Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей
А ўжо ў найбліжэйшыя гады ён нібыта стане разумнейшым за ўсіх людзей увогуле.
https://nashaniva.com/372390
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372390
Уладзімір Зяленскі назваў імя новага прэм’ер-міністра Украіны
Ëй стане віцэ-прэм’ерка і міністр эканомікі Юлія Свірыдэнка. Ëй 39 гадоў, яна родам з Чарнігава.
Чаму хваробы маладзеюць? Тлумачыць доктар
У новым выпуску ТОКу вядомы доктар Андрусь Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук і аўтар некалькіх кніг пра здаровы лад жыцця і харчаванне, назваў прычыну таго, чаму ўсё часцей паталагічныя працэсы запускаюцца ў маладым арганізме.
https://nashaniva.com/372362
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372362
Ад чаявання з баранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет
Рускі дом у Гродне працуе крыху больш за год — і за гэты час правёў каля 400 мерапрыемстваў. Арганізацыя ладзіць кінапаказы, літаратурныя вечары (з прэзентацыямі зборнікаў Z-паэзіі), возіць гродзенскіх настаўнікаў на форумы ў Расію і дапамагае збіраць гуманітарную дапамогу жыхарам Данбаса.
@hrodnaonelove вывучыў, як гродзенцам незаўважна насаджаюць расійскую культуру і расійскі погляд на свет.
https://nashaniva.com/372359
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372359
Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў
Бізнесмен з Беларусі быў пасярэднікам пры вярбоўцы людзей, якія нападалі на расійскіх апазіцыянераў у некалькіх краінах свету. Ягоны бацька — супрацоўнік беларускага КДБ, паведамляе @mostmediaio.
https://nashaniva.com/372370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372370
Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка
Былы работнік прэзідэнцкага пула і лаўрэат «Тэлевяршыні» цалкам адбыў прысуджаныя тры гады калоніі.
https://nashaniva.com/372295
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372295
ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі
ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне двух жыхароў Магілёва, якія нібыта спрабавалі ўехаць у Беларусь з пашпартамі Новай Беларусі. Імёны затрыманых не называюцца. Адзін з іх знаходзіцца пад вартай, другі — пад падпіскай.
https://nashaniva.com/372361
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372361
Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну
12 ліпеня верталёт Мі-24 ВПС Беларусі атакаваў і знішчыў расійскі ўдарны беспілотнік «Гербера», які ляцеў у бок Украіны.
https://nashaniva.com/372356
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372356
Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску
Сабралі спіс школ у буйных гарадах, дзе навучанне на беларускай мове ўсё яшчэ магчымае.
https://nashaniva.com/372212
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372212
Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны
Падчас тэлефоннай размовы 3 ліпеня Уладзімір Пуцін заявіў прэзідэнту ЗША, што ў бліжэйшыя 60 дзён плануе чарговую эскалацыю на ўсходзе Украіны, каб выйсці на адміністрацыйныя межы абласцей, якія Пуцін лічыць сваімі.
https://nashaniva.com/372347
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372347
Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны
Прэзідэнт ЗША ў панядзелак абвесціць аб новым плане паставак узбраення Украіне, і гэты план будзе ўключаць не толькі зенітныя комплексы, але і наступальныя ўзбраенні.
https://nashaniva.com/372343
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372343
⚡️ Маўчанне Лукашэнкі і цынічны адказ чыноўніцы: падрабязнасці трагедыі і нечаканая рэакцыя ўладаў
Як і чаму здарылася адна з найстрашнейшых трагедый у гісторыі незалежнай Беларусі? Што стала прычынай бяды? Як адрэагавалі ўлады і што рабіў Аляксандр Лукашэнка? Што заявіла яго тагачасная прэс-сакратарка Наталля Пяткевіч? Хто быў вінаваты і каго судзілі? Як сябе паводзілі чыноўнікі: кіраўнік Гродзенскай вобласці і нават віцэ-прэм’ер? Што ўлады зрабілі, каб гэта не паўтарылася? І што яны кажуць пра гэтую гісторыю сёння?
Падрабязнасці шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/8aiB0MA7Wjk?si=dlFdi0jPnCJbyVvH
Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль
Самыя высокія тэмпы прыросту насельніцтва зарэгістравалі Мальта, Ірландыя і Люксембург.
https://nashaniva.com/372337
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372337
У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт
Катастрофа адбылася ў брытанскім аэрапорце Саўтэнд. Пра колькасць загінулых або пацярпелых пакуль не паведамлялі.
https://nashaniva.com/372338
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372338
Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа
Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, вядомы сваёй цвёрдай пазіцыяй адносна Расіі, параіў ставіцца да анансаванай заўтрашняй заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сур'ёзна. Маўляў, у найбліжэйшы час мы ўбачым рэкордныя пастаўкі зброі для таго, каб дапамагчы Украіне абараніць сябе.
https://nashaniva.com/372335
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372335
Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?
Сетка перайшла ва ўласнасць расіяніну.
https://nashaniva.com/372369
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372369
Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго
Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька заявіў, што гатовы ўвайсці ў спіс людзей, якіх улады могуць абмяняць на палітвязняў. Сярод вызваленых павінен быць яго сын.
https://nashaniva.com/372386
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372386
На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?
Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызначэнні.
https://nashaniva.com/372373
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372373
Карней расказаў, як з-за канцлагернай худзізны яго прымаюць за Ціханоўскага. Гэта выклікае камічныя сітуацыі
«Легенда! Ні больш, ні менш — легенда!» Журналіст Ігар Карней, які ў ліку 14 палітвязняў быў вызвалены пасля перамоў з ЗША, расказаў, як у Вільні ўжо некалькі разоў патрапляў у камічныя сітуацыі.
https://nashaniva.com/372374
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372374
Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна
Міліцыя ў Беларусі, працягваючы «адпрацоўваць» грамадзян, што трапілі ў спісы «не занятых у эканоміцы», перайшла на новы ўзровень. На так званыя групавыя прафілактычныя мерапрыемствы ў РАУС, дзе беспрацоўных прымушаюць уладкоўвацца на працу афіцыйна, пачалі выклікаць проста позвамі, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/372367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372367
ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі «Новай Беларусі»
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал заявіў аб затрыманні двух магілёўцаў, што нібыта прыехалі ў Беларусь з пашпартамі «Новай Беларусі». Але выявілася, што дакументы падробленыя.
https://nashaniva.com/372363
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372363
Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км
Бацькі аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна кажуць, у іх там ёсць добрая праца, але прыйдзецца з'язджаць з малой радзімы дзеля дзяцей.
https://nashaniva.com/372354
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372354
Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана
Сталі вядомыя новыя абставіны забойства ў Кіеве расійскімі агентамі палкоўніка СБУ Івана Вароніча.
https://nashaniva.com/372355
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372355
Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў
У пачатку лютага Уладзімір стаў уладальнікам найбуйнейшага выйгрышу за апошнія некалькі гадоў — трох мільёнаў рублёў. На гэтыя грошы разам з ім прэтэндавалі больш за 376 тысяч чалавек.
https://nashaniva.com/372351
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372351
Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў
Для кіравання пчалой кантролер ужыўляецца непасрэдна ў мозг. Такая распрацоўка можа рэвалюцыянізаваць сферу разведкі і дапамагчы выратаваць людзей пасля катастрофаў.
https://nashaniva.com/372258
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372258
Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў
З пачатку года крыптавалюта вырасла амаль на 30 працэнтаў.
https://nashaniva.com/372344
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372344
«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»
Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі паразважаў пра гісторыю на службе дзяржавы.
https://nashaniva.com/372340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372340
У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду
Сетка блінных «Масленіца пячэ», якія размяшчаліся ў падземных пераходах сталіцы, больш не працуе.
https://nashaniva.com/372334
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372334
У сацсетках завірусіўся ролік з канём, які чакае аўтобуса на Магілёў
Ролік з’явіўся ў тыктоку і менш чым за тыдзень набраў больш за 850 тысяч праглядаў.
https://nashaniva.com/372330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372330
Галоўнае за 13 ліпеня
Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ
Зянковіч пра скандальны рэстаран «Паедзем паядзім»: Гэта адно з найлепшых месцаў у горадзе
Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза
Белавешкін: «Аземпік» проста інструмент, а не нейкі цуд, які ўсім універсальна падыходзіць
У Варшаве беларуску затрымалі на падставе запыту Інтэрпала
Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць
Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу
СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве
У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ
Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем