belaruskipioner | Искусство и фото

Telegram-канал belaruskipioner - Беларускі піонэр

2879

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel

Подписаться на канал

Беларускі піонэр

Мінская бісквітная фабрыка 1930-х гг. Фота працоўнага калектыву першага складу

Гэта фабрыка вяла свой адлік ад 1936 г., калі бісквітны цэх Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» быў вылучаны ў самастойнае прадпрыемства, падпарадкаванае трэсту «Белкандытар». У той час яна размяшчалася на ўскрайку Мінска па вуліцы МАДРа (рус. МОПРа), 101 (пазней – 127), на левым беразе ракі Свіслач. Сёння на гэтым месцы – ужо ў цэнтры горада – знаходзіцца «Старосцінская слабада» (т.зв. «Пушкінскі сквер»), побач з гасцініцай «Беларусь» (вуліца МАДРа цяпер – Камуністычная).

Асноўнай прадукцыяй Мінскай бісквітнай фабрыкі былі печыва і пернікі, якія карысталіся вялікай папулярнасцю сярод мінчан і не толькі. Прадпрыемства прайшло складаны шлях розных рэарганізацый і перападпарадкаванняў і канчаткова спыніла сваё існаванне пасля распаду СССР. Комплекс яго старых пабудоў быў знесены ў першай палове 1990-х гг. Крыху больш падрабязна і ў больш шырокім кантэксце пра Мінскую бісквітную фабрыку можна пачытаць, напрыклад, тут і тут.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Высоцкий и заманчивые доллары.
"Звезда" №149 1927.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#соцыялістычнаебудаўніцтва
Вокладка часопіса "Соцыялістычнае будаўніцтва" №3 1935 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Нядаўна адмін канала "Красивое из Минска" знайшоў у архіве БДАНТД фотаздымак міжваеннага жылога дома, які стаяў на рагу цяперашніх вуліц Гарадскі Вал і Рэвалюцыйнай (сёння на гэтым месцы знаходзіцца сквер Адама Міцкевіча). Асаблівасцю гэтага дома з'яўляецца тое, што ён рэдка трапляў на фота, а калі і трапляў, то толькі нейкай сваёй часткай (і гэта, відаць, першае яго фота, дзе дом бачны цалкам). Таксама пра яго амаль нічога невядома, ні імя архітэктара, ні для каго ён будаваўся. Вядомая толькі дата пабудовы - 1929 год (і тая з даваеннага фотаздымка, дзе яна напісана на фасадзе), а таксама дата зноса - 1975 год, калі на месцы дома і быў арганізаваны сквер.
Дарэчы, дом мог быць перабудаваным з дарэвалюцыйнага будынка, бо на аэрафотаздымку часоў Першай Сусветнай на гэтым жа месцы бачная іншая пабудова прыкладна такіх жа габарытаў (у 1929-м для пабудовы новага дома мог быць выкарыстаны, напрыклад, падмурак старога).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Лета пачнецца 21 мая!
Рэклама з газеты "Звязда" №115 1937 года. Гэтае кафэ (і тагачасная вул.Камуністычная) знаходзілася ў квартале, на месцы каторга пасля вайны арганізавалі Кастрычніцкую плошчу.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Да сёняшняга Дня піянерыі - даўно заўважыў, што ў міжваенныя гады з гэтым святам назіралася пэўная блытаніна. Напрыклад 10-годдзе піянерскай арганізацыі святкавалі 23 мая 1932 года (ілюстрацыі 1 і 2), а 15-годдзе чамусці праз 7 гадоў - 23 мая 1939 года (ілюстрацыя 3). Усплывалі і іншыя даты для гадавін - напрыклад, у 1933 годзе згадваецца 21 красавіка, як дата пастановы ЦК УсеКП(б) аб рабоце піянерскіх арганізацый (ілюстрацыя 4)
Карацей, выглядае на тое, што дата 19 мая як "Дзень піянерыі" усталявалася ўжо пасля вайны, а ў міжваенны час канкрэтнага пункту адліку не было і ўсе святкавалі, як хацелі.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Конка на вуліцы Бакуніна (цяпер вул.Кірыла і Мяфодзія) ў Менску, 1927 год.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Артыкул пра Беларусь і беларускую мову ад маскоўскага карэспандэнта газеты "Известия" Рыгора Рыкліна (1894-1975), заснаваны на пуцявых заметках, зробленых падчас падарожжа па БССР ("Известия" №9 1927 год).
Дарэчы, даводзілася чуць меркаванне, што ў савецкія часы Беларусь па-руску ніхто не называў "Беларусь", а казалі толькі "Белоруссия", "Белорусская ССР" ці "БССР" і што назву Беларусь прыдумалі ледзь не ў 1991 годзе. Ну дык вось перад вамі доказ з усесаюзнай газеты "Известия" 1927 года, што назва "Беларусь" у дачыненні нашай краіны на рускай мове таксама выкарыстоўвалася.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#мастацтвабсср
Карціна "Бой за Мінск. 1920 год." расійскага савецкага мастака М.П.Хрысценкі (1897-1993), напісаная ў 1939 годзе.
Сюжэт карціны - знакавы для міжваеннай БССР, бо святкаванне даты вызвалення Мінска ад белапалякаў 11 ліпеня 1920 года доўгі час да Вялікай Айчыннай вайны было адным з галоўных дзяржаўных святаў Беларусі.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#савецкаябеларусь
Праглядаў падшыўкі міжваенных газет і заўважыў, што 7 мая 1932 года на афіцыйным узроўні адзначаўся пяцігадовы юбілей работы Мікалая Галадзеда на пасадзе старшыні СНК БССР (перадавіца газеты "Савецкая Бкларусь" №100 1932). Ён прапрацуе на гэтай пасадзе яшчэ роўна 5 гадоў да мая 1937 года. У чэрвені таго ж года Галадзед будзе арыштаваны і выбрасіцца з вакна будынка НКУС у Менску падчас допыта.
Дарэчы, 10 гадоў на пасадзе старшыні Савета Народных Камісараў БССР (пасля вайны Савета Міністраў) - гэта па працягласці другое месца сярод усіх "прэм'ер-міністраў" БССР, даўжэй за Галадзеда працаваў на гэтай пасадзе толькі Ціхан Кісялёў - 19 гадоў з 1959 па 1978 гады.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Зараз ідзе падрыхтоўка да новага праекта ў Музеі гісторыі горада Мінска, які будзе прысвечаны гастранамічнай культуры і харчовай прамысловасці ў Мінску ў ХХ стагоддзі. У экспазіцыі асобная ўвага будзе нададзена кандытарскай фабрыцы “Камунарка” як аднаму з гастранамічных брэндаў горада. Знайсці фанцікі і ўзоры прадукцыі фабрыкі даваеннага часу – цяжкая задача, але нам пашанцавала.

Паглядзіце на дызайн упакоўкі цукерак 1930-х гадоў “Прамень” і “Рэкорд”, а таксама на абаротны бок. Гэтыя абгорткі не пайшлі ва ўжыванне па прызначэнні, а папера, на якой яны былі надрукаваны, была выкарыстана на фабрыцы для друку дакументаў.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#чырвонаязьмена
Перадавіца першамайскага нумара камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №23 1925 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#беларускіпіонэр
Вокладка першамайскага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №8 1927 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#рэчыбсср
Паштоўка ад Бабруйскага акрвыканкама ў Менск з просьбай паскорыць высылку чарцяжэй па праекце касельскай печы (выкарыстоўвалася пры вырабніцтве цэглы), 1929 год.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#чырвонаязьмена
"Бываюць дзіўныя збліжэнні" як гаварыцца.
Заметка з газеты "Чырвоная зьмена" №71 1927 года пра брыгаду грабароў (землекопаў) з Чарнобыля на будаўніцтве першай вялікай электрастанцыі ў БССР - Арэхаўскай ДРЭС (цяпер БелДРЭС) пад Воршай.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
У 1920-я гады "Белдзяржкіно" займалася не толькі пракатам і стварэннем кінастужак, але і продажам кінаабсталявання. Рэклама фота-кіна-крамы "Белдзяркіно" у Менску з газеты "Звезда" №149 1927.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Цікава, ці ёсць даследванне, колькі грошай атрымалі грамадзяне БССР ад родзічаў з ЗША ў 1920-я гады? Судзячы па гэтай крымінальнай заметцы 1927 года - з'ява, калі ў Беларусь у лістах дасылалі даляры, была даволі масавай (і гэта без уліку афіцыйных паштовых пераводаў). Дарэчы, 40$ у 1927-м - гэта прыкладна 735$ зараз.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#Борисов 2-й Выпуск Ново-Борисовской Русской Срдней Школы №6 1937-1938 г. фото-артель "Светопись"

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладка кнігі "Будзённы", Менск, 1938 год.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська працягвае пошукі інфармацыі пра даваенных фіналістаў чэмпіянатаў БССР па шашках - гэтым разам гісторыя пра пераможцу 2-га чэмпіяната БССР 1928 года Самуіла Гардона:
https://telegra.ph/Samu%D1%96l-Gardon-zabyty-maehstra-05-01

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша пра прызёра перашага чэмпіяната БССР па шашках 1925 года Г.Прэсмана:
https://telegra.ph/G-Prehsman-pryzyor-pershaga-chehmp%D1%96yanatu-Belarus%D1%96-05-18

Читать полностью…

Беларускі піонэр

29 студзеня 1926 года чыгуначная станцыя "Ізяслаў" ў Заслаўі была перайменавана ў станцыю "Беларусь" і мае такую назву дагэтуль.
Цікава, што гэтае рашэнне прымалася не на мясцовым узроўні ЦВК БССР, а на ўсесаюзным ЦВК СССР за подпісам "усесаюзнага старасты" Міхаіла Калініна. Звязана гэта, мабыць, з тым, што ў СССР усе чыгункі падпарадкоўваліся адзінаму ўсесаюзнаму Наркамату шляхоў зносін, у БССР свайго такога наркамата не было.
Яшчэ цікава, што беларуская прэса напісала пра гэтае перайменаванне толькі праз месяц пасля падпісання пастановы, і дала караценькую заметку ў пару радкоў.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Янка Маўр – беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі, перакладчык і драматург.

📝 Янка Маўр нарадзіўся 10 мая 1883 года ў Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія), у сям'і адстаўнога салдата.

📝 З 1930 года працаваў у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі. Яго першыя аповесці "Чалавек ідзе" (1927), «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады» (1928).

📝 Аповесць «Таварыства Ваяўнічых Тэхнікаў» (1934) з лёгкім гумарам апісвае паўсядзённыя школьныя будні, малюючы пацешныя і вядомыя выявы, блізкія і зразумелыя кожнаму дзіцяці. А на «Палескіх рабінзонах» вырасла не адно пакаленне, і кніга працягвае выхоўваць любоў да прыроды, вучыць смеласці і знаходлівасці.

📝 Найбольш вядомым навукова-фантастычным творам Янкі Маўра з'яўляецца аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (1955 год).

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваюцца працы Янкі Маўра. Замовіць іх можна ва ўніверсальнай чытальнай зале, а таксама ў чытальнай зале рэдкай кнігі і рукапісаў.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Трохі футбольнай хронікі з газеты "Звезда" №147 1927 года. Можна пабачыць якой была футбольная тэрміналогія ў той час.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
1 мая 1939 года ў цэнтры Менска на вуліцы Савецкай (на фоне бачны былы галоўны корпус БДУ і спуск Савецкай у бок пл.Мяснікова).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#магілёўскіселянін
Рэклама падпіскі на старонках газеты "Магілёўскі селянін", 1925 год (знайшоў Віталь Аніська).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#чырвонаябеларусь
Вокладка першамайскага нумара часопіса "Чырвоная Беларусь" №9 1931 з фотаздымкам калоны піянераў на Пляцу Волі ў Менску.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Цяперашні будынак Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі на вул.К.Маркса ў Мінску на фота 1939 года.
У той час у гэтым будынку размяшчаўся Гарадскі савет Мінска. Сам будынак дарэвалюцыйны - былы Дзяржаўны банк Расійскай імперыі. У міжваенныя часы у будынку быў надбудаваны адзін паверх, па адных звестках надбудовай кіраваў архітэктар Герасім Якушка, па другіх - Аляксей Дзянісаў.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Архітэктурная знаходка.
Дзякуючы адміну канала "Красивое из Минска" і краязнаўцу Паўлу Растоўцаву ўдалося "знайсці" у Мінску міжваенны жылы дом вялікіх памераў, пра каторы раней нічога не было вядома.
Чатырохпавярховы, даўжынёй каля 100 м дом знаходзіўся ў раёне вул. Казлова ў двары дома №18. Існуе толькі адзін здымак часоў акупацыі вельмі дрэннай якасці, на якім бачны гэты дом. Цікава, што месцапалажэнне дома цалкам адпавядае новым трасіроўкам вуліц у гэтым раёне згодна з генпланам Менска 1935 года. Паводле генплана ў раёне сучаснай вуліцы Берасцянскай планавалася невялікая плошча, а вуліца Казлова пашыралася ледзь не да бульвара з пракладкай пасярэдзіне трамвайных пуцей. Такім чынам гэты загадкавы дом станавіўся часткай ансамбля новай плошчы, а разварот ягоных крылаў адпавядаў тупому вуглу новага квартала. Але, як бачна, рэалізацыя генплана не была выканана, а сам дом быў разабраны пасля вайны. Цікава, што вялікі гаспадарчы будынак, што стаяў у двары дома хутчэй за ўсё захаваўся і мае адрас Платонава 3.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
З гісторыі назіранняў за сонечнымі зацьменнямі ў Беларусі. Заметка з газеты "Звезда" №146 1927 года пра немагчымасць назірання ў Менску непоўнага зацьмення 29 чэрвеня 1927 года з-за хмар.

Читать полностью…
Подписаться на канал