#звязда
"Старарэжымнае" піва ў савецкім Менску 1928 года - фельетон з газеты "Зьвязда" №46 1928 года (знайшоў В.Аніська).
#архітэктурабсср
У часопісе "Московский пролетарий" 1928 года знайшлася (знайшоў В.Аніська) якасная фотка школы №20 (даваенная нумерацыя) імя 10-годдзя БССР, якая была адчынена ўвосень 1928 года (святкаваць 10-ю гадавіну ўтварэння Савецкай Беларусі пачалі задоўга да афіцыйнай даты 1 студзеня 1929 года).
Гэта быў першы школьны будынак пабудаваны ў міжваенным Менску пасля Рэвалюцыі.
Школа знаходзілася на менскай Ляхаўцы (раён каля стадыёна "Дынама"), яна перажыла вайну, але была знесена пасля таго, як быў пабудаваны новы школьны будынак у іншым месцы.
#картыбсср
Карта БССР з "Атласа СССР" выдання ЦВК СССР 1928 года.
Файл у добрай якасці.
#фотабсср
Будынак так званага Гродскага суда, які знаходзіўся на менскім замчышчы і з'яўляўся адным з найстарэйшых будынкаў даваеннага Менска. Не перажыў вайну.
Фота і выявы даваенных гадоў:
1. Фота часоў Першай сусветнай 1916 года.
2. Малюнак Язэпа Драздовіча 1920 года.
3. Карціна Міхася Філіповіча 1924 года.
4. Фотаздымак прыкладна 1926 года.
#фотабсср
Перакрыжаванне сучасных вуліц Багдановіча і Янкі Купалы на фота 1930-х гадоў і на Яндэкс-панарамах 2023 года.
#маладыараты
Вокладка першага нумара часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №1 1925 года.
#кнігібсср
Вокладка і змест "Альманаха японскай пралетарскай літаратуры", выдадзенага ў БССР у 1932 годзе (фота І.Барынаў).
#архітэктурабсср
Геафізічная абсерваторыя ў Мінску: праект Івана Валадзько 1929 года і яго рэалізацыя ў 1936-м (будынак захаваўся да нашых дзён па адрасе пр.Незалежнасці, 110к1).
#рэчыбсср
Ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга БССР 1924 года і эскіз гэтага ордэна ад мастака Генадзя Змудзінскага.
Як гаварыцца, знайдзіце 10 адрозненняў.
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Не жылі па-новаму не варта і пачынаць)
Абвестка з газеты "Савецкая Беларусь" 1926 года.
#звязда
Экстранны выпуск (на адным аркушы) газеты "Звезда" ад 22 студзеня 1924 года з паведамленнем пра смерць Леніна.
#фотабсср
Яшчэ Серабранка з таго ж набору фотаздымкаў Менска 1926 года з фондаў Музея архітэктуры імя Шчусева.
Вокладка ўсесаюзнага выдання кнігі прафесара Арона Залкінда "Половое воспитание юных пионеров", 1930 год.
Не знаходзіў інфу, ці перакладалі гэтую кнігу на беларускую мову і ці выдавалі ў БССР.
#фотабсср
Провады яўрэйскіх перасяленцаў з БССР у Бірабіджан на прывакзальнай плошчы ў Менску, 1928 год.
Фота з часопіса "Московский пролетарий" №31-32 1928 года (знайшоў В.Аніська).
#афішыбсср
Афіша джазавага канцэрта пад кіраўніцтвам кампазітараў Гольда і Пецерсбурскага ад Дзяржаўнай эстрады БССР (г.Беласток). Год меркавана 1940.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся вычытаны варыянт перакладу на беларускую мову (з рускага варыянта Чукоўскага) кнігі Э.Распэ "Прыгоды Мюнхаузена", выдадзенай у БССР у 1938 годзе.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
#уздым
Вокладка літаратурнага зборніка "Уздым" бабруйскай філіі "Маладняка", кніга другая, 1928 год.
#звязда
Аказваецца ў беларускай партыйнай газеты "Звезда" былі свае рабкоры (рабочыя карэспандэнты) у замежжы. Так газета "Звезда" у 100-м нумары за 1927 год, які быў прысвечаны 10-годдзю савецкага друка, размясціла партрэты рабкораў з Германіі, Англіі, Галандыі, Швецыі і Персіі (Ірана).
З артыкула таксама можна даведацца, што перапіска паміж беларускімі і замежнымі карэспандэнтамі зачастую вялася на мове эсперанто.
#архітэктурабсср
Слуцкі краяўнаўца Ігар Ціткоўскі:
"90 гадоў таму, у 1934 г. у Слуцку пачалося будаўніцтва гарадской электрастанцыі. Завяршылася яно ў 1936 г. Корпус той электрастанцыі захаваўся да нашага часу. Гэта адметнейшае збудаванне на вуліцы Камсамольскай (раней Шырокая, Сенатарская) з’яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры Слуцка першай паловы 20 стагоддзя.
Выпрацоўка электрычнасці ў горадзе мелася і раней – у 20-я гады ў гарадской лазні ўсталявалі генератар пераменнага току, з дапамогай якога асвятляліся галоўныя гарадскія вуліцы і некалькі будынкаў; у 1926 г. уступіла ў строй электрастанцыя, арганізаваная ў закрытым кальвінскім храме, у тры разы мацнейшая за папярэднюю. Аднак толькі ўступленне ў строй новай электастанцыі дазволіла поўнасцю электрыфіцыраваць горад, электрычнасць атрымалі прадмесці і навакольныя вёскі."
#фотабсср #кінобсср
Кіраўніцтва БССР - у цэтры кадра злева направа: старшыня ЦВК Чарвякоў, былы першы сакратар ЦК КПБ(б) Кнорын і старшыня СНК Адамовіч - разам са здымачнай групай першага фільма кінастудыі "Белдзяржкіно" "Лясная быль", які здымаўся на тэрыторыі Беларусі ў 1926 годзе. Дарэчы, у адной са сцэн кіраўнікі БССР сыгралі ў фільме саміх сябе.
#звязда
Цікавае супадзенне: на пачатку 1933 года ў месяц прыхода нацыстаў да ўлады ў Германіі у Менску ў кінатэатры "Інтэрнацыянал" круцілі стары нямецкі фільм "Горная баляда" (арыг. "Der heilige Berg" 1926 года), дзе адну з роляў грала тады яшчэ акторка Лені Рыфеншталь. Пры Гітлеры яна стане адным з рупараў нацысткай прапаганды, як рэжысёр фільмаў "Трыюмф волі" і "Алімпія".
Абвестку ў газеце "Звязда" №4 1933 года знайшоў В.Зелянкоў.
Член ЦИКа, личный секретарь Червякова и многоженец - приключения белорусского Остапа Бендера закончились на скамье подсудимых.
"Звезда" №46 1927 (нашёл В.Анисько).
#фотабсср
Інтэр'еры Яўрэйскага клюбу імя Леніна ў Менску ў 1932 годзе.
Згодна з дадзенымі з тэлефоннага даведніка за 1928 год месціўся гэты клюб у будынку на рагу вуліц Урыцкага і К.Маркса №11/13 - хутчэй за ўсё гэта дом з сучасным адрасам вул.К.Маркса 17 (фота 3) - участак былой вуліцы Урыцкага (сама вуліца перайменавана ў вул. Гарадскі Вал) цяпер проста унутрыдваравы праезд, які бачны злева ад будынка.
#фотабсср
Від на вуліцу Леніна ў Віцебску да разбурэння Васкрасенскай царквы ў 1936 годзе (на першым здымку бачна, як разбіраюць званіцу) і пасля.
Храм быў адноўлены ў 2009 годзе.
#савецкаябеларусь
Шапка нумара газеты "Савецкая Беларусь", прысвечанага 2-й гадавіне са смерці Леніна, 21 студзеня 1926 года.
#фотабсср
Дэлегацыя з Мазыра на жалобных мерапрыемствах з нагоды смерці Леніна ў Маскве. Студзень 1924 года.
#фотабсср
Непарадны Менск на фота 1926 года з фондаў маскоўскага Музея архітэктуры імя Шчусева (якасць сканаў, на жаль, дрэнная):
1. Няміга.
2. Татраская слабада від з Замкавай гары.
3. Койданаўскі шлях.
4. Бібліятэка на Інтэрнацыянальнай вуліцы.