#мастацтвабсср
Вырабы студэнтаў керамічнага адзялення Віцебскага мастацкага тэхнікума, 1932 год.
#архітэктурабсср
Пераклічка архітэктурных пакаленняў у Мінску:
1. Крыты рынак, пабудаваны ў 1934 годзе на вуліцы Свярдлова (арх.Г.Якушка, будынак згарэў у першыя дні вайны).
2. Баптысцкая царква "Вефліем" на вул. Гарэцкага (арх. Б.Школьнікаў, будаўніцтва цягнулася 1994-2000 гады, фота Planeta Belarus).
Да папярэдніх пастоў пра свята "Вызвалення Беларусі ад белапалякаў" - тут Антон Дзянісаў знайшоў дакладную пастанову, калі дзень 11 ліпеня стаў рэспубліканскім святам:
/channel/Sovietbelarus1920/1273
#савецкаябеларусь
"Не хачу быць Іванам Шутом з вёскі Хлюпічы, хачу быць Апалонам Джольгеньні з... вёскі Хлюпічы."
Абвестка з газеты "Савецкая Беларусь" №67 1928 года (знайшоў В.Аніська).
#звязда
Апошняя перадваенная згадка пра свята "Вызвалення Беларусі ад белапалякаў" на першай старонцы газеты "Звязда" ад 11 ліпеня 1940 года.
#чырвонаязмена
Лозунг да 5-й гадавіны вызвалення Беларусі ад белапалякаў у камсамольскай газеце "Чырвоная зьмена" №41 1925 года, надрукаваны на 4-х дзяржаўных мовах БССР таго часу: беларускай, рускай, польскай і ідыш.
Мой лонгрыд з вялікай колькасцю ілюстрацый пра сёняшняе свята 11 ліпеня - Дзень вызвалення Савецкай Беларусі ад белапалякаў - якое ў міжваенныя гады ў БССР святкавалася амаль як Дзень Незалежнасці цяпер:
https://telegra.ph/Zabytae-svyata-11-l%D1%96penya---Dzen-nezalezhnasc%D1%96-%D1%9E-davaennaj-BSSR-07-11
#звязда
Выдаткі пераходу на метрычную сістэму.
Абвестка з газеты "Звезда" №120 1924 года (знайшла Т.Агеенка).
#лікбез
Да гісторыі шахмат і шашак у міжваеннай БССР -
артыкул В.Аніські "Выязныя матчы беларускай зборнай у 1934 і 1935 гадах":
https://telegra.ph/Vyyaznyya-matchy-belaruskaj-zbornaj-u-1934-%D1%96-1935-gadah-07-06
Натыкнуўся нядаўна на два новых канала пра Мінск.
Каналы свежыя з пылу з жару, з мінімумам падпісчыкаў і пастоў, так што не ведаю, што з іх будзе, але, думаю, варта паназіраць:
"Красивое из Минска" @minsk_heritage
"Заметки о Минске" @minskzametki
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Архітэктурны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра", праўда, трохі па-за часовых рамак канала: пасляваенныя выявы таго, як магла выглядаць адна з імаверных "сталінскіх высотак" Мінска - жылы дом на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (да вайны на гэтым месцы стаяў інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі).
Шпіль з зоркай, вышыня каля 15 паверхаў, статуі па вуглах - у пачатку 1950-х напраектавалі ўсё як мае быць, але калі праект пачалі рэалізоўваць напрыканцы дзесяцігоддзя, то ўсю гэтую прыгажосць прыбралі (фінальны від можна пабачыць на фота 1960-х у канцы падборкі).
Крыніца: архіў БДАНТД фонды 77, 188, 296.
Прагляд старых газет можа папоўніць сяменыя генеалагічныя даследванні новымі звесткамі, як гэта атрымалася ў аўтара тг-канала "Крупскі раён на сувязі":
Читать полностью…#архітэктурабсср
Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
#мастацтвабсср
Беларускія тыпы на малюнках 1920-х гадоў тэатральнага мастака Аскара Марыкса (1890-1976).
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Павільён Белдзяржкіно, спраектаваны архітэктарам Іванам Валадзько для 1-й Усебеларускай сельскагаспадарчай выстаўкі, якая праходзіла ў Менску ў жніўні 1930 года:
1. Праект павільёна.
2. Будаўніцтва павільёна на завяршальнай стадыі летам 1930 года.
3-4. Знешні від павільёна пасля адкрыцця выставы (апошні здымак з БДАНТД ф.105 о.1 спр.75).
У нашым музеі захоўваюцца дзве фатаграфіі, якія даследчык шашак Віталь Аніська лічыць старэйшымі знойдзенымі на дадзены момант здымкамі шашачных турніраў у БССР. Падрабязней даведацца пра тое, што адбывалася на здымках, вы можаце ў артыкулы па спасылцы - https://tinyurl.com/yrtaazx7
А мы пакажам яшчэ адзін здымак, які ў музей перадала Ала Малыхіна, унучка знакамітага беларускага шашыста Дзяніса Гардзевіча. Гэта памятны здымак, які прапаноўвалася зрабіць наведвальнікам Першай Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці 1930 года, якая праходзіла на усходнім баку горада у раёне сучасных вуліц Калініна, Кнорына і Кедышкі. З левага боку Дзяніс Ігнацьевіч, з правага – драўляны павільён працы і быту і надпіс: “На ўспамін аб 1-й Усебеларускай выстаўцы сельскай гаспадаркі і прамысловасці. 10/VIII – 1/X 30 г. Менск”.
#савецкаябеларусь
Раней і трава была зелянее, і піўныя бутэлькі большага аб'ёму...
Пастанова эканамічнай нарады пры СНК БССР аб устанаўленні ёмістасці піўных бутэлек у 0,6 літраў, надрукаваная ў газеце "Савецкая Беларусь" №66 1928 года (знайшоў В.Аніська).
Эх, а сёння ёмістасць у 0,45 літраў лічыцца нармальнай(
#фотабсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша пра першую знойдзеную даваенную фатаграфію з шашачнага спаборніцтва ў БССР (да гэтага часу ў яго быў знойдзены здымак за 1947 год).
На фота шашысты Дзяніс Гардзевіч з Менска і Ісаак Храпуновіч з Віцебска на чэмпіянаце БССР 1933 года.
Цалкам артыкул чытайце па спасылцы.
#беларускаяработніца
Вокладка святочнага ліпеньскага нумара часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №12 1934 года, прысвечнага 14-й гадавіне вызвалення Беларусі ад белапалякаў.
#советскаябелоруссия
Шапка святочнага нумара газеты "Советская Белоруссия" №157 1939 года, прысвечанага святкаванню 19-й гадавіны "Вызвалення Беларусі ад белапалякаў" 11 ліпеня - аднаго з галоўных дзяржаўных святаў міжваеннай БССР.
На днях сур'ёзна абнавіўся сайт "LuftBild.by", на якім можна параўнаць сучасныя спадарожнікавыя гугл-здымкі вялікай колькасці беларускіх гарадоў і вёсак з нямецкімі аэрафотаздымкамі гэтых жа мясцін часоў Вялікай Айчыннай вайны:
- зменены дызайн сайта;
- дададзены пашыраны спіс населеных пунктаў, якія трапілі на нямецкія АФЗ;
- дададзена магчымасць праглядаць некалькі гістарычных аэрафотаздымкаў перыяда 1941-44 гг., замест толькі аднаго, як было раней (як гэта выглядае, можна паглядзець на прыкладзе Баранавічаў).
Дадам яшчэ, што на "LuftBild.by" актыўна публікуюцца набытыя каналам "Беларускі піонэр" нямецкія аэрафотаздымкі беларускіх мясцін.
#рэчыбсср
Базарныя шалі вытворчасці менскага завода “Ударнік”, 1920-я гады.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён “Мешок”.
#кнігібсср
Вокладка перакладу на беларускую мову фантастычнай аповесці (пра робатаў) украінскага пісьменніка Уладзіміра Владко "Ідуць працаўнікі", Менск, 1932 год.
#лікбез #архітэктурабсср
Цікавыя матэр'ялы па архітэктуры канструктывізма ў Беларусі выклаў сёння Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) на сваёй старонцы - віртуальная выстаўка "КОНСТРУКТИВИЗМ В ИСТОРИИ ГОРОДА МИНСКА":
https://bdantd.by/konstruktivizm_v_istorii_goroda_minska/
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Дарэчы, да папярэдняга фотапараўнання будынка Наркамлеса (пасля вайны Міністэрства лясной прамысловасці) - я не ведаю па якой прычыне архітэктар пасля вайны вырашылі прыбраць гэтае характэрнае для архітэктуры 1930-х скругленне на рагу будынка (і таксама знесці адзін паверх). У праекце рэканструкцыі гэтага будынка 1946 года (архітэктар Баталаў, БДАНТД ф.3 оп.1 спр.316) - скругленне звонку ўжо закладзена дадатковымі аб'ёмамі цэглы. Што цікава - знутры ў пакоі скругленне пакінута.
#рабочий
Як выглядалі "ІТ-спецыяльнасці" ў 1930-я)
Абвестка з менскай газеты "Рабочий" №268 1930 года (знайшоў С.Селях).