Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Пяцярых затрыманых у Азербайджане супрацоўнікаў «Спутніку» адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
Іх арыштавалі 1 ліпеня ў сувязі з дыпламатычным скандалам вакол затрыманняў у Екацярынбургу, калі загінулі двое азербайджанцаў.
https://nashaniva.com/371666
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371666
У ноч на 4 ліпеня ў Мінску пусцяць дадатковы транспарт
Будуць дадатковыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі.
https://nashaniva.com/371657
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371657
У акупаваным Луганску ўзарвалі былога мэра горада
Папярэдне падрыў Маноліса Пілавава здарыўся на ганку дома ў цэнтры Луганску.
https://nashaniva.com/371661
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371661
Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну
Тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны запланавана на 4 ліпеня.
https://nashaniva.com/371658
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371658
Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага
А потым перадаваць ім «інсайдарскую» інфармацыю, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/371655
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371655
Загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі Міхаіл Гудкоў
Генерал-маёр загінуў у Курскай вобласці пасля таго, як украінцы нанеслі не менш за чатыры ўдары па перадавым пункце кіравання брыгады.
https://nashaniva.com/371653
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371653
У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе
Расіяне ўдарылі па горадзе а 9-й раніцы. У выніку аднаго з удараў узнік пажар у будынку Палтаўскага аб'яднанага гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання.
https://nashaniva.com/371649
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371649
Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля
Яму было 28 гадоў.
https://nashaniva.com/371647
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371647
У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя
Каля 9 раніцы ў выніку аднаго з трапленняў узнік пажар у будынку Палтаўскага аб'яднанага гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання. Паведамляецца пра двух загінулых і 11 параненых.
https://nashaniva.com/371643
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371643
Энігматычны пісьменнік з Палесся Андрусь Горват пераплавіў выпрабаванні 2020-х у кнігу «Дом»
«Надпіс «Няма ў жыцці шчасця» я знішчыў. Таму што гэта няпраўда», — піша Горват. Яго новая кніга — пра адносіны з нараўлянскім палацам Горватаў. Але і пра нас усіх — пасля перажытага, піша Зося Лугавая.
https://nashaniva.com/371605
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371605
Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні
На свабодзе Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская.
https://nashaniva.com/371623
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371623
Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі
Стэндапер Дзмітрый Саўян не першы год жыве ў Польшчы і нават амаль скарыў польскі адбор перад леташнім Еўрабачаннем. А нядаўна беларус трапіў у буйны амерыканскі серыял з Джэнсанам Эклзам, зоркай культавага праекта «Звышнатуральнае» (Supernatural).
https://nashaniva.com/371619
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371619
Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай
Згодна з традыцыяй Тыбета, душа старэйшага будыйскага манаха пасля смерці пераўвасабляецца ў целе дзіцяці.
Далай-лама адхіліў заявы Кітая аб тым, што ўрад у Пекіне сам абярэ пераемніка будыйскага лідара Тыбета.
https://nashaniva.com/371630
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371630
Пякельнай сілы выбухі ў акупаваным Харцызску на ўсход ад Данецка
Меркавана, украінцы ўдарылі па складах з боепрыпасамі. Афіцыйнай інфармацыі пра аб’ект удару пакуль не было.
Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае фота цюленя, які адпачывае на крызе
Марскі леапард ляжыць на лёдзе пасярод акіяна на фоне фантастычнага заходу сонца.
https://nashaniva.com/371626
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371626
У выніку ўдару па Данецку загінуў адзін з камандуючых расійскай арміяй
Усяго ў выніку ўдару УСУ па будынку Інстытута каляровых металаў у акупаваным Данецку загінулі восем чалавек. Атака адбылася 30 чэрвеня.
https://nashaniva.com/371663
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371663
Пуцін заявіў, што сёння правядзе тэлефонную размову з Трампам
Што канкрэтна ён збіраецца абмеркаваць з прэзідэнтам ЗША, не ўдакладняецца.
https://nashaniva.com/371662
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371662
У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы
Будаваліся дамы нестандартным спосабам — без прыцягнення сродкаў долевага ўдзелу.
https://nashaniva.com/371659
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371659
Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені
З пачатку летняга наступу расійскія войскі захапілі больш за 500 квадратных кіламетраў тэрыторыі Украіны — гэта самы высокі паказчык за 2025 год.
https://nashaniva.com/371656
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371656
Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева
Адзін з самых таленавітых піяршчыкаў краіны, які адначасова рабіў шмат для культуры, выйшаў на свабоду 11 чэрвеня 2025 года. Ён цалкам адбыў прызначаны чатырохгадовы тэрмін.
https://nashaniva.com/371652
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371652
Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў
Еўропа зноў перажывае рэкордную спёку, ахвярамі якой сталі ўжо некалькі чалавек. У асобных краінах чэрвень пабіў рэкорды тэмпературы, але і ў ліпені спёка пакуль не адступіла.
https://nashaniva.com/371639
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371639
Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі адсутнасці сярэдняга сына — і мужа Ганны Сялук — пакуль ніяк не вытлумачыла.
https://nashaniva.com/371640
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371640
Мужчына, што з нажом і ў трусах уварваўся ў мінскую краму, казаў нешта пра зрыў спецаперацыі. ВІДЭА знутры
Учора сталічная міліцыя выехала на выклік: у краме па вуліцы Янкі Брыля ў Мінску знаходзіўся мужчына з нажом у руках. Мінакі знялі момант, як, падобна, яго рыхтаваліся затрымаць.
https://nashaniva.com/371644
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371644
Ціханоўская пра 3 Ліпеня: На справе ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе
Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды афіцыйнага «Дня Незалежнасці Беларусі».
https://nashaniva.com/371638
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371638
«Ты пабачыш і пачуеш. Гэта будзе не бомба, а бомбішча». Раніцай 2 ліпеня Павел Латушка атрымаў ліст ад асобы, што пастаянна атакуе яго
«За апошнія тыдні я атрымаў шмат пагрозаў забойства, а таксама магчымага выкрадання з тэрыторыі Польшчы. Гэта былі электронныя лісты, гэта быў прыезд прадстаўнікоў крымінальнага свету, якія пагражалі мне, што я буду, напрыклад, выкрадзены», — распавёў палітык у інтэрв’ю @belsat.
https://nashaniva.com/371637
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371637
У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі
Урад і Нацбанк перагледзелі патрабаванні да працы касавага абсталявання.
https://nashaniva.com/371633
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371633
У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі
Расказваем, куды зніклі косці вялікага князя і чаму сто гадоў таму не ўсе былі зацікаўленыя ў тым, каб іх адшукаць.
https://nashaniva.com/371171
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371171
ВІДЭАНАВІНЫ: Замах на Ціханоўскую: версія Лукашэнкі / Сілавікі пагражаюць беларусам: што здарылася?
Нечаканыя заявы Лукашэнкі: пра Сяргея І Святлану Ціханоўскіх, Паўла Латушку, свае подзвігі і не толькі. Невясёлы прагноз Вадзіма Пракоп’ева. Новы ўказ: што вядома? Чым Сяргей Ціханоўскі пакрыўдзіў Лукашэнку? Азаронак здымае кіно. Трагедыя ў Оршы. Што прыдумалі сілавікі ў Гомелі? Новаўвядзенне на беларускіх дарогах.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=BUOfrcT-b6s
«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»
Нараўлянскі палац Горватаў прыходзіў у заняпад на ўзбярэжжы Прыпяці, пакуль нарэшце не здабыў гаспадара. Калі сядзіба зможа адчыніць свае дзверы? Яе цяперашні гаспадар расказаў, як ідзе аднаўленне, чаму першыя 3,5 года пайшлі толькі на папяровую працу і чаму ратаваць такія месцы — гэта не рамантыка, а цяжкая, але важная праца.
https://nashaniva.com/371614
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371614
Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта
Падчас умацавання пазіцый мужчына звярнуў увагу на незвычайны колер і тэкстуру глебы. Калі пачаў расчыстку яе, убачыў нешта, што нагадвала зуб. Падумаў, што гэта звычайны камень, але форма і фактура былі дзіўныя.
https://nashaniva.com/371622
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371622