belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

✍🏻 24 траўня – «Выбарчы вечар» на «Белсаце»!

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду прадстаўнікі ўсіх камітэтаў збяруцца ў нашай студыі, каб адказаць на вашыя пытанні, а таксама на пытанні нашых вядоўцаў.

📍Калі? 24 траўня а 21-й гадзіне па беларускім часе (20-я гадзіна польскага часу)
📍Дзе? У студыі «Белсату»
📍Хто бярэ ўдзел? Па адным прадстаўніку ад кожнага з 12-ці выбарчых спісаў

👀 Глядзіце ў нашым эфіры, а таксама на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Следчы камітэт пагражае «аджымаць» маёмасць у беларусаў, якія выходзяць на акцыі ў замежжы

✔️ Новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўнеслі на разгляд у Кангрэс ЗША

✔️ Расея можа зноў размясціць свае войскі на беларускай тэрыторыі?

✔️ Славацкі прэм'ер Робэрт Фіца працягвае знаходзіцца ў цяжкім стане пасля замаху

✔️ У Кітаі адбываецца сустрэча Пуціна і Сі Цзінь Піна

✔️ У Бягомлі гарэў самалёт-помнік. Прычынаю магло быць дзіцячае свавольства

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🏠 Беларуская вёска ў мініяцюры

Паглядзіце, якія фігуркі вясковых хатаў ды іхных інтэр'ераў вырабляюць гэтыя майстры 😍

Читать полностью…

Белсат

🔍 Выбары ў Каардынацыйную раду: вывучаем чарговы выбарчы спіс

Сёння ў нашым адмысловым праекце разбіраем спіс № 3 «Еўрапейскі выбар».

Ягоны лідар – Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай. Другую пазіцыю займае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) у пытаннях нацыянальнага адраджэння. Агулам у спісе 35 асобаў.

Чытайце на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Сходки представителей радикалов сопровождались использованием националистической символики, оскорбительными лозунгами, призывами к давлению на нашу страну»

Следчы камітэт РБ зрабіў чарговую заяву, аформленую ў стылі сталінскіх часоў, дзе пагражае беларусам, што ўдзельнічаюць у акцыях у замежжы.

Лукашэнкаўскае ведамства сцвярджае, што ўстаноўленыя чарговыя 104 асобы, якія бралі ўдзел у акцыях у Вільні, Варшаве, Беластоку, Батумі, Празе, Філадэльфіі ды іншых гарадах. На іх заведзеныя крымінальныя справы, у межах якіх самаабвешчаныя ўлады збіраюцца арыштаваць маёмасць, якую людзі маюць на тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🥔 Бульбяная статыстыка: звычайныя беларусы вырошчваюць гэтай гародніны на сваіх падворках істотна болей, чым прадпрыемствы

Адпаведныя звесткі збіраюцца з 1994 года. Дзяржава за гэты час яшчэ ні разу не «абагнала» грамадзян у колькасці сабранага ўраджаю «другога хлеба».

Глядзіце наш разбор ды інфаграфіку па тэме тут:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💸Аб'ём пераводаў з Беларусі зменшыўся на траціну

У першым квартале 2024 года абʼём пераводаў з Беларусі знізіўся на 32% у параўнанні з чацвёртым кварталам 2023 года. Пераводы ў краіну такскама скараціліся прыкладна на 1%.

Глядзіце, з чым гэта звязана👇🏻

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Добрай раніцы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺У Славаччыне стралялі ў прэм'ер-міністра

Праз VPN

Стрэлы прагучалі перад Домам культуры, дзе было паседжанне ўраду, калі прэм’ер выйшаў да народу.

🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду

Праз VPN

Распавядаем пра выбарчы спіс № 2 «Воля».

🔺Рэкі і павароты Сашы Васюковіча. Шчырая размова з фатографам па вызваленні з турмы

Праз VPN

Вядомы беларускі фатограф-дакументаліст вынес з Валадаркі шмат вобразаў, якія чакаюць на рэалізацыю. А яшчэ – копію малюнку Алеся Пушкіна, які той пакінуў на турэмнай сцяне. Размаўляем з Аляксандрам Васюковічам пра свабоду і будучыню

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🫡 Ваяры Палка Каліноўскага выжылі дзякуючы даберману Магнусу.

Сабака быў побач у шэрагу баявых задач. На гэты раз цаной свайго жыцця ён выратаваў групу людзей ад смерці і раненняў😢

Пабрацімы выражаюць спачуванні гаспадару Магнуса і жадаюць найхутчэйшага ўзнаўлення параненым.

Читать полностью…

Белсат

💔 Артур Роліч

Прадпрымальнік. Яго затрымалі па вяртанні з-за мяжы. У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнес – краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнесу на беларускую мову.

Яму прад'явілі абвінавачанні па пяці артыкулах крымінальнага кодэксу, усе з якіх датычныя ахвяраванняў розным беларускім ініцыятывам.

📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць

Читать полностью…

Белсат

У блогера Улада Бумагі нарадзілася дачка

«8 траўня 2024. Наша Аліўка нарэшце з намі»напісала ягоная жонка Юлія Гадунова.

Роды прайшлі ў Расеі. У лютым стала вядома, што блогера шукаюць расейскія судовыя прыставы з-за штрафаў. Пасля гэтага ён некалькі месяцаў запар падарожнічаў па свеце.

Улад Бумага спецыялізуецца на расейскамоўных відэароліках для дзіцячай аўдыторыі. Самыя папулярны фармат – чэленджы кшталту «24 гадзіны ў дэльфінарыі», «Сёння ядзім усё чырвонае» і г. д.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Парад 3-га чэрвеня. За чые грошы свята і для каго?

🔸 Апублікавалі спіс дзейнасці прадпрымальнікаў – што цяпер будзе з тымі, хто па-за ім?

🔸 Як браты Карычы шыкуюць на запрацаваныя на забудове Менску грошы

🔸 Напад на прэм’ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7J2kVoNtXIY

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Навошта рэжыму столькі сілавікоў на кіроўных пасадах?

Відавочна, што не для развіцця прадпрыемстваў.

Разбіраліся ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

Якія ёсць сцэнары зменаў улады ў Беларусі?

У новым выданні праграмы «двубой» на гэтае пытанне дыскутуюць палітык Анатоль Лябедзька і палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Ад атакаў на сямʼю Лукашэнкі да прызнання КДБ тэрарыстычнай арганізацыяй – паслухайце, што прапануюць нашыя госці:
https://youtu.be/hojeC0PPGHI

Читать полностью…

Белсат

🤡Улады ўключылі ў базу «дармаедаў» беларуса з непрацоўнай групай інваліднасці

Жыхар Сяргей Гіркін мае другую групу інваліднасці праз дзіцячы цэрэбральны параліч. Мужчына заўсёды адстойваў дэмакратычнае развіццё краіны. За гэта яго шмат разоў затрымлівалі і штрафавалі.

Цяпер яму прыйшла «жыроўка», дзе трэба аплаціць камуналку па «тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў».

Сяргей лічыць, што ўлады пайшлі на такі крок, бо мужчына выехаў з Беларусі. За час эміграцыі ён ніколі не атрымліваў беларускую дапамогу па інваліднасці.

Читать полностью…

Белсат

😨 У Дзяржынскім раёне двое дзяцей учынілі вандалізм на магіле дзяўчынкі

Пра здарэнне, якое адбылося ў вёсцы Вязань яшчэ ў сакавіку, піша рэгіянальны партал dzr.by.

Двое школьнікаў (12-гадовая дзяўчына і 11-гадовы хлопец) прыйшлі на мясцовыя могілкі, дзе натрапілі на месца пахавання маленькай дзяўчынкі, пакрытае цацкамі ды цукеркамі. Дзеці раскідалі ды паламалі некаторыя цацкі (а частку з іх дзяўчына наогул забрала сабе дадому), з'елі цукеркі і нават паспрабавалі пакаштаваць гарэлку з кілішка, які стаяў на магіле.

Абодва непаўнагадовыя вандалы растуць у звычайных сем'ях, якія не стаяць на ўліку як сацыяльна небяспечныя. Агульная нанесеная школьнікамі шкода ацэньваецца ў 700 рублёў. Да адказнасці іх прыцягнуць нельга праз узрост, аднак пакаранне будзе накладзенае на бацькоў.

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Польскага суддзю, які збег у Беларусь, абвесцілі ў вышук на радзіме

Пакуль яшчэ ўпарадкоўваюцца апошнія фармальнасці.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Змены для ІП у Беларусі: што далей рабіць прадпрымальнікам?

Грамадскае абмеркаванне праекту пастановы Саўміна «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці» будзе доўжыцца да 25 траўня. Галоўная інтрыга – скарачэнне відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП.

Нашая экспертка Анастасія Лузгіна тлумачыць, якую мэту пераследуе чарговая змена заканадаўства для ІПэшнікаў і па кім яна ўдарыць найбольш:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇸🇰 Што адбываецца ў палітычным жыцці Славаччыны і як сітуацыя дайшла да таго, што тамтэйшага прэм'ера Робэрта Фіца ледзь не забілі?

Размаўляем пра гэта з віцэ-прэзідэнткай Даследчага інстытуту «Globsec» Аленай Кудзько ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🕯 Год таму ў баі пад Бахмутам загінуў беларускі ваяр Міраслаў Лазоўскі

Ён не дажыў пару месяцаў да свайго 50-годдзя.

Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну», уваходзіў у каманду Аляксандра Казуліна на выбарах-2006. Цягам 2000-х і 2010-х гадоў яго некалькі разоў затрымлівалі сілавікі Лукашэнкі. Пасля падзеяў 2020-га года Міраслаў з'ехаў ва Украіну.

🔹Прапануем паглядзець на канале «Белсат DOC» дакументальны фільм пра Міраслава Лазоўскага ад рэжысёркі Вольгі Воранавай

Читать полностью…

Белсат

🛩У Бягомлі гарэла мясцовая славутасць

Самалёт-помнік, які ўсталяваны побач з трасай Менск-Віцебск, загарэўся ў выніку «дзіцячых гульняў з агнём», як паведамляе МНС Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

Роберта Фіца пасля замаху аперавалі цягам некалькіх гадзінаў

Пра гэта паведаміў віцэ-прэмʼер Славакіі Томаш Тараба. Адна куля прайшла праз жывот Фіца, а другая трапіла ў сустаў.

Паводле звестак мясцовых СМІ, на Фіца 15 траўня напаў 71-гадовы пісьменнік і паэт Юрай Цынтула. Сцвярджаецца, што пры сабе ў яго быў легальны пісталет.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 траўня

▫️У Менску пачынаюць перакрываць вуліцы дзеля рэпетыцыяў параду.

▫️Беларускага лекара затрымалі ў Расеі па запыце беларускіх сілавікоў.

▫️Фатограф Саша Васюковіч вынес з Валадаркі копіі малюнкаў Алеся Пушкіна.

▫️У Славакіі здзейснены замах на прэм'ер-міністра.

▫️Беларускія добраахвотнікі ўзнагароджаны выведкай Украіны.

▫️Раптоўна памёр Уладзімір Калач – прыбліжаны да Лукашэнкі чыноўнік.

▫️Рэжым Лукашэнкі перадаў расейскім сілавікам дадзеныя пра яшчэ 400 беларусаў.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Расейская армія 10 траўня перайшла ў наступленне на поўначы Харкаўскай вобласці

Што вядома:

🔻Агрэсар наносіць удары на двух кірунках: у напрамку Харкава (заходні фланг) і на Ваўчанск (усходні фланг)

🔻Цягам некалькіх дзён расейцы здолелі захапіць шэраг прыгранічных паселішчаў і прасунуцца на глыбіню да 5-6 км

🔻Цяпер галоўная задача ЗСУ – выйграць час, каб дачакацца прыбыцця заходняй тэхнікі і боепрыпасаў

Чытайце ваенную аналітыку на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Робэрт Фіца пасля аперацыі знаходзіцца ў стабільным стане, паведамляюць медыі.

У шпіталі ў Банска-Бістрыцы, куды прэм’ера даставілі пасля нападу, пакуль не каментуюць ягоны стан здароўя.

Upd. Кіраўнік МУС Славакіі Матуш Шутай-Эшток заявіў, што прэм'ер-міністр усё яшчэ знаходзіцца на аперацыйным стале, ён у крытычным стане.

Аператыўная інфармацыя тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Ці чакаць беларусам новых праблемаў з візамі?

У Польшчы новы віток візавага скандалу: дзясяткі тысяч асобаў маглі зрабіць сабе польскія студэнцкія візы і ніколі не распачаць навучання ў Польшчы.

Глядзіце, як гэта адаб'ецца на атрыманні візаў.

Читать полностью…

Белсат

Адпрацаваў на прапаганду і паехаў адпачываць

Польскі суддзя Томаш Шмыт запрасіў палітычнага прытулку ў рэжыму Лукашэнкі. За некалькі дзён ён даў шмат інтэрвʼю, пакрытыкаваў Польшчу і нават анансаваў, што апублікуе сакрэтныя дакументы з Варшавы.

А потым пачаліся выходныя. Гарэлка, тролінг, шопінг, адпачынак – пачытайце, чым займаецца ў Беларусі польскі суддзя:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😡 Рэжым Лукашэнкі перадаў расейскім сілавікам дадзеныя пра 3400 беларусаў

Толькі ў апошнія 3 месяцы крымінальны вышук Расеі папоўніўся прозвішчамі 400 грамадзянаў Беларусі. У спіс трапляюць нашыя землякі, якіх пераследваюць па палітычных матывах.

Паглядзіце, хто ўжо ёсць у вышуку МУС Расеі:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Стала вядома пра стралка – ім аказаўся 71-гадовы мужчына

Ён стрэліў тры разы. Паведамляецца, што ў прэм’ера цяпер раны жывата і, мяркуючы з усяго, рук і ног.

Матывы замаху пакуль невядомыя. Сабралі падрабязнасці ў відэа.

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❗️У Славакіі здзейснены замах на прэм'ер-міністра

Прэм'ер Роберт Фіца —паранены. Зараз яго вязуць у больніцу.

Вядома, што ў яго стралялі на вуліцы пасля пасяджэння ўрада. Падазраваны затрыманы паліцыяй на месцы.

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал