belaruskipioner | Искусство и фото

Telegram-канал belaruskipioner - Беларускі піонэр

2879

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel

Подписаться на канал

Беларускі піонэр

Як пісаў нядаўна даследчык Віталь Аніська, 20 чэрвеня 1925 года у Менску пачаўся 1-ы чэмпіянат БССР па шашках. Ён праводзіўся ў межах Усебеларускага шахматна-шашачнага з'езду адначасова з 2-м чэмпіянатам БССР па шахматах, а таксама паралельна з турнірам гарадоў і турнірам рабочых гурткоў.
Цікава, што ў апошніх двух турнірах перамогу атрымалі госці са Смаленску. У турніры гарадоў перамог малады 15-гадовы Сяргей Белавенец, выдатную гульню каторага адзначыў у сваім артыкуле ў "Савецкай Беларусі" А. Касперскі. Касперскі таксама прадбачыў вялікую шахматную будучыню маладога шахматыста і не прагадаў: Белавенец у 1930-я гады стаў майстрам спорта СССР, трохразовым чэмпіёнам Масквы і заняў 3-е месца ў 11-м чэмпіянаце СССР па шахматах. Загінуў у 1942.
У турніры рабочых гурткоў перамог смаленскі ігрок Шадравіцкі.
Варта адзначыць, што ў міжваенныя гады жыхары Смаленска ўдзельнічалі ў беларускіх чэмпіянатах па шахматах і шашках на агульных умовах, а смалянін Выгодчыкаў увогуле ў 1926 узяў 1-е месца ў чэмпіянаце БССР.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Артыкул па матывах лекцыі беларускага этнографа і археолага Ісака Сербава (1871-1943) на тэму "Менск у старажытныя часы" з газеты "Зьвязда" №155 1929 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Вокладка часопіса-падручніка "Ленінская зьмена" для III і IV груп 1-й ступені беларускіх школ у РСФСР, выдадзены ў Маскве ў Цэнтральным выдавецтве народаў СССР, 1931 год.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Праект плошчы Пушкіна (цяперашняя пл.Якуба Коласа) на малюнку 1941 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладка кнігі Кузьмы Чорнага "Пачуцьці", выдадзенай у Менску ў 1926 годзе.
Сёння спаўняецца 125 год з дня нараджэння пісьменніка.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

100 гадоў таму 20 чэрвеня 1925 года пачаўся першы чэмпіянат Беларусі па шашках (піша даследчык гісторыі шашак у Беларусі - Віталь Аніська):
https://telegra.ph/Pershy-chehmp%D1%96yanat-Belarus%D1%96-pa-shashkah-06-20

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Газета "Звезда" №150 ад 5 ліпеня 1927 года пісала, што ў Менску з 2-га ліпеня пачаліся здымкі новай кінастужкі Белдзяржкіно і Савкіно "Кастусь Каліноўскі", у тым жа нумары газеты была размешчана аб'ява пра набор людзей у масоўку да фільма.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Доўгачаканае відэа з'явілася на нашым ютуб-канале Minsk Museum - гэта запіс лекцыі Паўла Растоўцава «Мінскае замчышча на фотаздымках і малюнках». Павел Растоўцаў быў адным з удзельнікаў прысвечанага замчышчу лекторыя, які прайшоў ў Мінскай гарадской ратушы 12 красавіка.

Краязнавец дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц. Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Мінскага замчышча з XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Раім паглядзець кожнаму, хто цікавіцца гарадской гісторыяй: лектар карыстуецца рэдкімі матэрыяламі.

https://youtu.be/j4aZRem1UPw

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Калі ў БССР з'явілася паўлітровая тара для піва?
Упершыню норма ў 0,5л для піўных бутэлек (з абавязковым адліццём лічбы аб'ёму на шкле) была ўведзена пастановай СНК БССР ад 15 ліпеня 1925 года ў сувязі з пераходам рэспублікі (як і ўсяго СССР у той час) на метрычную сістэму мер.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда #архітэктурабсср
Цікавая заметка з газеты "Звязда" №165 1939 года - аказваецца, што жылы дом па сучасным адрасе 3-ці Чыгуначны завулак д.12 у Мінску, у 1939 годзе быў пабудаваны за рэкордныя 45 рабочых дзён брыгадай з 140 чалавек. Ня гледзячы на такі кароткі тэрмін пабудовы, гэты дом стаіць на тым самым месцы дагэтуль.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср #публікуеццаўпершыню
Новы архіўны здабытак - фотаздымак са збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбруга (ЦГАКФФД СПб Воп.1Ар-45, адз.зах.73024), на якім выяўлены парад фізкультурнікаў, што праходзіў у Менску 18 ліпеня 1939 года.
З такога ракурса цяжка вызначыць дакладнае месца, дзе зроблена фота, але па ўскосных дадзеных гэта хутчэй за ўсё вул.Савецкая ў раёне дома №61, дзе размяшчаўся кінатэатр "Спартак", перароблены з дарэвалюцыйнага кінатэатра з назвай "Новы тэатр" (цяпер гэта пр.Незалежнасці раён дома №19 з "Цэнтральнай кнігарняй", які быў пабудаваны на месцы таго кінатэатра). Справа ў тым, што на фота за гледачамі можна пабачыць афішу з часткай назвы фільма "Путевка в жизнь", а згодна з аб'явамі ў газетах таго часу, гэтае кіно як раз павінны былі паказываць у кінатэатры "Спартак" праз 10 дзён пасля парада - 28 ліпеня 1939 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Смак Беларускай Мовы 1920-х.
ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ АСОБЫ. 1927 г.
Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БЕЛАРУСІ. Дазваляецца пражыць ў 15-ці вёрстнай пагранпаласе. Бігосава. 1927 г.
Дзяўчына Жук Галіна :)

#дакументы
#БССР
#ССРБ #СмакБеларускайМовы

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Тытунёвая фабрыка г. Мінска. Этыкеткі з тары. Цыгарэты "ПРИМА", папяросы "Бломорканал". 1972, 1977 гг.

#МінскаяТытунёваяФабрыка #Этыкектка

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#Камено #Логойский 1-шы выпуск Каменскай Н.С.Ш. Плешчаніцкага р. 9-VI- 1934 г.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#Бобруйск 2-й Выпуск 1-ой Бобруйской Советской Белорусской Школы 2 ступени имени Янки Купалы 1921-22 уч. год Художественная фотография А. Рубина

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
6 кастрычніка 1929 года ў Менск прыбылі першыя 5 трамвайных вагонаў з Мыцішчынскага заводу для адкрыцця трамвайнага руху ў сталіцы, якое было запланавана на 11-12 кастрычніка таго ж году.
Заметка з газеты "Зьвязда" №230 1929.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Від на дваравы фасад былога даходнага дома Кастравіцкай, а ў міжваенныя гады - "Дома металістаў", з будоўлі галоўнага корпуса БДУ у Менску 1930 года.
Дом стаяў на плошчы Незалежнасці наспраць фасада Дома Урада, знесены ў 1967 годзе.
Крыніца: БДАНТД ф.51 воп.1 спр.249.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср #піонэрархнаглчд
Малавядомы канструктывізм з Шклова.
Жылы будынак на Фабрычнай вуліцы (тапаніміка хутчэй за ўсё таксама 1920-х). Па стылю падобны на чыгуначную паліклініку з Гомеля 1928 года пабудовы. Хутчэй за ўсё гэты будынак таксама канца 1920-х. Першапачатковае прызначэнне мне невядомае, зараз тут жылы дом і крама.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Цяперашняя плошча Якуба Коласа ў Мінску на фота 1940 года.
Тады плошча на гэтым месцы яшчэ праектавалася і мела праектную назву плошча Пушкіна. У цэнтры здымка - корпус Інстытута фізкультуры БССР, які адчыніўся ў 1939 годзе (будынак за аўтарствам архітэктараў А.Воінава, А.Брэгмана, В.Мураўёва і інш.).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладка кнігі У.Сарокіна "Законы і звычаі юных піонэраў", Менск, 1927.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Павільёны клінікі інфекцыйных захворванняў у Менску на фота 1930-х гадоў.
Клініка адчынілася ў 1913 годзе і існуе дагэтуль, сёння гэта "Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца" на вуліцы Крапоткіна, частка старых дарэвалюцыйных павільёнаў захавалася да нашага часу.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладка Беларускага работніцка-сялянскага каленадара на 1923 год, выдадзенага ў Менску (фота І.Барынаў).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Знойдзены аўтар даваеннага будынка з сучасным адрасам Мінск, вул.Броўкі дом 5 - ім аказаўся архітэктар 2-й праектнай майстэрні пры Наркамаце Аховы Здароўя СССР - А.А.Апресян (звесткі пра яго дрэнна гугляцца, удалося знайсці толькі тое, што пасля вайны ён працаваў у Ленінградзе і займаўся распрацоўкай тыпавых праектаў жылых дамоў і чыгуначных вакзалаў).
Як бачна з дадатку №22 да "Архитектурной газеты" 1937 года - будынак сапраўды праектаваўся, як корпус Медыцынскага інстытута, але да пачатку вайны завяршыць яго не паспелі, у пасляваенныя гады ў будынку размяшчалася абласная дзіцячая бальніца. Зараз будынак закінуты і не выкарыстоўваецца, ёсць звесткі пра тое, што яго збіраюцца знесці.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#рэчыбсср
Святочна аформленная пастанова СНК БССР аб наданні Янку Купалу звання Беларускага народнага паэта ад 10 чэрвеня 1925 года.
Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#мастацтвабсср #архітэктурабсср
Будынак малаказавода ў Віцебску на малюнку мастака Саламона Юдовіна (1892–1954) з цыклу "Будоўлі Беларусі" 1936 год. Сам малаказавод пабудаваны ў 1930 годзе, знесены ў 2011.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

В наше неспокойное время из широких штанин доставать можно примерно всё, что угодно, но во времена Владимира Маяковского всё же речь шла о так называемой "краснокожей паспортине" - советском заграничном паспорте образца 1920-х годов.

А как она выглядела, эта самая краснокожая паспортина? Нашелся в Брестском архиве подобный экземпляр, давайте рассмотрим его поближе.

В отличие от выдававшегося примерно в то же время зелененького "внутреннего паспорта" (скорее, больше похожего на скучное удостоверение личности), здесь уже появляется фотография. Обязательно прописаны, когда и где выдан паспорт, где и когда родился обладатель паспорта, его семейное положение и особые приметы (как будто фотографии недостаточно, ну да ладно)

Есть информация и на французском языке, как и в старых имперских паспортах.

В этом случае есть еще интересный нюанс: указано, что обладатель паспорта отправляется за пределы СССР, ЗА ИСКЛЮЧЕНИЕМ таких-то стран или континентов. А вот такое досконально прописывалось не всегда! Видимо, в данном случае Ольга Филипповна гарантировала, что в Австралию или Аргентину не поедет. Ну, в общем-то да, по тем технологиям туда-обратно ехать - это было бы небыстро, вдруг захотелось бы остаться...

И да, я же правильно понял, что сам паспорт какую-то денежку стоил, а вот польская виза в данном случае была выдана бесплатно?

Источник: Ф. 2. Оп. 1. Д. 1234 (Государственный архив Брестской области)

#генеалогия #источники #ГАБО #Брест #Минск

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Першы варыянт герба СССР, зацверджаны 6 ліпеня 1923 года, з дэвізам "Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!" на шасці тытульных мовах чатырох краін-заснавальніц СССР (РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР), у тым ліку беларускай.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Толькі зараз зразумеў, што паводле генплана Менска 1936 года, планавалася аднаўленне Брэсцкага вакзала.
Гэта быў першы пасажырскі вакзал у горадзе, адчынены ў 1871 годзе разам з Маскоўска-Брэсцкай чыгункай. Ён знаходзіўся ў раёне цяперашніх вуліц Суражскай і Маскоўскай прыкладна ў тым месцы, дзе зараз прыпыначны пункт "Інстытут культуры". З 1928 года гэты вакзал не прымаў пасажыраў, а ў вайну быў разбураны. Дарэчы, сучасны Мінск-Пасажырскі - гэта былы Віленскі вакзал, пабудаваны пасля адкрыцця Лібава-Роменскай чыгункі ў 1873 годзе.
Згодна з графікай да генплана 1936 года - планавалася адрадзіць былы Брэсцкі вакзал ў сучасным для тых часоў выглядзе і разбіць перад ім цэлую Вакзальную плошчу на месцы кварталаў прыватнай забудовы. Гэтыя планы да вайны так і не пачалі рэалізоўваць, мабыць, усе сродкі пайшлі на рэканструкцыю станцыі Мінск-Пасажырскі, якая завяршылася ў 1940 годзе.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №15 1938 года (фота М.Нікалаеў).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Мінская бісквітная фабрыка 1930-х гг. Фота працоўнага калектыву першага складу

Гэта фабрыка вяла свой адлік ад 1936 г., калі бісквітны цэх Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» быў вылучаны ў самастойнае прадпрыемства, падпарадкаванае трэсту «Белкандытар». У той час яна размяшчалася на ўскрайку Мінска па вуліцы МАДРа (рус. МОПРа), 101 (пазней – 127), на левым беразе ракі Свіслач. Сёння на гэтым месцы – ужо ў цэнтры горада – знаходзіцца «Старосцінская слабада» (т.зв. «Пушкінскі сквер»), побач з гасцініцай «Беларусь» (вуліца МАДРа цяпер – Камуністычная).

Асноўнай прадукцыяй Мінскай бісквітнай фабрыкі былі печыва і пернікі, якія карысталіся вялікай папулярнасцю сярод мінчан і не толькі. Прадпрыемства прайшло складаны шлях розных рэарганізацый і перападпарадкаванняў і канчаткова спыніла сваё існаванне пасля распаду СССР. Комплекс яго старых пабудоў быў знесены ў першай палове 1990-х гг. Крыху больш падрабязна і ў больш шырокім кантэксце пра Мінскую бісквітную фабрыку можна пачытаць, напрыклад, тут і тут.

Читать полностью…
Подписаться на канал