nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav

Сярод хэдлайнераў Нюша, Люся Чабоціна і Элджэй. Выступіў таксама тэхна-гурт Police in Paris — у ім грае ўнук Мулявіна.

https://nashaniva.com/373266

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373266

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала

У 2024 годзе на беларускіх свінагадоўчых гаспадарках успыхнула эпідэмія, якая моцна ўдарыла па галіне.

https://nashaniva.com/373282

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373282

Читать полностью…

Наша Ніва

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Паводле інфармацыі прэс-службы аблвыканкама, спецыялісты не выявілі пагрозы новага абвальвання глебы на месцы правядзення работ.

https://nashaniva.com/373284

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373284

Читать полностью…

Наша Ніва

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся»

Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе былы беларускі добраахвотнік катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе. @nashaniva паразмаўляла з чалавекам, які добра ведаў абодвух хлопцаў.

https://nashaniva.com/373278

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373278

Читать полностью…

Наша Ніва

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі

Тысячы жыхароў Тувалу, невялікай астраўной дзяржавы ў Ціхім акіяне, падалі заяўкі на спецыяльную міграцыйную візу ў Аўстралію з-за пагрозы знікнення сваёй краіны, выкліканай змяненнем клімату.

https://nashaniva.com/373275

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373275

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі

Пра забарону напісала ў інстаграме сама спявачка. Яе паведамленне вытрымана ў роспачным стылі, а Расія называецца «роднай краінай», у якой «назаўсёды засталася мая душа».

https://nashaniva.com/373270

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373270

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

28-гадовы беларус Ягор Іспянкоў скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік. Пра гэта @belsat паведамілі ў паліцыі Гданьска. Інфармацыю пацвердзілі сябры і знаёмыя загінулага.

https://nashaniva.com/373267

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373267

Читать полностью…

Наша Ніва

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу

Прычына — новая дырэктыва ЕС, якая патрабуе, каб буйныя кампаніі, што працуюць у Еўропе, сачылі за тым, каб на ўсіх этапах вытворчасці і паставак не парушаліся правы чалавека і не наносілася шкода экалогіі

https://nashaniva.com/373263

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373263

Читать полностью…

Наша Ніва

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку

Яго дыяметр — 3 метры 40 сантыметраў, вага — адна тона.

https://nashaniva.com/373260

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373260

Читать полностью…

Наша Ніва

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

Самы вядомы іх твор — кулон «Беларусь са слязой»

https://nashaniva.com/373256

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373256

Читать полностью…

Наша Ніва

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна

«Пуцін усё больш і больш у палоне нейкіх сваіх перакананняў аб місіі, гістарычнай значнасці. У Лукашэнкі няма піетэту да нейкай глабальнай місіі за выключэннем уласнай улады».

https://nashaniva.com/373242

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373242

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прагноз кіроўцы — 15-16 гадзін на мяжы»

Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/373244

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373244

Читать полностью…

Наша Ніва

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў

Віталь Кандраценка больш не абняўляе свой канал і выдаліў усе старыя каментары пад допісамі.

https://nashaniva.com/373243

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373243

Читать полностью…

Наша Ніва

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася

Кіраўніца аддзела па працы з персаналам амерыканскай тэхналагічнай кампаніі, якая, як мяркуецца, была зафіксавана на вялікім экране на канцэрце Coldplay ў абдымках з генеральным дырэктарам кампаніі, сышла з пасады.

https://nashaniva.com/373237

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373237

Читать полностью…

Наша Ніва

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца

Сусветная манія на японскую гарбату матча рэзка павялічыла попыт і выклікала дэфіцыт гэтага тавару на фоне спёкі, дрэнных ураджаяў і амерыканскіх тарыфаў. Вытворцы і прадаўцы сутыкаюцца з ростам цэн і недахопам гарбаты, а ў Японіі турысты размятаюць матчу з паліц.

https://nashaniva.com/373233

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373233

Читать полностью…

Наша Ніва

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў

У вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна працуе незвычайная крама самаабслугоўвання, якую нядаўна праславілі тыктокеры. Людзі тут самі выбіраюць гародніну, пакідаюць грошы, а калі трэба, то і бяруць рэшту — без камер, касіраў і аховы. Галоўнае тут — давер. І, што дзіўна, ніхто нічога не крадзе, а купцы пакідаюць толькі добрыя водгукі. Каму ж да галавы прыйшла такая ідэя? 

https://nashaniva.com/373285

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373285

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 26 ліпеня

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе. «Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі

Читать полностью…

Наша Ніва

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

За першыя шэсць месяцаў 2025 года ў медустановы звярнуліся больш за 16 тысяч чалавек з-за прысмоктвання клешчаў.

https://nashaniva.com/373265

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373265

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social, што пагаварыў з прэм'ер-міністрамі Камбоджы і Тайланда. Абедзве краіны, маўляў, ужо гатовыя неадкладна спыніць агонь.

https://nashaniva.com/373277

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373277

Читать полностью…

Наша Ніва

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі

Калі Стрыжак у сваіх тлумачэннях сапраўды шчыры, то можна яму пажадаць з усім справіцца. Але «Байсол» лепш перадаць у іншыя рукі, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

https://nashaniva.com/373264

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373264

Читать полностью…

Наша Ніва

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Хутчэй за ўсё, быў пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя.

https://nashaniva.com/373268

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373268

Читать полностью…

Наша Ніва

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек

27% загінулых — гэта добраахвотнікі, якія падпісалі кантракт ужо пасля пачатку вайны, хаця ў 2023 годзе такіх было толькі 14%.

https://nashaniva.com/373262

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373262

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп у Шатландыі: Еўропе пагражаюць ветракі і міграцыя

Прэзідэнт ЗША па прыбыцці ў Шатландыю вечарам у пятніцу, 25 ліпеня, заклікаў еўрапейцаў адмовіцца ад ветрагенератараў.

https://nashaniva.com/373238

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373238

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

«Я магу сказаць, што ён дакладна жывы, бо на той момант, калі я быў у ШІЗА, я яго чуў: яго пераводзілі з ШЫЗА ў ПКТ. Па голасе ён быў такі бадзёранькі», — расказаў Дзмітры Міхайлаў у інтэрв’ю @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/373254

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373254

Читать полностью…

Наша Ніва

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну

Жанчына расказала паліцыі, што на яе напалі некалькі падлеткаў — сілай адабралі залатыя вырабы і грошы, пасля чаго згвалтавалі яе і збеглі.

https://nashaniva.com/373247

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373247

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску здарыўся чарговы патоп

У Мінску спыніўся рух тралейбусаў №44 і №77 з-за падтаплення.

Відэа — «Мінск. Галоўнае», фота — Tochka.by.

Читать полностью…

Наша Ніва

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі

У 2021-м Ігару Сідаровічу далі хатнюю хімію за абразу начальніка мясцовай міліцыі, а летась арыштавалі паўторна.

https://nashaniva.com/373245

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373245

Читать полностью…

Наша Ніва

«Нават дарослыя хацелі прыехаць». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі дзіцячы летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

На Падляшшы, побач з Белавежскай пушчай, праходзіць беларускі дзіцячы летнік «Зубровыя сцежкі». Там адпачываюць дзеці беларускіх эмігрантаў з Польшчы і Літвы.

@Budzmaorg паразмаўляла з арганізатаркай летніка Марыяй Грыц пра летнік і пра тое, ці гатовыя беларусы дасюль падтрымліваць данатамі і ахвяраваннямі беларускія праекты за мяжой.

https://nashaniva.com/373241

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373241

Читать полностью…

Наша Ніва

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

23-гадовы Сяргей Міронаў у 2020 годзе працаваў на «Інтэграле» і нечакана для сябе самога стаў героем інтэрнэт-мемаў, калі пасля затрымання на адным з маршаў сілавікі запісалі з ім відэа.

Падчас здымак хлопец не стушаваўся і арыгінальна саскочыў з пытанняў супрацоўніцы міліцыі: назваў забастоўкі «хлопатным дзельцам» і параіў усім беларусам кідаць курыць, каб мець магчымасць бегаць ва ўсю моц.

https://nashaniva.com/373199

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373199

Читать полностью…

Наша Ніва

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Здарэнне адбылося сёння раніцай.

https://nashaniva.com/373236

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373236

Читать полностью…
Подписаться на канал