1682
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
‼️ ВС пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін намесніку Андрэю Пакаленку
Як высветліў БАЖ, Вярхоўны суд Беларусі 8 чэрвеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі звінавачаных у «здрадзе дзяржаве» былых кіраўнікоў баранавіцкай незалежнай газеты Intex-Press Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленкі.
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Дзіўныя сайты на вядомых даменах: Як з дапамогай ШІ падмяніць гісторыю
Разам з экспертам у лічбавай бяспецы Мікалаем Кванталіяні БАЖ разбіраецца, хто стаіць за новымі сайтамі, у чым можам быць небяспека для іх карыстальнікаў і што рабіць са старонкай у выпадку закрыцця праекта, каб на ёй не з’явіўся сумнеўны кантэнт.
«Часта сайты, якія добра індэксуюцца ў Google, перахопліваюцца для выкарыстання ў нейкіх махлярскіх схемах. Калі вы купляеце добра праіндэксаваны дамен, на якім сайт існуе ўжо 10–15 гадоў і ён карыстаўся папулярнасцю, Google пра яго ведае і паказвае карыстальнікам. Гэта вельмі зручна выкарыстоўваць для фішынгавых атак».
У Беластоку адбудзецца сустрэча з Анджэем Пачобутам
Сустрэча пройдзе а 18.00 (па польскім часе) у скверы каля помніка Ежы Папялушку. Менавіта на гэтым месцы цягам некалькі гадоў штомесяц збіраліся акцыі салідарнасці з журналістам.
Падрабязнасці тут
без впн
«Вы альбо несумленная, альбо дурная», — Трамп абразіў журналістку NBC і сышоў з інтэрв’ю
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рэзка перапыніў інтэрв’ю з журналісткай NBC Крыстэн Уэлкер, абразіў яе і выйшаў пасля таго, як яна паставіла пад сумнеў праўдзівасць яго заяў пра выбары 2020 года, паведамляе «Детектор Медіа» са спасылкай на The Independent.
У жніўні мінулага года Дональд Трамп заклікаў пазбавіць тэлеканалы ABC і NBC ліцэнзій з‑за іх нібыта прадузятага асвятлення яго працы.
#магчымасці
Заканчваецца набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)
Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі.
Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
Бюджэт — да 3 400 еўра на праект. Кампактны, мэтавы грант на хуткі запуск і рэальныя вынікі.
#чытаемБАЖнае
Лета толькі пачынаецца. Але за спякотнымі днямі не забудцеся на важныя тэксты, якія для вас рыхтуюць нашыя аўтары
🕶 Бяспека, ананімнасць і OSINT: новыя стандарты працы рэдакцый у выгнанні
🕶 ШI ў медыя — як разабрацца і чаго чакаць
🕶 На даменах двух беларускіх медыяпраектаў з’явіліся дзіўныя сайты. Хто за гэтым стаіць і ў чым можа быць небяспека?
🕶 Электронны бюлетэнь «СМІ ў Беларусі» № 2 (83) 2026. Агляд за студзень-сакавік 2026 года
🕶 Журналіста Аляксандра Буракова затрымалі ў Нямеччыне — яму працягнулі забарону на ўезд у Еўразвяз
🕶 Каб выжыць, давядзецца ствараць унікальны кантэнт: Аляксандр Чарнуха пра новыя прынцыпы працы YouTube
🕶 У Анкары пройдзе з’езд Еўрапейскай федэрацыі журналістаў
Фота: Pexels.com
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Інструменты штучнага інтэлекту, здаецца, ужо сталі неад’емнай часткай працы беларускіх медыйшчыкаў. У беларускай інтэрнэт-прасторы не так шмат рэсурсаў, якія б дапамагалі арыентавацца ў бясконцых навацыях, тлумачылі плюсы і мінусы ці раілі нешта канкрэтнае.
БАЖ паспрабаваў выправіць сітуацыю.
Падрабязнасці
без впн
————————————
📎Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
#магчымасці
Штопятнічная падборка магчымасцяў ужо гатовая! Паглядзіце, ці няма тут чагосьці, што вы даўно чакалі
🏄🏻♂️ Набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)
Бюджэт — да 3 400 еўра на праект
🏄🏻♂️ Адкрыты конкурс на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Media Resilience Lab (дэдлайн — 6 чэрвеня)
Умацаванне незалежнай расследавальніцкай журналістыкі
🏄🏻♂️ Лабараторыя па штучным інтэлекце ад JournalismAI (дэдлайн — 7 чэрвеня)
Бясплатная пяцітыднёвая анлайн-праграма
🏄🏻♂️ IFAE MediaJam – 2026 (дэдлайн — 7 чэрвеня)
Сустрэча для выпускнікоў і ўдзельнікаў праграм IFAE
🏄🏻♂️ Візуал для журналіста: дзе браць выявы, як апрацоўваць і не парушыць правы (9 чэрвеня)
Трэнер: Дзяніс Васількоў
🏄🏻♂️ Гранты і кансультацыі па праектах, накінаваных на атрыманне даходу СМІ ў выгнанні (дэдлайн — 14 чэрвеня)
Максімальная сума: 35 000 еўра
🏄🏻♂️ Восеньская стажыроўка ПРААН у Вашынгтоне (дэдлайн — 15 чэрвеня)
Стажоры атрымліваюць штомесячную стыпендыю
Фота: Pexels.com
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
На даменах двух беларускіх медыяпраектаў з’явіліся дзіўныя сайты. Хто за гэтым стаіць і ў чым можа быць небяспека?
Надоечы БАЖ пісаў пра сайт, нібыта створаны штучным інтэлектам, на дамене былой беларускай рэдакцыі «Радыё Ўнэт». Падобная старонка знайшлася таксама на дамене, якім раней карыстаўся яшчэ адзін беларускі праект — «Тузін Гітоў».
Разам з экспертам у лічбавай бяспецы Мікалаем Кванталіяні разбіраемся, хто стаіць за новымі сайтамі, у чым можам быць небяспека для іх карыстальнікаў і што рабіць са старонкай у выпадку закрыцця праекта, каб на ёй не з’явіўся сумнеўны кантэнт.
«Новы гаспадар дамена атрымае доступ да ІР карыстальнікаў, якія заходзяць на сайт».
«Зялёная прэмія-26»: якія экалагічныя матэрыялы сталі найлепшымі?
Зялёная Сетка абвясціла вынікі «Зялёнай прэміі» — адмысловай ініцыятывы, накіраванай на прызнанне і падтрымку беларускіх журналістаў і аўтараў медыякантэнту, якія прафесійна і глыбока асвятляюць экалагічную тэматыку.
«Пераможцы "Зялёнай прэміі" даказалі, што нават у складаныя часы беларускія аўтары здольныя ствараць глыбокі і важны кантэнт, які натхняе на змены і дапамагае захаваць нашу краіну для будучых пакаленняў».
Meta запустила платные подписки для Facebook, Instagram и WhatsApp
Все новые платные сервисы в будущем будут объединены в единую экосистему под брендом Meta One, пишет devby.io.
Подробности тут
без впн
Новыя правілы на YouTube: якія відэа згубяць прагляды?
У размове з БАЖ стваральнік і вядоўца YouTube-канала «Міністэрства сепультуры» Аляксандр Чарнуха зазначае, новы алгарытм дзейнічае дастаткова непрадказальна.
«Доля пошукавага трафіку ў экасістэме YouTube узрасце, бо ўсе алгарытмы YouTube будуць скіраваныя на гэты трафік, каб даць рэлевантныя адказы на запыт карыстальніка.
Калі гэта просты запыт, то карыстальнік зможа атрымаць адказ на сваё пытанне ў самары ў тры радкі і нават не адкрываць відэа».
«Чалавек больш важны за гісторыю»: гайд па інтэрв’ю з былымі палітвязнямі
Як чалавеку пасля зняволення зразумець, што ён гатовы да публічнасці? Як журналісту захоўваць этыку і самому не траўматызавацца ў такіх размовах? «Вясне» распавядае псіхалагіня Юлія Лагвіненка.
Неабходна жорстка выконваць межы прафесій: журналіст не павінен спрабаваць стаць псіхатэрапеўтам для свайго героя.
#праца
Руская служба BBC шукае журналіста сацыяльных сетак у Рызе (дэдлайн — 10 чэрвеня)
Гэта прапанова для кандыдата з вострым рэдакцыйным мысленнем, глыбокімі ведамі алгарытмаў сацыяльных сетак, перш за ўсё YouTube, і пацверджаным вопытам працы перад камерай.
Умовы:
✔️ сталы кантракт;
✔️ поўны працоўны дзень;
✔️ зарплата 32 250–42 250 еўра ў залежнасці ад навыкаў, ведаў і вопыту.
Падрабязнасці тут
без впн
———————————
Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)
RSF абвясціла лаўрэатаў прэміі «Свобода прэсы» 2026
У намінацыі «За мужнасць» узнагародай адзначылі фотажурналіста Саі Зав Тайка, які адбывае 20-гадовы тэрмін зняволення ў М’янме.
Хто яшчэ стаў лаўрэатам, чытайце тут
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці
Конкурс дакументальных фільмаў IDFA 2026 (дэдлайн — 9 ліпеня)
Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (IDFA) пройдзе 12–22 лістапада 2026 года. Штогод ён збірае еўрапейскія і сусветныя прэм’еры, у межах фэсту праходзяць форумы, дэбаты і варкшопы.
📍На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы любога фармату і працягласці, завершаныя пасля 10 ліпеня 2025 года.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці
IFAE MediaJam – 2026 (дэдлайн — 12 чэрвеня)
Падоўжаны набор на IFAE MediaJam–2026 — інтэграцыйна-адукацыйную сустрэчу для медыйшчыкаў.
⏰ 19–21 чэрвеня, у Варшаве.
Тэмы сесій:
✔️ Кароткія фарматы ў журналістыцы
✔️ Як зберагчы псіхічнае здароўе ў часы суцэльнага стрэсу
✔️ Прафесійныя стандарты журналістыкі: ці ўсё з імі так?
Апроч сесій у праграме — вечар гісторый, майстар-класы ад удзельнікаў, музычная вечарына.
Для каго:
◻️ выпускнікі праграм IFAE: Школа журналістыкі, Школа медыякампетэнцы, IFAE MediaLab, ByWomenAccelerator;
◻️ іншыя сябры супольнасці, якія працуюць з кантэнтам, адукацыяй і камунікацыяй.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#праца
Журналісцкая сетка n‑ost шукае External Communications Manager
Абраны кандыдат будзе ўдасканальваць публічную камунікацыю кампаніі ў супрацы з кіраўніцтвам, мэнэджарам па сацыяльных сетках і праектнымі камандамі.
Абавязкі:
▪️распрацоўваць і рэгулярна абнаўляць ключавыя паведамленні і tone of voice арганізацыі;
▪️рыхтаваць і рэдагаваць камунікацыйныя матэрыялы: рассылкі, кантэнт для сайта, гадавую справаздачу;
▪️развіваць сацсеткі n‑ost — Instagram, Facebook, LinkedIn, Bluesky;
▪️працаваць з запытамі медыя і шукаць магчымасці для публічнага прасоўвання арганізацыі;
▪️дапамагаць з грантавымі заяўкамі і фандрайзінгавымі прапановамі.
Падрабязнасці і кантакты
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Белсат» запускае ўвосень дакументальны серыял «Талака. Будуем Мрою»
Праект будзе развівацца ў фармаце рэаліці-шоў: без дакладнага сцэнара і з невядомым фіналам.
Цягам некалькіх месяцаў камера будзе суправаджаць сям’ю былых палітвязняў, якая спрабуе пабудаваць новае жыццё на закінутай разбуранай сядзібе на Падляшшы.
Падрабязнасці тут
без впн
Очень скоро поиск в Google окончательно испортится. Вот десять альтернатив
В мае 2026-го компания объявила, что в ближайшие месяцы поиск перестанет быть таким, каким он был по меньшей мере последние четверть века.
На смену привычному списку релевантных ссылок, формируемому по запросу, придёт, по сути, общение с чат-ботом. Возможно, это сделает продукт лучше для среднестатистического потребителя, но для журналиста изменения выглядят сомнительно.
Когда задача — найти точные данные, а между вами и источником стоит не подконтрольная вам языковая модель, потенциально искажающая результат под ваш цифровой след, поиск рискует стать неэффективным (или по крайней мере неполным).
«41 верш з максімальным захаваннем мовы арыгіналу». Чаму зборнік Ларысы Геніюш гучыць надзвычай сучасна для беларусаў праз 80 гадоў
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», рукапіс якога Ларыса Геніюш стварыла ў Празе 81 год таму, незадоўга да арышту і прымусовага вывазу ў СССР у 1948‑м.
У інтэрв’ю парталу «Будзьма беларусамі!» даследчыца творчасці Геніюш, гісторык Таццяна Астроўская распавядае пра гісторыю кнігі, складанасці выдання і актуальнасць зборніка для сённяшніх беларусаў.
«Зборнік існаваў у адзіным экзэмпляры, аніякіх чарнавых копій ці іншых нам невядома. Ларыса Геніюш сабрала разам і перапляла рукапіс, такім чынам распачаўшы беларускую пасляваенную гісторыю «самвыдаву».
У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм унёс TikTok-акаўнт «Гомель и область — новости»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 5 чэрвеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гэты інтэрнэт-рэсурс рэгіянальных навін мае больш за 16 тысяч падпісчыкаў.
З’явіўся новы этнаграфічна-экалагічны падкаст «Міфічная Беларусь»
Ужо выйшла дзве серыі цыклу — пра русалак і пра Купалле. Усяго сёлета будзе 8 выпускаў падкасту «Міфічная Беларусь».
«Зараз мы робім выпускі парамі, выходзіць дзесьці месяц-паўтара на стварэнне дзвюх серый, пачынаючы ад стадыі канцэпта і заканчваючы мантажом і публікацыяй. У камандзе пяць чалавек, у якіх ужо ёсць досвед».
Бяспека, ананімнасць і OSINT: новыя стандарты працы рэдакцый у выгнанні
Прызнанне медыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», крымінальныя справы супраць кіраўніцтва і супрацоўнікаў рэдакцый, пагрозы для крыніц унутры краіны стварылі новую рэальнасць.
Прадстаўнікі выданняў «Hrodna Life» і «Бюро Медыя» дзеляцца сваім досведам: як будаваць працу, калі «чарадзейнай палачкі» для вырашэння праблем няма.
Падрабязнасці
без впн
————————————
📎Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
#замежжа
У Мексіцы ўзброеныя людзі выкралі журналістку
Мексіканская журналістка Раксана Берэніс Гузман Радрыгес была выкрадзена ўзброенымі людзьмі з яе дома ў штаце Веракрус.
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікала улады краіны неадкладна расследаваць інцыдэнт і забяспечыць яе вызваленне.
Падрабязасці
без впн
❗️Журналіста Аляксандра Буракова затрымалі ў Нямеччыне – яму працягнулі забарону на ўезд у Еўразвяз
Беларускі журналіст Аляксандр Буракоў 4 чэрвеня прыляцеў у Берлін з Малдовы, дзе раней атрымаў статус уцекача.
На пашпартным кантролі яго затрымалі, патлумачыўшы гэта тым, што ягонае прозвішча ўнесенае ў SIS (база дадзеных для кантролю межаў і забеспячэння бяспекі) як асобы, якой забаронены ўезд у краіны Еўразвязу і Шэнгенскага пагаднення. БАЖ пагутарыў з журналістам, пакуль ён знаходзіцца ў камеры для затрыманых у аэрапорце Берлін-Брандэнбург.
Чытаць цалкам
#магчымасці
Конкурс для фатографаў Deloitte Photo Grant 2026 (дэдлайн — 14 чэрвеня)
Гэта міжнародная прэмія, якая праводзіцца сумесна з Міланскай трыенале пад кіраўніцтвам вядомага артмэнэджара Дэніса Курці.
⚪️ Конкурс мае на мэце візуальна задакументаваць штодзённую барацьбу за прасоўванне правоў чалавека і, адначасова, за непрыманне ўсіх формаў дыскрымінацыі.
⚪️ Запрашаюць да ўдзелу фатографаў ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць ідэю новага фотапраекта або ўжо працуюць над ім.
⚪️ Пераможца атрымае грант у памеры да 25 000 еўра на стварэнне фотапраекта на сацыяльна значныя тэмы.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: ТikTok-акаўнты «Маланка Медыя» і «Флагшток» і некалькі інтэрнэт-рэсурсаў з рэгіянальнымі навінамі
Міністэрства інфармацыі Беларусі 6 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падрабязнасці
без впн
————————————
📎Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік
«Белсат TV» цяпер можна глядзець праз спадарожнікавы пакет Svoboda Satellite.
«Для многіх беларусаў гэта значыць вельмі простую рэч: доступ да незалежнай інфармацыі без VPN, без абыходу блакіровак і без лішніх рызык.
#магчымасці
Прэмія Kurt Schork Awards 2026 (дэдлайн — 14 чэрвеня)
Kurt Schork Memorial Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі.
◽️ Узнагарода адзначае смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.
◽️ Падаваць заяўкі на прэмію могуць прафесіяналы СМІ, рэпарцёры друкаваных і анлайн-выданняў.
◽️ Пераможцы атрымаюць грашовы прыз — 5000 долараў ЗША.
Падрабязнасці тут
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon