belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

👮‍♀️ У турмах каб сачыць за асуджанымі будуць выкарыстоўваць дроны

Да таго ж, персанал папраўчых устаноў атрымаў права выкарыстоўваць сродкі пераўтварэння і падаўлення сігналаў сотавай сеткі сувязі і беспілотнікаў. Адпаведную пастанову зацвердзіла МУС краіны.

☝️ Нагадаем, што з 28 сакавіка 2024 года ў Беларусі дзее забарона на захоўванне і выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў.

Усім уладальнікам беспілотнікаў неабходна было іх прадаць або перадаць бязвыплатна ў Белаэранавігацыю, Беларускі Чырвоны Крыж або ініцыятыву «Крылы».

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ «Кар'ерны рост» па беларуску: берасцеец пайшоў рабаваць дом, а яго злавілі і запісалі ў чыгуначныя тэрарысты

У Беларусі жыхара Берасця і двух расейцаў абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расейскай чыгунцы...але затрымалі іх за спробу рабавання дома бізнесоўца.

У сюжэце БТ сцвярджаецца, што берасцеец і расейцы вырашылі наладзіць серыю тэрактаў на расейскай чыгунцы. У ліпені яны накіраваліся ў Бранск, дзе знайшлі схованку, але ў ёй былі муляжы, паколькі яе да гэтага знайшлі спецслужбы.

🫤 Затрымалі іх чамусьці не падчас ускрыцця схованкі, а пазней, падчас спробы рабавання дома бізнесмена.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 «Культурныя коды маленькага беларуса і маленькага паляка адрозніваюцца»

Існуе міф, што дзеці хутчэй адаптуюцца ў новым асяроддзі, вучаць замежныя мовы.

Але ці так гэта? Псіхолагі кажуць, што ўсё вельмі індывідуальна і моцна залежыць ад самога дзіцяці.

 Запыталіся ў беларусаў пра іхны досвед пераезду з дзецьмі, а ў псіхолагаў – што зрабіць, каб для ўсёй сям’і эміграцыя прайшла прасцей 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😨Польскія мытнікі затрымалі 5 тысяч кантрабандных цыгарэт у таварным цягніку з Беларусі

Нелегальны груз знайшлі служачыя Надбужанскага аддзялення пагранаховы і Люблінскай мытна-фіскальнай службы падчас агляду таварнага цягніка на станцыі Тэрэспаль.

Схованкі былі арганізаваныя пад трыма цыстэрнамі складу, у агульнай складанасці «паліцыянты спынілі кантрабанду амаль 5 тысяч пачкаў цыгарэт рынкавым коштам больш за 80 тысяч злотых (амаль 18,5 тысяч еўра).

Адзначаецца, што з пачатку 2024 года супрацоўнікі памежнай службы не дапусцілі ў Польшчу нелегальных цыгарэт на суму больш за 4 млн злотых (каля мільёна долараў).

Читать полностью…

Белсат

◽️Палітзняволены журналіст і актывіст Анджэй Пачобут цяпер ганаровы грамадзянін Варшавы

Адпаведнае рашэнне прынялі дэпутаты гарадской рады польскай сталіцы.

«Калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні», – пракаментаваў падзею польскі палітык Роберт Тышкевіч.

Анджэй Пачобут – журналіст, сябра не прызнанага лукашэнкаўскімі ўладамі Саюзу палякаў. Працаваў над тэмамі, звязанымі з гісторыяй спецслужбаў СССР, антысавецкім супрацівам у Заходняй Беларусі і Арміяй Краёвай.

У Беларусі Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці паводле нацыянальнай прыкметы». Яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Запуск Запарожскай АЭС нясе вялікую пагрозу

У фінальным камюніке саміту міру было закранутае пытанне ядравай бяспекі Украіны. Было падкрэслена, што Запарожская АЭС мусіць працаваць пад поўным суверэнным кантролем Украіны. Якія пагрозы цяпер ёсць на ЗАЭС?

🔻Апошняя манархія, беднасць 60% і масавая эпідэмія ВІЧ – чым вядома Эсватыні?

Што трэба Беларусі ад краіны, у якой 60 % насельніцтва – за рысай беднасці.

🔻«Напрошваецца павышэнне пенсійнага веку»

Улады шукаюць, як заахвоціць пенсіянераў працаваць.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 21 чэрвеня

🔻 На 108 беларусаў заведзеныя крымінальныя справы. Усе яна з'ехалі праз палітычны пераслед.

🔻 У Фаніпалі прайшлі масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах 2020 года

🔻 Лекарку Алену Церашкову асудзілі на 3 гады хатняй хіміі

🔻 Палітвязню Аляксандру Гашнікаву ўзмацнілі пакаранне

🔻 За ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы жыхар Мінска Глеб Нікановіч

🔻 Палітвязня Руслана Волкава будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

🔻 Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта baranovichi24.bу

🔻 Затрыманні на Лідскім ліцейна-механічным заводзе

🔻 У Мінску затрымалі дырэктарку ТАА «Маяк Хоум»

Читать полностью…

Белсат

🐼 12-ці турыстам пажыццёва забаранілі наведваць кітайскую даследчую базу па гадоўлі гіганцкіх пандаў у Кітаі

У паведамленні WeChat гаворыцца, што яны праяўлялі дрэнныя паводзіны ў адносінах да жывёлінаў.

«Былі злоўленыя на тым, што яны кідалі бамбук, ледзяшы на палачцы, цыгарэты, яйкі або хлеб, а таксама пляваліся ў адкрытую гульнявую пляцоўку пандаў»


☝️ Дарэчы, на сайце базы размешчаныя падрабязныя інструкцыі для наведвальнікаў і папярэджванні пра пакаранні для парушальнікаў гэтых правіл.

Читать полностью…

Белсат

😏 Рэжым уручыў ноту Арменіі. Верагодна праз сустрэчу з Ціханоўскай

21 чэрвеня ў Беларусі адбылася сустрэча дыпламатаў двух краінаў, пад час якой беларускі бок уручыў прадстаўніку Арменіі ноту.

Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковых адносін.

👉 Нагадаем, што 20 чэрвеня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам. Гэтая сустрэча адбылася на фоне абвастрэння адносінаў паміж Менскам і Ерэванам. Нікол Пашынян сцвярджае, што Лукашэнка браў удзел у падрыхтоўцы вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Арменія дала палітычны прытулак беларусу, абвешчанаму ў вышук у Беларусі

Беларус Максім Вайткявічус быў арыштаваны ў лютым пасля перасячэння мяжы з Арменіяй. У Беларусі яго абвясцілі ў вышук на падставе ўхілення ад вайсковай службы. На гэтай падставе ўлады Арменіі ўзялі хлопца пад варту на 40 дзён. Затым тэрмін утрымання пад вартай быў падоўжаны.

☝️ Падставай для прызнання Максіма ўцекачом, стала тое, што ён быў удзельнікам пратэстаў у 2020 годзе і адсядзеў 15 содняў і на радзіме яму пагражаў пераслед.

Артур Сакунц, кіраўнік Ванадзорскага офісу Хельсінкскай грамадзянскай Асамблеі, сказаў, што ў выпадку экстрадыцыі да хлопца маглі прымяніць катаванні. Аднак гэта не перашкодзіла ўладам Арменіі ўзяць яго пад варту, што з'яўляецца відавочным парушэннем яго правоў.

Раней Арменія прызнала бежанцам і дала прытулак яшчэ аднаму грамадзяніну Беларусі Яраславу Новікаву.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 СК анансаваў рост крымінальных завочных справаў

🔸 Беларусь і Арменія: ці спаленыя масты?

🔸 Мінабароны раптоўна абвесціла правяранне боегатовасці ля мяжы з Украінай

🔸 Па апастыль на атэстаты выстраіліся чэргі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/6mhEpkXmH-s

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

📌 ААН заснавала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі

У групу ўвайшлі прадстаўнікі Канады, Польшчы і...Расеі.

👉 У абавязкі групы будуць уваходзіць расследаванне і ўсталяванне фактаў, абставінаў і прычынаў парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў, здзейсненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года.
Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🥰 Вось такія дызайнерскія кошыкі робіць 87-гадовая беларуска

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔥 Беларускую мову хочуць дадаць у вядомы ШІ-генератар субцітраў

Беларусы стварылі запыт на дадаванне беларускай мовы ў папулярную мабільную аплікацыю Сaptions, піша @motolkohelp.

☝️ Яна дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на відэа з дапамогай ШІ.

Падтрымаць дадаванне беларускай мовы ў Сaptions можна тут.

Читать полностью…

Белсат

😡 У Фаніпалі прайшлі масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах 2020 года

Пад «хапун» патрапілі не менш за шэсць чалавек, паведамляецца ў неафіцыйным тэлеграм-канале сілавікоў.

На відэа затрыманыя беларусы гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам з іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпалю, у тым ліку і па праезнай частцы.

Медыязона знайшла профілі трох затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.

У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць – невядома.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Дзеянні банку не з'яўляюцца патрабаваннем польскіх уладаў альбо еўрапейскімі санкцыямі»

Беларусам, у якіх банк Santander блакуе рахункі, параілі звяртацца ў таварыства абароны спажыўцоў.

☝️ Нагадаем, апошнім часам беларусы, якія жывуць у Польшчы, сутыкнуліся з праблемай: банк Santander патрабаваў наяўнасць у кліента ВНЖ у любой краіне Еўразвязу з тэрмінам дзеяння не менш як 12 месяцаў, іначай блакаваў мабільную прыладу і інтэрнэт-банкінг.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся з гэтай праблемай у Камісію фінансавага нагляду Польшчы.

Яму прыйшоў афіцыйны адказ ад польскіх уладаў. Пачытайце, што там напісана 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Пуцін вырашыў стварыць сваю асабістую альтэрнатыву Захаду і NATO

Пуцін і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адзначаюць ініцыятыву Расеі стварыць «еўразійскую архітэктуру бяспекі», якая прадугледжвае стварэнне кааліцыі дружалюбных дзяржаў, якія б дзейнічалі як альтэрнатыва Захаду і падрывалі NATO.

Раней аналітыкі паведамлялі, што падчас сваіх візітаў у КНДР і В'етнам Пуцін разгарнуў маштабную інфармацыйную аперацыю супраць Захаду і саюзнікаў Украіны. Часткай гэтай кампаніі стала пагроза Пуціна змяніць ядравую дактрыну Расеі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🐐Нічога незвычайнага, проста козы ў Менску

І яны вельмі аблюбавалі дрэва ля прыпынку. Як так атрымалася – у відэа.

Читать полностью…

Белсат

💃 Беларусы зноў зладзяць вялікі «Hučna Fest» на беразе Віслы

Яго ладзіць ужо чацвёрты год запар «Free Belarus Center». Фестываль яднае актуальнае беларускае мастацтва і дае магчымасць беларускім актывістам паказаць сябе.

«Белсат» арганізуе стрым з мерапрыемства.

Падрабязнасці тут👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🐈 Гэта выглядала ідэальным злачынствам...

Пакуль пухнаты злодзей не прывёў з сабой саўдзельніка 😁

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 чэрвеня

✔️ Крыміналку завялі на беларускага блогера за дрон, знойдзены ў сумцы

✔️ Ільхам Аліеў прапанаваў спыніць дзейнасць Менскай групы АБСЕ «каб «цалкам закрыць старонку канфлікту» з Арменіяй

✔️ Японія ўвяла санкцыі супраць кітайскай кампаніі, што дапамагала беларускаму прадпрыемству абыходзіць санкцы

✔️ Арменія прызнала Палестыну незалежнай дзяржавай

✔️ ЗША дазволілі наносіць удары па любых расейскіх сілах, якія атакуюць Украіну

✔️ У Беларусь прыляцеў прём'ер Эсватыні каб наладжваць дыпламатычныя адносіны. Што вядома пра гэтую краіну?

✔️ Польскія памежнікі будуць вучыцца ў Паўднёвай Карэі ахоўваць мяжу

✔️ У фільме «Пашпарт для беларуса» паказалі, як выглядае гісторыя Беларусі праз прызму змены пашпартоў яе жыхароў

✔️ У Еўразвязе да гэтага часу не дамовіліся аб адзіным спісе санкцыяў супраць Беларусі, што ўключаў бы забарону на ўвоз люксавых аўтамабіляў

✔️ Ці змогуць беларусы атрымліваць пенсіі ў Польшчы?

✔️ ААН заснавала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі

✔️

Читать полностью…

Белсат

Які жах: больш за 1000 чалавек загінула падчас паломніцтва ў Меку

Вось так выглядаюць там вуліцы...

Читать полностью…

Белсат

Ратаўнікі расчышчаюць дарогі, высякаюць дрэвы і аднаўляюць электралініі.

Такая карціна – у шмат якіх рэгіёнах краіны

А што рабіць, калі вашае аўта сталася ахвяраю вялікай вады?

Читать полностью…

Белсат

💔 Аляксандра Каско

Была затрыманая па вяртанні з Польшчы. Яе абвінавачваюць за два інтэрв'ю інфармацыйнаму рэсурсу, які прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Таксама яе абвінавачваюць у адміністраванні «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу.

19 снежня 2023 г. вынеслі прысуд Аляксандры – 10 гадоў пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1

Читать полностью…

Белсат

😢 У Гомлі з 16-га паверху скочыла пажылая жанчына

Паводле словаў відавочцаў, жанчына некалькі хвілін стаяла на балконе 16-га паверху, а пасля скочыла ўніз.

Як паведамілі суседзі, у жанчыны быў дыягназаваны рак апошняй стадыі. Днямі яе выпісалі з лякарні.

У кватэры жанчына жыла адна. Суседка загінулай паведаміла таксама, што перад трагедыяй тая перадала ёй свой мабільны тэлефон.

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Новы крок у партнёрстве з Афрыкай»

У Менск прыляцеў прэм'ер-міністр Каралеўства Эсватыні

Што гэта за краіна і чым можа быць прывабная рэжыму ☝️

Читать полностью…

Белсат

😐 «Эканамічна гэта напрошваецца, але звычайна гэта ўсё ж такі палітычнае рашэнне»

Рэжым шукае магчымасці прымусіць пенсіянераў працягваць працу і пасля выхаду на заслужаны адпачынак. Чыноўнікі хочуць увесці дадатковыя матэрыяльныя стымулы для працоўных пенсіянераў.

👉 Верагодна, гэта паследствы рэпрэсій і звязанага з гэтым дэфіцыту кадраў.

Эксперты лічаць, што такія захады наўрад ці дапамогуць і таму ўлады могуць пайсці нават на тое, каб павялічыць век выхаду на пенсію.

Праз VPN ❎Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❓ Ці змогуць беларусы атрымліваць пенсіі ў Польшчы?

Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі польскага Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі.

☝️ Кіраўнік НАУ ўзняў пытанне пра выплату пенсіяў беларускім пенсіянерам, якія апынуліся на тэрыторыі Польшчы.

Латушка падкрэслівае, што «праблема, будзем казаць шчыра, даволі складаная». На дадзены момант на пенсію ў Польшчы можна разлічваць толькі «калі чалавек мае адпаведны стаж працы на тэрыторыі Польшчы».

👉 У міністэрстве паабяцалі даць разгорнуты адказ па праблемных пытаннях адносна сацыяльных выплатаў для беларусаў, якія маюць міжнародную абарону, а таксама скласці дарожную мапу сацыяльнай дапамогі, якую ў будучыні Народнае антыкрызіснае ўпраўленне распаўсюдзіць праз свае каналы камунікацыі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🚗 У Еўразвязе да гэтага часу не дамовіліся аб адзіным спісе санкцыяў супраць Беларусі, што ўключаў бы забарону на ўвоз люксавых аўтамабіляў

Супраць выступілі Францыя і Нямеччына. Яны занепакоеныя перспектывай продажу люксавых аўтамабіляў уласнай вытворчасці.

Раней чыноўнікі ЕЗ пачалі разглядаць магчымасць узмацніць умовы ўвозу ў Беларусь дарагіх аўтамабіляў.

🤷‍♀️ Аднак еўрапалітыкі дагэтуль ацэньваюць «справядлівасць прапановы» увядзення супраць Беларусі тых жа санкцыяў, якія ўжо прынялі ў дачыненні Расеі.


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Мінабароны распачало правяранне боегатовасці Узброеных сілаў

✔️ Колькасць завочных судоў павялічыцца

✔️ Японія пашырыла санкцыі супраць Расеі. Таксама трапіла "Shenzhen 5G", на чале якой стаяць беларусы

✔️ Пуцін не мае намеру выводзіць войскі з Украіны, каб пачаць перамоўны працэс

✔️ Пэнтагон даў Украіне дазвол выкарыстоўваць сваю зброю для ўдараў па Расеі

✔️ Мінадукацыі абяцае ставіць апастыль цягам толькі аднаго дня

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…
Подписаться на канал