belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🪪 Што такое пашпарт для беларусаў: дакумент ці інструмент рэпрэсіяў?

Цягам ХХ стагоддзя беларусы былі грамадзянамі царскае Расеі, кайзераўскае Нямеччыны, Польшчы, Савецкага Саюзу. Да гэтага пераліку трэба дадаць эміграцыю – палітычную і заробкавую.

Пашпарт у Расеі, а пасля ў Савецкім Саюзе не быў звычайным дакументам, але перадусім – магутным інструментам сістэмы рэпрэсіяў.

У фільме «Пашпарт для беларуса» паказалі, як выглядае гісторыя Беларусі праз прызму змены пашпартоў яе жыхароў.

👀 Глядзіце фільм Ягора Гайдука «Пашпарт для беларуса» на YouTube-канале «Белсат DOC»

Читать полностью…

Белсат

🔥 Кітайская кампанія, што дапамагала беларускаму прадпрыемству абыходзіць санкцыі, трапіла пад японскія санкцыі

Урад Японіі пашырыў пакет санкцый супраць Расеі. Сярод тых, хто трапіў у санкцыйныя спісы – кітайская кампанія Shenzhen 5G High-Tech Innovation Co., з дапамогай якой беларускае прадпрыемства ААТ «Пеленг» спрабавала абыходзіць заходнія санкцыі. Пра гэта паведамляе BELPOL.

Раней гэтая кітайская кампанія была ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША.

👉 Сярод прадукцыі «Пеленгу» – танкавы панарамны прыцэл, што павышае дакладнасць баявой машыны пры нанясенні ўдару.

Читать полностью…

Белсат

🇦🇲 Арменія прызнала Палестыну незалежнай дзяржавай

Краіна далучылася да рэзалюцый Генасамблеі ААН, якія заклікаюць да неадкладнага спынення агню ў Газе.

У афіцыяльнай заяве МЗС краіны сказана:

«Рэспубліка Арменія катэгарычна адхіляе напады на грамадзянскую інфраструктуру, гвалт у дачыненні да грамадзянскага насельніцтва, а таксама ўзяцце ў закладнікі і палон грамадзянскіх асоб падчас узброенага канфлікту і далучаецца да патрабаванняў міжнароднай супольнасці аб іх вызваленні без папярэдніх умоў...

... пацвярджаючы сваю прыхільнасць міжнароднаму праву і прынцыпам роўнасці, суверэнітэту і мірнага суіснавання народаў, Рэспубліка Арменія прызнае палестынскую дзяржаву».


👉 Палестына таксама нядаўна была прызнана незалежнай Нарвегія, Ірландыя, Іспанія і Славенія.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ільхам Аліеў прапанаваў спыніць дзейнасць Менскай групы АБСЕ «каб «цалкам закрыць старонку канфлікту» з Арменіяй

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен патэлефанаваў Ільхаму Аліеву.

Блінкен запэўніў, што ЗША будуць працягваць падтрымліваць працэс нармалізацыі адносін паміж Арменіяй і Азербайджанам і і заклікаў бакі да хутчэйшага падпісання мірнай дамовы.

☝️ У сваю чаргу Аліеў заявіў, што «даўно прыйшоў час афіцыйна спыніць дзейнасць нефункцыянальнай Менскай групы АБСЕ і ўсіх звязаных з ёй інстытутаў з тым, каб цалкам закрыць старонку канфлікту (у Нагорным Карабаху – заўв. рэд.), які стаў ужо перажыткам мінулага»

Читать полностью…

Белсат

😨 Крыміналку завялі на беларускага блогера за дрон, знойдзены ў сумцы

Кірыл Коласаў і Радзівон Кулік у красавіку прыехалі ў ААЭ за кантэнтам. Аднойчы ноччу яны падняліся на дах свайго гатэлю, каб паздымаць віды зверху на тэлефоны і фотаапараты. Калі раніцай яны вярталіся, то іх заўважыў ахоўнік і патэлефанаваў у паліцыю.

🫤 Пры вобыску ў сумцы ў беларускага блогера знайшлі квадракоптар, які ён купіў у ААЭ за свае грошы. Пасля гэтага хлопцаў затрымалі. Тры дні яны правялі ў камеры. На іх завялі крымінальную справу за незаконны запуск беспілотніка, зараз яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Самі блогеры запэўніваюць, што не запускалі дрон на даху гатэля.

Па словах Радзівона Куліка, іх справа «нікуды не рухаецца». Хлопцы не могуць пакінуць краіну, пры гэтым у іх заканчваецца віза. Калі тэрмін яе дзеяння скончыцца, за кожны дзень нелегальнага знаходжання будзе налічвацца штраф.

😢 Сродкаў да існавання ў блогераў таксама не засталося, а знайсці легальную працу праз крымінальную справу практычна немагчыма.

Читать полностью…

Белсат

Польскія памежнікі будуць вучыцца ў Паўднёвай Карэі ахоўваць мяжу

«Яны выкарыстоўваюць вельмі сучасныя тэхналогіі, ужываюць штучны інтэлект для маніторынгу мяжы і рэагавання. Я хацеў бы, каб мы скарысталі гэты досвед», – сказаў віцэ-прэм’ер Польшчы.

Акрамя таго, у польскім Кельцы запланаваная вытворчасць паўднёвакарэйскіх танкаў К2. Таксама вядуцца перамовы яшчэ і пра гаўбіцы K9 і ракетныя сістэмы «Chunmoo».

У сваю чаргу, Польшча збіраецца экспартаваць свае абсталяванні ў Карэйскую Рэспубліку.

Читать полностью…

Белсат

🇸🇿 Апошняя манархія, беднасць 60% і масавая эпідэмія ВІЧ – чым вядома Эсватыні?

20 чэрвеня ў Беларусь прыляцеў прём'ер Эсватыні каб наладжваць дыпламатычныя адносіны. Сабралі найбольш цікавыя факты пра краіну, якая не прызнае ўладу Кітая, але хоча быць надзейным партнёрам для рэжыму Лукашэнкі:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Ці атрымліваецца ў Крамля сабраць сваю «вось зла»?

Пуцін здзейсніў візіт у Паўночную Карэю, а пасля прыбыў у В’етнам. На пачатку чэрвеня з візітам у Манголіі быў і самаабвешчаны кіраўнік Беларусі. Што стаіць за гэтымі сустрэчамі – спыталі палітолага.

🔺У Беларусі ўхвалілі законапраект «Аб амністыі»

Амністыя закране 7850 вязняў, але сярод іх не будзе палітвязняў. Пачытайце, каго рэжым гатовы вызваліць.

🔺Беларусы ў выгнанні пазбягаюць статусу ўцекача

Ці можна лічыць бежанцамі беларусаў, якія з’ехалі пасля 2020 года? Мы спыталі юрыстку ЦБС і даведаліся пра галоўныя праблемы суайчыннікаў у палітычнай эміграцыі.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 20 чэрвеня

🔻Паводле прысуду лукашэнкаўскіх суддзяў Франак Вячорка «накіраваўся адбываць пакаранне» ў выглядзе 20 гадоў калоніі. Завочна

🔻У Горадні затрымалі вакаліста праваслаўнага хору Даніэля-Ландсей Кэйта. Яго змусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах-2020 ды ў напісанні негатыўных каментароў пра міліцыю і расейскіх вайскоўцаў

🔻Затрыманая бабруйчанка, якая, паводле сілавікоў, «сваімі відэаздымкамі дастала ўвесь горад». Яна вяла акаўнт у TikTok, дзе лукашэнкаўцы знайшлі «экстрэмізм»

🔻Жыхарцы Магілёва, якая ў 2020-м годзе зняла на відэа парушэнне на выбарчым участку, прысудзілі 1,5 года калоніі

🔻Проста ў дзень народзінаў затрымалі выкладчыка аднаго са сталічных універсітэтаў. Ён нібыта перасылаў нешта ў «Чорную кнігу Беларусі»

🔻Віцебскі суд зліквідаваў найстарэйшую жаночую арганізацыю ў абласным цэнтры

Читать полностью…

Белсат

💔 Вольга Рыбіна

Узятая пад варту за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным «экстрэмісцкімі».

Суд над ёй пачаўся ў ліпені 2023 года. Вырак – 3 гады калоніі. 13 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Вольгу ў «спіс экстрэмістаў».

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Читать полностью…

Белсат

❤️🇦🇲 У Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і міністра замежных справаў Арменіі

Асобна Ціханоўская і Мірзаян размаўлялі пра нявыдачу беларускіх грамадзянаў па запытах рэжыму Лукашэнкі. На фоне абвастрэння адносінаў паміж самаабвешчаным кіраўніком Беларусі ды афіцыйным Ерэванам можна меркаваць, што армянскі бок пойдзе ў гэтым пытанні насустрач беларускім дэмсілам.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 «Новы крок у партнёрстве з Афрыкай» – ў Беларусь прыбыў прэм’ер каралеўства Эсватыні

🔸 «Дынама» прапанавала ерэванскаму «Пюніку» сыграць у Менску на фоне напружаных адносінаў Беларусі і Арменіі

🔸 Міжнародны дзень уцекачоў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/lDFOuCiiK9Q

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Экаактывісты зноў прыцягваюць да сябе ўвагу дзёрзкімі акцыямі

Гэтым разам яны паспрабавалі пафарбаваць у аранжавы колер знакаміты брытанскі Стоўнгэндж.

Чаго яны гэтым дамагаліся? Глядзіце ў відэа ⬆️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Беларусы хацелі б не быць уцекачамі. Вельмі часта яны абіраюць іншыя шляхі легалізацыі, напрыклад, на падставе працы ці вучобы»

У Сусветны дзень уцекача спыталі юрыстку ЦБС, ці можна лічыць беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну пасля падзеяў 2020 года, уцекачамі.

А яшчэ пра тое, наколькі лёгка нашым суайчыннікам псіхалагічна прызнаць сябе бежанцамі.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларускага добраахвотніка з пратэрмінаваным пашпартам усё ж выпусцілі з Украіны

Праблемы ў яго ўзніклі і пры спробе патрапіць у Польшчу. Вось што расказаў Юрый «Белсату»:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🧘‍♀️ 21 чэрвеня – Міжнародны Дзень Ёгі

Гэта адзін з найстаражытнейшых відаў рэлаксацыі ў свеце.

😮 Археолагі знайшлі пячаткі, датаваныя перыядам з 3300 па 1700 год да н. э.. На іх былі выявы людзей, якія займаюцца «адным з відаў рытуальнай практыкі, магчыма старажытнай формай ёгі»

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 21 чэрвеня

Долар і еўра па ранейшаму растуць. А вось расейскі рубель страціў пазіцыі.

Читать полностью…

Белсат

😰 Графіці на будынку былога культурнага цэнтру «Корпус» замалёўваюць

Малюнак на сцяне зафарбоўваюць бэжавай фарбай.

🫤 Чым мясцовых камунальнікаў «пакрыўдзіла» каляровая сцяна – невядома. Хіба не ўпісвалася ў шэрую рэчаіснасць.

Читать полностью…

Белсат

😡 «Праца сістэмная і вядзецца на планавай аснове. Мы яе спыняць не збіраемся»

Старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара пахваліўся, што крымінальныя справы заведзеныя на 108 беларусаў. Усе яна з'ехалі праз палітычны пераслед.

Служка рэжыму падкрэсліў, што асобны акцэнт следчыя робяць на выяўленні маёмасці, «з мэтай далейшай канфіскацыі і звароту ў даход дзяржавы ў якасці кампенсацыі прычыненай шкоды».

☝️ Нагадаем, дыктатар у ліпені 2022 года падпісаў закон аб зменах у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і нават прыгаворваць іх да расстрэлу.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Лекарку Алену Церашкову асудзілі на 3 гады хатняй хіміі

Жанчыну абвінавацілі ў «парушэнні грамадскага парадаку». Цяпер яна дома з дзецьмі.

Алена – сястра вядомага актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў. Церашкова актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, была сябрам Партыі БНФ, брала ўдзел у выбарчых кампаніях.

Падчас затрымання, пра якое стала вядома 20 траўня, яна знаходзілася ў новым будынку менскага следчага ізалятару ў Калядзічах.

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі асудзілі міліцыянта, які даносіў на пратэстоўцаў?

Як паведамляе @nashaniva, Уладзімір Гелескул працаваў у ДАІ ў Салігорскім раёне. Вядома, што ў 2020-м ён паведаміў у міліцыю пра «антыпалітычныя надпісы» на стаянцы каля крамы.

Але арыштавалі міліцыянта за іншае: мужчына прадаваў дадзеныя з базы МУС. Сумы ён атрымліваў велізарныя – да 9500 долараў. Затрымалі яго пры атрыманні 4000 долараў.

Гелескула асудзілі на тры з паловай гады калоніі і далі штраф 14 тысяч рублёў. Суд прызнаў яго вінаватым па 4 артыкулах, сярод якіх было злоўжыванне ўладай і махлярства.

Читать полностью…

Белсат

ЗША дазволілі наносіць удары па любых расейскіх сілах, якія атакуюць Украіну

«Калі мы бачым, што расейскія войскі вядуць агонь праз мяжу, Украіна можа адкрыць агонь у адказ, выкарыстоўваючы боепрыпасы, прадстаўленыя ЗША», – заявіў прэс-сакратар Пентагона.

У такім выпадку, дзеянні Украіны будучы лічацца «самаабаронай».

Раней падобным чынам выказваўся памочнік Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван: «Справа не ў геаграфіі. Справа ў разумным сэнсе. Калі Расея атакуе або збіраецца атакаваць Украіну са сваёй тэрыторыі, то мае сэнс дазволіць Украіне нанесці ўдар у адказ па сілах, якія бʼюць па ёй праз мяжу».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 чэрвеня

✔️«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай – наш рэпартаж

✔️У Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і міністра замежных справаў Арменіі

✔️Дзяўчына з Беларусі, якую судзілі ў Польшчы за шпіянаж, атрымала 13 месяцаў зняволення

✔️Дзяржаўны памежны камітэт РБ заўважыў на ўкраінскім баку мяжы павялічаную колькасць вайскоўцаў і тэхнікі

✔️Беларускага добраахвотніка з пратэрмінаваным пашпартам усё ж выпусцілі з Украіны. У яго былі праблемы і з тым, каб патрапіць у Польшчу – вырашыць праблему дапамог у тым ліку «Белсат»

✔️Беларускія турыстычныя аўтобусы ў Грэцыі размалявалі літарамі Z

✔️Сёння – Сусветны дзень уцекача. Дзень, які ўжо актуальны і для беларусаў, хоць усяго 5 гадоў таму немагчыма было такое ўявіць

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Спорт па-за палітыкай?

На «Еўра-2024» дайшло да першых дысцыплінарных справаў за палітычныя акцыі

Читать полностью…

Белсат

📍Зюганаў атрымаў ад Лукашэнкі ордэн Пашаны

За што? За «значны асабісты ўнёсак у развіццё ўсебаковай супрацы паміж Беларуссю і Расеяй, саюзнага будаўніцтва, умацаванне сяброўскіх адносінаў і адзінства народаў дзвюх краінаў».

Чытайце болей на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Як мігранты нелегальна трапляюць у Польшчу

Бутэлькі з паліўнымі сумесямі, камяні і штурм памежнай агароджы – усё гэта спектакль дзеля адцягнення ўвагі ☝️

Читать полностью…

Белсат

🛩 Самалёт з галоўным расейскім ФСБшнікам на борце прызямліўся ў Берасці

Паводле «МотолькоПомоги», разам з Аляксандрам Бортнікавым прыляцела таксама дэлегацыя іншых супрацоўнікаў расейскіх спецслужбаў.

Вось што яны будуць рабіць у Берасці:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔍 Якія геапалітычныя наступствы будуць мець паездкі Пуціна ў Паўночную Карэю ды В'етнам?

І якія яшчэ з краінаў Азіі тэарэтычна могуць далучыцца да ўмоўнай «антыамерыканскай восі»?

Паразмаўлялі пра гэта з Алінай Грыцэнкай – доктарам філасофіі ў паліталогіі, галоўным кансультантам Нацыянальнага інстытуту стратэгічных даследаванняў Украіны:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнкаўскі суд накіраваў Франака Вячорку ў калонію на 20 гадоў

Само сабою, завочна. Дарадцы Святланы Ціханоўскай інкрымінавалі 9 крымінальных артыкулаў, сярод якіх «здрада дзяржаве», «арганізацыя масавых беспарадкаў», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

Таксама Вячорку прысудзілі штраф у памеры 60 тысяч рублёў.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Стыхія ў Беларусі: у Зэльвенскім раёне паваленае ветрам дрэва забіла жанчыну ⬆️

✔️Беларусь наведвае прэм'ер-міністр Каралеўства Эсватыні

✔️Камітэт дзяржкантролю правярае харчовыя рынкі

✔️Польскія следчыя, імаверна, атрымалі адбіткі пальцаў і ДНК меркаванага забойцы жаўнера на мяжы

✔️Для Марыі Калеснікавай у калоніі ствараюць інфармацыйны вакуум

✔️У Менску ў новым навучальным годзе выпрабуюць адзіную школьную форму

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…
Подписаться на канал