыць людзям зрок, Кашпіроўскі прапануе з заплюшчанымі вачыма слухаць песні Аляксандра Малініна.

На адзін з яго першых «сеансаў» у Маскве прышлі каля 300 чалавек. Каштуюць такія сустрэчы 35-100 долараў, а індывідуальны «сеанс» - каля 270 долараў. «Маг» сцвярджае, што каб цалкам вылекавацца, неабходна прайсці 4 «сеансы» запар.

👆У часы нявызначанасці і хутказменлівага свету людзі шукаюць падтрымку і сэнсы. А таксама часта «ўцякаюць» ад рэальнасці. Таро, астралогія і сеансы «Кашпіроўскіх» прапануюць альтэрнатыўны погляд на свет і часова адцягваюць ад паўсядзённых праблемаў.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Новае расследаванне BELPOL: Як Лукашэнка санаторый у Кіславодску прадаваў

Гаворка пойдзе пра недабудаваны санаторый ў Кіславодску, які прадалі расейскаму бізнэсоўцу, а сродкі ад продажу распілавалі.

👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔖 Дэмсілы прэзентавалі новы Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязням

Ён з’явіўся ў 2024 годзе і ўжо мае пацверджаных унёскаў на 1,4 мільёна еўраў.

👉 Што гэта за фонд і чым ён будзе адрознівацца ад ужо існых ініцыятываў можна пачытаць ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🐍 У Тайландзе чатырохметровы пітон спрабаваў задушыць мясцовую жыхарку

Жанчына дзве гадзіны змагалася за сваё жыццё і ў выніку выжыла.

😱 64-гадовая жанчына вечарам мыла посуд у сябе дома, калі на яе напала 20-кілаграмовая змяя. Пітон прабраўся на кухню і ўкусіў жанчыну за нагу, затым стаў увінацца вакол яе цела.

Ахвяра клікала на дапамогу, спрабавала адбіцца ад змяі, схапіўшы яе за галаву, але нічога не дапамагала… Праз паўтары гадзіны крыкі пачула суседка і выклікала паліцыю і ратавальнікаў. Яны вызвалілі жанчыну, пасля чаго яе даставілі ў бальніцу.

Читать полностью…

Белсат

📌 Міністры замежных справаў Беларусі і Ірану абмеркавалі праекты па лагістыцы, транспарце і адукацыі

Учора міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Алірэзай Санеі.

Прэс-служба беларускага МЗС адзначае, што падымаліся «пытанні развіцця і перспектывы беларуска-іранскіх адносін у розных сферах».

«У рамках сустрэчы разгледжаны пытанні бягучага выканання двухбаковых праектаў па лагістыцы, транспарце, адукацыі, а таксама шляхі іх актывізацыі. Акрамя таго, міністр і Іранскі дыпламат абмяняліся думкамі аб падзеях, якія адбываюцца ў блізкаўсходнім рэгіёне»

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, паважаныя чытачы!

Прынеслі вам ранішні дайджэст. Сабралі тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

⭕️ Муж 10 гадоў напампоўваў жонку наркотыкамі, каб яе гвалтавалі староннія

Ён усё здымаў на камеру, а старонніх мужчынаў знаходзіў у інтэрнэце.

⭕️ Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю пра Беларусь і Лукашэнку

Дэпутаты заклікалі вызваліць палітвязняў, увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама выказалі занепакоенасць лёсам беларусаў у эміграцыі.

⭕️ Што будзе на месцы аўтавакзалу «Усходні» ў Менску

Будынак былога аўтавакзалу «Усходні» ўжо рэканструююць, каб зрабіць там гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 19 верасня

🔻 У Глыбокім масавы «хапун»

🔻 Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»

🔻 У Століне затрымалі як мінімум 5 чалавек

🔻 Актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь будуць завочна судзіць у Магілёве

🔻 Старонка з беларускімі мемамі ў Instagram прызнаная «экстрэмісцкай»

🔻 Як кантралююць палітвязняў, якіх вызвалілі па памілаванні

Читать полностью…

Белсат

💬 «Яны з гэтай краіны робяць не прыязную "Сакартвэла", а "Грузінскую ССР"»

Гісторыя беларускага журналіста Андрэя Мялешкі, якога ў панядзелак адмовіліся пускаць у Грузію, абурыла многіх беларусаў-эмігрантаў (прычым не толькі тых, хто сам жыве ў Грузіі).

Цяпер Андрэй з адной з дачок знаходзіцца ў Беластоку і пакуль не вельмі добра ўяўляе, як будзе будаваць жыццё на новым месцы. У Грузіі пакуль застаюцца ягоная жонка і яшчэ адна дачка.

☝️Паслухайце, што Андрэй расказаў у каментары «Белсату»

Читать полностью…

Белсат

📌 Радослаў Сікорскі падчас выступу ў Кіеве прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад міжнародны мандат ААН

Міністр замежных спраў Польшчы адзначыў, што акупаваны Крым «адыгрывае ключавую ролю ў магчымых перамовах паміж Украінай і Расеяй, і адным з варыянтаў магла б стаць перадача паўвыспы пад міжнародны мандат ААН».

Сікорскі падкрэсліў, што няма «ніякай магчымасці дасягнення міру без дэмілітарызацыі Крыма»:

«Мы маглі б перадаць гэта пад мандат ААН з місіяй арганізацыі справядлівага рэферэндуму з законным насельніцтвам ... а маглі б адкласці яго на 20 гадоў»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸Лукашэнка сустрэўся з Пушыліным. І заявіў, што гатовы супрацоўнічаць не толькі з «ДНР», але і з Украінай

🔸Літва заблакавала ў сябе дзясяткі YouTube-каналаў, якія належаць дзяржаўнай прапагандзе РБ. А ці можна заблакаваць іх у самой Беларусі?

🔸Беларусь знаходзіцца на 10-м месцы ў антырэйтынгу смяротнасці

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Па-першае, я не веру ў які-кольвек эфектыўны мандат ААН»

Паўло Клімкін адказаў Радославу Сікорскаму на прапанову перадаць Крым на 20 гадоў пад міжнародны мандат ААН

Паглядзіце, што кажа былы міністр замежных справаў Украіны ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Расея ведала аб наступе ЗСУ на курс Курск за некалькі месяцаў да яго пачатку

Пра гэта піша The Guardian са спасылкай на дакументы, захопленыя ўкраінскім спецназам на Куршчыне.

Паводле паведамленняў, расейскіх вайскоўцаў папярэджвалі аб падрыхтоўцы наступу, як мінімум з пачатку студзеня. У лютым расейская выведка меркавала, што ЗСУ будуць спрабаваць прарвацца на 80 кіламетраў з тэрыторыі Сумскай вобласці.

У чэрвені вайскоўцы Расеі ведалі, што ЗСУ будуць спрабаваць захапіць горад Суджа. Наступ украінскай арміі пачаўся ў жніўні, Суджа была захопленая на працягу тыдня.

👉 У дакументах таксама гаворыцца аб нізкім маральным духу падраздзяленняў у Курскай вобласці РФ, недахопе кадраў і адзначаецца высокі ўзровень самагубстваў сярод вайскоўцаў..

The Guardian адзначае, што атрымала паперы ад украінскіх вайскоўцаў і, хоць не можа незалежна пацвердзіць іх сапраўднасць, кажа, што яны выглядаюць сапраўднымі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка патрабуе перастаць «кланяцца імпартнаму яблыку»

✔️Вайскоўцаў аднаго з танкавых падраздзяленняў ЗС РБ скіравалі на навучанне ў РФ

✔️Урзуля фон дэр Ляен – з візітам у Кіеве

✔️Ізраіль нанёс масаваны ўдар па аб’ектах «Хізбулы» у Ліване

✔️Мінадукацыі вызначыла прадметы і даты школьных экзаменаў у 2025 годзе

✔️Павялічыць колькасць тэлевізійнай рэкламы на беларускай мове. Такую петыцыю беларусы скіравалі ў Мінінфармацыі

✔️У Лідзе сабаку, якому пацукі пагрызлі заднія лапы, уратавалі з дапамогай біянічных пратэзаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😔Гэты кіт уцёк з расейскай няволі, але ўсё адно загінуў

Актывісты мяркуюць што знакамітага «кіта-шпіёна» застрэлілі, а нарвежская паліцыя мае іншае меркаванне.

Распавядаем гісторыю жывёліны, а таксама пра тое, навошта расейцы адлоўліваюць марскіх сысуноў і што з імі робяць потым.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 20 верасня

Еўра вырас больш чым на 2,5 капейкі, крыху падрос і долар. Рубель працягвае падаць.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 «Прыорбанк» прадалі інвестару з ААЭ

Пра гэта паведамляе прэс-служба банка:

У выніку транзакцыі 87, 74% акцый «Прыорбанку» пяройдзе SOVEN1. Як частка гэтага пагаднення, SOVEN 1 і Raiffeisen Bank International падпісалі дамову куплі-продажу акцый і будуць працаваць разам з «Прыорбанкам» над тым, каб дасягнуць поўнага завяршэння ўгоды ў 4 квартале 2024 года


Паралельна з працэсам куплі «Прыорбанк» працягне абслугоўваць кліентаў. Новы ўласнік абяцае забяспечыць бясшвоўны пераход для кліентаў і прадставіць магчымасць працягваць карыстацца звыклымі банкаўскімі сэрвісамі на працягу ўсяго працэсу.

Читать полностью…

Белсат

🍄 Неверагодна рэдкі грыб знайшлі ў Белавежскай пушчы

Называецца ён - герыцый грабенчаты (Hericium erinaceus Pers) ці па народнаму «Дзедава барада» ці «Ільвіная грыва»

Упершыню грыб спаткаў вядомы міколаг Павел Кірылавіч Міхалевіч яшчэ ў 1967 годзе. Наступны раз навукоўцы знайшлі гэты ўнікальны грыб амаль праз 50 гадоў - у 2016 годзе. А ў гэтым годзе ім пашчасціла спаткаць яго адразу аж у трох месцах.

«Дзедава барада» патрабуе асаблівых умоў увільгатнення і тэмпературнага рэжыму. Расце на мёртвай драўніне(дубе альбо грабе), але часам сустракаецца і на аслабленых, яшчэ жывых дрэвах.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Вільні грамадзяніна Літвы прызналі вінаватым у шпіянажы на карысць беларускага КДБ

Мужчыну асудзілі на 9 гадоў турмы, піша «Радыё Свабода». Літоўца таксама прызналі вінаватым у спробе ўплываць на сведкаў.

Грамадзянін Літвы Мантас Данелюс з 2022 году збіраў інфармацыю пра беларускіх актывістаў у Літве, і перадаваў іх прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай.

Данелюса затрымалі ў Літве 28 верасня 2022 году пры спробе ўцячы ў Беларусь.

Раней мужчыну ўжо судзілі па падазрэнні ў фальсіфікацыі дакументаў.

Читать полностью…

Белсат

◽️«ЗША будзе выступаць за паляпшэнне становішча Зянковіча»

Амбасада Злучаных Штатаў адрэагавала на сюжэт з палітзняволеным грамадзянінам Беларусі і ЗША Юрыем Зянковічам. Заява часовага паверанага ў справах амбасады ЗША ў Беларусі Пітэра Каўфмана была апублікаваная на старонцы амбасады:

«Я рашуча асуджаю недапушчальнае адлюстраванне беларускім рэжымам затрыманага грамадзяніна ЗША ў дзяржаўных СМІ ў прапагандысцкіх мэтах і абвяргаю беспадстаўныя заявы, якія прагучалі ў праграме. Гісторыя выкарыстання рэжымам тактыкі прымусу для вытворчасці падобнага кантэнту ставіць пад сумнеў добраахвотны характар ​​удзелу грамадзяніна ЗША. Дзяржаўны дэпартамент не мае вышэйшага прыярытэту, чым бяспека грамадзян ЗША за мяжой, і мы будзем працягваць выступаць за паляпшэнне становішча гэтага затрыманага амерыканца».


👆Некалькі дзён таму прапагандысты паказалі сюжэт з Юрыем, у якім палітвязень на камеру расказвае «страшныя» дэталі падрыхтоўкі да «забойства» Лукашэнкі. Што было ў сюжэце, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.

Читать полностью…

Белсат

🔺Прэзідэнтка Еўракамісіі наведала Кіеў

Пра гэта Урсула фон дэр Ляен паведаміла ў сваіх сацсетках:

«Я прыехала сюды, каб абмеркаваць падтрымку Еўропы: ад гатоўнасці да зімы да абароны, да далучэння і прагрэсу па крэдытах G7»


Гэта ўжо 8-мы візіт Урсулі фон дэр Ляен у Кіеў ад пачатку поўнамаштабнай вайны.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 19 верасня

✔️ Упершыню беларус стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы

✔️ 33 гады таму над нашай краінай афіцыйна залунаў бел-чырвона-белы сцяг

✔️ Улады паказалі, што плануюць зрабіць на месцы аўтавакзалу «Усходні»

✔️ Эстонія гатовая біць першай, калі Расея вырашыць напасці

✔️ Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «ДНР»

✔️ Муж 10 гадоў напампоўваў снатворным сваю жонку, каб яе гвалтавалі староннія мужчыны, якіх ён знаходзіў у інтэрнэце

✔️ У Беларусі збіраюцца прыняць новы закон аб дапамозе беспрацоўным

✔️ Еўрапаламент ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі»

✔️ Вольга Залатар выйшла на волю!

✔️ Ізраіль нанёс удары па цэлях «Хізбулы» у Ліване

Читать полностью…

Белсат

🌊 Паводка ў Цэнтральнай Еўропе дабралася і да Вугоршчыны

У Будапешце ўжо заліла набярэжную Дунаю побач з вядомым будынкам парламенту.

Але вада будзе падымацца і далей, піку паводкі тут чакаюць у суботу.

Глядзіце як выглядае цяпер адзін з найбольш папулярных турыстычных гарадоў Еўропы ☝️

Читать полностью…

Белсат

🇮🇱 Ізраіль нанёс удары па цэлях «Хізбулы» у Ліване

Гэта адбылося падчас выступу лідара групоўкі Хасана Насрала, на якім ён распавядаў пра атакі на сродкі сувязі «Хізбулы», якія раптам пачалі выбухаць.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што «Хізбула» ператварыла паўднёвы Ліван у зону баявых дзеянняў і на працягу дзесяцігоддзяў выкарыстоўвала ў якасці зброі дамы мірных жыхароў, будавала пад імі тунэлі і выкарыстоўвала грамадзянскіх асобаў у якасці жывога шчыту.

Читать полностью…

Белсат

🔺 Вольга Гарбунова раскрывае і тлумачыць тэзы, агучаныя ў нашумелым інтэрв‘ю Радыё «Свабода»

Паглядзіце, што кажа былая прадстаўніца АПК ў сацыяльнай палітыцы ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ён знаходзіцца ў найгоршай сітуацыі за ўсе свае кадэнцыі. Фактычна ідзе гаворка не пра яго палітычнае жыццё, а пра жыццё ўвогуле»

У свежым выданні «Двубою» Анатоль Котаў і Павел Усаў разважаюць пра тое, ці пойдзе Лукашэнка на чарговыя «прэзідэнцкія выбары». Пытанне дагэтуль вісіць у паветры, бо за апошнія месяцы самаабвешчаны кіраўнік РБ пасылаў на гэты конт супярэчлівыя сігналы.

Анатоль Котаў мяркуе, што Лукашэнка разумее ўсе рызыкі і ўсё ж адважыцца сысці ў цень. Усаў з ім не пагаджаецца і думае, што дыктатар выйдзе сухім з вады нават у цяперашняй няпростай геапалітычнай сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне.

👀 Глядзіце выданне цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…
Подписаться на канал