БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша пра падарожжа беларускіх шашыстаў у Ленінград ў 1929 годзе:
https://telegra.ph/Gastrol%D1%96-belarusk%D1%96h-shashachn%D1%96ka%D1%9E-u-Len%D1%96ngradze-04-23
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр", прысвечанага дню нараджэння Леніна, №4 1926 года.
#тэхнікаўмасы
Вокладка часопіса "Тэхніка ў масы" №3-4 1932 года.
#архітэктурабсср
Урачыстае адкрыццё Дома Урада і помніка Леніну перад ім у Менску 7 лістапада 1934 года.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#архітэктурабсср
Фінальная стадыя будаўніцтва Дома Ураду ў Менску.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#архітэктурабсср
Расійскі "Дзяржкаталог" выклаў у вольны доступ фотальбом з унікальнымі фотаздымкамі з будаўніцтва і адкрыцця Дома Ураду ў Менску, які захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга. Першая партыя здымкаў з першай стадыі будаўніцтва.
#рэчыбсср
Знак фабрычна-завадской пажарнай дружыны, БССР, 1930-я гады.
#людзібсср
Архіў БДАНТД выклаў на сваім сайце фотапартрэт беларускага архітэктара Івана Валадзько (1895-1984) - раней ягоных фотаздымкаў я не бачыў.
Валадзько аўтар праекта геафізічнай абсерваторыі ў Мінску, адчыненай ў 1935 годзе (будынак захаваўся і зараз праходзіць рэканструкцыю), а таксама ўжо пасляваеннага будынка музея Янкі Купалы.
#звязда
Артыкул да 5-й гадавіны з дня смерці "бацькі касманаўтыкі" Канстанціна Цыялкоўскага з газеты "Звязда" №218 1940 года.
Аказываецца, адно з галоўных святаў міжваеннай БССР - "Дзень вызвалення Беларусі ад белапалякаў 11 ліпеня" з 1929 года пастановай ЦВК і СНК БССР было абвешчана яшчэ і "Днём успамінаў ахвяр грамадзянскай вайны".
Прэзідыум ЦВК заклікаў грамадскасць да гэтай даты прыводзіць у належны парадак могілкі і помнікі ахвярам грамадзянскай вайны (Савецка-Польская вайна 1919-1921 гадоў, якая збольшага праходзіла на тэрыторыі Беларусі ў савецкай гісторыяграфіі тых часоў лічылася адным з эпізодаў Грамадзянскай вайны), а таксама выяўляць зыбытыя імёны загінуўшых у той час змагароў і ўшаноўваць іх.
Саюз Працоўнікоў Камунальнае Гаспадаркі СССР. Сяброўская кніжка. 1926 г. #дакументы #СмакБеларускайМовы #сяброўскаякніжка
Читать полностью…#савецкаябеларусь
У працяг тэмы гумару ў міжваеннай БССР - аказваецца 100 гадоў таму ў красавіку 1925 года ў Беларусі мог з'явіцца свой першы гумарыстычны часопіс "Што чуваць?". Невялікая заметка ў газеце "Савецкая Беларусь" №78 1925 года паведламляла, што ЦБ "Маладняка" ухваліла ідэю выдання гумарыстычнага часопіса з такой назвай і пачало прыём матэр'ялаў для перашага нумару, які планаваўся да выхаду 20 красавіка. Далейшы пошук ніякіх згадак пра "Што чуваць?" не даў, выглядае на тое, што ні 20 красавіка ні пазней часопіс з такой назвай так і не выйшаў.
Цалкам магчыма, што гэта быў першакрасавіцкі жарт ад маладнякоўцаў.
#іскрыільліча #архітэктурабсср
Фотаздымкі з піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №2 1930 года і з усесаюзнага "таблоіда" "СССР на стройке" №7-8 таго ж 1930 года зробленыя амаль у адным і тым жа месцы - а менавіта на вуліцы Камсамольскай у Менску з відам на будынак клуба харчавікоў (пабудаваны паводле праекта маскоўскага архітэктара А.Бурава). Пасля вайны на гэтым жа месцы з выкарыстоўваннем канструкцый былога клуба будзе пабудаваны кінатэатр "Перамога".
#кнігібсср
Вокладка і змест альманаха "Просторы" з вершамі і апавяданнямі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на рускую мову, Менск, 1927 год.
Кніга прадаецца зараз на інтэрнэт-аўкцыёне "Мешок".
#чыровнаябеларусь
Партрэт Язэпа Сталіна на вокладцы першага нумара часопіса "Чырвоная Беларусь" 1930 года.
У той час яшчэ існавала практыка "беларусізацыі" імёнаў савецкіх правадыроў у афіцыйным друку і таму Іосіфа Сталіна маглі пісаць як Язэпа Сталіна, а Аляксандра Чарвякова як Алеся Чарвякова, пазней напісанне імёнаў было ўніфікавана.
#кнігібсср
Вокладка кнігі З.Лілінай "Наш настаўнік Ленін", Менск, 1926 год.
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №13 1925 года.
#архітэктурабсср #людзібсср
Людзі, якія працавалі над будаўніцтвам і мастацкім афармленнем Дома Ураду ў Менску. На апошнім фота камісія па адчыненню будынка ў складзе якой быў і архітэктар Іосіф Лангбард.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#мастацтвабсср
Афармленне барэльефаў і бюстаў у інтэр'ерах Дома Урада пад час яго будоўлі.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#архітэктурабсср #людзібсср
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед з інспекцыяй на будоўлі Дома Ураду ў Менску ў 1933 годзе.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська напісаў апошні артыкул, прымеркаваны да 100-годдзя з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі БССР, дзе сабраў інфармацыю пра шашыстаў, якія ўваходзілі ў яе склад.
https://telegra.ph/Da-100-goddzya-z-chasu-zasnavannya-shahmatna-shashachnaj-sekcy%D1%96-Belarus%D1%96-shashysty-%D1%9E-skladze-sekcy%D1%96-04-15
#архітэктурабсср
Драўляны пасажырскі павільён чыгуначнай станцыі Лепель, пабудаваны ў 1926 годзе (не захаваўся). Сама чыгуначная лінія Орша-Лепель таксама была пабудаваная ў 1925-26 гады.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №5 за красавік 1925 года з партрэтам тагачаснага старшыні СНК БССР Язэпа Адамовіча (1897-1937).
#савецкаябеларусь
98 гадоў таму 11 красавіка 1927 года на VIII Усебеларускім з'ездзе Саветаў была адзінагалосна зацверджана Канстытуцыя БССР у новай рэдакцыі. Яна будзе дзейнічаць 10 гадоў да прыняцця новай Канстытуцыі БССР узору 1937 года.
Артыкул пра зацвярджэнне новай Канстытуцыі з газеты "Савецкая Беларусь" №83 1927 года.
#фотабсср
Гістарычныя будынкі Менска на фота 1926 года фатографа Льва Дашкевіча. Здымкі выкарыстоўваліся ў якасці ілюстрацый да артыкула мастацтвазнаўцы Міколы Шчакаціхіна "Помнiкi старадаўняе архiтэктуры XVII-XVIII сталецьцяў у Менску". На фота:
1. Свята-Духаў кафедральны сабор;
2. Комплекс былога кляштара Бернардынцаў;
3. Былы дамініканскі касёл імя Фамы Аквінскага;
4. Архікафедральны касцёл і вежа езуіцкага калегіюма;
5. Сінагога ў Школьным двары;
6. Халодная сінагога;
7. Петрапаўлаўская царква на Нямізе;
8. Дом Ваньковічаў;
9. Гродскі суд на замчышчы;
10. "Пішчалаўскі" турэмны замак.
Старонка месяца красавіка з "Беларускага сялянскага настольнага календара-справачніка на 1929 год", выдадзенага ў Менску ў 1928 годзе.
Читать полностью…#плакатыбсср
Адзін з першых савецкіх плакатаў на беларускай мове, выдадзены ў Маскве ў выдавецтве ЦВК РСФСР ў 1918 годзе, яшчэ да першага абвяшчэння БССР.
#рабочий
Міжваенныя газеты БССР не мелі практыкі жартаваць на 1 красавіка (прынамсі, такіх прыкладаў я пакуль не знаходзіў). Яны хутчэй наадварот купляліся на першакрасавіцкія жарты замежных газет - напрыклад, менская газета "Рабочий" ў красавіку 1929 года на поўным сур’ёзе заявіла пра знос Эйфелевай вежы ў Парыжы, які прайшоў "исключительно быстро". Праўда, потым прыйшлося даваць абвяржэнне і пісаць, што пра знос вежы пажартавалі нямецкія газеты.
Заметкі знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#фотабсср
Былы Віленскі (цяперашні галоўны) чыгуначны вакзал у Менску на фота 1920-х і 1930-х гадоў, да надбудовы паверха і пасля.
Напрыканцы 1930-х на месцы гэтага дарэвалюцыйнага будынка будзе пабудаваны новы будынак вакзала, які знясуць толькі ў 1990-я для пабудовы сучаснага вакзала.
#мастацтвабсср
Карціна беларускага мастака Міхася Філіповіча "Беларуская сялянка" на вокладцы ўсесаюзнага літаратурна-мастацкага часопіса "Красная нива" (дадатак да газеты "Известия") №47 1927 года.