radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Вэнэсуэлы пачаў рэпрэсіі за падтрымку апэрацыі ЗША — Financial Times

https://smarturl.click/DYB40

Указ аб абвяшчэньні надзвычайнага становішча загадвае «неадкладна правесьці пошук і арышт… любой асобы, якая ўдзельнічае ў спрыяньні або падтрымцы ўзброенага нападу ЗША на тэрыторыю рэспублікі».

У людзей правяраюць тэлефоны, журналістаў затрымліваюць, на вуліцах ставяць кантрольна-прапускныя пункты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што было б, калі вэнэсуэльская гісторыя здарылася б з Лукашэнкам?

https://smarturl.click/aRAzq

Гісторык Яўген Красулін: «Амэрыканцы ўзмацнілі рэжым чавістаў дэ-факта. Рэжым чавістаў там ледзь трымаўся. Цяпер яны яго ўзмацнілі — і такім чынам адсунулі дэмакратызацыю Вэнэсуэлы і прыход апазыцыі да ўлады на невядомы тэрмін. Тое ж самае будзе ў Беларусі: калі хтосьці вайсковай сілай надумае зьмяніць рэжым».


Цалкам меркаваньні экспэртаў глядзіце ў выпуску «Піка Свабоды на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суды Ленінскіх раёнаў трох абласных цэнтраў унесьлі найбольшую колькасьць матэрыялаў у «экстрэмісцкі сьпіс»

https://smarturl.click/xV3dM

І першы ў тройцы — Магілёў, як вынікае з падлікаў «Вясны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь стала галоўнай пакупніцай расейскіх чыпсаў

https://smarturl.click/qBmbw

За 10 месяцаў 2025 году Беларусь купіла ў Расеі чыпсаў на больш як $86 млн. Гэта прыпадае 43% ад усяго расейскага экспарту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Новы ўрад можа выставіць рахунак за нафту». Што засталося ад сяброўства Лукашэнкі з уладамі Вэнэсуэлы

https://smarturl.click/GgBGZ

15 гадоў таму Лукашэнка меў купу сумесных праектаў з тагачасным кіраўніком Вэнэсуэлы Уга Чавэсам.

Глядзім, якія беларускія праекты засталіся ў гэтай краіне і што будзе зь імі пасьля арышту Нікаляса Мадура.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я мог быць на месцы Алеся Пушкіна». Вялікая размова з Паўлам Севярынцам. ВІДЭА:

https://smarturl.click/xV3YM

«Мы вельмі перажывалі, як Волечка з Францішкам змогуць пераехаць мяжу. Але на мяжы не было ніякіх праблемаў. Аўтобус прыйшоў на дзьве гадзіны раней за расклад. Стэлефаноўваемся, я бягу на вакзал, купляю кветкі. Дзе? Сябры мне кажуць — глядзі, вунь там.

І ўжо мне напярэймы бяжыць Францішак. Я яго абдымаю, Волечка падыходзіць. Я гэтага ўсё жыцьцё, мабыць, не забуду»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікае інтэрвію Паўла Севярынца!

Павал Севярынец выйшаў на волю пасьля пяці гадоў за кратамі – і ўжо ў Вільні абняў сына, якога бачыў толькі ў лістах на фатаздымках. У вялікім інтэрвію Павал расказвае пра жыцьцё пасля вызваленьня, прэзыдэнцкія амбіцыі і гвалт 2020-га, ролю Пазьняка і Ціханоўскай і пра тое, што дапамагае трымацца: вера, мова і салідарнасьць.

https://www.youtube.com/watch?v=Sa_Yri0ATo0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У зборнай Беларусі па футболе новы галоўны трэнер. Гэта Віктар Ганчарэнка: https://smarturl.click/b50B1

Віктар Ганчарэнка родам з Хойнікаў, гуляў найбольш у складзе барысаўскага БАТЭ (1998–2002).

Ён трэнаваў таксама расейскія клюбы «Кубань», «Урал», «Уфа», ЦСКА, «Краснадар» і «Пары НН». За гады трэнэрства Віктар Ганчарэнка разам з БАТЭ шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2008-2013). У 2008 годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага футболу ён вывеў беларускі клюб у групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА, стаўшы самым маладым галоўным трэнэрам у гісторыі турніру (у 31 год).

У якасьці галоўнага трэнера маскоўскага ЦСКА ён станавіўся ўладальнікам Супэркубка Расеі (2018), двойчы — срэбным прызёрам чэмпіянату Расеі. Адзінаццаціразовы ўладальнік узнагароды найлепшага трэнэра Рэспублікі Беларусь (2008-2010, 2012, 2014, 2016-2020, 2022)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Севярынец: «Аўтуховіч у гарадзенскай турме стаў легендай»

Былы палітзьняволены Павал Севярынец распавёў, што ён ведае пра стан Мікалая Аўтуховіча за кратамі ў Горадні.

https://smarturl.click/ReQeb

Для Аўтуховіча ў турме спэцыяльныя ўмовы, ён у асобнай камэры ў адзіночцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Дніпры ад расейскіх абстрэлаў пацярпела амэрыканская кампанія, больш за 300 тон алею вылілася на дарогу: https://smarturl.click/VR3R4

Паводле мэра, расейскія войскі атакавалі завод «Олейна» з амэрыканскімі інвэстыцыямі.

Міністар замежных спраў Ўкраіны заявіў, што расейскія войскі мэтанакіравана атакуюць амэрыканскі бізнэс ва Ўкраіне.

«Летась расейскія ўдары пашкодзілі офісы Boeing у Кіеве, вялікага амэрыканскага вытворцы электронікі на Закарпацьці і іншыя аб’екты»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцэ-прэзыдэнтка Вэнэсуэлы Дэльсі Радрыгес пераняла паўнамоцтвы Нікаляса Мадура

https://smarturl.click/dwVwz

«Я прыходжу з болем у сэрцы з нагоды выкраданьня двух герояў, якія знаходзяцца ў закладніках: прэзыдэнта Нікаляса Мадура і першай лэдзі Сіліі Флёрэс», — заявіла Радрыгес падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце, перадае Reuters.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мадура і ягоная жонка не прызналі сябе вінаватымі ў амэрыканскім судзе

https://smarturl.click/5Z2Z3

«Я ўсё яшчэ прэзыдэнт сваёй краіны», — сказаў у судзе Мадура, перадае The New York Times.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці паўторыць Лукашэнка лёс Мадура? Экспэрты — пра беларуска-вэнэсуэльскія паралелі.

https://smarturl.click/nVxyO

Роза Турарбекава: «Пуцін і Лукашэнка перш за ўсё павінны зрабіць для сябе адну выснову: тое, што кажа Трамп, — гэта не пустыя словы. За словам ідзе справа, і справа вельмі сур’ёзная».

Кацярына Дзяйкала: «Ня дай Бог, каб такое адбылося ў Беларусі».

Антон Пянькоўскі: «Мне вельмі складана зразумець людзей, якія зараз посьцяць малюначкі з Лукашэнкам на месцы Мадура».

Яўген Красулін: «Пакуль што ніхто, у тым ліку і Трамп, не разумее, што такое кантроль Амэрыкі над Вэнэсуэлай».

Кацярына Базанава: «Людзі, як толькі адышлі ад выбухаў, тут жа сталі ў чэргі ў супэрмаркеты».

Цалкам «Пік Свабоды» глядзіце на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія перавозьнікі рыхтуюць калектыўны пазоў супраць ураду за фуры, затрыманыя ў Беларусі

https://smarturl.click/XDXyM

Сытуацыя зь літоўскімі фурамі, якія захрасьлі ў Беларусі, не зьмянілася. А асацыяцыя перавозьнікаў Linava сабрала больш за 100 транспартных кампаній, каб падаць калектыўны пазоў супраць ураду Літвы, заявіў прэзыдэнт асацыяцыі Эрландас Мікенас, якога цытуе Delfi.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇹🇲 У Туркмэністане журналісты Радыё Свабода знайшлі магілу зьніклага блогера, які крытыкаваў улады

https://smarturl.click/qBmlp

34-гадовы Дзідар Амансахатаў публікаваў матэрыялы ў сацыяльных сетках пад псэўданімам Хітроўскі. Ён зьнік у лістападзе 2025 году.

18 сьнежня журналісты туркмэнскай службы Радыё Свабода са сваіх крыніц даведаліся пра затрыманьне Амансахатава супрацоўнікамі сілавых структур Туркмэністану і пра яго верагодную сьмерць у выніку катаваньняў сілавікамі. Цяпер знайшлі і ягоную магілу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The Economist: ЗША хочуць прапанаваць Грэнляндыі вялікую ўгоду

https://smarturl.click/ReQRv

Гаворка пра магчымую Дамову аб свабоднай асацыяцыі. Падобныя дамовы Штаты маюць з шэрагам невялікіх дзяржаў у Ціхім акіяне.

Лідэры эўрапейскіх дзяржаў выступілі з сумеснай заявай у падтрымку Даніі, якой належыць Грэнляндыя.

Прэмʼер-міністарка Даніі заявіла, што напад ЗША на тэрыторыю краіны NATO стаў бы канцом NATO і ўсёй архітэктуры бясьпекі ў сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачаўся знос часткі будынкаў былой турмы «Валадаркі»

https://smarturl.click/ReQYb

Зносяць двухпавярховы корпус з боку «фабрыкі-кухні», да якога прымыкае былы будынак СІЗА пад умоўнай назвай «Шанхай», піша Blizko.by.

Вось што расказваў у лісьце на Свабоду ў 2013 годзе чалавек, які там быў:

«„Шанхаем“ камэры празваныя за вялікую колькасьць людзей на квадратны мэтар, дрэнную вэнтыляцыю, вільгаць і г.д. Сапраўдны кітайскі квартал». «Асабістая прастора чалавека — ложак. Рухацца няма дзе».


«У камэры 24 чалавекі, вокнаў не было, я год ня бачыў сонца. Толькі на прагулках. Мы жылі як у цяплушках. Прусакі, мышы былі паўсюль», — апавядаў пра «Шанхай» у 2018-м Алег Краўчанка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Севярынец: «Наўрад ці ў некага з нас атрымалася б зрабіць тое самае, што зрабіў Статкевіч»

https://smarturl.click/xV3YM

«Яны зрабілі высновы, быў вельмі жорсткі кантроль. Рукі ў кайданках, мяшок на галаве. Ня есьці, ня піць, толькі вязуць. Пасьля замест кайданкоў рукі пераматалі скотчам. Немагчыма было паварушыцца. Рэжым паклапаціўся, каб мы ня мелі магчымасьці паўтарыць учынак Міколы».


Павал Севярынец таксама расказаў, што адміністрацыю горадзенскай турмы вельмі цікавіла ягонае стаўленьне да Статкевіча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве перахапілі першы ў 2026 годзе метэазонд з цыгарэтамі зь Беларусі

https://smarturl.click/b50o1

Прылётаў кантрабандных шароў зь Беларусі ў Літву не было 17 дзён. Усяго ж летась перахапілі 635 такіх грузаў з цыгарэтамі зь Беларусі ды затрымалі 122 чалавек.

Фота — Літоўская памежная служба

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску застаецца каля 900 панэльных «хрушчовак», тэрмін эксплюатацыі якіх даўно скончыўся

https://www.svaboda.org/a/33641284.html

Міністар архітэктуры і будаўніцтва расказаў, што будзе з шматпавярховымі дамамі тыпавых сэрый 1955–1975 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэрка апазыцыі Вэнэсуэлы Мачада сказала, што гатовая падзяліцца з Трампам Нобэлеўскай прэміяй міру:

https://smarturl.click/zdXlo

«Гэтага яшчэ не адбылося, але я б з радасьцю асабіста сказала яму, што вэнэсуэльскі народ хоча аддаць яму і падзяліць з Трампам гэтую прэмію»


Раней Дональд Трамп заявіў, што не разглядае Марыю Карыну Мачада як будучага кіраўніка Вэнэсуэлы. Паводле яго слоў, «ёй будзе вельмі цяжка быць лідэрам», бо ў яе «няма падтрымкі і павагі ў краіне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы Наста Лойка і Марфа Рабкова ў няволі сустрэлі свае дні народзінаў: https://smarturl.click/qBmjw

Валянтэрцы «Вясны», палітзьняволенай Марфе Рабковай 6 студзеня споўніўся 31 год, яна ўжо шосты раз адзначае дзень нараджэньня ў няволі.

На 6 гадоў старэйшая за Марфу яе калега Наста Лойка. Сёньня Наста Лойка таксама адзначае дзень народзінаў, ёй споўнілася 37 гадоў.

Марфа Рабкова асуджаная на 14 гадоў і 9 месяцаў зьняволеньня. Наста Лойка асуджаная на 7 гадоў зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Іране дзясяткі загінулых, больш за 1200 арыштаваныя. Сілавікі штурмавалі лякарню з параненымі пратэстоўцамі:
https://smarturl.click/XDXLL

- за апошнія дні акцыі пратэсту адбыліся сама меней 88 гарадах краіны ў 27 з 31 правінцый

- за дзевяць дзён вулічных пратэстаў загінулі сама меней 29 чалавек

- сярод загінулых ёсьць два супрацоўнікі сілавых структур

- да пратэстаў ужо далучыліся студэнты сама меней 17 унівэрсытэтаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зноў вырасьлі чэргі на выезд зь Беларусі ў Польшчу: 850 легкавых аўтамабіляў і каля 100 аўтобусаў знаходзіцца з беларускага боку на памежным пераходзе Берасьце — Тарэспаль.

https://smarturl.click/mBEBm

У чаце пасажыраў паведамляюць, што людзі за 50 эўра перасажваюцца ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да мяжы. Пад’ехаць у пачатак чаргі на таксі каштуе 10 эўра. Бывае, вадзіцелі дазваляюць людзям перасесьці на аўтобус той жа самай кампаніі бясплатна. З падсадкай на бліжэйшы ў чарзе аўтобус пераход мяжы займае каля 9 гадзінаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 76 гадоў таму Ватыканскае радыё пачало перадачы па-беларуску

https://smarturl.click/13qdW

🗓 6 студзеня
1912 — Нью-Мэксыка стаў 47-м штатам ЗША.
1928 — у Вільні выйшаў першы нумар часопіса «Chryścijanskaja Dumka».
1950 — пачалася рэгулярная трансьляцыя праграмаў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
2019 — Праваслаўная царква Ўкраіны атрымала аўтакефалію.

🌱 Нарадзіліся: Жанна д’Арк, Багдан Хмяльніцкі, Генрых Шліман, Адам Станкевіч, Аляксандар Адамовіч, Тодар Лебяда, Аўгіньня Каранеўская.

🕯 У памяці: Андрэй Волян, Тэадор Рузвэльт, Антон Неманцэвіч, Марыя Магдалена Радзівіл, Юрка Віцьбіч, Рудольф Нурыеў, Янка Юхнавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 5 студзеня

• «Чалавек — студня і капальня, радасьці знойдзе ва ўсім». Сьвятлана Курс пра рак, Калядны цуд і расейскую культуру як «маргарын з нафты»

• «ПіК Свабоды» . Мадура ў турме ЗША. Лукашэнка — на чарзе?

• Мадура і ягоная жонка не прызналі сябе вінаватымі ў амэрыканскім судзе

• «Апэрацыя ЗША ў Вэнэсуэле ня ёсьць дазволам усім астатнім на ўсё», — гісторык Яраслаў Шымаў

Папаўненьні году ў сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: Facebook музыкаў, фільм пра сталінскія рэпрэсіі, кніга пра Радыё Свабода

• Беларусь да канца 2027 году падоўжыла забарону на ўвоз тавараў зь «недружалюбных краін». Цяпер з выняткамі

• Чарга легкавікоў на выезд зь Беларусі ў Польшчу за выходныя дні вырасла ў шэсьць з паловай разоў

• Літоўскія перавозьнікі рыхтуюць калектыўны пазоў супраць ураду за фуры, затрыманыя ў Беларусі

• У Польшчы прапанавалі вярнуць абмежаваны тэрмін разгляду заяваў на міжнародную абарону

Урад Каба-Вэрдэ ўвёў візы для грамадзян Беларусі. Атрымаць іх будзе складана

• Расейская атака на Кіеўшчыну забрала жыцьці двух чалавек. Адзін з дронаў пацэліў у кіеўскую лякарню

• Усё больш ахвяраў на пратэстах у Іране. ФОТА, ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што захоп і вываз Мадура ў ЗША можа значыць для Расеі

https://smarturl.click/B4G6x

Хоць страта саюзьніка ў Лацінскай Амэрыцы можа лічыцца ўдарам для Расеі, яна можа спадзявацца, што амэрыканскае ўмяшаньне ў Вэнэсуэле дазволіць Маскве рабіць тое, чаго яна хоча, у сваёй «сфэры ўплыву», асабліва ва Ўкраіне.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Апэрацыя ЗША ў Вэнэсуэле — не карт-блянш Расеі ў дачыненьні да Украіны і Кітаю — у дачыненьні да Тайваня» — гісторык Яраслаў Шымаў

https://smarturl.click/y6nqp

Гэта ясная кропка ў працэсе чарговага гістарычнага цыклю пераходу ад эпохі сілы права да эпохі права сілы — лічыць палітычны аглядальнік рускай службы Радыё Свабода, гісторык Яраслаў Шымаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Францыі дзесяць чалавек прызнаны вінаватымі ў цкаваньні першай лэдзі Брыжыт Макрон

https://smarturl.click/zdX2J

Яны распаўсюджвалі фэйк, што тая нарадзілася мужчынам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇨🇭 Швайцарыя замарозіла на тэрыторыі краіны ўсе актывы Нікаляса Мадура і зьвязаных зь ім асоб

https://smarturl.click/B4Gzx

«Калі падчас будучых судовых разбораў будзе ўстаноўлена, што сродкі былі набыты незаконным шляхам, Швайцарыя прыкладзе ўсе намаганьні, каб яны пайшлі на карысьць вэнэсуэльскаму народу», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Фэдэральнай рады Швайцарыі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel