📱Гэтыя парады будуць карысныя не толькі на мяжы
Людзі ў Беларусі ў любы момант могуць сутыкнуцца з патрабаваннем сілавікоў «праверыць» тэлефон. Але менавіта пры праходжанні мяжы высокая імавернасць такой «прапановы».
Даем падрабязны разбор, што трэба ведаць і як падрыхтавацца да такіх «праверак»🔻
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 10 траўня
▫️Расейскія войскі забілі больш за паўтысячы дзяцей з лютага 2022.
▫️Былую палітзняволеную Вольгу Калацкую затрымалі 9-га траўня.
▫️Рэжым вінаваціць 2 каталіцкіх святароў у «дыверсійнай дзейнасці».
▫️У Польшчы будзе расследавацца ўплыў Расеі і рэжыму Лукашэнкі.
▫️Палітзняволеная экс-рэдактарка TUT.by Марына Золатава стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі.
▫️У Столінскім раёне падлетак наехаў на аўтамабілі на 7-гадовага хлопчыка.
▫️Кампанія EPAM патаннела на 27% за дзень.
▫️Яшчэ 4 кааліцыі на выбары ў Каардынацыўную раду прызнаныя «экстрэмістамі».
▫️Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева ў калоніі перахварэла на пнеўманію.
🤬 «Дадзеныя дзяцей-сірот, як і іх саміх, лягчэй схаваць»
Чарговую групу дзяцей, прывезеных з Данбасу, скіравалі ў санаторый Магілёўскага раёну ☝️
Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева ў калоніі перахварэла на пнеўманію
Яна была шпіталізаваная ў санчастцы калоніі на 10 дзён.
«На шчасце, пнеўманія была не вялікая, а ачаговая. Лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэння», – адзначыў муж палітзняволенай Ігар Ільяш.
Раней Кацярына перанесла моцны прыступ сезоннай алергіі. За амаль што 3,5 гады зняволення яна стала часцей хварэць на прастуды і пакутаваць ад галаўных боляў, у яе прыкметна пагоршыўся зрок.
Нагадваем, журналістку затрымалі 15 лістапада 2020 года. Яе асудзілі на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
🎥 Фільм «Берасцейская крэпасць» на «Белсат DOC»
Ці заўважалі вы, як часта нам паказвалі ўваход у крэпасць і памятныя моманты? Але гэта толькі малая частка. Афіцыйная версія гісторыі далёкая ад поўнай праўды.
Што хаваюць дзяржаўныя гісторыкі і як насамрэч адбывалася абароны крэпасці – глядзіце ў нашым фільме: https://youtu.be/UK00SR-82ds
Лукашэнка зладзіў крызіс на мяжы з Польшчай і чаго дабіўся?
Закрыццё памежных пераходаў, санкцыі, ізаляцыі – усё гэта вынікі палітыкі рэжыму ў Беларусі за амаль 3 гады. Дык навошта гэта сапраўды было? Эксперты маюць 2 версіі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Яшчэ 4 кааліцыі на выбары ў Каардынацыўную раду прызнаныя «экстрэмістамі»
КДБ унесла ў адмысловы спіс «Закон і парадак» (Аляксандр Азараў), «Еўрапейскі выбар» (Мікалай Халезін, Аліна Коўшык) «Моладзевы наступ» (Алана Гебрэмарыям, Лізавета Пракопчык і інш.) і «Воля» (Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў).
Раней «экстрэмісцкім фармаваннем» была прызнаная кааліцыя Паўла Латушкі.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Суд у Польшчы выдаў дазвол на арышт былога суддзі Томаша Шмыта, які збег у Беларусь.
🔻Затрыманых на Віцебшчыне святароў вінавацяць у «дыверсійнай дзейнасці».
🔻Перакладчыца Вольга Калацкая не выходзіць на сувязь.
🔻Беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у расейскай Калузе.
🔻Трэці суд у гэтак званай карагоднай справе распачнецца ў Берасці 10 траўня.
https://www.youtube.com/watch?v=p3vM37onjr8
⚠️Увага, жорсткія кадры
У Столінскім раёне падлетак наехаў на аўтамабілі на 7-гадовага хлопчыка
Дзіця шпіталізавалі.
Паводле міліцыі, 15-гадовы хлопец забраў ключы ў бацькі, скарыстаўся машынай і здзейсніў наезд на дзіця. Цяпер у дачыненні да бацькі заведзеная крымінальная справа. Яму можа пагражаць пазбаўленне волі да 5 гадоў.
Інфармацыі пра пацярпелага няма. Вядома, што дзіця цяпер у больніцы.
Палітзняволеная экс-рэдактарка TUT.by Марына Золатава стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі
Прэмія Ёгана-Філіпа Палма прысуджаецца арганізацыям або асобам, якія праявілі мужнасць і прыхільнасць праўдзе ў сваёй дзейнасці. Беларуску на прэмію вылучылі «Рэпарцёры без межаў».
Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці», – заявілі праваабаронцы.
💱Курсы валютаў на 10 траўня
На сённяшніх таргах долар і еўра дадалі ў кошце, расейскі рубель — патаннеў.
#курсывалютаў
Рэжым вінаваціць 2 каталіцкіх святароў у «дыверсійнай дзейнасці»
10 траўня адбудзецца суд над затрыманымі святарамі Анджэям Юхневічам і Паўлам Лемехам. Іх абвінавачваюць у «шкодзе дзяржаве праз «дыверсійную дзейнасць»
Нагадваем, каталіцкіх святароў арыштавалі 8 траўня ў Шуміліне. У касцёл прыехалі тры машыны з міліцыяй у цывільным, дзе затрымалі айца Паўла. Айца Анджэя затрымалі ў дарозе на сустрэчу.
😡 Расейскія войскі забілі больш за паўтысячы дзяцей з лютага 2022
Такія лічбы прыводзіць генпракуратура Украіны
Акрамя таго, раненні рознай ступені атрымалі 1330 дзяцей. Больш за ўсё пацярпела ў Данецкай вобласці – 530 дзяцей. У Харкаўскай – 365.
Нагадваем, толькі за апошнія некалькі дзён пацярпелі мінімум 4 дзіцяці: у Харкаве 8 траўня ў выніку расейскага абстрэлу раненні атрымалі дзяўчынка 8 гадоў, двое хлопчыкаў 14 гадоў і хлопчык 15 гадоў.
😱Жанчына пацікавілася, як дэклараваць грошы — іх забралі
Перасякаючы польска-беларускую мяжу, грамадзянка Украіны пайшла разам з іншымі пасажырамі аўтобуса па зялёным калідоры. Калі да яе падышоў мытнік, яна сказала пра грошы і паказала суму — іх канфіскавалі.
Суд мог вярнуць грошы жанчыне, але замест гэтага прызначыў ёй у дадатак штраф.
Як дзейнічаць, каб не трапіць у такую сітуацыю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Добрага дня, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Што трэба ведаць беларусам пра выбары прэзідэнта ў Літве?
Праз VPN
12 траўня ў Літве адбудуцца прэзідэнцкія выбары. На гэты пост у краіне прэтэндуюць восем кандыдатаў. Як можа змяніцца палітыка ў дачыненні да Беларусі разам са зменай прэзідэнта ў суседняй краіне?
🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем пра выбарчы спіс № 6 «Голас дыяспараў». Кожнаму з лідараў задаем аднолькавыя пытанні і публікуем адказы на іх.
🔺ЗСУ, імаверна, апынуліся ў катле на ўсходзе Краснагораўкі. Што вядома?
Праз VPN
Падводзім вынікі 806-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне.
#штопачытаць
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Учора адбылася «сонечная бура стагоддзя». Як вынік, незвычая начная з'ява, якую назіралі нават у Беларусі – палярнае ззянне.
Сабралі для вас многа прыгожых здымкаў, паглядзіце👇🏻
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Віталь Чопік
Жыхар Берасця, які хадзіў на палітычна матываваныя суды.
БелТА пісала, што мужчына «разам з саўдзельнікамі... сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці.
Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў». Яго здымалі на камеру пасля такіх судоў і спрабавалі задаваць пытанні. Закадравы голас паказвае ў кадры Чопіка і называе мужчыну «заўсёднікам» падобных судоў: маўляў, «рэгулярна наведвае судовыя працэсы, дзе абвінавачаныя – прыхільнікі апазіцыйных поглядаў».
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7. 224030, г. Берасце, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
🤦 Чыноўнікі кінуліся выконваць загад Лукашэнкі – рамантаваць дарогі да 9 траўня
Што з гэтага выйшла – глядзіце ў відэа ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Гісторыя збеглага ў Беларусь польскага суддзі Томаша Шмыта набірае новых барваў
🔸 Лукашэнка працягвае пужаць Захад размешчанай у Беларусі ядравай зброяй
🔸 Расея спрабуе ісці ў наступ, ідуць зацятыя баі
🔸 Марына Золатава стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/p8Zz5BYMdmk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
Сапраўдных ветэранаў Другой сусветнай засталося не так шмат. Герой нашага відэа — Сцяпан Паўлавіч Пальчык, яму 96 год.
Паглядзіце, як добра ён памятае падзеі тых часоў і што думае пра вайну ва Украіне.
«Павіншавалі ветэрана, які памёр тры гады таму»
Госці ток-шоу «План: Б» расказалі, як насамрэч дзяржава клапоціцца пра ветэранаў.
Як прапаганда выкарыстоўвае тэму вайны глядзіце ў поўным выданні https://youtu.be/-dAw14z4Ad8
Кампанія EPAM патаннела на 27% за дзень
Адбылося гэта па выніках таргоў 9 траўня. Кошт адной акцыі кампаніі ўпаў да 181,9 долара. Зусім раней акцыю можна было набыць за $315.
Такое падзенне акцыяў можа быць звязана з выхадам фінансавай справаздачнасці.
У Санкт-Пецярбургу аўтобус зваліўся ў раку – загінула 6 чалавек
Паведамляецца, што гарадскі аўтобус не справіўся з кіраваннем, ён прабіў агароджу на мосце і зваліўся ў ваду. На месцы працуе МНС.
🤔А ці ведалі вы, што Іван Грозны унук Вітаўта?
Не? Тады паглядзіце наш belsat_l">TikTok. Падпісвайцеся, каб глядзець яшчэ больш цікавых відэа.
Дональд Туск: у Польшчы будзе расследавацца ўплыў Расеі і рэжыму Лукашэнкі
Дзеля гэтага створаць адмысловую камісію.
Заяву пра камісію агучыў прэмʼер-міністр Польшчы падчас цырымоніі прызначэння новага кіраўніка МУС. Менавіта новы чыноўнік падрыхтаваў праект закону, паводле якога будзе створана камісія.
Нагадаем, 6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт выступіў у Менску і заявіў пра намер прасіць палітычнага прытулку. Паводле Дональда Туска, сувязь збеглага суддзі з Беларуссю мае даўнюю гісторыю.
«Блок Пракоп’ева-Ягорава» на выбарах у Каардынацыйную раду
Белсат знаёміць з усімі фракцыямі, якія ідуць на выбары ў КР. Сёння – нумар 8, блок бізнесоўца Вадзіма Пракопʼева і палітолага Андрэя Ягорава.
Як яны ставяцца да санкцыяў, ці падтрымліваюць сілавы сцэнар зменаў у Беларусі, колькі будзе дзяржаўных моваў і якой будзе дэкамунізацыя па-беларуску – пачытайце, што прапануе «блок Пракоп’ева-Ягорава»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
5 содняў запар жыхары Тавушскай вобласці ішлі маршам да Ерэвану
9 траўня яны зладзілі акцыю пратэсту каля будынку ўрада. Тысячы чалавек патрабуюць спыніць дэмаркацыю спрэчнай мяжы з Азербайджанам. Раней Нікол Пашыньян сказаў, што адмова ад гэтага пагражае новай вайной.
Глядзіце, чаму народ супраць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Былую палітзняволеную затрымалі 9-га траўня
Раней Вольга Калацкая ўжо адбывала «хатнюю хімію»: у 2021 годзе яе засудзілі на два гады за тое, што падчас акцыі пратэсту яна дала поўху Рыгору Азаронку.
У жанчыны дома засталася старая маці, якой больш за 90 гадоў і якую неабходна пастаянна даглядаць.
💥 #галоўнае за 9 траўня
✔️Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 9 траўня
✔️Лукашэнка (разам са сваім шпіцам) наведаў парад у Маскве
✔️Чаму Еўропа адзначае Дзень перамогі над нацызмам 8 траўня, а Расея і Беларусь святкуюць 9 траўня? І як Украіна ды Літва замянілі адзін фармат на іншы? Расказваем у нашым матэрыяле
✔️Паліцыя знайшла жанчыну, якая напала на беларуску ў Варшаве
✔️З Беларусі цягам трох месяцаў нельга будзе вывозіць моркву і буракі
✔️BYPOL сцвярджае, што лукашысты рыхтуюць масавую «мігранцкую» атаку на беларуска-польскую мяжу
✔️Валерый Залужны афіцыйна прызначаны амбасадарам Украіны ў Вялікай Брытаніі, а Вярхоўная Рада зняла з пасады міністра сваяка беларускага Кубракова
#рэпрэсіі:
▫️Лекара-неўролага Руслана Бадамшына пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі»
▫️На Віцебшчыне затрыманыя два каталіцкія святары