1682
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
Іспанскі журналіст выдаў кнігу пра Беларусь і 32-гадовае кіраванне Лукашэнкі
Асновай для кнігі сталі паездкі Баро ў Беларусь у 2012–2014 гадах, а таксама некалькі яго нядаўніх інтэрв’ю з беларускімі эмігрантамі, заўважыла выданне «Люстэрка».
У іспанскіх СМІ кнігу ўжо назвалі перасцярогай пра аўтарытарныя плыні, якія ахопліваюць свет.
АПК уганараваў медалём тэлевядоўцу Кацярыну Ваданосаву
Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць «шэраг выбітных асоб». Сярод іх — тэлевядоўца, аўтарка медыяпраектаў Кацярына Ваданосава, а таксама праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.
Падрабязнасці тут
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Рэжысёрка Жэня Давідзенка: «Мне падабаецца, што беларуская мова можа жыць па-сапраўднаму: з акцэнтам, паламаная, напалову змяшаная, з памылкамі»
«Сапраўдны тэатр — гэта шчырая размова», — кажа беларуская рэжысёрка і драматург Жэня Давідзенка.
Budzma.org шчыра паразмаўляла з Жэняй пра тое, як гэта — увайсці ў тэатральнае асяроддзе ў Польшчы, ці дапамагае мастацтва знайсці адказы на пытанні «хто мы і адкуль», чаму і сёння важна размаўляць пра расстраляную інтэлігенцыю, а таксама пра адчуванне сваіх каранёў і шлях да беларускай мовы.
Падрабязнасці
#беларускіТэатр
⚽️У Варшаве стартаваў Кубак Мікіты Мелказёрава
🕯️Падзея пачалася з хвіліны маўчання. Пасля яе прыгадалі беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне – вялікая частка з іх была футбольнымі фанатамі.
На турніры прысутнічае Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, дыпламаты.
Сёння ў Варшаве ладзіцца V Турнір Беларускай Салідарнасці — Кубак Мелказёрава
Плануецца, што цягам дня за кубак будуць змагацца больш за 20 каманд.
Будзе забаўляльная зона для дзяцей, кропкі з вулічнай ежай і дабрачынная латарэя ад BYSOL з падарункамі ад вядомых беларусаў.
Пракуратура Брэстчыны накіравала ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай»
Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці ў першай палове 2026 года накіравалі ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Падрабязнасці
без впн
—————————
📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
Вяртаецца гістарычны відэапраект «Сармат»
Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца на Youtube-канал «Будзьма беларусамі!».
Вядоўцам праекта застаецца актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863» Васіль Калач.
Падрабязнасці
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
BYSOL запускае школьны збор для дзяцей палітзняволеных
Фонд BYSOL распачаў дабрачынны збор у падтрымку для самых малых — дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой.
Мэта збора — 10 тысяч еўра. У выпадку вялікай колькасці заявак на дапамогу, гэтая сума можа павялічыцца.
Прэзідэнт Чэхіі наведаў гонкі «Формулы‑1» як фатограф
Петр Павел прыехаў на Гран-пры са сваім фотаабсталяваннем і афіцыйнай акрэдытацыяй ад Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі, піша Детектор медіа.
На спаборніцтвах ён таксама сустракаўся з прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзярам.
«Занзібар» Сяргея Дубаўца выйдзе ў фармаце аўдыякнігі
Выданне агучвае сам аўтар.
Летась гэтая кніга стала пераможцай Прэміі Гедройця — галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай ўзнагароды.
Падрабязнасці тут
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Улады абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт польскага інфармагенцтва РАР і Telegram-канал Ігара Лосіка
Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 ліпеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падрабязнасці
без впн
—————————
📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
#замежжа
З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку
Ксенія Фёдарава раней узначальвала французскае аддзяленне расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT France, які фінансаваўся Крамлём.
Паводле МУС Францыі, Фёдарава распаўсюджвае шкодныя наратывы, а яе знаходжанне ў краіне ўяўляе сур’ёзную пагрозу грамадскаму парадку, піша Наша Ніва.
Падрабязнасці тут
без впн
Навошта сёння наогул патрэбныя ранішнія эфіры? Што яны могуць даць чалавеку, чаго не даюць YouTube або TikTok? Калі чалавек можа паглядзець ўсё ў любы момант — навошта яму ўвогуле прачынацца разам з медыя?
БАЖ разабраўся ў пытанні.
Падрабязнасці
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Чаты Claude з асабістымі дадзенымі трапілі ў пошук Google
Сярод праіндэксаваных старонак аказаліся медычныя дакументы, унутраныя матэрыялы кампаній, крыптаключы, а таксама імёны і тэлефоны дзяцей, піша Devby.io.
Уцечка закранула размовы, для якіх карыстальнікі стварылі публічную спасылку.
Улады Беластока прадаставяць жыллё для сям'і Анджэя Пачобута
Некалькі польскіх гарадоў прапанавалі журналісту жыллё, але ён абраў Беласток з-за блізкасці да Беларусі.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Пачалі дзейнічаць правілы ЕС, якія патрабуюць маркіроўкі ШІ-кантэнту
Згодна з імі, карыстальнікі павінны быць выразна праінфармаваныя, калі яны ўзаемадзейнічаюць не з рэальным чалавекам, а з сістэмай штучнага інтэлекту або з ШІ-кантэнтам, піша Детектор медіа.
Падрабязнасці тут
без впн
#магчымасці
Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)
БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
21 жніўня 2026 года сустрэнемся ва ўтульнай сядзібе пад Вільняй, каб выдыхнуць, пагутарыць, паэксперыментаваць і знайсці разам тое, на чым трымаемся.
#чытаемАЖнае
Нагадваем вам пра важныя тэксты, якія на гэтым тыдні падрыхтавалі для вас аўтары БАЖ
🚉 Высылка политзаключенных журналистов из Беларуси: правовой анализ и последствия
🚉 Як журналісту не згарэць ад навін, працы і жыцця ў эміграцыі: чэк-ліст ад БАЖ
🚉 Сілавікі стварылі ў Telegram фэйкавы бот гомельскага незалежнага анлайн-выдання «Флагшток»
🚉 Аўтар дакументальных фільмаў «Белсату» вымушана ўцёк з Беларусі пасля ператрусаў
🚉 Улады Беластока прадаставяць жыллё для сям’і Анджэя Пачобута
🚉 Пракуратура Брэстчыны накіравала ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай»
Фота: Yaraslau
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Павіншуйце журналістаў-палітвязняў з днём народзінаў! Імяніннікі жніўня:
🌟 Янукевіч Уладзімір Аляксандравіч — 10 жніўня 1960 года
🌟 Наважылаў Дзмітрый Уладзіміравіч — 12 жніўня 1972 года
📨 ПК №3, 211322, Віцебская вобл., Віцебскі раён, г. п. Віцьба.
🌟 Піткевіч Паліна Аляксандраўна — 24 жніўня 1994 года
📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
🌟 Радзівонава Вольга Аляксандраўна — 26 жніўня 1974 года
📨 СІЗА-1, 223016, Мінская вобласць, Мінскі раён, Навадворскі сельсавет, в. Пашковічы, 143/4
Фота: Arina Krasnikova для pexels.com
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Высылка политзаключенных журналистов и блогеров: как это происходило?
Никто из заключенных журналистов не знал заранее об освобождении и высылке. Более того, большинство из них никогда не подписывали прошение о помиловании.
Ни у кого из журналистов не было запрошено ни формального, ни неформального согласия на высылку из страны, и никто из них такого согласия не давал.
Освобождение и высылка происходили в обстановке неопределенности и психологического давления. В процессе высылки никто не
объяснял журналистам, что с ними происходит.
#магчымасці
Ізноў пятніца, што азначае, што мы падрыхтавалі для вас традыцыйную штотыднёвую падборку магчымасцяў
🫧 Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)
Аднадзённая нефармальная сустрэча
🫧 II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» (дэдлайн — 31 ліпеня)
Для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+
🫧 Магістратура ў ЗША для беларусаў і беларусак (дэдлайн — 2 жніўня)
Падчас навучання можна прайсці прафесійную стажыроўку
🫧 «Шуфлядка» — конкурс беларускамоўных рукапісаў (дэдлайн — 3 жніўня)
Ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
🫧 Акрэдытацыя на канферэнцыю «Новая Беларусь-2026» (8–9 жніўня, Варшава)
Адказ будзе дасланы цягам 3 дзён з моманту запаўнення формы
🫧 Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (дэдлайн — 9 жніўня)
Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу
Фота: Yaraslau
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#майстэрня
Як журналісту не згарэць ад навін, працы і жыцця ў эміграцыі: чэк-ліст ад БАЖ
Журналіст можа знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад месца трагедыі і ўсё адно перажываць яе амаль як непасрэдны ўдзельнік.
Звонку быццам нічога не адбываецца, але цела працягвае рэагаваць на пачутае і ўбачанае. У выніку чалавек спачатку можа стаць надзвычай прадуктыўным, потым — раздражняльным, а затым заўважыць, што не хоча ўжо нічога.
Пра тое, як распазнаць складаны стан і дапамагчы сабе, журналісты размаўлялі з псіхатэрапеўткай Ганнай Матуляк падчас прафесійнага рэтрыту.
Польскае інфармагенцтва адрэагавала на абвінавачванні ў «экстрэмізме»
PAP падкрэсліла, што будзе працягваць асвятляць падзеі ў Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі прафесійнай журналістыкі.
«Мы разглядаем рашэнне беларускага суда як спробу абмежаваць доступ да надзейнай і незалежнай інфармацыі».
#магчымасці
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка)
Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI).
Сярод даступных кірункаў — бізнес і менеджмент, прадпрымальніцтва, міжнароднае права, камунікацыі і IT, турызм, біятэхналогіі, энергетыка і інжынерыя, медыцынскія і спартыўныя тэхналогіі.
Падрабязнасці тут
без впн
———————————————————
📎 Другі сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+
У Варшаве пройдзе футбольны турнір «Кубак Мелказёрава»
Плануецца, што цягам дня згуляюць 24 каманды. Будзе забаўляльная зона для дзяцей, кропкі з вулічнай ежай і дабрачынная латарэя ад BYSOL з падарункамі ад вядомых беларусаў.
«Для Мікіты гэты турнір быў вельмі важны. Таму давайце і мы будзем разам у гэты дзень».
#магчымасці
Ужо заўтра заканчваецца прыём заявак на гэтыя пяць магчымасцяў. Не ўпусці свой шанец!
🔦 II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» (дэдлайн — 31 ліпеня)
Для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+. Заснавальнікі: Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага.
🔦 Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)
The Baltic Centre for Media Excellence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strengthening Independent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Могуць падавацца беларускія журналісты.
🔦 Kometa Fellows: грошы на журналісцкі або фатаграфічны праект (дэдлайн — 31 ліпеня)
Часопіс Kometa Fellows падтрымлівае амбітныя палявыя праекты ў сферы журналістыкі, дакументальнай фатаграфіі і літаратурнага нон-фікшну. Фінансаванне 10 000 еўра на праект
🔦 Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (дэдлайн — 31 ліпеня)
Еўрапейскі парламент штогод прысуджае прэмію за выдатныя журналісцкія працы, якія прасоўваюць або абараняюць асноўныя прынцыпы і каштоўнасці Еўрапейскага саюза, такія як чалавечая годнасць, свабода, дэмакратыя, роўнасць, вяршэнства права і правы чалавека.Пераможца атрымае 20 000 еўра.
🔦 Стыпендыя імя Вернера Шульца 2026: тры месяцы ў Берліне (дэдлайн — 31 ліпеня)
Фонд Генрыха Бёля прысуджае дзве стыпендыі для прадстаўнікоў_ц грамадзянскай супольнасці, пераважна з Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Фота: Eneida Nieves для Pexels.com
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпісчыкаў і падпісчыц! 🙂 Далучайся!
🪪 Прэс-карты. Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты. Чым яны дапамагаюць і як замовіць?
Фота: Cottonbro studio
#магчымасці
Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня)
Міжнародны інстытут прэсы прымае заяўкі на ўдзел у праграме Transition Accelerator 2026, якая падтрымлівае незалежныя еўрапейскія медыя ў працэсе лічбавай трансфармацыі і развіцця аўдыторыі.
Абраныя ўдзельнікі атрымаюць:
🔹 грант да 25 000 еўра на рэалізацыю праекта;
🔹 арганізацыйны аўдыт;
🔹 8 месяцаў навучання, воркшопаў і індывідуальнага ментарства;
🔹 экспертную падтрымку;
🔹 доступ да прафесійнай сеткі IPI і новых магчымасцяў для супрацоўніцтва.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Кацярына Ваданосава: «Мне трэба заўсёды гарэць»
Reform.news у спецпраекце «Плэйліст экстрэміста: права на гучанне ў Беларусі» распавядае гісторыю паэткі, музыкі, вядоўцы і рэканструктаркі гістарычных касцюмаў Кацярыны Ваданосавай.
Стараюся напоўніцу выкарыстоўваць кожную секунду свайго жыцця, пакуль яно ў мяне ёсць.
#праца
«Белсат» шукае новыя твары і запрашае на кастынг (дэдлайн — 30 ліпеня)
На «Белсаце» хутка стартуе штодзённая праграма «Наш дзень», тэлеканал шукае вядоўцаў для эфіру.
Калі вы беларускамоўны журналіст, любіце людзей, не баіцеся камеры, умееце расказваць гісторыі і хочаце кожны дзень гаварыць з беларусамі пра самае важнае, — дасылайце рэзюмэ і пробнае відэа.
Падрабязнасці тут
без впн