#звязда
Заметка пра папярэднія вынікі выбараў прэзідэнта ЗША ў газеце "Звязда" №255 ад 5 лістапада 1936 года.
#звязда
Трапічныя ліўні пасярод лета, якія затоплівалі беларускія гарады, здараліся і 100 гадоў таму. Апісанне залевы ў Барысаве з газеты "Звезда" №128 1927 года.
#фотабсср
Выбарчы ўчастак па выбарах у Народны Сход Заходняй Беларусі, Нясвіж, Наваградская вобласць, кастрычнік 1939 года.
Крыніца: ВК-суполка "Новогрудок - X веков истории города".
#савецкаябеларусь
Пастанова СНК БССР пра мерапрыемствы па змаганні з алкагалізмам у краіне, надрукаваная ў газеце "Савецкая Беларусь" №207 1929 года.
БДУ. Заснаванне.
Уваходны білет на ўрачыстае мерапрыемства, прысведчаннае адкрыццю Беларускага дяржаўнага ўніверсітэта, не блытаць з пачаткам першых заняткаў у БДУ якія пачаліся 30.10.1921 г. і лічацца днём адкрыцця.
#дакументы
#БДУ
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду будынка Белкамунбанка на рагу вуліц К.Маркса і Леніна. Пабудаваны ў 1927-28 гадах. Фактычна першы канструктывісцкі "хмарачос" міжваеннага Менска.
1. Праект 1927 года. Праект распрацоўвалі маскоўскія інжынеры Бранштэйн і Максімаў (першая прэмія ўсесаюзнага конкурса), фасады паводле праекта інж.Тачылава, адаптацыя праекта на мясцовасці - інж. Белдзяржбуда Мазгалеўскі.
2-6. Белкамунбанк на фота 1930-х гадоў.
7-8. Стан будынка пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе.
9. Рэканструяваны ў стылі сталінскай неакласікі будынак у 1950-я гады.
10. Сучасны стан.
#фотабсср
Будаўніцтва трамвайнай лініі на вуліцы Савецкай у Менску на ўчастку перад былымі даходнымі дамамі Абрампольскага (у міжваенныя часы вядомы як 1-шы Дом Саветаў) і Ўніхоўскага, 1928 год.
На другім фота прыкладна той жа ракурс, але ў 1930-я - трамвай пабудваны і едзе, а на заднім плане бачны гмах Дома Ўрада, які ў 1928 яшчэ не пачыналі будаваць.
Минская фабрика-кухня, снятая в 1935-1936 годы.
На крыше вторая вывеска (первая была установлена при открытии в 1935) .
В 1938 году вывеску сняли, возможно из-за ненадобности: предприятие общественного питания и так было известным на весь город.
Обратите внимание на надпись в правом нижнем углу - " Главлітбел № 2925" 👉🏻👉🏻👉🏻 Это Главное управление по делам литературы и издательств БССР . Оно отвечало не только за проверку готовящихся к печати литературных произведений, но и за распространение рисунков, фотоснимков и карт.
Эта фото-карточка прошла проверку. 📷🎥📽 Впоследствии она была опубликована в книге Куркова и в плохом качестве попала в сеть. Здесь хорошее )))
#мастацтвабсср
Скульптура "Раб" работы Аляксандра Грубэ на фота 1920-х гадоў з фондаў Беларускага дзяржаўнга архіва-музея літаратуры і мастацтва.
#кнігібсср
Вокладка зборніка "Парыская комуна (лінейны карабель)" з малюнкамі мастака Генадзя Змудзінскага, Менск, 1927 год (фота М.Нікалаева).
#архітэктурабсср
Малюнкі павільёна МОПР, узведзенага на Першай Усебеларускай выстаўцы ў Менску паводле праекта фінскага мастака Александэры Ахола-Вало ў 1930 годзе. Ахола-Вало быў добраахвотнікам Чырвонай Арміі на Савецка-Польскай вайне і пасля яе завяршэння ў 1921-м застаўся ў БССР, дзе займаўся мастацкім афармленнем кніг беларускіх выдавецтваў і часопісаў "Малады араты", "Беларускі піонэр" і інш.
Малюнкі выкананы таксама самім мастаком (крыніца).
#эйсітрыстыка
#дакументы
Мінская фабрыка-кухня. Білет на права ўвахода ў залу танцаў.
Другая палова 1930-х. гг.
#звязда
Гісторыя плітачных тратуараў у Мінску налічвае ўжо амаль сто гадоў.
Заметка з газеты "Звезда" №125 1927 года.
#савецкаябеларусь
Рэзалюцыя партыйнай арганізацыі Менскага артылерыйскага палка аб правядзенні беларусізацыі ў палку. Апублікавана ў газеце "Савецкая Беларусь" №71 1925 года.
#савецкаябеларусь
Вынікі выбараў прэзідэнта ЗША 100 гадоў таму. Заметка з газеты "Савецкая Беларусь" №258 ад 7 лістапада 1924 года.
#рэчыбсср
Значак "Фабрычна-завадская пажарная дружына 1924-1929" з пазнакай прозвішча Маеўскі П.М..
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#картыбсср
85 гадоў таму 2 лістапада 1939 года сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР (Вярхоўны Савет БССР зацвердзіць гэты закон 12 лістапада).
Карты БССР станам на першую палову і канец 1939 года.
#вольнаяпраца
Артыкул пра беларускую мову ў газеце "Вольная праца" №7 1940 года. "Вольная праца" орган Беластоцкага абкама і гаркама КП(б)Б, створана напрыканцы 1939 года пасля далучэння Беластока і Беластоцкай вобласці да БССР.
Беларуский государственный университет на этой неделе празднует день своего основания.
Лекционная книжка
студента педагогического факультета. 1924 г.
Среди автографов преподавателей:
В.Д.Дружчиц (история Беларуси), С.М.Некрашевич (беларуский язык), Л.Н.Цветков (введение в языковедение), М.Н.Пиотухович (беларуское народное творчество). И.И. Замотин и др.
Среди интерестных предметов – генетическая социология и ново-еврейский язык???
#БГУ
#документы
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на гэтым тыдні святкуе дзень свайго заснавання.
Лекцыйная кніжка студэнта педагагічнага факультэта. 1924 г.
Сярод аўтографаў выкладчыкаў:
Васіль Данілавіч Дружчыц (гісторыя Беларусі), Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч (беларуская мова), Леў Мікалаевіч Цвяткоў (уводзіны ў мовазнаўства), Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч (беларуская народная творчасць). І.І.Замоцін і інш.
Сярод цікавых прадметаў – генетычная сацыялогія, нова-яўрэйская мова???
#БДУ
#дакументы
#звязда
Рэклама менскай стаматалогіі ў газеце "Зьвязда" 1929 года (знайшоў В. Зелянкоў).
#кнігібсср
Вокладка зборніка "Чырвонаармейская чытанка", Менск, 1928 (фота М.Нікалаева).
#кнігібсср
Вокладка кнігі С.Амосава "Танкі ў баі", Менск, 1932 год (фота М.Нікалаева).
#архітэктурабсср
Савецкае ар-дэко - праект Дома радыё ў Менску ад архітэктараў Наталлі Макляцовай і Аляксандра Воінава (не быў рэалізаваны). 1936 год.
#кнігібсср
Вокладка здвоеннага выдання "Спадарожнік: 1-я Усебеларуская выстаўка сельскай гаспадаркі і прамысловасці і Менск сталіца БССР", Менск, 1930 год.
#савецкаябеларусь
Тэзісы з даклада Алякандра Шлюбскага (1897-1942) "Адносіны сучаснай расейскай навукі да Беларусі" на гісторыка-археалагічнай секцыі Інстытута Беларускай культуры, апублікаваныя ў газеце "Савецкая Беларусь" №109 1925 года.