belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «Яны не даюць абітурыентам "пернікі", у іх практыцы працуе толькі "кнут". І вось гэтым "кнутом" яны заганяюць у беларускія ВНУ»

Лукашэнкаўцы (на чале са сваім правадыром) сур'ёзна занепакоеныя тым, што моладзь з'язджае атрымліваць вышэйшую адукацыю за мяжу. Найбольш актыўна беларускіх абітурыентаў пераманьваюць Расея, Польшча і Літва.

Чаму так адбываецца і як рэжым хоча спыніць такую тэндэнцыю, глядзіце ў нашым відэа ⬆️

Читать полностью…

Белсат

😨 У Менску са сцяны жылога дому павыпадалі цагліны

Гэта здарылася на вуліцы Громава ў будынку №28. На шчасце, абыйшлося без пацярпелых.

Вось як апісаў сітуацыю афіцыйны тэлеграм-канал Маскоўскага раёну сталіцы: «Произошло обрушение декоративно-отделочного слоя, которое не повлекло за собой нарушения в эксплуатации жилого дома».

Цяпер сцены будынку будуць даследаваць супрацоўнікі МНС (а таксама іншыя спецыялісты), каб не дапусціць паўтора падобных інцыдэнтаў.

Читать полностью…

Белсат

📍Нямала людзей, якія ў 2020-м годзе абураліся фальсіфікацыям выбараў ды гвалту сілавікоў, цяпер змянілі свае пазіцыі. Чаму так?

Уся краіна апанаваная расейскім парадкам дня, а прапаганда Лукашэнкі працуе паводле метадычак, напісаных у Маскве. Гэта не можа не адбвіцца на людзях, што жывуць унутры Беларусі, мяркуе наш калумніст Алесь Ляўчук.

Чытайце калонку на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Міністр абароны Хрэнін ладзіць у Магілёве збор «Вайсковая бяспека і абарона дзяржавы»

✔️ КДБ прызнаў усе выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

✔️ Пры прыёме на працу ў пракуратуру кандыдаты будуць праходзіць паліграф

✔️ У Нацыянальным аэрапорце затрымалі злодзея, які краў грошы на рэйсах паміж Менскам і Дубаем

✔️ Польшча пачала будаваць на мяжы з Беларуссю электронны бар'ер

✔️ Украінскія дроны масава атакавалі аб'екты ў Расеі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🕯 Могілкі – месца, дзе сустракаюцца жывыя і мёртвыя

Жывыя глядзяць на мёртвых, а мёртвыя глядзяць на жывых. Часам яны размаўляюць.

📺 Прапануем вашай увазе дакументальны фільм Андрэя Вераб'я «Эпітафія». Глядзіце на канале «Белсат DOC»

Читать полностью…

Белсат

🔍 Працягваем знаёміцца (і знаёміць вас) з кандыдатамі, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе

Сёння ў цэнтры нашай увагі – выбарчы спіс № 7 «Незалежныя беларусы». Ягоны лідар – блогер Максім Шабуцкі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

✍🏻 24 траўня – «Выбарчы вечар» на «Белсаце»!

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду прадстаўнікі ўсіх камітэтаў збяруцца ў нашай студыі, каб адказаць на вашыя пытанні, а таксама на пытанні нашых вядоўцаў.

📍Калі? 24 траўня а 21-й гадзіне па беларускім часе (20-я гадзіна польскага часу)
📍Дзе? У студыі «Белсату»
📍Хто бярэ ўдзел? Па адным прадстаўніку ад кожнага з 12-ці выбарчых спісаў

👀 Глядзіце ў нашым эфіры, а таксама на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

21 траўня «Вольныя Купалаўцы» зладзяць у Варшаве праект «Слова з-за кратаў»

Ён складаецца з вершаў, прозы і фрагментаў лістоў, напісаных беларускімі палітвязнямі. Усе сродкі ад продажу квіткоў будуць перададзеныя ініцыятыве «Палітвязынка» для дапамогі дзецям і сем’ям палітвязняў.

Падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥Беспілотнікі атакавалі аб’екты ў Новарасійску, Туапсе і Севастопалі

Расейскія ўлады паведамляюць пра масаваную атаку беспілотнікаў у ноч на 17 траўня. Пашкоджаны шэраг ключавых аб'ектаў, глядзіце якіх👇🏻

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 16 траўня

✔️ Польскага суддзю, які збег у Беларусь, абвесцілі ў вышук на радзіме

✔️ Сямёра кубінцаў так не хацелі вяртацца ў Беларусь, што заблакавалі літоўскі КПП «Мядзінінкай»

✔️ Выбары ў Каардынацыйную раду: вывучаем спіс № 3 «Еўрапейскі выбар»

✔️ Змены для ІП у Беларусі: што далей рабіць прадпрымальнікам?

✔️ Бульбяная статыстыка: звычайныя беларусы вырошчваюць гэтай гародніны на сваіх падворках істотна болей, чым прадпрыемствы

✔️ Заехаць у Еўразвяз з Беларусі па-ранейшаму вельмі складана. Цяпер яшчэ і праз Літву

✔️ Персанальныя звесткі мільёна беларусаў апынуліся ў адкрытым доступе праз выцекі інфармацыі

#рэпрэсіі:

▫️Следчы камітэт сабраўся завочна судзіць яшчэ 104 беларусаў, якія святкавалі Дзень Волі на акцыях за мяжою

▫️КДБ прызнаў усе выбарчыя спісы ў КР «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

▫️Дзецям Аляксандра Ждановіча (вядомы як Маляваныч), якія жывуць у Беларусі, тэлефануюць сілавікі з пагрозамі

▫️Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў завочна атрымаў 11 гадоў узмоцненага рэжыму

Читать полностью…

Белсат

🔍 Што цікавага наведаць у «Ноч музеяў 2024»?

Да чарговай «Ночы музеяў» у Беларусі засталося зусім мала часу: яна адбудзецца ўжо 18 траўня. Сабралі для вас падборку найлепшых месцаў з цікавымі праграмамі 👌

Читать полностью…

Белсат

🇮🇱🇵🇸 Цагаль ужо 10 дзён вядзе аперацыю ў Рафаху. Ці можа ўзяцце гэтага гораду пакласці канец вайне?

Выглядае на тое, што не. Ізраіль па-ранейшаму не мае плану, што рабіць з Сектарам Газу.

Чытайце нашую аналітыку па апошніх падзеях на Блізкім Усходзе:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🫠 Сямёра кубінцаў так не хацелі вяртацца ў Беларусь, што заблакавалі літоўскі КПП «Мядзінінкай»

Улады Літвы адмовілі гэтым людзям у наданні прытулку. Трох мужчынаў, дзвюх жанчын і яшчэ дзвюх дзяўчын-падлеткаў прывезлі на мяжу і загадалі пераходзіць на беларускі бок, аднак яны адмовіліся.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤨 Персанальныя звесткі мільёна беларусаў апынуліся ў адкрытым доступе праз выцекі інфармацыі

Пра гэта заявіў Андрэй Гаеў, які кіруе Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных дадзеных.

«Больш за палову несанкцыянавана выцеклай у сетку інфармацыі мае дачыненне да дзейнасці арганізацыяў, што аказваюць разнастайныя паслугі – медычныя, у сферы харчавання, транспартныя», – сцвярджае Гаеў.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Заехаць у Еўразвяз з Беларусі па-ранейшаму вельмі складана. Цяпер яшчэ і праз Літву

Чэргі на пунктах пропуску працягваюць расці. На ўезд у Літву чарга легкавікоў за содні вырасла больш як у 10 разоў.

Болей пра тое, што адбываецца на мяжы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Сілавікі прыходзілі з вобшукам па месцы менскай прапіскі Барыса Гарэцкага

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў сказаў, што не ведае, ці забралі яны нешта з кватэры. Вядома, што на Гарэцкага завялі крымінальную справу.

#рэпрэсіі

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹 У сераду і чацвер мігранты працягвалі масава штурмаваць беларуска-польскую мяжу

Польскія памежнікі зафіксавалі больш як 600 спробаў нелегальна патрапіць у іхную краіну. Ужо «традыцыйна» мігранты кідалі ў службоўцаў камяні ды галлё.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Для сябе я тлумачу гэта так, што гэта нейкае запрашэнне на камунікацыю»

У кватэры журналіста Змітра Казакевіча выламалі дзверы, а пасля яе апячатаў КДБ.

Зміцер цяпер знаходзіцца ў Польшчы, а да вымушанай эміграцыі пражываў і працаваў у Віцебску.

#рэпрэсіі

Чытайце падрабязнасці на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Пазбавіцца маёмасці крыўдна, але гэта не самая вялікая ахвяра. Некаторыя людзі аддаюць свае жыцці, іх забіваюць за кратамі»

У нашай студыі – кіраўніца шэлтару для жанчын з дзецьмі, што выехалі з Беларусі ды Украіны, блогерка Ганна Федаронак, у якой рэжым Лукашэнкі сканфіскаваў маёмасць.

📍Ганна расказвае пра ціск на ейных родных у Беларусі і разважае на тэму новых пагрозаў лукашыстаў, накіраваных беларусам у замежжы.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Летась істотна вырас працэнт адмоваў беларусам у выдачы шэнгенскай візы

Таксама вырасла колькасць адмоваў для людзей з пашпартамі РФ, Турцыі ды Ірану.

Глядзіце болей статыстыкі на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🦅 Дзяўчына «чыліла» на пляжы і запісвала сэлфі-відэа, а побач пралятаў арол. Вось што было далей

Птушка дакладна дапамагла дзяўчыне сабраць куды больш праглядаў, чым тая чакала ⬆️

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнка ў гэтыя дні наведвае Азербайджан і ўжо правёў сустрэчу з Аліевым

Што хаваецца ў кулуарах гэтай паездкі? Ці можа Азербайджан дапамагчы беларускаму рэжыму ў абыходзе санкцыяў?

Вось якія меркаванні маюць нашыя эксперты:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🫡Хрэнін навучыць чыноўнікаў ваяваць

У Магілёве пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна 17 траўня пройдзе штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы». У ім возьмуць удзел старшыні абласных і Менскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вайсковыя камісары ​​абласцей і Менску.

«Мэта збору – павысіць узровень ведаў службовых асобаў у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканальваць навыкі ў дзеяннях са зброяй», – паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺СК сабраўся судзіць яшчэ 104 беларусаў, якія святкавалі за мяжою Дзень Волі

Праз VPN

У СК адзначылі, што атрымалі звесткі больш як пра сотню асобаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў вулічных акцыях у Варшаве, Вільні, Вроцлаве, Беластоку, Бруселі, Батумі, Празе, Каліфорніі, Філадэльфіі і іншых месцах.

🔺У Беларусі абмяркоўваюць змены для ІП

Праз VPN

чаго чакаць ад чарговых зменаў для прадпрымальнікаў і якія варыянты застаюцца.

🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду

Праз VPN

Распавядаем пра выбарчы спіс № 3 «Еўрапейскі выбар».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

У Тбілісі некалькіх тыдняў цягнуцца пратэсты супраць закону аб замежных агентах

Для разгону мітынгоўцаў паліцыя выкарыстоўвае вадамёты і слезацечны газ

Читать полностью…

Белсат

💔 Сяргей Ботвіч

Затрыманы напачатку студзеня 2023 года. Яго абвінавацілі ў закліках да масавых беспарадкаў паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прызначыў Ботвічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 У Беларусь зноў збіраюцца перакідваць ваенную тэхніку з Расеі

🔸 Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўнеслі на разгляд у Кангрэс ЗША

🔸 Як лукашысты ціснуць на палітычных уцекачоў

🔸 Год пасля гібелі беларускага ваяра і асветніка Міраслава Лазоўскага


Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/jdLfCYdujvU

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🤨 Зараблялі ў Беларусі, купілі элітнае жытло ў Дубаі

Сям'я прывілеяваных Лукашэнкам сербскіх бізнесоўцаў – братоў Карычаў – вывела грошы ў ААЭ.

Такое расследаванне апублікаваў Беларускі расследавальніцкі цэнтр☝️

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ 16 жанчын сцвярджаюць, што да іх дамагаўся (альбо гвалтаваў) Дэйвід Капэрфілд

Абвінавачванні закранаюць перыяд з канца 1980-х па 2014 год. Большасць жанчын расказалі журналістам, што на момант сустрэчы з ілюзіяністам былі непаўналетнімі (праўда, ён мог пра гэта не ведаць).

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Вось таму Лукашэнка і называе сябе палітыкам – бо ездзіць на палі і тыкае чыноўнікаў носам»

Зміцер Лупач у новым выпуску сваіх «Фельетонаў» кпіць з беларускіх чыноўнікаў, якія ў літаральным сэнсе поўзаюць перад дыктатарам на карачках.

💁🏻‍♂️ Найсвяжэйшы прыклад – міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ, які капаўся ў зямлі ў пошуках зерня падчас візіту Лукашэнкі ў Касцюковіцкі раён.

Читать полностью…
Подписаться на канал