1682
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
«Яны не ведалі, што з намі рабіць». Ігар Лосік упершыню расказаў пра суд па «справе Ціханоўскага»
Сеткавы журналіст Радыё Свабода і заснавальнік тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» Ігар Лосік быў адным з фігурантаў. Ён распавёў, як на закрытым судовым працэсе слухалі «Муры» і як пракурор вывеў з сябе суддзю.
«Яны раздрукавалі ўвесь інтэрнэт, які толькі быў. Яны за год спампавалі ўсе допісы з усіх апазыцыйных тэлеграм-каналаў і чатаў, асабліва тых, дзе ў назве было „97%“: „Калінкавічы 97%“, „Жлобін 97%“. Яны тамоў шэсцьдзесят раздрукавалі гэтай лухты. Нібыта Ціханоўскі ствараў такую сетку — усе з аднолькавай назвай. Хоць многія каналы стварылі ўжо пасля таго, як затрымалі Ціханоўскага».
Кватэру завочна асуджанага журналіста Уладзіміра Хільмановіча не прадалі. Яна можа перайсці дзяржаве, кажа юрыст
У жніўні 2024 года беларускія ўлады звінавацілі Уладзіміра Хільмановіча ў экстрэмізме і завочным судом прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Каб яго кампенсаваць, суд пастанавіў выставіць на продаж кватэру журналіста ў Гродна. Але аўкцыён, які прайшоў 26 траўня, не адбыўся — не знайшлося пакупнікоў.
Падрабязнасці
без впн
———————————
Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)
#бяспека
AI чытае вашу пошту. Але гэта можна змяніць
Большасць людзей, якія карыстаюцца ChatGPT, Gemini і Claude, не ведаюць адной важнай рэчы: гэтыя сэрвісы па змаўчанні захоўваюць вашы перапіскі і могуць выкарыстоўваць іх для навучання сваіх мадэляў.
Тры налады — і сітуацыя мяняецца. Як гэта зрабіць, расказвае аўтар тэлеграм-канала пра ШІ для НДА і актывістаў АI.Sector.
Падрабязнасці тут
без впн
Кацярына Андрэева: Мне дакладна вядома пра праблемы са здароўем Ігара Ільяша
Журналістка распавяла Беларускаму Радыё Рацыя, пра тое, як яна адаптуецца на волі, а таксама што вядома пра яе зняволенага мужа.
«Ігар працаваў альбо працуе цяпер на перапрацоўцы сырой гумы. Гэта вельмі шкодна для скуры, для рухальнага апарату».
Суд у Кіеве адмовіўся вызваліць з‑пад варты Іну Кардаш
Журналістка даводзіла, што выстаўленыя ёй падазрэньні ў шпіянажы грунтуюцца «толькі на здагадках і не падмацаваныя ніякімі доказамі», піша Радыё Свабода.
Падрабязнасці тут
без впн
Игорь Тур заявил о попытках раскачать белорусов через «протестный контент» в Threads
А также признался, что использует фейковые аккаунты в соцсетях, пишет Зеркало.
«Я иногда с двух своих левых и секретных аккаунтов вдруг сам с собой переписываюсь, создавая иллюзию нужного мне диалога».
«Беларускае Радыё Рацыя» далучылася да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў
«Беларускае Радыё Рацыя» стала 30‑й медыяарганізацыяй, якая далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.
Падрабязнасці
без впн
—————————
Вэбінар «AI у медыя: як працаваць хутчэй без страты стандартаў і даверу» (рэгістрацыя да 2 чэрвеня)
«Здесь бандиты начинали карьеру». Белорусский фотограф коллекционирует истории варшавского района Прага
Александр Володин прогулялся с журналисткой MOST по району и рассказал, чем ему так полюбились его жители.
Когда случается очередное «отселение» — а происходит оно в сопровождении полиции, — местные активисты приглашают Александра как фотографа, чтобы он задокументировал происходящее.
Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі украінскіх журналістаў
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў АПК Паўла Баркоўскага і Вадзіма Кабанчука. Сярод узнагароджаных — украінскія журналісты.
Падрабязнасці
без впн
———————————
Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)
У Кіеве Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка Паўлу Шарамету
Святлана Ціханоўская назвала Паўла Шарамета сімвалам свабоды слова.
«Чалавек, які ўсё жыццё змагаўся за праўду. Для беларусаў Шарамет стаў адным з сімвалаў незалежнай журналістыкі і супраціву дыктатуры.
Апошнія гады жыцця ён правёў тут, у Кіеве, тут і страціў жыццё. Ушаноўваючы Шарамета мы ўшаноўваем усіх журналістаў, якія ахвяравалі жыццём, здароўем ці свабодай — дзеля сваёй прафесіі».
#магчымасці
Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 20 ліпеня)
Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Netherlands Institute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
Што прапануюць:
✔️ 5 месяцаў рэзідэнцыі ў Амстэрдаме;
✔️ стыпендыя 3500 еўра ў месяц;
✔️ субсідзіраванае жыллё;
✔️ працоўнае месца, доступ да бібліятэкі і даследчых рэсурсаў;
✔️ кампенсацыя міжнародных падарожжаў;
✔️ афіцыйны ліст-запрашэнне для візы;
✔️ удзел у жыцці супольнасці NIAS.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці
Адкрыты конкурс на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Media Resilience Lab (дэдлайн — 6 чэрвеня)
Праграма падтрымлівае незалежных журналістаў праз мэтавае фінансаванне расследавальніцкіх медыяў, якія працуюць у выгнанні.
Што прапануюць:
✔️ Стыпендыю або стажыроўку тэрмінам ад 1 да 3 месяцаў для незалежных журналістаў з падтрымкай да 1 500 еўра на месяц.
✔️ Кансультацыйную і ментарскую падтрымку.
✔️Анлайн-трэнінгі, а таксама магчымасць удзелу ў Летняй школе па расследавальніцкай журналістыцы і трансгранічным супрацоўніцтве ў 2027 годзе.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
———————————
Вэбінар «Калі публікацыя — рызыка: рэдакцыйныя рашэнні пад ціскам платформаў і аўдыторыі»
#праца
Вакансія рэдактара стужкі навін на «Трыбуне»
Рэдакцыя шукае чалавека, які будзе сачыць за беларускімі і замежнымі крыніцамі, рыхтаваць і адаптаваць навіны, а таксама аператыўна адпраўляць push-паведамленні з галоўнымі інфанагодамі.
Патрабаванні:
▪️ веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
▪️ пісьменная беларуская мова;
▪️ здольнасць хутка думаць, хутка дзейнічаць і агульная стрэсаўстойлівасць;
▪️ увага да дробязяў;
▪️ самадысцыпліна для аддаленай працы;
▪️ наяўнасць досведу працы ў СМІ або моцнае жаданне рабіць кар’еру ў медыя.
Падрабязнасці і кантакты
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Гродзенская дзяржгазета напісала пра візіт Ціханоўскай у Кіеў — карыстальнікі заўважылі распальванне варожасці
«Гродзенская праўда» прысвяціла падзеі некалькі пастоў у Threads. У каментары прыйшло кіраўніцтва газеты.
Галоўная рэдактарка Таццяна Сяргеева выкарыстоўвала нецэнзурную лексіку, заўважыў Hrodna.life.
Падрабязнасці тут
без впн
У Европы новые соцсети. Могут ли они конкурировать с TikTok?
Шведская соцсеть W Social хочет бросить вызов TikTok, Instagram и другим известным платформам. Создатели утверждают, что в ней не будет дезинформации и ботов.
«W — это новая соцсеть. Независимая и объективная. Открытая для всего мира. Действующая на основе европейских законов, с европейской инфраструктурой и европейскими владельцами».
Зняволенага радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку ўключылі ў пералік «экстрэмістаў»
Імя і прозвішча Алега Хаменкі, асуджанага да 3‑х гадоў зняволення і буйнога штрафу, 29 траўня 2026 года з’явілася на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў пераліку асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
З запісу стала зразумелым, што музыку прызналі вінаватым па іншым артыкуле.
У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма чацвёрты раз уключылі сайт выдання «Першы Рэгіён»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 28 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Таксама «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Threads-акаўнт baj.media.by.
#замежжа
У Мексіцы арыштавалі журналістку па абвінавачванні ў незаконным выкарыстанні штучнага інтэлекту
Паводле даных CPJ, арышт звязаны з відэа ў фэйсбуку, у якім выкрываецца ўдзел у карупцыі мясцовага губернатара Рыкарда Гальярда. Той заявіў, што выява з ім была зменена з дапамогай ШІ.
Падрабязнасці тут
без впн
Фотограф Сергей Людкевич попросил Тихановскую забрать его документы из Киева и привезти в Варшаву. Она ответила
Беларус Сергей Людкевич работает фотографом в Варшаве. Узнав, что лидерка демсил Светлана Тихановская в Киеве, он обратился к ней в Threads c просьбой забрать оттуда и передать в Польшу его документы. Школьный аттестат и диплом находились у его знакомого в украинской столице.
«Зеркало» узнало, что было дальше.
Подробности
без впн
Звесткі пра дэкана журфака Аляксея Бяляева зніклі з сайта БДУ
Падобна, што факультэт журналістыкі застаўся без дэкана. Аднак афіцыйна пра гэта маўчаць.
Падрабязнасці тут
без впн
baj.media">❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Рэктар ЕГУ Вілюс Шадаўскас: Дзіўна гэта казаць, але «экстрэмізм» цяпер дазваляе нам быць больш адкрытымі ў пэўных пытаннях
Вілюс Шадаўскас распавёў БАЖ, якія наступствы ВНУ ўжо адчула, як пераадольвае іх, якія перспектывы бачыць. Безумоўна, размова была і пра праграму «Медыя і камунікацыі», адну з буйнейшых у ЕГУ ад пачатку працы ўстановы.
Большасць выкладчыкаў ужо некалькі гадоў жывуць у Літве, таму тут іншы парадак лічбаў. І ўсё ж яшчэ два лектары вырашылі не працягваць супрацоўніцтва.
#магчымасці
IFAE MediaJam – 2026 (дэдлайн — 7 чэрвеня)
Распачынаеца набор на IFAE MediaJam–2026 — інтэграцыйна-адукацыйную сустрэчу для выпускнікоў і ўдзельнікаў медыйных і іншых адукацыйных праграм IFAE.
⚪️ Тры дні навучання, абмену досведам, эксперыментаў і камунікацыі.
Калі: 19–21 чэрвеня 2026 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Тэмы сесій:
▪️ Кароткія фарматы ў журналістыцы.
▪️ Як зберагчы псіхічнае здароўе ў часы суцэльнага стрэсу.
▪️ Прафесійныя стандарты журналістыкі: ці ўсё з імі так?
Апроч сесій у праграме вечар гісторый, майстар-класы ад удзельнікаў, музычная вечарына.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
🕯Памерла жонка і паплечніца рэдактара газеты «Вольнае Глыбокае»
Як стала вядома, 19 траўня пайшла з жыцця Іна Сядова — жонка і паплечніца былога рэдактара незалежнай рэгіянальнай газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзіміра Скрабатуна. Спадарыні Іне было 67 гадоў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае шчырыя спачуванні спадару Уладзіміру і дочкам памерлай: Надзеі і Наталлі.
#магчымасці
Вэбінар «AI у медыя: як працаваць хутчэй без страты стандартаў і даверу» (рэгістрацыя да 2 чэрвеня)
Як выкарыстоўваць нейрасеткі ў рэдакцыйнай працы без лішніх рызык для крыніц, герояў матэрыялаў, каманды і даверу аўдыторыі?
Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на чарговы анлайн-модуль Media Ethics Lab.
Трэнер: Дзяніс Васількоў, незалежны медыяэксперт
Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»
Спартоўка распавяла падпісчыкам пра змену фармату свайго блогу ў інстаграме і анасавала новую працу, заўважыла Наша Ніва.
Падрабязнасці тут
без впн
БАЖ паразмаўляў з заснавальнікам LookByMedia Сяргеем Балаем і фотажурналістам Пашам Крычко — пра крызіс беларускай фотажурналістыкі, працу з замежнымі медыямі і спробы захаваць беларускі візуальны архіў.
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Калі да вашых сваякоў прыходзілі з ператрусам — паведамляйце!
З мінулага тыдня ў Беларусі працягваюцца ператрусы ў сваякоў праваабаронцаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў, якія жывуць у замежжы. БАЖ просіць паведамляць пра такія выпадкі.
Ператрусы, роспыты пра сваякоў за мяжой, а тым болей пагрозы, нават выказаныя ў форме папярэджання, — усё гэта элементы трансмежнага пераследу.
«Рэпарцёры без межаў» занепакоены станам журналіста Кірыла Пазняка
❗️Арганізацыя заклікала беларускія ўлады неадкладна забяспечыць палітвязню медыцынскую дапамогу.
Кірыл Пазняк патрапіў у турэмны шпіталь у цяжкім стане пасля больш 8 месяцаў зняволення.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці
Набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)
Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі.
Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
Бюджэт — да 3 400 еўра на праект. Кампактны, мэтавы грант на хуткі запуск і рэальныя вынікі.
Мікола Дзядок напісаў кнігу пра гродзенскую турму
У выданні аўтар расказвае пра сем месяцаў знаходжання ў турме Гродна, заўважыў Hrodna.life.
У кнігу ўвайшлі фрагменты, якія раней Мікола Дзядок не агучваў ні ў інтэрв’ю, ні на сваім YouTube-канале.